СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Юбілей пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

Нажмите, чтобы узнать подробности

     Пагранічная служба Рэспублікі Беларусь вядзе адлік сваёй гісторыі з дня стварэння Пагранічнай варты Савецкай дзяржавы - з 28 мая 1918 года, калі быў падпісаны Дэкрэт «Аб устанаўленні пагранічнай аховы». З тых часоў пагранічнікі - гэта надзейная апора дзяржавы, эліта ўзброеных фарміраванняў, школа патрыётаў, прафесіяналаў і герояў.

Просмотр содержимого документа
«Юбілей пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь»

У 2018 годзе органы пагранічнай службы будуць святкаваць 100-годдзе з дня ўтварэння і ў рамках падрыхтоўкі да гэтай знамянальнай падзеі ў Беларусі абвешчаны конкурс на лепшыя творы і творчыя працы, непасрэдна звязаныя з пагранічнай тэматыкай. Заснавальнікам конкурсу з'яўляецца Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Пагранічная служба Рэспублікі Беларусь вядзе адлік сваёй гісторыі з дня стварэння Пагранічнай варты Савецкай дзяржавы - з 28 мая 1918 года, калі быў падпісаны Дэкрэт «Аб устанаўленні пагранічнай аховы». З тых часоў пагранічнікі - гэта надзейная апора дзяржавы, эліта ўзброеных фарміраванняў, школа патрыётаў, прафесіяналаў і герояў.

Пагранічная служба – найстаражытнейшы род дзейнасці людзей. Яшчэ ў першабытных плямён былі свае тэрыторыі і паляўнічыя ўгоддзі. Воіны плямён абыходзілі свае межы. Гэта і былі першыя пагранічнікі. З часам плямёны аб’ядноўваліся, рабіліся народамі, народы стваралі дзяржавы. І заўсёды на межах служылі салдаты, якія баранілі свае межы, сустракалі і сяброў, і ворагаў. Пакуль існуе дзяржава, існуе мяжа, значыць, патрэбна і пагранічная служба.

Праца ў пагранічнай службе патрабуе вялікай мужнасці і сілы, поўнай аддачы ўсіх прафесійных якасцяў змаганню са злачыннасцю, абароне гонару і годнасці жыхароў краіны.

Пагранічная служба - цяжкая, небяспечная, але патрэбная справа, і супрацоўнікі нашай краіны заўсёды з гонарам і годнасцю выконваюць свой абавязак перад дзяржавай і жыхарамі, прысвяціўшы сябе служэнню людзям сваёй Бацькаўшчы.

Менавіта людзі ў пагранічнай форме прадухіляюць няшчасці і трагедыі. У цяжкія моманты яны ў даслоўным сэнсе ўстаюць грудзьмі, каб прадухіліць бяду, не думаючы пра ўласнае жыццё.

З ранняга дзяцінства гэта прафесія прыцягвае як хлапчукоў, так і дзяўчынак сваёй гераічнай рамантыкай. Сёняя гэтаму садзейнічаюць і мастацкая літаратура, і кіно. Так, прафесія пагранічніка ўяўляецца многім поўнай займальных прыгод і захапляльных падзей, тады як на самай справе абарона правапарадку патрабуе штодзённай і часам манатоннай і руціннай працы.

Той, хто стаіць на варце бяспекі грамадзян, як гаворыцца, на баявым флангу, павінен быць незвычайна вынослівым і адказным, бо ад яго дакладных і ўпэўненых дзеянняў часта залежыць не толькі парадак на мяжы, але і чалавечае жыццё.