Просмотр содержимого документа
«Лексіка. Білінгвізм.»
ТЭМА: ФУНКЦЫЯНАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВА ЎМОВАХ БІЛІНГВІЗМУ. ВІДЫ ІНТЭРФЕРЭНЦЫІ.
Беларуская мова сваёй прыгажосцю, духоўнымі багаццямі, самім фактам свайго існавання і функцыянавання вызначае самабытнасць нашага краю і самасвядомасці беларусаў.
Але гістарычна склалася так, большасць грамадзян нашай рэспублікі на практыцы надае перавагу рускай мове, разглядае яе як мову адукацыі, паколькі большая частка навуковай літаратуры існуе менавіта на гэтай мове.
Такім чынам, на Беларусі склалася двухмоўе.
Двухмоўе, або білінгвізм – гэта валоданне дзвюма мовамі і папераменнае іх выкарыстанне ў залежнасці ад умоў моўных зносін; носьбіты двухмоўя –білінгвы, двухмоўныя індывіды.
Вылучаюць два тыпы суіснавання моў ў індывіду:
абедзве мовы ўтвараюць дзве асобныя сістэмы асацыяцый, якія не маюць паміж сабою кантакту. Абедзве мовы ўтвараюць у даным выпадку дзве аўтаномныя галіны ў мысленні асоб, што сталі двухмоўнымі. Пры гэтым двухмоўная асоба не можа аўтаматычна пераключацца з адной мовы на другую, таму пераклад уяўляе для яго цяжкасці;
дзве мовы ўяўляюць у мысленні толькі адну сістэму асацыяцый, дзе любы элемент мае свой непасрэдны эквівалент у іншай мове, так што пераклад не ўяўляе цяжкасці.
Другі варыянт уяўляе спрыяльную глебу для змешвання моў.
Інтэрферэнцыя – парушэнне білінгвам правіл суадносін кантактуючых моў, якое праяўляецца ў яго маўленні як адхіленне ад нормы.
З дзвюх моўных сістэм, якія ўзаемадзейнічаюць у маўленні чалавека, адна з'яўляецца першаснай у адносінах да другой, што вывучаецца пазней. Першасная сістэма разглядаецца як крыніца інтэрферэнцыі.
Глыбіня і аб'ём інтэрферэнцыі могуць быць рознымі. Яны залежаць ад суб'ектыўных і аб'ектыўных фактараў. Суб'ектыўныя фактары вызначаюцца індывідуальнымі моўнымі здольнасцямі гаворачага, яго моўнай кампетэнцыяй. Да аб'ектыўных фактараў можна аднесці ступень генетычнага падабенства кантактуючых моў, індывідуальныя сістэмна-структурныя ўласцівасці, спецыфічныя для "другой" мовы.
Прычыны з'яў інтэрферэнцыі можна ў большасці выпадкаў выявіць лінгвістычнымі метадамі: параўнаць фанетычныя і граматычныя сістэмы дзвюх моў і вылучыць іх адрозненні, што дасць магчымасць атрымаць спіс патэнцыяльных форм інтэрферэнцыі, магчымых у дадзенай кантактнай сітуацыі суіснавання беларускай і рускай моў.
Разгледзім асноўныя адрозненні рускай і беларускай моўных сістэм, такім чынам вылучым віды моўнай інтэрферэнцыі:
Фанетычная (голуб, насып, сем - голубь, насыпь, семь)
Акцэнтная
| хόраша | хорошό | вéзці | везтú |
| пазаўчόра | позавчерá | вярбá | верба |
Лексічная
| Бараніць (рус. "защищать") | боронить (разрыхляць бараной) |
| Грэбля (гаць, плаціна) | гребля (рухі рукамі пры плаванні) |
| дыван(рус. "ковёр") | Диван (прадмет мэблі) |
| адказаць(даць адказ) | отказать(адмовіць |
| блага(дрэнна) | благо(рус. “добро”) |
| боўтаць(перамешваць) | болтать(размаўляць) |
| намер(рус. намерение") | номер(бел. "нумар") |
Марфалагічная
| таполя, гусь – ж. р. | тополь, гусь – м.р. |
| сцябло – н. р. | стебель – м. р. |
| капыт – м. р. | Копыто – ср. р. |
| Сабака – м. р. | Собака – ж. р. |
| боль, жаль, шынель, медаль, насып, накіп, стэп, пыл, палын, цень – м. р. | усе – ж. р. |
| чарніла (сіняе),бяліла (добрае)–адз. л.; дзверы (новыя),крупы (аўсяныя)–мн. л. | чернила (синие), белила (хорошие)– мн. ч.; дверь (новая),крупа (овсяная) –ед. ч. |
Сінтаксічная
| Пераклад на рускую мову: дом на пяць паверхаў, некалькі разоў на тыдзень, працаваць на карысць сабе, спатыкнуцца на пень, падобны да (на) яго, бачыць на свае вочы; стаяць ля стала; жыць пры бацьках; паліць у печы; спазнацца з бядою; пазбыцца былога; глядзець сябе, чытаць сам сабе; ён сніў сон; без жартаў; дзякуювам; Добрай раніцы! Бывайце здаровы! |