СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Юбілей пагранічнай службы

Категория: Всем учителям

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыял змяшчае артыкул, прысвечаны 100-годдзю пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

Просмотр содержимого документа
«Юбілей пагранічнай службы»

Да 100-годдзя пагранічнай службы…


Сустрэча ў Інстытуце пагранічнай службы


Пагранічная служба Рэспублікі Беларусь вядзе адлік сваёй гісторыі з дня стварэння Пагранічнай варты Савецкай дзяржавы - з 28 мая 1918 года, калі быў падпісаны Дэкрэт «Аб устанаўленні пагранічнай аховы». З тых часоў пагранічнікі - гэта надзейная апора дзяржавы, эліта ўзброеных фарміраванняў, школа патрыётаў, прафесіяналаў і герояў.

З ранняга дзяцінства гэта прафесія прыцягвае як хлапчукоў, так і дзяўчынак сваёй гераічнай рамантыкай. Сёння гэтаму садзейнічаюць і мастацкая літаратура, і кіно. Так, прафесія пагранічніка ўяўляецца многім поўнай займальных прыгод і захапляльных падзей, тады як на самай справе абарона правапарадку патрабуе штодзённай і часам манатоннай і руціннай працы.

У 2018 годзе органы пагранічнай службы святкуюць 100-годдзе з дня ўтварэння і ў рамках падрыхтоўкі да гэтай знамянальнай падзеі ў Беларусі быў абвешчаны конкурс на лепшыя творы і творчыя працы, непасрэдна звязаныя з пагранічнай тэматыкай. Заснавальнікам конкурсу з'яўляецца Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Навучэнцы ўстановы адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспаларчай вытворчасці” з задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у конкурсе, а навучэнка групы 22 Сагановіч Наталля пад кіраўніцтвам выкладчыка ліцэя Факадзей Таццяны Сямёнаўны прадставіла на конкурс верш “Салдат-пагранічнік” і была ўзнагароджана Дыпломам III ступені ў намінацыі “Лепшы паэтычны твор пра пагранічную службу” і каштоўным падарункам.











20 красавіка 2018 года пераможцы з усіх вугалкоў Беларусі былі запрошаны ў г.Мінск, у Інстітут пагранічнай службы, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі ўзнагароды. Таксама для гасцей была праведзена цікавая і карысная экскурсія па інстытуту, а творчыя работы лаўрэатаў конкурсу былі прадстаўлены на святочным канцэрце.


Таццяна Факадзей,

выкладчык УА “Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!