СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская літаратура

Нажмите, чтобы узнать подробности

Літаратурны дыктант прысвечаны жыццю і творчасці Максіма Танка

Просмотр содержимого документа
«Беларуская літаратура»


Літаратурны дыктант

Максім Танк. Жыццё i творчасць


Пачатак сказа

Працяг-адказ

1. Нарадзіўся паэт у маляўнічым кутку...

1. ...Беларусі: у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна.

2. Дату нараджэння ... можна лічыць сімвалічнай, бо...

2. ...17 верасня 1912 года ...у гэты дзень у 1939 годзе адбылося ўз'яднанне Заходняй i Усходняй Беларусі

3. У 1923 годзе Жэня Скурко пайшоў...

3. ...вучыцца ў першы клас польскай пачатковай школы.

4. Хоць паэт па аб'ектыўных прычынах i не атрымаў сярэдняй адукацыі...

4. ...але стаў адным з самых высокаадукаваных майстроў беларускай паэзіі XX стагоддзя.

5. За сваю ... малады паэт неаднаразова трапляў...

5. ...рэвалюцыйную дзейнасць у Заходняй Беларусі ...у сумна-вядомыя Лукшкі.

6. Першы зборнік паэзіі ... дайшоў да нас дзякуючы ...

6. ...«На этапах» ...рабочаму друкарні, які схаваў некалькі кніжак ад дэфензівы, што загадала знішчыць увесь наклад.

7. «Ганарар» за першы зборнік паэт атрымаў арыгінальны: ...

7. ...у сакавіку 1936 года яго асудзлі разам з выдаўцом на паўгода турмы.

8. Творчасць выдатнага паэта падзяляецца на два перыяды: ...

8. ...давераснёўскі i паслявераснёўскі.

9. У вершы «Песня кулікоў» апісваецца, як...

9. ...у звычайную сялянскую хату заходзіць падарожны — рэвалюцыянер, падпольшчык — i пачынаецца гутарка пра лес сям'і, пра жыццё пад панскім прыгнётам.

10. У вершы «Родная мова» паэт звяртаецца да тэмы..., бо...

10. ...беларускай мовы ...на яго думку, мова можа з'яднаць беларусаў у барацьбе супраць гітлераўскіх захопнікаў.

11. У вершы «Перапіска з зямлёю» паэт атрымаў у адказ ліст ад ... на ліст, ...

11. ...зямлі ...напісаны плугам.

12. Пасляваенныя зборнікі паэта: ...

12. ...«Каб ведалі», «На камні, жалезе i золаце», «У дарозе», «След бліскавіцы», «Мой хлеб надзённы», «Хай будзе святло», «Дарога, закалыханая жытам», «Прайсці праз вернасць», «За маім сталом», «Збор калосся», «Мой каўчэг».

13. Многія філасофскія вершы напісаны... Тэта значыць, ...

13. ...верлібрам. ...свабодным вершам, без рыфмоўкі i падзелу на склады.

14. Тэма ... гучыць у славутым вершы «Ave Maria».

14. ...сапраўднага прызначэння жанчыны на зямлі...

15. У творчасці Maкciмa Танка вылучаюцца тры асноўныя стылёвыя рысы: ...

15. ...філасафічнасць, спавядальнасць, гутарковасць.