СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Мая Радзіма - Беларусь

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма: "Дзяржаўны герб нашай краіны"

Просмотр содержимого документа
«Мая Радзіма - Беларусь»

МАЯ РАДЗІМА - БЕЛАРУСЬ

Тэма: Дзяржаўны герб нашай краіны

Мэта: пазнаёміць вучняў з Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь як адным з сімвалам нашай дзяржавы.

Задачы: а) навучання: даць вучням уяўленне аб гербе як галоўным сімвале дзяржавы; растлумачыць ім сэнсавае значэнне кожнага з адлюстраванняў, якія на ім маюцца; паказаць, што герб — гэта летапіс гісторыі беларускага народа, гэта сувязь мінулага з сучаснасцю, гэта надзея на росквіт Беларусі ў будучым;

б) развіцця: развіваць у вучняў пазнавальныя інтарэсы, цікавасць да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў патрыятычныя пачуцці, шаноўныя адносіны да дзяржаўнай сімволікі, якая адлюстроўвае мірную працу нашага народу і імкненне яго да лепшай будучыні.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

Выкананне тэставых заданняў па тэме «Мінск — сталіца нашай дзяржавы.

Мая рэспубліка»

  1. Дапоўні сказы.

Мінску больш за


(1000; 900) гадоў. Нашай сталіцы прысвоена званне

(«Горад-пераможца»; «Горад-герой»).

  1. Адзнач знакам «+» правільныя адказы.

Якую назву мае наша краіна пасля 1991 года?

  • БССР.

  • Рэспубліка Беларусь.

Кіраўніком нашай дзяржавы з’яўляецца:

  • Прэм’ер-міністр.

  • Канцлер.

  • Прэзідэнт.

Прозвішча, імя і імя па бацьку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


  1. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

  • Прывакзальную плошчу называюць «варотамі» сталіцы.

  • Уздоўж праспекта Незалежнасці знаходзіцца Дом Урада і рэзідэнцыя Прэзідэнта.

  • Побач з Партызанскім праспектам знаходзіцца «востраў мужнасці і смутку».

  • Самая старажытная плошча ў горадзе — плошча Свабоды.

  • На плошчы Перамогі ёсць знак «Нулявы кіламетр», які з’яўляецца пачаткам дарог Беларусі.

  1. Закончы сказы.

У 1994 годзе быў прыняты Асноўны Закон нашай дзяржавы . Вышэйшай выбарнай дзяржаўнай установай з’яўляецца .

Ажыццяўляе выкананне прынятых законаў . Сочыць за выкананнем усіх законаў .

Выкарыстай назвы: Савет Міністраў РБ, Нацыянальны сход, Канстытуцыя РБ, Канстуцыйны Суд РБ.

  1. Што даказвае, што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца міралюбівай дзяржавай. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

  • Рэспубліка Беларусь з’яўляецца адной з заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

(ААН).


  • Рэспубліка Беларусь першая ў свеце добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі.

  • Рэспубліка Беларусь умешваецца ў справы іншых дзяржаў.

  • Рэспубліка Беларусь падтрымлівае добрыя адносіны з суседзямі.

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

  2. Тлумачэнне новага матэрыялу

Уступнае слова




У наш час цяжка ўявіць сабе дзяржаву без герба, сцяга і гімна— менавіта яны з'яўляюцца дзяржаўнымі сімваламі. Розная гісторыя ў народаў і дзяржаў — розная ў іх сімволіка. На гербах і сцягах можна ўбачыць грозных ільвоў, драпежных арлоў, кароны і крыжы, сонца, месяц і зоркі і нават лісток клёну...

Гістарычная даведка

Адны сімвалы жывуць стагоддзі: старажытны герб Полацка «Карабель пад ветразямі» існуе і дагэтуль. А вось другія мяняюцца. Напрыклад, герб «Пагоня» быў Дзяржаўным гербам Вялікага княства Літоўскага. Тая ж «Пагоня» выконвала ролю Дзяржаўнага сімвала Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг.

У 1995 годзе па выніках рэферэндуму (усенароднага галасавання) была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка. Змяніўся таксама і герб.

Значэнне Дзяржаўнага герба

Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі адлюстраванне Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і тлумачыць, што герб з'яўляецца галоўным сімвалам дзяржавы. Вучні запісваюць у свае сшыткі наступны выраз:

Герб — галоўны сімвал дзяржавы. Сцяг і гімн таксама адносяцца да сімвалаў дзяржавы. Вучні запісваюць у свае сшыткі: 1995 г. — увядзенне новай дзяржаўнай сімволік.

Практычная работа

Заданне 1. Настаўнік прапануе вучням уважліва разгледзець Дзяржаўны герб і пералічыць, што на ім адлюстравана. Пры выкананні задання вучням прапануецца рухацца вверху ўніз, злева направа. Вучні называюць:

    1. Пяціканцовая зорка.

    2. Контуры межаў Беларусі.

    3. Узыходзячае сонца.

    4. Залатыя сонечныя праменні.

    5. Частка зямнога шара.

    6. Каласкі жыта.

    7. Ружовыя кветкі канюшыны.

    8. Блакітныя кветкі ільну.

    9. Жыта і кветкі ўтвараюць вянок.

    10. Вянок абвіты чырвона-зялёнай стужкай.

    11. На стужцы надпіс: «Рэспубліка Беларусь».

Задакне 2. Настаўнік прапануе вучням пералічыць колеры, якія ўпрыгожваюць Дзяржаўны

герб.

Вучні кіруюцца папярэднім правілам і называюць наступныя кодлры: чырвоны, зялены,

залацісты, блакітны, фіялетавы, ружовы. Каляровыя адлюстраванні змешчаны на белым фоне. Усяго прысутнічае сем розных колераў.

Настаўнік падводзіць вынікі практычнай работы.

Герб — гэта кніга-летапіс дзяржавы

Настаўнік заўважае, што вучні практычную работу выконвалі не выпадкова, адлюстраванні і колеры, якімі яны паказаны, маюць глыбокі сэнс. Паспрабуем ва ўсім гэтым разабрацца. А калі узнікнуць якія-небудзь цяжкасці, то на дапамогу нам прыйдзе вучэбны дапаможнік.

Спачатку вучні даюць тлумачэнні адлюстраванням, а затым колерам, якімі яны выкананы.

Настаўнік дапаўняе змест адказаў вучняў.

Пасля разважанняў і тлумачэнняу настаунік арганізуе чытанне матэрыялу 2—5 абзацаў вучэбнага дапаможніка.

Затым настаўнік прапануе вучням вызначыць:

1) чаго яны не ведалі пра герб;

Вучт запісваюць у свае сшыткі наступны выраз:

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь — гэта летапіс нашага народу, гэта яго гісторыя.

Дзяржаўны герб у нашым жыцці

Настаўнік адзначае, што ў нашым паўсядзённым жыцці Дзяржаўны герб мае вельмі шырокае выкарыстанне.

Вучням прапануецца самім вызначыць (успомніць), дзе яны бачылі адлюстраванні герба.




Вучні прыводзяць прыклады, а настаўнік дапаўняе іх: Дзяржаўныя сімвалы (гербы) можна ўбачыць:

  1. На будынках органаў дзяржаўнай улады.

  2. На дзяржаўных дакументах.

  3. На грашовых знаках.

  4. На дзяржаўных пячатках.

  5. На форме ваеннаслужачых.

  6. На ардэнах і медалях.

  7. На адзенні касманаўтаі.

  8. На касцюмах спартсменаў.

Паведамленні пра беларускіх касманаўтаў

Да класнай дошкі настаўнік прымацоўвае партрэты касманаўтаў. Пажадана выкарыстаць чатыры з іх (Юрый Гагарын, Валянціна Церашкова, Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак).

Уступнае слова настаўніка

3 далёкай старажытнасці ў начныя часы людзі ўглядаліся ў зорнае неба і марылі даведацца хоць што-небудзь аб ім. Гэта мара начала збывацца толькі ў наш час. У 1957 годзе ў космас удалося накіраваць першы спадарожнік. А ў 1961 годзе там пабываў першы касманаўт. Ім быў грамадзянін СССР Юрый Аляксеевіч Гагарын. Пра яго ведаюць ва ўсім свеце. Таму што ён быў першым. А вось першай жанчынай-касманаўтам стала Валянціна Церашкова, таксама грамадзянка СССР.

Сярод касманаўтаі былі таксама нашы землякі Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак. Настаўнік прапануе паслухаць пра іх паведамленні, падрыхтаваныя вучнямі.

Гутарка выхаваўчага значэння:

  • Хто з вас жадаў бы стаць касманаўтам?

  • Што, на вашу думку, трэба, каб стаць ім?

  • Чаму касманаўту неабходны веды?

  • Ці патрэбна яму фізічная падрыхтоўка?

  • Як вы лічыце, якія рысы характару трэба мець, каб стаць касманаўтам?

Вынікі гутаркі: стаць касманаўтам даволі складана, але магчыма. Для гэтага трэба рыхтавацца з дзіцячых гадоў, найперш за ўсё добра вучыцца, займацца фізкультурай і спортам, выхоўваць у сваім характары сілу волі, смеласць, настойлівасць.

  1. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Вучням прапануецца адказаць на пытанні на с. 113 вучэбнага дапаможніка.

  1. Вынікі ўрока

  2. Хатняе заданне: апавяданне «Дзяржаўны герб нашай краіны »




МАЯ РАДЗІМА - БЕЛАРУСЬ

Тэма: Сцяг беларускай дзяржавы

Мэта: пазнаёміць вучняў з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь як адным з сімвалаў нашай дзяржавы.

Задачы: а) навучання: даць вучням агульнае ўяўленне пра сцяг нашай краіны, растлумачыць сэнс кожнага з адлюстраванняў, якія на ім змяшчаюцца; паказаць вучням, што сцяг, як і герб, — гэта наша гісторыя, гэта непарыўная сувязь мінулага з сучаснасцю; ажыццявіць параўнальную характарыстыку двух сімвалаў — герба і сцяга;

б) развіцця: развіваць у вучняў уменне параўноўваць гістарычныя з'явы, шукаць у іх падабенствы і адрозненні;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў любоў да Радзімы, імкненне стаць патрыётам сваей Бацькаўшчыны, шаноўныя адносіны да дзяржаўнай сімволікі, жаданне мець непасрэднае дачыненне да яе.

    1. Арганізацыйны момант

    2. Праверка дамашняга задання

На класнай дошцы пералічаны асноўныя адлюстраванні, якія змяшчаюцца на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Настаўнік выклікае па чарзе вучняў, і яны тлумачаць іх сэнс.

Пералік асноуных адлюстраванняў:

  1. Пяціканцовая зорка.

  2. Узыходзячае сонца.

  3. Каласкі жыта.

  4. Кветкі канюшыны і ільну.

  5. Чырвона-зялёная стужка з надпісам.

У час тлумачэння вучні паказваюць пералічаныя адлюстраванні на гербе, малюнак якога прымацаваны да класнай дошкі.

⎯ Чаму на Дзяржауным гербе нашай крашы паказана ўверсе жыта, злева— канюшына, а справа— лён? (Жыта размешчана ўверсе, таму што гэта галоўная зерневая культура нашай краіны. Канюшына паказана злева, таму што яна важная кармавая культура, а вось лён — самае каштоўнае багацце Беларусі. Яго называюць паўночным шоўкам. Вось чаму яго блакітныя кветкі знаходзяцца на пачэсным месцы справа.)

Будаванне крыжаванкі (калектыўна).

Пытанні: 1. Лётчыкі, якія лятаюць у космас. 2. Два з іх нашы землякі... 3. Аднаго завуць Пётр... 4. Імя у другога Уладзімір, а прозвішча...

    1. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

Настаўнік пачынае работу з вызначэння задач. Яны пералічваюцца і каменціруюцца. Настаўнік адзначае, што Дзяржаўны сцяг, як і Дзяржаўны герб, з'яўляецца таксама сімвалам нашай краіны. Пра герб вы ўжо ведаеце, а са сцягам будзеце знаёміцца. У сувязі з гэтым у нас з вамі будзе магчымасць параўнаць адзін сімвал з другім і зрабіць адпаведныя вывады з гэтага параўнання.

    1. Вывучэнне новага матэрыялу

  • Нашы далёкія продкі славяне ў час ваенных сутычак і бітваў ужывалі сцягі, каб адрозніць сваіх ад чужых. Да дрэўка звычайна прывязвалі кавалак чырвонай тканіны. Гэта і былі першыя сцягі. Пазней, калі з'явіліся гербы, іх адлюстраванні сталі змяшчаць на сцягах. 3 цягам часу выяву герба сталі замяняць умоўнай палоскай такога колеру, які мела гербавая выява.

Тры колеры на сцягу

Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі малюнак Дзяржаўнага сцяга і прапануе вучням уважліва разгледзець яго.

  • Колькі частак мае сцяг? (Адказ: тры.)

  • Пералічыце гэтыя часткі. (Арнамент— упрыгажэнне, якое складаецца з геаметрычных

фігур.)


  • 3 якіх колераў складаецца Дзяржаўны сцяг? (Адказ: чырвоны, зялёны і белы.)

  • Які колер пераважае? (Чырвоны.)

Чытанне матэрыялу вучэбнага дапаможніка.

Вучні запісваюць у свае сшыткі вызначэнне паняцця арнамент.




Арнамент — гэта ўпрыгажэнне, якое складаецца з геаметрычных фігур. У дадзеным выпадку гэта спалучэнне ромбаў з прамавугольнікамі.

Практычная работа.

Заданне вучням: параўнаць колеры герба і сцяга, знайсці агульнае і рознае.

      1. чырвоны

      2. зялёны

Дзяржаўны сцяг 3) залацісты Дзяржаўны герб

  1. блакітны

  2. фіялетавы

  3. ружовы

  4. белы Настаўнік падводзіць вучняў да наступных высноў:

  1. У дзяржаўнай сімволіцы паўтараюцца тры колеры: чырвоны, зялёны і белы.

  2. Найбольш колераў змяшчае герб. Іх усяго сем.

  3. Чырвоны колер з'яўляецца самым распаўсюджаным.

Матэрыял для настаўніка.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь складаецца з трох палосаў: верхняй — чырвонага колеру ў 2/3 і ніжняй — зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга, а таксама вертыкальнай — арнаменту на белым фоне, які складае 1/9 частку даўжыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні роўныя 1:2.

Дзяржаўны сцяг у нашым жыцці.

Настаўнік адзначае, што Дзяржаўны сцяг у нашым паўсядзённым жыцці мае вельмі шырокае выкарыстанне, нават яшчэ больш значнае, чым Дзяржаўны герб.

Вучням прапануецца ўспомніць і падзяліцца сваімі назіраннямі аб тым, як выкарыстоўваецца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Вучні прыводзяць прыклады. Яны абмяркоўваюцца і дапаўняюцца. Настаўнік сістэматызуе

іх.


Выкарыстанне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь:

  1. На будынках органаў дзяржаўнай улады.

  2. На будынках нашых пасольстваў за мяжой.

  3. На будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

  4. На сесіях ААН.

  5. На міжнародных парадах.

  6. У час правядзення мітынгаў і дэманстрацый.

  7. На парадах.

  8. На алімпійскіх гульнях.

  9. У гонар чэмпіёнаў.

  10. На будынках у святочныя дні.

  11. У дні жалобы (сцягі з чорнымі лентамі).

У выніку работы над гэтым матэрыялам вучні запісваюць у свае сшыткі наступны выраз: Другая нядзеля мая — свята Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.

Заключнае слова настаўніка.

Дзяржаўная сімволіка — гэта гісторыя нашай краіны, гэта сувязь мінулага з сучаснасцю. Ва

ўсе часы, ва ўсіх народаў свету існавала абавязковае правіла, якое датычыла кожнага, — паважаць, шанаваць, беражліва адносіцца да сімволікі сваей краіны. Менавіта такія адносіны да дзяржаўных сімвалаў — гэта найпершы грамадзянскі абавязак кожнага з нас. Зняважлівыя адносіны да Дзяржаўнага герба або Дзяржаўнага сцяга лічацца злачынствам у нашай краіне.

Любіце сваю Бацькаўшчыну, шануйце яе сімволіку!

Герой Беларусі Уладзімір Карват.

Вучні чытаюць матэрыял вучэбнага дапаможніка на с. 147. Яны знаёмяцца з гераічным подзвігам ваеннага лётчыка. Па гэтым матэрыяле настаўнік можа правесці з вучнямі гутарку.

Хто такі Уладзімір Карват?

Чым займаюцца ваенныя лётчыкі? 3.

Ці можна назваць іх службу небяспечнай? Чаму?




5. Вынікі ўрока

Выкананне тэставых заданняў

па тэме «Дзяржаўны герб нашай краіны. Сцяг беларускай дзяржавы»

    1. Адзнач знакам «+» колеры, якія паўтараюцца ў дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь.

  • чырвоны  зялёны  залацісты  блакітны

  • фіялетавы  ружовы  белы

    1. Устаў літары, каб атрымаліся назвы раслін, адлюстраваных на гербе.


ё

н

ж



а


а


ю

ш

ы


а

    1. Злучы стрэлкай назву колера на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь з тым, што ён сімвалізуе.

Чырвоны колер

Зялёны колер

Белы колер

колер дабра і міру, прыроды

знак Сонца, перамогі і шчаслівага жыцця

колер свабоды, духоўнай чысціні і мудрасці

    1. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

  • Выява зямнога шара на гербе нагадвае, што Рэспубліка Беларусь — адна з дзяржаў свету.

  • Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак — вядомыя расійскія касманаўты.

  • Выява герба Рэспублікі Беларусь маецца на ўсіх дзяржаўных дакументах і пячатках.

  • Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь пастаянна ўзняты над будынкамі, дзе размяшчаюцца органы дзяржаўнай улады.

  • Кожную другую нядзелю верасня ў нашай краіне святкуецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.

    1. Паразважай. Чаму трэба з павагай адносіцца да дзяржаўных сімвалаў нашай краіны?





    1. Дамашняе заданне: апавяданне «Сцяг беларускай дзяржавы»






Тэставыя заданні

па тэме «Дзяржаўны герб нашай краіны. Сцяг беларускай дзяржавы»

  1. Адзнач знакам «+» колеры, якія паўтараюцца ў дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь.

  • чырвоны  зялёны  залацісты  блакітны

  • фіялетавы  ружовы  белы

  1. Устаў літары, каб атрымаліся назвы раслін, адлюстраваных на гербе.


ё

н

ж



а


а


ю

ш

ы


а

  1. Злучы стрэлкай назву колера на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь з тым, што ён сімвалізуе.

Чырвоны колер

Зялёны колер

Белы колер

колер дабра і міру, прыроды

знак Сонца, перамогі і шчаслівага жыцця

колер свабоды, духоўнай чысціні і мудрасці

  1. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

  • Выява зямнога шара на гербе нагадвае, што Рэспубліка Беларусь — адна з дзяржаў свету.

  • Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак — вядомыя расійскія касманаўты.

  • Выява герба Рэспублікі Беларусь маецца на ўсіх дзяржаўных дакументах і пячатках.

  • Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь пастаянна ўзняты над будынкамі, дзе размяшчаюцца органы дзяржаўнай улады.

  • Кожную другую нядзелю верасня ў нашай краіне святкуецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.

  1. Напішыце прозвішча першага Героя Беларусі.








Тэставыя заданні

па тэме «Дзяржаўны герб нашай краіны. Сцяг беларускай дзяржавы»

    1. Адзнач знакам «+» колеры, якія паўтараюцца ў дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь.

  • чырвоны  зялёны  залацісты  блакітны

  • фіялетавы  ружовы  белы

    1. Устаў літары, каб атрымаліся назвы раслін, адлюстраваных на гербе.


ё

н

ж



а


а


ю

ш

ы


а

    1. Злучы стрэлкай назву колера на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь з тым, што ён сімвалізуе.

Чырвоны колер

Зялёны колер

Белы колер

колер дабра і міру, прыроды

знак Сонца, перамогі і шчаслівага жыцця

колер свабоды, духоўнай чысціні і мудрасці

    1. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

  • Выява зямнога шара на гербе нагадвае, што Рэспубліка Беларусь — адна з дзяржаў свету.

  • Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак — вядомыя расійскія касманаўты.

  • Выява герба Рэспублікі Беларусь маецца на ўсіх дзяржаўных дакументах і пячатках.

  • Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь пастаянна ўзняты над будынкамі, дзе размяшчаюцца органы дзяржаўнай улады.

  • Кожную другую нядзелю верасня ў нашай краіне святкуецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.

    1. Напішыце прозвішча першага Героя Беларусі.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!