Тэма 1. Прыгожая птушка пер’ем, а чалавек вучэннем
Урок 1.Ніна Галіноўская. «Дзень добры, школа!»; прыказкі пра адносіны да вучэння
Мэты:
Пазнаёміць вучняў са зместам першай часткі вучэбнага дапаможніка; са зместам і задачамі раздзела: чаму навучацца і якія ўменні будуць развіваць. Фарміраваць уяўленне вучняў аб школьным жыцці, імкненні вучыцца і пазнаваць навакольны свет сродкамі мастацкага слова. Удасканальваць навык чытання: правільнасць, асэнсаванасць, бегласць і выразнасць; чытацкія ўменні называць герояў верша. Вызначаць эмацыянальны настрой твора і задачу выразнага чытання па ролях. Давесці вучням важнасць і неабходнасць набыцця ведаў у жыцці чалавека. Адзначыць ветлівасць і шчырасць казачнай прыроды да ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, асабліва ў дзень першага верасня, і свядомае жаданне вучняў набываць веды.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
— Дарагія дзеці! Віншую вас з пачаткам новага навучальнага года! Пасля доўгіх летніх канікул мы зноў сабраліся разам. Мне вельмі прыемна бачыць на вашых тварыках усмешкі. Хай гэты год прынясе вам поспех ва ўсім.
У гэтым навучальным годзе мы працягнем знаёміцца з гісторыяй, культурай і традыцыямі, якія цяжка зразумець і асэнсаваць без адчування роднага слова.
II. Паведамленне тэмы урока
III Азанямленне з падручнікам
- Знаёмства з умоўнымі абазначэннямі, са зместам і раздзеламі першай часткі вучэбнага дапаможніка.
IV. Праца па падручніку.
* Аналіз старонкі-навігатара да тэматычнага раздзела “Прыгожая птушка пер’ем, а чалавек вучэннем”.
* Вуснае апісанне малюнка на аснове пытанняў і заданняў, змешчаных на с.4..
* Чытанне і абмеркаванне матэрыяла на с. 3.
V. Праца над вершам Н.Галіноўскай “Дзень добры, школа”
* Выразнае чытанне верша «Дзень добры, школа!» настаўнікам.
- Які настрой выклікае верш? Сумны ці радасны?
* Самастойнае чытанне вучнямі з мэтай вызначэння першаснага ўспрымання, дзейных асоб і ўласных адносін да зместу твора.
- З кім размаўлялі вучні па дарозе ў школу?
* Чытанне верша рэхам (настаўнік-вучні)
- Растлумачце сэнс слоў жураўлёў: “Зімой нас шукайце на карце, вясной – на радзімай зямлі”
- Чым змест гэтага верша падобны на казку?
Фiзкультхвiлiнка
(гучыць спакойная музыка)
— Настаў час адпачыць. Адпачываць мы будзем на паляне. Пяшчотна дзьме ветрык у твар (дзеці павольна махаюць рукамі перад тварам), ціха хістаецца трава (рухі паднятымі ўверх рукамі ўправа-ўлева), мы весела бегаем па паляне і збіраем кветкі. І panтам над палянай праляцеў бусел, шырока раскінуўшы свае крылы.
* Выбарачнае чытанне
- Як аднесліся да школьнікаў восень, лета і жураўлі? Дакажыце сваю думку радкамі із твора.
- З якім настроем вучні ідуць ў школу? Прачытайце.
* Чытанне верша па ролях.
VI. Праца над прыказкамі.
* Чытанне і калектыўнае тлумачэнне сэнсу прыказак пра адносіны да вучэння.
VII. Падвядзенне вынікаў.
VIII. Рэфлексія
Як вы ацэньваеце сваю працу?
Што вас найбольш зацікавіла на уроку?
IX. Дамашняе заданне
Растлумачыць сэнс дзвюх прыказак (на выбар вучня). Падрыхтавацца да выразнага чытання верша па ролях.
Урок 2. Лідзія Арабей. «Новы сшытак»
Мэты: Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твора. Фарміраваць правільнае, асэнсаванае чытанне ўголас цэлымі словамі, чытацкія ўменні называць герояў апавядання, даваць ацэнку іх учынкам, выказваць свае адносіны да ўчынкаў і думак герояў. Усведамленне вучнямі неабходнасці беражлівага стаўлення да матэрыяльных набыткаў і вынікаў працы людзей разнастайных прафесій.
ХОД УРОКА
І. Арганізацыйны момант.
— Падаруйце адзін аднаму усмешку, Вазьміцеся за рукі і скажыце: «Мы — каманда, мы падтрымліваем адзін аднаго».
II. Праверка дамашняга задання.
Выразнае чытанне верша Н.Галіноўскай “Дзень добры, школа” па ролях. Тлумачэнне прыказа.
III. Маўленчая размінка.
* Самастойнае чытанне і адгадванне загадкі В.Жуковіча.
IV. Знаёмства з новай тэмай.
* Загадка
Каб пісалі лічбы дзеткі,
На маіх старонках клеткі.
Аркушы на скобы сшыты,
А таму завуся (сшытак).
* Слоўнікавая работа з незразумелымі словамі твора.
V. Праца над апавяданнем Л.Арабей. «Новы сшытак»
* Чытанне апавядання настаўнікам.
- Ці было вам цікаваць слухаць апавяданне?
* Самастойнае чытанне твора вучнямі з мэтай вызначэння дзейных асоб.
- Пра каго гаворыцца у апавяданні?
- Што вы даведаліся пра Косціка?
Фiзкультхвiлiнка
*Выбарачнае чытанне апавядання.
- Знаходжанне па дадзеным пачатку.
Косціку і самому брыдка…
Літары пачыналі нібыта…
Яно расло, можа, …
Геолагі руду шукаюць…
* Характарыстыка паводзін і думак бацькі і сына Косціка.
- Чаму тата вырашыў расказаць сыну пра затрачаную на выраб аднаго сшытка працу?
- Які ўрок даў бацька сыну?
- Ці ўдалося тату пераканаць Косціка?
* Высвятленне сваіх адносін да прачытанага і вызначэнне галоўнай думкі апавядання.
- Як вы лічыце, які ўрок можа даць гэты твор для вас, вучняў?
* Чытанне твора па ролях
VI. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
- Што вас зацікавіла ў гэтым апавядані?
- Людзі якіх прафесій удзельнічаюць у вырабе сшыткаў?
VII. Дамашняе заданне
Падрыхтавацца да выразнага чытання апавядання па ролях.
Урок 3. Ніл Гілевіч. «Калі ранец лёгкі i калі цяжкі?»; Мар’ян Дукса. «Ці так чытала?»
Мэты: Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай абодвух твораў. Фарміраваць правільнае і асэнсаванае чытанне ўголас цэлымі словамі паэтычныя творы. Развіваць чытацкія ўменні называць дзейных асоб у вершах, даваць характарыстыку персанажам на аснове іх думак і ўчынкаў. Выказваць свае адносіны да прачытаных твораў. Давесці вучням, што добрыя вынікі ў вучобе залежаць ад сістэматычнай і мэтанакіраванай працы самога вучня.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант.
ІІ. Праверка дамашняга задання.
Выразнае чытанне апавядання па Лідзіі Арабей. «Новы сшытак» ролях.
ІII. Паведамленне тэмы ўрока.
* Вучэнне без умення не карысць, а бяда. (На дошцы)
- Растлумачыць значэнне прыказкі.
* Паведамленне назваў твораў.
IV.Фанетычная (маўленчая) размінка на аснове верша “Верасень” Сяргея Панізніка.
- Звярнуць увагу вымаўленне гукаў [ў], [дз’], [ч], [ц’].
V. Праца па новай тэме.
* Слоўнікавая работа з незразумелымі словамі абодвух твораў.
* Чытанне верша настаўнікам.
- Хто з’яўляецца героем верша? Што вы давдаліся пра яго?
* Чытанне верша вучнямі па слупку.
- Ад чаго залежала вага ранца хлопчыка? А яго настрой?
- Як супакоілі б вы Лёўку пры сустрэчы?
- Што трэба рабіць, каб ранец быў заўсёды лёгкі?
Фіхвілінка
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі. Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі. Сядзем зноў займацца.
* Чытанне верша настаўнікам
- Што вы адкажаце дзяўчынке на пытанне?
*Самастойнае чытанне вучнямі.
- З якім настроем трэба чытаць верш (вясёлым, сумным, незадаволеным)?
* Выбарачнае чытанне.
- Якія словы падказваюць нам, што дзяўчынка вельмі актыўная? Прачытайце.
- Якіх якасцей не хапае гераіні (стараннасці, уважлівасці, працавітасці, гасціннасці, дабрыні, настойлівасці)?
* Работа ў парах.
- Вызначэнне ў абодвух творах галоўных персанажаў, іх характарыстыка.
- Высвятленне галоўнай думкі твораў.
* Конкурснае чытанне вершаў. Журы - дзеці.
VI.Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
- Параўнанне вершаў: што аб’ядноўвае і чым адрозніваюцца вершы «Калі ранец лёгкі і калі цяжкі?» і «Ці так чытала?» і іх героі.
VII.Дамашняе заданне
Выразнае чытанне Ніл Гілевіч. «Калі ранец лёгкі i калі цяжкі?»; Мар’ян Дукса. «Ці так чытала?».
Урок 4. ВасільХомчанка. «Крыўда»; абагульняльныя заняткі па раздзеле «Прыгожая птушка пер’ем, а чалавек вучэннем»
Мэты: Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твора. Фарміраваць правільнае, асэнсаванае чытанне твора ўголас па ролях. Развіваць вуснае маўленне трэцякласнікаў на аснове прагназавання сваёй канцоўкі апавядання «Крыўда» і складання казкі па малюнках, адказаў на пытанні, па апорных спалучэннях і сказах. Адзначыць арыгінальнасць сюжэта апавядання (напісаны ў форме размовы дзейных асоб паміж сабою, адзнакі смяшынкі). Абагульніць веды вучняў па вывучаным раздзеле
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант.
ІІ. Праверка дамашняга задання.
Выразнае чытанне Ніл Гілевіч. «Калі ранец лёгкі i калі цяжкі?»; Мар’ян Дукса. «Ці так чытала?».
ІII. Паведамленне тэмы ўрока.
IV.Фанетычная (маўленчая) размінка на аснове ўрыўка з верша М.Чарняўскага.
- Звярнуць увагу на правільнае вымаўленне гукаў [ў], [дз‘], [ц‘].
V. Праца па новай тэме.
* Самастойнае чытанне твора.
- Які настрой выклікала ў вас гэта апавяданне?
* Чытанне ланцужком па абзацам.
- З якім настроем Косцік вярнуўся са школы?
- Як маці аднеслася да няўдачы сына?
- Паразважайце, за што настаўніца паставіла двойку Косціку.
* Чытанне па ролях.
- Адпрацоўка выразнасці чытання, умення правільна інтанаваць сказы, расстаўляць паўзы з апорай на знакі прыпынку.
Фіхвілінка
Мішка стаў і пацягнуўся – Раз – улева! Два – управа!
Неба лапамі крануўся. Вось забава дык забава!
Нахіліўся да зямлі – Прысяданні робіць Мішка –
Паглядзець звяры прыйшлі. Падпявае яму мышка.
Павярнуўся ўлева-ўправа – Прысядае раз і два –
Сонца промнямі зайграла. Толькі скача галава.
* Работа па заданні рубрыкі «Прыпынак для фантазіі»: працягнуць размову маці з сынам.
VI.Абагульненне па раздзеле.
* Калектыўная работа па складанні казкі па малюнках, пытаннях, апорных словах і сказах.
- Заданне 1 – 3 падручніка.
* Вытлумачыць узровень набытых ведаў і ўменняў па вывучаным раздзеле на аснове пытанняў і заданняў, змешчаных у рубрыцы «Праверце свае веды і ўменні» заданне “Ведаю”.
VІI.Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
- Які твор з гэтага раздзела асабліва спадабаўся? Чаму?
- Якія ўменні і якасці, на вашу думку, трэба развіваць у сабе, каб пазнаць невядомае?
- Скласці прыказкі і растлумачыць іх сэнс.
VIІI. Дамашняе заданне
Канкрэтызацыя заданняў да ўрока пазакласнага чытання: кнігі на школьную тэматыку.
Урок 7. Народныя загадкі пра восеньскія з’явы прыроды. Восеньскія песні.
Мэты:
Пазнаёміць вучняў са зместам і задачамі раздзела: чаму навучацца і якія ўменні будуць развіваць. Працягнуць работу па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў лексікай твораў вуснай народнай творчасці. Пазнаёміць з прадметна-вобразнай разнастайнасцю загадак на восеньскую тэматыку. Фарміраваць правільнае і асэнсаванае чытанне ўголас восеньскіх песень цэлымі словамі, вобразныя ўяўленні аб зменах у прыродзе. Вызначаць і перадаваць эмацыянальны настрой песень і восеньскіх прыкмет у іх. Развіваць уменне адгадваць загадкі і вызначаць у песнях вобразныя карціны восеньскай прыроды. Асаблівасці восеньскіх песень і іх асноўная думка: форма размовы паміж спявачкамі і восенню як жывой казачнай істотай, шкадаванне людзей аб паступовым адміранні прыроды, мудрасць восені ў разуменні законаў прыроды («Восень мая, восень...»); працавітасць і захапленне спявачак працэсам уборкі льну («Ой, у полі лянок брала…»); імкненне людзей дапамагчы птушкам лёгка перазімаваць («Салавейка, пташачка маленька»)
Абсталяваннех магнітафон, малюнкі. карткі з заданнямі.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант.
Настаўнік прапануе вучням паглядзець адзін на аднаго і ўсміхнуцца.
II. Паведамленне тэмы урока.
Аналіз старонкі-навігатара да тэматычнага раздзела «Увосень і верабей багаты».
III. Тлумачэнне новай тэмы.
* Чытанне і адгадванне народных загадак пра восеньскія з’явы прыроды.
* Слоўнікавая работа з незразумелымі словамі з тэкстаў песень.
Танок – танец, хорорвод.
Камора – невялікае памяшканне пры хаце для захоўвання ежы, розных хатніх рэчаў.
* Выразнае чытанне твораў вуснай народнай творчасці настаўнікам і вучнямі.
- Які настрой мае песня?
- Чытанне-гудзенне (напаўголасу).
- Выбарачнае чытанне: З якім пытаннем звяртаюцца да восені? Які адказ дала восень?
- Назавіце прыкметы восені, узгаданыя ў песні.
- Калі выконвалася гэта песня? Патлумачце. Чым яна адрозніваецца ад папярэдняй?
- Бінарнае чытанне (два вучні адначасова чытаюць адзін тэкст).
- Ці лёгка было спявачкам браць лён? Чаму яны не стаміліся?
Фiзкультхвiлiнка (пад музыку)
Ападае лісце, ідзе дождж, Ірвем яблыкі, капаем бульбу,
Вецер гойдае дрэвы. Зграбаем апалае лісце.
Скачам цераз лужы. і, Развітваемся з птушкамі, якія адлятаюць у вырай.
- Што значыць “Стане ўзімку лецейка ў хаце”? Патлумачыць.
- Чытанне моўчкі.
- Назавіце ў песні ласкавыя словы. Аб чым яны сведчаць?
IV. Замацаванне ведаў.
* Па прапанаваных пытаннях раскажыце пра восеньскія песні.
1)Калі спяваюць восеньскія песні?
2)Хто з’яўляецца іх героямі?
3)Пра што ў восеньскіх песнях расказываецца?
4)Што ўслаўляецца ў іх?
* Слоўнае маляванне карціны Ільі Астравухава «Залатая восень» на аснове пытанняў вучэбнага дапаможніка.
V. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Ці існуе, на вашу думку, якая-небудзь сувязь паміж гзтымі песнямі? Якая? Што ўслаўляецца ў гэтых песнях?
VI. Дамашняе заданне.
Чытанне па памяці 5 загадак пра восеньскія з’явы прыроды. Вусны аповед вучняў пра восеньскія песні на падставе пытанняў вучэбнага дапаможніка.
Урок 8. Пятрусь Броўка «Надыход восені»; Сяргей Грахоўскі «Восень».
Мэты:
Фарміраваць вобразныя ўяўленні вучняў аб зменах у прыродзе сродкамі мастацкага слова, правільнае і асэнсаванае чытанне ўголас цэлымі словамі. Вызначаць эмацыянальны настрой вершаў і прыкметы ранняй восені. Развіваць уменне слоўна маляваць карціны восеньскай прыроды і вызначаць у мастацкіх творах вобразныя словы. Адзначыць захапленне абодвух паэтаў прыгажосцю карцін восеньскай прыроды.
Ход урока.
І. Арганізацыйны момант.
ІІ. Паведамленне тэмы урока.
ІІІ. Праверка дамашняга задання.
Чытанне па памяці 5 загадак пра восеньскія з’явы прыроды. Вусны аповед вучняў пра восеньскія песні на падставе пытанняў вучэбнага дапаможніка.
IV.Фанетычная (маўленчая) размінка на тэксце лічылкі Васіля Жуковіча.
- Звярнуць увагу на вымаўленне гукаў [дз’], [ч], [р], [ц’].
V. Праца па новай тэме.
* Чытанне вершанастаўнікам.
- Якія пачуцці выклікаў у вас верш П.Броўкі? Які настрой аўтара перададзены ў ім?
- Што вы ўяўлялі ў час чытання твора?
* Чытанне вершаў вучнямі ўголас.
- Як вы разумееце вырвзы: “лета сышло”, “адспявалі калоссі”, восень “прыплыве павуцінкай”, “гляне жоўтым лістком”?
* Выбарачнае чытанне.
- Якія яшчэ словы “ажыўляюць” восень, робяць яе падобнай да жывой істоты?
- Ці падабаецца паэту восень? Пацвердзіце радкамі верша.
* Чытанне “пеўнікам” (вучні апускаюць вочы, чытаюць моўчкі адзін радок, а затым паднімаюць вочы і прагаворваюць гэты радок і т.д.)
Фізхвілінка
Устаньце, дзеткі, усміхніцеся, Улева, управа нахіліцеся,
Зямлі нашай пакланіцеся Верацёнцам пакруціцеся.
За шчаслівы дзень учарашні. Раз прысядзьце, два прысядзьце
Усе да сонца пацягніцеся, І за парты ціха сядзьце.
* Чытанне верша настаўнікам.
- На якую тэму напісаны верш? Вызначце яго настрой.
* Слоўнае маляванне
- Якія малюнкі прыроды вы ўявілі ў час чытання твора?
* Выбарачнае чытанне
- Што сведчыць пра надыход восені?
- Якія з пералічаных прыкмет восені можна назваць сумнымі? А якія выклікаюць радасць?
* Прыём “Жывая карцінка”.
Практыкаванне праводзіцца ў пары: адзін з вучняў чытае тэкст, другі мімікай рэагіруе на прачытанае.
VI. Замацаванне ведаў.
* Калектыўнае абмеркаванне карціны Сяргея Кавальчука «Хутка восень» па пытаннях вучэбнага дапаможніка.
* Складанне апавядання па малюнках, пытаннях, апорных словах і сказах вучэбнага дапаможніка.
VIІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
- Які з вершаў вам больш падабаўся? Што найбольш зацікавіла вас на ўроку? Ці не сумавалі вы на уроку?
VIІІ. Дамашняе заданне
Выразнае чытанне абодвух вершаў.
Урок 9. Рыгор Ігнаценка «Лістападнік».
Мэты: Пашыраць слоўнікавы запас вучняў лексікай апавядання. Удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае і выразнае чытанне; шляхам выбарачнага чытання знаходзіць апісанне персанажа, даваць характарыстыку расказчыку на аснове яго думак і ўчынкаў. Выказваць уласныя і аўтарскія адносіны да зместу твора. Развіваць уменне пераказваць змест апавядання па плане вучэбнага дапаможніка. Адзначыць нераўнадушнае стаўленне паляўнічага да жыцця зайчыка, мудрасць чалавека ў адносінах да жывой прыроды.
Ход урока.
I. Арганізацыйны момант.
II. Паведамленне тэмы урока.
ІІІ. Праверка дамашняга задання.
Выразнае чытанне вершаў Пятрусь Броўка «Надыход восені», Сяргей Грахоўскі «Восень».
IV.Фанетычная (маўленчая) размінка на тэксце лічылкі Васіля Жуковіча.
- Звярнуць увагу на вымаўленне гукаў [дз’], [ч], [р], [ц’].
V. Праца па новай тэме.
* Тлумачэнне лексічнага значэння незразумелых слоў з апавядання.
Наха'бнік – бессаромны, дёрзкі чалавек.
Бурало'міна – зваленае бурай дрэва.
Ква'піцца – мець жаданне, імкнуцца завалодаць чым-небудзь.
* Выразнае чытанне твора настаўнікам з прыпынкам на выказванне вучнямі сваіх меркаванняў далейшага развіцця падзей у творы.
- Паразважайце, што будзе далей у творах.
- Ці было вам цікава слухаць апавяданне? Што спадабалася ў апавяданні?
* Самастойнае чытанне апавядання вучнямі.
Фіхвілінка
Раз, два, тры, чатыры, пяць – А грыбоў у лесе многа
Ясь грыбы ідзе шукаць. Пасля дожджыку грыбнога.
Там, дзе грыб трапляецца, Раз, два, тры, чатыры, пяць…
Нізка нагінаецца. Назбіраў іх – не падняць.
* Выбарачнае чытанне і пераказ урыўка.
- Які выпадак давялося назіраць паляўнічаму ў лесе? Прачытайце.
- Як уратавалі зайчаня? Перакажыце.
* Характарыстыка паляўнічага на аснове яго думак і ўчынкаў.
- Чаму паляўнічы не ўзяў зайчыка дамоў? Як гэта характаразуе яго?
- Хто з’яўляецца героем апавядання: пісьменнік ці паляўнічы? Чаму вы так думаеце?
VI. Замацаванне ведаў.
* Вызначэнне асноўнай думкі твора.
* Падрабязны пераказ апавядання па плане вучэбнага дапаможніка.
VIІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
- Што найбольш зацікавіла вас на ўроку? Як бы вы паступілі ў такім выпадку? Як бы вы дапамаглі заячаня?
VIІІ. Дамашняе заданне
Пераказ апавядання па плане вучэбнага дапаможніка.
Урок 10. Янка Купала. «Лістапад»; Якуб Колас. «Ясныя дні восені»
Мэты: Пазнаёміць вучняў з асобай Янкі Купалы і яго творчасцю. Фарміраваць правільнае, асэнсаванае, беглае і выразнае чытанне ўголас; чытацкія ўменні знаходзіць у вершаваным і празаічным творах з дапамогай выбарачнага чытання адказы на пытанні настаўніка. Развіваць уменне бачыць вобразныя карціны, створаныя аўтарамі ў сваіх творах; вызначаць у іх радках вобразныя словы. Паэтызацыя восеньскай прыроды ў творы. Захапленне Янкам Купалам з’явай лістападу. Акцэнтаваць увагу на коласаўскае захапленне прыгажосцю ясных дзён позняй восені, на яго шкадаванне аб расставанні з цёплымі восеньскімі днямі.
Ход урока.
I. Арганізацыйны момант.
II. Паведамленне тэмы урока.
ІІІ. Праверка дамашняга задання.
Пераказ апавядання Рыгора Ігнаценка «Лістападнік» па плане вучэбнага дапаможніка.
IV.Фанетычная (маўленчая) размінка на вершы Ніны Галіноўскай.
На каньках
Едзе певень на каньках, І з разгону – скок на плот.
Разагнаўся – проста жах. Заспяваў: “Ку-ка-рэ-ку-у!
Ён праехаў увесь лёд Заўтра можна на ра-ку-у”.
V. Праца па новай тэме.
* Самастойнае чытанне вучнямі артыкула пра Янку Купалу.
* Рэпрадуктыўная гутарка аб прачытаным.
* Выразнае чытанне твораў настаўнікам.
* Высвятленне іх першаснага ўспрымання.
- Які настрой верша: вясёлы ці сумны? Паразважайце.
- Як мяняецца настрой на працягу твора?
* Чытанне верша, а затым і апавядання вучнямі ўголас спачатку цалкам, затым па строфах і абзацах.
* Выбарачнае чытанне.
- З дапамогай якіх слоў Янка Купала малюе восеньскія лісты і галінкі? Прачытайце.
- Ці падабаецца паэту лістапад? Дакажыце.
Фізхвілінка
Гэй, лежабокі, хутчэй прачніцеся! (вучні ўстаюць) Усе распрацоўваем рукі,(рыўкі рукамі)
І да сонца пацягніцеся.(пацягваюцца) У іх прага да навукі!
Мы зарадку пачынаем, (хадзьба) Ногі трэба нам размяць- (падскокі)
Быць здаровымі жадаем! Раз, два, тры, чатыры, пяць!
- Якімі днямі восені захапляецца Якуб Колас? Падмацуйце адказ радкамі з твора.
- Як вы разумееце сэнс выразу “гнілая восень”? растлумачце.
- Дзе ў творы аўтар адзначыў сляды восені?
- Якія словы і выразы ажыўляюць восеньскія прыкметы? Прачытайце.
VI. Замацаванне ведаў.
* Вылучэнне з твораў слоў і выразаў, якія паказваюць на вобразнае маўленне абодвух пісьменнікаў.
- Чым падобныя вершы “Восень” Сяргея Грахоўскага і “Лістапад” Янкі Купалы? Якая восень апісваецца ў кожным з іх?
* Вызначэнне карцін восеньскай прыроды, асноўнай думкі абодвух твораў.
- Якая асноўная думка закладзена Якубам Коласам у гэтай пейзажнай замалёўцы?
VIІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
- Якія малюнкі можна намаляваць да твораў? Вусна апішыце іх.
VIІІ. Дамашняе заданне
Верш «Лістапад» вывучыць на памяць.
Урок 11. Станіслаў Шушкевіч «Гусанькі»; абагульняльныя заняткі па раздзеле «Увосень і верабей багаты».
Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай тэксту. Фарміраваць правільнае, асэнсаванае і выразнае чытанне, чытацкія ўменні назіраць за эмацыянальным станам аўтара. Развіваць уменне бачыць вобразныя карціны, створаныя паэтам у вершы; вызначаць у радках вобразныя словы. Адзначыць сум і шкадаванне Станіслава Шушкевіча з-за развітання з дзікімі гусямі і яго аптымістычны настрой ў канцы твора: на нядоўгае расстанне з птушкамі. Абагульніць веды вучняў па раздзеле «Увосень і верабей багаты».
Ход урока.
I. Арганізацыйны момант.
II. Паведамленне тэмы урока.
* Чытанне і тлумачэнне прыказак па матэрыяле падручніка (с.35)
ІІІ. Праверка дамашняга задання.
Верш Янкі Купалы «Лістапад» вывучыць на памяць.
IV. Слоўнікавая работа з незразумелымі словамі верша.
Імшча'рышчы – лясістыя балоты, пакрытыя мохам.
Зво'ддалі – здалёк.
V. Праца па новай тэме.
* Чытанне верша настаўнікам.
- Які настрой выклікаў вершы: сумны ці вясёлы?
* Самастойнае чытанне вучнямі напаўголасу.
- Якая з’ява апісана у вершы?
* Выбарачнае чытанне.
- З якім настроем гусі пакідаюць родны край? Чаму? Прачытайце гэтыя радкі выразна.
- Прачытайце радкі верша, у я кіх расказваецца пра вяртанне птушак дамоў. З якім настроем трэба чытаць гэтыя словы?
- Якія ласкавыя словы сустракаюцца ў творы? Прачытаце.
* Адпрацоўка выразнасці чытання, умення правільна інтанаваць сказы, расстаўляць паўзы з апорай на знакі прыпынку.
Фізкультхвілінка
Я ляжу на траве. Я заплюшчваю вочы,
Пуста-лёгка ў галаве. Сваё цела адпускаю.
Рукі цёплыя, цяжкія, Адчуваю: я лятаю!
Ногі цёплым налітыя. Прылятаю на зямлю
Сонейка прыпесціць хоча. І бадзера устаю!
VI. Замацаванне ведаў.
Вытлумачыць узровень набытых ведаў і ўменняў па вывучаным раздзеле на аснове пытанняў і заданняў, змешчаных у рубрыцы «Праверце свае веды і ўменні».
* Пытанні рубрыцы “Ведаю…” – франтальнае апытванне.
* Пытанні рубрыцы “Разумею, магу растлумачыць…” – выказванне ўласных думак і пачуццяў.
* Пытанні рубрыцы “Умею…” – выступленне найбольш актыўных і падрыхтаваных.
VIІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
VIІІ. Дамашняе заданне
Канкрэтызацыя заданняў да ўрока пазакласнага чытання.
Урок 12. Пазакласнае чытанне «Увосень і верабей багаты».
Мэты: Арганізаваць чытанне і разгляд кніг на тэму прыгажосці восеньскай прыроды, змен, якія адбываюцца ў прыродзе восенню.
Папярэдняя работа: чытанне твораў П.Броўка “Надыход восені”, Я.Колас “Восень”, М. Даніленка ”Восень шыла сарафан” (казка), Р.Ігнаценка “Ганарлівая птушка”, Я.Купала “Лістапад”.
Ход урока.
I. Арганізацыйны момант.
II. Паведамленне тэмы урока.
ІІІ. Фанетычная (моўная) размінка.
Работа над інтанацыяй сказа.
(На дошцы запісаны сказ: “У нас зараз урок чытання”. Замест знака прыпынку кляновы лісток.)
- Папрацуем над інтанацыяй сказа. Але што гэта? Якісьці незвычайны знак прыпынку ўканцы сказа.
- Якія знакі прыпынку могуць стаяць у канцы сказа? Як будзе гучаць сказ, калі паставім кропку? Зробім апавядальны сказ клічным па інтанацыі. Што вы павінны перадаць голасам? Папрацуем над інтанацыяй пытальнага сказа. Што гучыць у пытальным сказе? (Сказ чытаецца чатыры разы з пастаноўкай лагічнага націска на кожнае слова. Апошні раз: “У нас зараз урок чытання?)
- Так, у нас урок чытання. Як называецца раздзел над якім мы працуем?
- Каму падабаецца гэтая пара года? А за што вы любіце восень? У годзе ёсць чатыры пары - зіма, вясна, лета, восень. Кожная пара года прыгожая па-своему. Сёння мы працягнем падарожжа ў дзіўную і трошкі сумную пару года – восень.
IV. Праца па новай тэме.
* Вершы П.Броўка “Надыход восені”, Я.Коласа “Восень”.
- Слайд з фотакарцінамі залатой восені пад муз. суправаджэнне (П. І. Чаўкоўскі “ Поры года” – “Кастрычнік”).
- Які настрой выклікалі ў вас восеньскія пейзажы і музыка? (Зварот да слоўніка настрою, які вывешваецца на дошку). Слоўнік настрою: Вясёлы-сумны-радасны-светлай асалоды-светлага суму-сумна радасны
- Напэўна настрой суму і жалю ўзнікае ад таго, бо мы з вамі ведаем, што хутка адыдзе і гэтая прыгожая пара – залатая восень. Ці спадабаліся вам фотакарціны восені? Чым? Якія колеры восені вы ўбачылі?
- Асеннія залатыя колеры так прыемны нам. Што вы скажаце пра музыку, якая гучала, якая яна? ( Спакойная , ціхая, меладычная).
- Зачытайце радкі з вершаў, якія падыходзяць да фотакарцін і музыкі, перадаюць іх настрой.
* М. Даніленка ”Восень шыла сарафан” (казка).
- Чытанне ўголас падрыхтаваным вучнем.
- Знайсці і прачытаць сказ па яго пачатку:
Ціха хадзіла палямі…
А ў кужэльную касу…
Гронкі яе наліліся…
Цяпер, здаецца, усё…
- Творчая работа: прыдумаць працяг казкі, што ўбачыла Восень ў кргулым люстэркі возера.
Фізкультхвілінка
Я ляжу на траве. Я заплюшчваю вочы,
Пуста-лёгка ў галаве. Сваё цела адпускаю.
Рукі цёплыя, цяжкія, Адчуваю: я лятаю!
Ногі цёплым налітыя. Прылятаю на зямлю
Сонейка прыпесціць хоча. І бадзёра устаю!
* Р.Ігнаценка “Ганарлівая птушка”.
- Работа ў парах. Разгадаць крыжаванку.
| | | | 1 | с | п | е | ў | | | | |
| 2 | п | р | а | с | т | о | р | | | | |
3 | ц | е | ц | я | р | у | к | | | | | |
| 4 | м | я | к | і | ш | | | | | | |
| | 5 | д | з | і | к | у | н | | | | |
| | 6 | к | а | л | а | ш | ы | н | а | | |
Што жадаў пачуць аўтар ад цецерука? (спеў)
Што маніла цецерука вясной? (прастор)
Што за птушка змешчана на малюнку?
Што даваў паесці аўтар цецеруку ў першы раз? (мякіш)
Як называе аўтар свабодалюбівую птушку ў пачатку твора? (дзікун)
Куды схаваў аўтар птушку, каб яна не трапяталася? (калашына)
Якое слова атрымалася у выдзеленым стаўбцы?
* Я.Купала “Лістапад”.
- Конкурс на выразнае чытанне (перадаць голасам шапаценне-шалясценне лісця)
V. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
- Наш урок падыходзіць да канца і я хачу запытаць у вас…
(На дошцы запіс)
Сваёй працай на уроку я:
Задаволена
Не зусім задаволена
Я не задаволена, таму што…
VI. Дамашняе заданне
Папярэдняе заданне да наступнага ўрока пазакласнага чытання «Чалавек без Радзімы, што салавей без песні».
Тэма 3. Чалавек без Радзімы, што салавей без песні.
Урок 13. Адам Русак. «Мой край»; прыказкі пра адносіны да Радзімы.
Мэты: Пазнаёміць вучняў са зместам і задачамі новага раздзела: чаму навучацца і якія ўменні будуць развіваць. Вызначаць і асэнсоўваць маральна- этычную праблему адносін людзей да Радзімы, праявы чалавечых якасцей, пачуцця любові і гонару за яе. Вызначаць у радках вобразныя словы, настрой і тэму верша. Фармуляваць яго асноўную думку. Развіваць уменне вобразнага бачання малюнкаў, створаных паэтам у вершы; тлумачыць сэнс прыказак на тэму Радзімы. Адзначыць любоў і гонар паэта за сваю Радзіму, захапленне яе краявідамі і людзьмі. Мудрасць і патрыятызм беларускага народа ў прыказках на тэму Радзімы.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант.
II. Паведамленне тэмы урока.
Аналіз старонкі-навігатара да тэматычнага раздзела «Чалавек без Радзімы, што салавей без песні».
ІІІ. Праца па новай тэме.
* Чытанне верша настаўнікам.
- Які настрой выклікаў вершы: сумны ці вясёлы?
* Самастойнае чытанне твора вучнямі спачатку цалкам, а затым па строфах з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання.
- Якая з’ява апісана у вершы?
* Выбарачнае чытанне.
- Што падказвае чытачу, што ў вершы апісваецца беларускі край?
* Адпрацоўка выразнасці чытання, умення правільна інтанаваць сказы, расстаўляць паўзы з апорай на знакі прыпынку.
* Слоўнае маляванне вобразных карцін да верша.
- Якія малюнкі вы ўяўляеце ў час чытання твора? Вусна апішыце іх.
Фізкультхвілінка
Я ляжу на траве. Я заплюшчваю вочы,
Пуста-лёгка ў галаве. Сваё цела адпускаю.
Рукі цёплыя, цяжкія, Адчуваю: я лятаю!
Ногі цёплым налітыя. Прылятаю на зямлю
Сонейка прыпесціць хоча. І бадзера устаю!
* Вызначэнне тэмы і галоўнай думкі твора.
- На якую тэму напісаны верш «Мой край?»
- Што хацеў сказаць чытачам сваім творам Адам Русак?
* Чытанне верша напаўголасу з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання.
* Выразнае чытанне вучнямі ўголас.
- Падумайце, якія пачуцці трэба перадаць пры чытанні гэтага твора.
IV. Замацаванне ведаў.
* Калектыўная работа па выяўленні агульнага і адметнага ў вершы Адама Русака «Мой край» і рэпрадукцыі карціны Уладзіміра Масленікава «Над ракой».
- Разгледзьце рэпрадукцыю карціны мастака Сяргея Кавальчука “Далячыні”. Якія радкі з верша Адама Русака “Мой край” найбольш падыходзяць да твора жывапісу?
V. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
* Калектыўнае асэнсаванне зместу прыказак.
- Пазнёмцеся з прыказкамі пра адносіны да Радзімы. Растлумачце іх сэнс.
* Якая прыказка вам падабалася больш за ўсё?
VI. Дамашняе заданне
Вывучыць верш Адама Русака «Мой край» на памяць.
28