СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Спосабы утварэння слоў (6 клас)

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-канспект урока па тэме "Спосабы ўтварэння слоў" для 5 класа

Просмотр содержимого документа
«Спосабы утварэння слоў (6 клас)»

Прадмет: беларуская мова

Клас: 6

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.

Форма ўрока: урок-казка.

Тэма: Спосабы ўтварэння слоў (прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны)

Мэта: стварэнне ўмоў для знаёмства са спосабамі ўтварэння слоў (прыставачным, суфіксальным, прыставачна-суфіксальным).

Задачы: - замацоўваць ўменні аб словаўтваральных паняццях, вучыць утвараць вызначаць спосаб ўтварэння слова, утвараць словы рознымі спосабамі, удасканальваць уменні выконваць мрфемны разбор, пазнаёміць з парадкам і правіламі словаўтваральнага разбору слова;

- развіваць арфаграфічную і пунктуацыйную пільнасць, уменне правільна лагічна выказваць свае думкі;

- спрыяць фарміраванню пачуцця калектывізму, узаемадапамогі, адказнасці, цікавасці да вывучэння моўных з’яў.


Абсталяванне: “домікі Кораня, Суфікса і Прыстаўкі”, надпіс “Краіна Словаўтварэння”, малюнак хлопчыка Васі, карткі з моўнымі тэрмінамі і паняццямі, карткі з рознаўзроўневымі заданнямі, карткі з тэставымі заданнямі, “Скарбонка ведаў”, слоўнікі па беларускай мове, падручнік.


Ход урока

І. Рэлаксацыя.

- Дзень добры, дарагія сябры! Я ведаю, што сярод вас няма нікога, хто б не любіў родную мову. Я не памыляюся? Я рада, што вы з задавальненнем прыйшлі на ўрок, дзе …

Мова родная пануе,

Шмат чаго для вас рыхтуе,

Любоў, пяшчоту, ласку

І запрашае нас у казку.

- Дык куды нас запрашае родная мова? (У казку.) Дык давайце адправімся.


ІІ. Паведамленне тэмы ўрока, пастаноўка задач.

Жыў-быў на свеце хлопчык Вася,

(вывешваецца малюнак хлопчыка на дошку)

Вучыўся добра ён заўжды,

Ды толькі тэму, што на дошцы,

Раз прапусціў, бо хворы быў.

- А вы яе не прапусціце? Тады запішыце ў сшытак. (Агучваецца тэма ўрока, вучні запісваюць яе ў сшытак.)

Ніяк не мог ён разабрацца

Ў тэрмінах і ледзь не ныў.

Змагаўся з імі ён змагаўся,

А потым сон яго змарыў

(вучням прапануецца заплюшчыць вочы).

І бачыць Васілёк у сне:

На месяц карабель нясе,

Яго так хутка, так імкліва,

Што ён, паверце, проста дзіва –

Трапляе ў іншую краіну,

Якой не знойдзеш на зямлі.

(на дошца вывешваецца надпіс “Краіна Словаўтварэння”)


ІІІ. Матывацыя.

- Як называецца краіна, у якую трапіў наш падарожнік?

- Што вам пра яе вядома?

- Хто там можа жыць?

- Чым займаюцца яе жыхары?

- Як вы лічыце, што нас чакае ў гэтай краіне:

- з чым мы пазнаёмімся….;

- чаму навучымся…;

- чым карысныя будуць для нас веды, атрыманыя ад жыхароў гэтай краіны…?

- Тады працягваем наша падарожжа.


ІV. Актуалізацыя ведаў.

І бачыць Вася дзіўны дом.

І шыльдачкі на ім знаёмы.

- А ну, праверу, хто ёсць дома? (стукае ў дошку)

- Заходзьце, - кажа гаспадар

І кажа Вася: - Добры дзень!

Прыйшоў да вас я за парадай

І пазнаёміцца хачу,

Бо як назад я палячу,

Калі не ведаю ўсяго.

Хто тут жыве

І хто тут ёсць.

І кажа дзўны чалавек:

- Я – Корань – галоўны з усіх.

У вучняў нашых ты спытай,

Яны адкажуць, хто такі.


- Што вам вядома пра корань?

- Чаму ён галоўны сярод усіх?

- Выберыце сярод тэрмінаў і паняццяў тыя, якія характарызуюць корань (вучні выбіраюць карткі з характарыстыкамі кораня і кладуць іх у кішэню доміка Кораня):

*галоўная значымая частка роднасных і аднакаранёвых слоў;

*у гэтай марфеме заключаецца агульнае лексічнае значэнне роднасных слоў;

*каб вызначыць гэту марфему, трэба падабраць роднасныя словы.


І новы сябар Корань

Прапанаваў адразу Васільку

Згуляць з ім у гульню –

У жмуркі.


Заданне ад Кораня.

Здагадайцеся, які корань прапушчаны ў словах, і назавіце яго.

На…

на… аць,

пера… аць,

пера… … ка

пры… ка

с… аць

с.. ка.

- Падбярыце яшчэ некалькі аднакаранёвых слоў з такіх коранем.

- Назавіце ўтваральную аснову гэтых слоў.

V. Фарміраванне новых ведаў.

1. Знаёмства з суфіксальным спосабам утварэння слоў.

А вось і новы гаспадар.

(паказвецца домік Суфікса)

Знаёмы нечым яго твар.

Ён з Коранем заўжды сябруе

І пазнаёміцца з ім прапануе.

- Хто такі Суфікс?

- Падбярыце азначэнні да суфікса:

* значымая частка слова, якая стаіць пасля кораня і служыць для ўтварэння новых слоў.

* гэта марфема ўдакладняе, дапаўняе значэнне, заключанае ў корані слова;

* з дапамогай гэтай марфемы ўтвараюцца таксама і формы слоў.

- Чаму ён сябруе з Коранем?

- Як будзе называцца спосаб утварэння слоў пры дапамозе суфікса?

Чытанне правіла ў падручніку.

Вы, сябры, і мне ўвагу ўдзяліце,

Словы новыя ўтварыць дапамажыце.


Рознаўзроўневыя заданні ад Суфікса.

1. Утварыце словы пры дапамозе суфіксаў і ў кожнай групе слоў вызначце тое агульнае значэнне, што надае ім суфікс (ІІІ зр.):

-няк: дуб, лаза, сасна;

- чык: выкладаць, змазваць, перапісваць;

- ун: вясёлы, ласы, хітры.


2. Раскрыйце лексічнае значэнне слова “ласы”. Падбярыце аднакаранёвыя словы да прыметніка “ласы” (ІV узр.)


3. Падбярыце рускі адпаведнік да слова “ласы”. Складзіце словазлучэнне са словам “ласы” або падбярыце прыказку да гэтага слова (V узр.).


2. Фізкультхвілінка.

3. Знаёмства з прыставачным спосабам утварэння слоў.

Пакінуў Вася гэты дом,

І нечакана за вуглом

Мільгнула яркая сукенка,

Што за дзівосная паненка?

- Я Прыстаўкаю завуся,

З Корнем у сябрах ваджуся.

Пра мяне раскажуць дзеці,

Якая роля мая ў свеце.


- Пазнаёмце, калі ласка, Васілька з гэтай марфемай?

- Размяркуйце тэрміны ў домік Прыстаўкі.

*значымая частка слова, якая стаіць перад коранем і служыць для ўтварэння новых слоў;

* з дапамогай гэтай марфемы ўтвараюцца ўтвараюцца таксама формы слова.


- Чаму Прыстаўка, як і суфікс, сябруе з коранем?

- Як называецца спосаб утварэння слоў пры дапамозе прыстаўкі?

Чытанне правіла ў падручніку.


Рознаўзроўневыя заданні ад Прыстаўкі.

1. Утварыце прыставачным спосабам словы. Выкарыстоўваючы прыстаўкі пад-, уз, ад-, рас-, над-, раз-, аб-, з-, с-. (ІІІ узр.)

Бегчы, біць, берагчы, несці, сыпаць, везці, трымаць, пісаць, рэзаць, смяшыць, клеіць, важыць, маляваць.

2. Размяжуйце прыстаўкі з першага задання на дзве групы. Растлумачце, паводле чаго вы гэта зрабілі (ІV узр.).

3. Знайдзіце ў першым заданні прыстаўкі супрацьлеглыя па значэнні. Падбярыце прыклады слоў, якія б адлюстроўвалі антанімічнасць гэтых прыставак (V узр.).


4. Знаёмства з прыставачна-суфіксальным спосабам утварэння слоў.

Суфіксу і прыстаўцы сумна па адным гуляць,

І вырашылі яны, ўдваіх да суфікса ў госці завітаць.

- Як вы лічыце, што атрымаецца, калі Прыстаўка і Суфікс разам сходзяць у госці да Кораня?

- Якім спосабам тады будуць утварацца словы?

Чытанне правіла ў падручніку.

Мы без працы не сядзім,

Словы новыя глядзім.

5. Выкананне словаўтваральнага разбору слоў.

Вызначце, якім спосабам утвораны словы пр. 242, і выканайце іх словаўтваральны разбор. (Узор разбору вывешваецца на дошцы.)

VІ. Кантрольна-ацэначны этап.

Тут наш Вася ідзе ўжо смела,

Хутка ён бярэцца за ўсё ўмела.

Ды нешта раптам зарыпела…

Што бачыць Вася?

Свой пакой… Свой стол і сшыткі,

Кнігі стосам…

І каб тут не застацца з носам,

Ён смела стаў рабіць заданні.

А мы ніяк?

Ды не, сябры, усё зробім самі!


Дарагія сябры, падарожжа наша завяршаецца. Але нас яшчэ адно выпрабаванне – тэст “Правер сябе”, ён дапаможа зразумець, што вы ведаеце добра, і над чым патрэбна папрацаваць. Жадаю вам поспехаў!


Тэставыя пытанні і заданні для выяўлення ўзроўня ведаў па тэме

Асноўныя спосабы ўтварэння слоў


 1. Як называецца слова, якое ўтворана ад іншага слова ці ад яго асновы?

а) Вытворным

б) Утваральным

 

2. Вызначы ў кожным радзе і падкрэслі ў дужках тое слова, ад якога ўтворана асноўнае слова.

а) Леснічоўка (лес, ляснік, лесавы)

б) Пачырванець (чырвоны, чырвань, чырванець)

в) Садовы (сад, садзіць, саджанец)

г) Свавольнік (вольны, воля, сваволіць)

д) Ухваліць (хвала, хваліць, хвалёны)

 

3. Вызначы, якія словы ўтвораны прыставачным спосабам.

а) Гарчыца

б) Непрыяцель

в) Паабапал

г) Падпіска

д) Разбалаваць

 

4. Якія словы ўтвораны прыставачна-суфіксальным спосабам?

а) Апенька

б) Безрукаўка

в) Зарэчны

г) Звышімклівы

д) Чытанне

 

5. Вызнач, ці ўсе словы ўтвораны адным і тым жа спосабам. Падкрэслі “пятае лішняе”..

а) Адзенне

б) Замаразак

в) Красавік

г) Рыбак

д) Узорны


Адказы (запісаны на адваротным баку дошкі)

1. а
2. а. ляснік (суфіксальны), б. чырванець (прыставачны), в. сад (суфіксальны), г. сваволіць (суфіксальны), д. хваліць (прыставачны)
3. непрыяцель (прыяцель), паабапал (абапал), разбалаваць (балаваць). Для даведкі: гарчыца (горкі), падпіска (падпісаць) – суфіксальны.
4. апенька (пень), безрукаўка (без рукавоў), зарэчны (за ракой). Для даведкі: звышімклівы (імклівы) – прыставачны, чытанне (чытаць) – суфіксальны.
5. адзенне (адзець), красавік (красаваць), рыбак (рыба), узорны (узор) – суфіксальны; замаразак (мароз) – прыставачна-суфіксальны.



VІІ. Падвядзенне вынікаў урока.

1.Гульня “Скарбонка ведаў”

У нашай скарбонцы ляжаць пытанні да нашага ўрока. Я прапаную вам зараз на іх адказаць.

Вучні па чарзе выцягваюць пытанні і адказваюць на іх:

*Якімі спосабамі ўтвараюцца словы?

* Прывядзіце прыклад утварэння слоў прыставачным спосабам.

* Прывядзіце прыклад утварэння слоў суфіксальным спосабам.

* Прывядзіце прыклад утварэння слоў прыставачна-суфіксальным спосабам.

* На ўроку я даведаўся….

* На ўроку я навучыўся…

2. Выстаўленне адзнак.


VІІІ. Дамашняе заданне.

Каб дома часу дарэмна не губляць,

Веды трэба вам замацаваць.


ІІІ узр. – пр.237 (выпісаць словы з прыстаўкай за-, выканаць марфемны разбор нявыпісаных слоў)

ІV узр. – пр.238 (запісаць прыказкі, утварыўшы патрэбныя словы прыставачным спосабам, запісаць яшчэ 2-3 прыказкі пра мову)

V узр. – пр.243 ( пісьмова адказаць на пытанне “Чаму беларускую мову называюць мілагучнай, прыгожай?”. Пры адказе можна выбраць патрэбныя словы з прыведзеных. Абазначыць прыстаўкі ў выкарыстаных словах)


Х. Рэфлексія.

Прышоў час нам развітацца з Васільком.

Якія парады б вы далі хлопчыку па тэме нашага ўрока? Што б пажадалі?

Жадаю, каб казка не канчалася,
Бяда і скруха на шляху не сустракаліся,
Вялізнага шчасця і верных сяброў,
Здароўя, поспехаў і сонечных дзён!