СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

«Гучанне спадчыны»

Категория: Внеурочка

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
««Гучанне спадчыны»»

«Гучанне спадчыны»

( На фонавым суправаджэнні гучыць тэкст:

Нам нельга жыць у духоўнай пустыні. Нам трэба быць пільнымі збіральнікамі і з вялікай пяшчотай зберагчы пасівелыя байніцы продкаў, весці размову з нашай шыкоўнай прыродай і ў колазвароце пазначыць усю прыгажосць непаўторнай, цуднай, узорнай нашай спадчыны.


На сцэне дэкарацыі, бытавыя рэчы, лялькі, якія сімвалізуюць гадавы колазварот; пачынаецца сцэнічнае дзеянне ” Колазварот святаў”.

Першая карціна – вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Каляда”)


Кόледа, кόледзіца, добрая вόдзіца,

Што ж ты нам прынесла, Кόледа?

Старым бабкам па кіёчку. Кόледа.

Кόледа, кόледзіца, добрая вόдзіца,

Што ж ты нам прынесла, Кόледа?

Маладым бабам па сыночку. Кόледа.

Кόледа, кόледзіца, добрая вόдзіца,

Што ж ты нам прынесла, Кόледа?

Малым дзеткам па яечку. Кόледа.



(Карціна другая: гучыць фонавае суправаджэнне. На сцэне, якая сімвалізуе ўзвышша ля ракі, адбываецца тэатралізаванае дзеянне -“Гуканне вясны”)

  • Благаславiце, старыя людзi,

Ай, вясну загукацi,

Люту зiму замыкацi,

Карагод спраўляцi!

(Выконваецца харэаграфічная кампазіцыя “А – гу, вясна!”, на працягу якой дзяўчаты ўпрыгожваюць Вясняначку)

  • Гэй, вясна, гэй красна!

Што ты нам прынясла?

Цi па лецечку, цi па пiражочку,

Цi сыра кусок, цi масла брусок?

  • Ой, вясна – красна,

Што ты нам прынясла?

Дзевачкам – красу,

А хлопцам – каросту.

  • Каб яны не гулялi,

Ды па росту бралi.

Нi вялiку, нi малу,

Як дубову кару.

  • Вясна – красна, вясна – красна,

Да што ж ты нам прынясла?

Шаўкову траву на вясну,

Буйна жыта на лета!

  • Гэй, вясна, гэй, красна,

Што ж ты нам прынясла?

Цёпла лета цiхае,

І цёплую вадзiцу, з зямлi травiцу.

  • Ой вясна – красна,

Што ты нам прынясла?

Маладзiцам - кросны ткаць,

А дзевачкам – палотны бялiць.

  • Старым да малым – на прызьбе сядзець,

А дужым мужчынам – поле араць.

  • Ой, вясна – красна,

Што ты нам прынясла?

Хлопцам - па лесачцы,

Малым дзецям - па піражочку,

Малоданькам – па чэпчыку,

А дзевачкам – па кветачцы.

  • Каб хлопчыкі ў войска пайшлі,

А малыя дзеткі хутка раслi,

Малоданькі ўбраны былi,

Красны дзеўкi замуж пайшлi.

  • Мужчынам – праз брод па кладцы,

Каб да любай не спазняцца.



(Выходзяць дзяўчаты. Кожная трымае дошчачку, на якой ляжыць луста хлеба з ўмацаванай свечкай)

Вясняначка: – Пусці, маменька, на ручэй гуляць,

На ручэй гуляць, селязнёў вітаць.

(Дзяўчаты па чарзе падыходзяць к рэчцы, пускаюць свечкі на воду і выказваюць сваі пажаданні)

  • Вадзіца – царыца, красная дзявіца,

Ты адкажы: ці выйду ў гэтым годзе замуж,

Ці ў дзеўках застануся?

  • Дай, Божанька, шчаслівай долі,

Каб сустрэўся мне хлопец добры!

  • А я не жадаю дзеўкай быць!

Жадаю – маладзіцай, ды яшчэ і з доўгай касою!



(Азіраецца у розныя бакі, чапляе касу.

З шумам, гоманам, смехам з΄яўляюцца вясковыя хлопцы, якія цягнуць старызну, лапці –істопкі, мяллё, патрэсканыя кашы,дзеркачы и г.д.)



Дзяўчына: – Гляньце, дзяўчаты! Нашы хлопцы ідуць!

Дзяўчына: – Ды цягнуць нешта!

Дзяўчына: – Мабыць ўсе двары абышлі – вунь колькі старызны

назбіралі!

Хлопец: - Хопіць, красуні, гаманіць!

Хлопец: - Вогнішча хадзем паліць!

Хлопец: - Хадзем!

Хлопец: - Хадзем з намі!

Дзяўчына (здзіўлена): - Ой, дык гэта ж майго дзеда Міколы кошыкі (нездаволена пазірае на хлопца). Глядзі, вушы надзярэ!

Хлопец: - Не надзярэ! Яшчэ і дзякваць будзе за тое, што пазбавілі гаспадарку ад непатрэбных рэчаў. Кладзіце, хлопцы, сюды (кідае старызну ў бок).

Хлопец: - А вы, дзяўчаты, усіх хлопцаў да сябе прынадзілі?

Дзяўчына: - Можа так, а можа і не! (заліваюцца смехам).

Хлопец: - Бачу я, Ганначка, зусім ты без настрою. Хіба малако ў каровы пракісла? Ці куры не нясуцца?

Дзяўчына: - Ды не-е-е-е! Я ж такая дзеўка ладная, ды з доўгаю касою, а хлопца прыгожага ў мяне няма!

Хлопец: - Вось гора, дык гора! А я чым не жаніх?

Дзяўчына (іранічна): - Жанішок, жанішок! Жанішок усох, нібы восеньскі гарох!

Хлопец: - Так, так, Ганначка! Ты ж такая прыгажунька! Навошта ён табе? І куры ў цябе прыгожыя са стужкамі па двару гуляюць. Ба-а-а-чыў, бачыў, як ты іх з ранку ўпрыгожвала і казала нешта сабе пад нос! А навошта ты гэта рабіла? Навошта?

Хлопец: - Да, навошта? І мая суседка ўсё салому ў сценку хаты кідала, ды нейкія яйкі падлічвала.

Вясняначка: - Ды годзе ўжо! Хлопцы, дзяўчаты, хадзем у гульню згуляем!



(Гульня “Явар”, або “Мост”)



Явар, яваровы людзі,

Што вы тут рабілі?

Мы рабілі моста

На пана староста,

Сцежачкамі застаўлялі,

Аднаго нам пакідалі.

Перша – капуста,

Друга – распуста,

Перша – малявана,

Друга – затрымана!



(Хлопец хапае дзяўчыну за касу і яна застаецца ў яго руцэ)



Хлопец (здзіўлена): Ой, што гэта? Зараз я ведаю, хто гэта нашай карове хвост пачыкаў!

Дзяўчына: І ў гэтым годзе я застануся без касы…



(Дзяўчына ўцякае, хлопец за ёй. Дзяўчаты і хлопцы з гоманам разбягаюцца ва ўсе бакі)



Вязець, вязець вясна,

Вязець, вязець, красна

Ясныя дзянёчкі,

Частыя дажджочкі,

Зялёныя травы,

Красныя цвяточкі

Нам на вяночкі!



(Выконваецца харэаграфічная кампазіцыя.)



(Карціна трэццяя; сустрэча веснавых святаў “Гуканне вясны” і “Юр′я”, дэманструецца вакальна– харэаграфічная замалёўка “Юр′я”)

Выйду я на двор, коні бушуюць, Юр′я!

Коні бушуюць, бо вясну чуюць, Юр′я!

Рэкі загулі, лёды паплылі, Юр′я!

Ў луге зеляные кветкі зацвілі, Юр′я!

Выйду малада кветкі збіраці, Юр′я!

Кветкі збіраці, вяночкі віці, Юр′я!

Вяночкі віці, Юр′я спеваці, Юр′я!



(На сцэне змена дзеяння, выконваецца купальская замалёўка “Вянок”)



На беразе начной ракі цвілі агні паганскія,

А па рацэ плылі вянкі, плылі вянкі купальскія,

А мой вянок за вастравок заплыў, у вір закружаны,

Да вылавіў з вады вянок той, хто мне лёсам суджаны.

На Івана, на Івана, на Купала

Да відна я гадала, чаравала,

Мне пашчасціла ў жыцці

Кветку – папараць знайсці.

Я зачарованай вады з маім каханым выпіла,

Цяпер са мною назаўжды той, хто вянок мой вылавіў,

Хто ўзяў мяне і на руках панёс у травы пахкія,

Хто ў зачарованых лясах найшоў мне кветку – папараць.

Я зачарую вадой рачною,

Вада, бурліся, зелле, варыся!

Трава чароту – для прывароту,

Трава жывіцы – для маладзіцы,

Трава быльнігу – для маладога,

Варыся, зелле, на вяселле,

Зелле кахання, хмельнае зелле!


(Гучыць тэкст на фонавым суправаджэнні:

Як сонца жаркае ўставала,

Гаспадыняк ў полі сабірала.

Яны дажыначкі збіралі

Ды зямельку ўсхвалялі!

Выконваецца вакальна – харэаграфічная замалёўка “А мы ў полі

працавалі”)


А мы ў полі працавалі, усё жыта пажалі.

Усё жыта пажалі, у копачкі паскладалі.

Рада, рада перапёлка, што зерня тугое.

Рада, рада гаспадыня, што зямля ўрадзіла.


(Заключная карціна; гучыць заключная песня”Будзем разам”, на сцэне ўсе ўдзельнікі)


Зберагчы свае азёры, даль палёў і сінь нябёс,

Гэта наш з табою гонар, гэта наш з табою лёс.

І ніколі не раскідаць скарбаў нашых чысціню,

На ласкавых на далонях мы нясем сваю зямлю!

Мы з табою будзем разам берагчы краіны свет,

І любоў мы ёй, і радасць зноў нясем як запавет!

Хараство былых учынкаў мы бярэм у наступны час,

І мацней успаміны продкаў адгукнуцца ў кожным з нас.

Ў сэрцах зорак прывітанне, цёплы сонечны прамень,

Мовы роднае гучанне па зямлі нясем штодзень!

Мы з табою будзем разам берагчы краіны свет,

І любоў мы ёй, і радасць зноў нясем як запавет!


( На фонавым суправаджэнні гучыць тэкст:

Не можа нацыя сысці,

Нібы вада ў пясок, -

Павінна след пакінуць ці

Хоць там які слядок.

І славу ўсіх сваіх вякоў

Не тое што забыць,

А ўліць яе ў чужую кроў,

І тую кроў, чужую кроў

На век сваёй зрабіць!

Трымайце на сваіх далонях

Святыню – роднаю зямлю!

І кожны з нас адчуе гонар

За Бацькаўшчыну светлую сваю!)