СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Мая Радзіма - Беларусь

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок 7

Тэма: Маўклівыя сведкі мінуўшчыны.(презентация отдельно).

Просмотр содержимого документа
«Мая Радзіма - Беларусь»

Мая Радзіма – Беларусь

Урок 7

Тэма Маўклівыя сведкі мінуўчшыны

Мэта: фарміраванне ўяўлення аб крыніцы гістарычных ведаў, якія з’яўляюцца прыкладамі матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Задачы:

  • Забяспечыць засваенне вучнямі першапачатковых звестак пра існаванне ледавіка на тэрыторыі нашай краіны, пра камяні і валуны як помнікі гісторыі;

  • Стварыць умовы для фарміравання ўяўленняў працаваць з гістарычнымі тэкстамі, вылучаць галоўнае ў прачытанным, рабіць вывады;

  • Закласці асновы для фарміравання пачуцця адказнасці за захаванне гістарычных помнікаў як элементаў нацыянальнай культуры нашага народа

Абсталяванне: падручнік “Мая Радзіма - Беларусь”. Презентацыя


Ход урока

  1. Арг.момант

  2. Праверка д/з

Пра што даведаліся на прошлым уроку. (Пра стужку часу)

Падыміце свае малюнкі-стужкі, што ў вас атрымалася. Вельмі добра. Ну, а зараз правядзём невялікі тэст.

Пытанні я кажу і вы можаце прачытаць на слайдзе. Адказы запісвайце ў спецыяльныя табліцы.

  1. Нараджэння каго лічыцца пачаткам нашай эры

А) Нашых продкаў

Б) Ісуса Хрыста

2. Што з пералічанага з’яўляецца самай маленькай адзінкай вымярэння часу

А) Эра

Б) Год

В) Дзесяцігоддзе

3. Што з пералічанага з’яўляецца самай вялікай адзінкай вымярэння часу

А) Тысячагоддзе

Б) Эра

В) Дзесяцігоддзе

4. Час, калі адбывалася падзея называецца:

А) Эра

Б) Дзесяцігоддзе

В) Дата

5. Працяглы адрэзак часу, звычайна большы за тысячагоддзе

А) Эра

Б) Дзесяцігоддзе

В) Тысячагоддзе

6. Першая дакладна вядомая дата ў гісторыі нашай краіны была

А) 982

Б) 862

В) 626

7. З якім горадам звязана першая вядомая дата ў гісторыі нашай краіны

А) Віцебск

Б) Орша

В) Полацк

Г) Мінск

8. 1067 г - першая летапісная звестка пра:

А) Мінск

Б) Оршу

В) Брэст

Г) Полацк

9.У ХХ стагоддзі нарадзіліся

А) Вы

Б) Вашы бацькі

В) Вашы бабуля і дзядуля

10) 1 тыс. гадоў - гэта:

А) 100 гадоў

Б) 10 гадоў

В)10 стагоддзяў


Вучні адказы запісваюць у табліцу

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Б

Б

Б

В

А

Б

В

АБ

БВ

В

Узаемаправерка. Адказы на слайдзе

  1. Работа з новым матэрыялам

  1. Падрыхтоўка да асноўнай тэмы

Сёння мы працягваем знаёмства з гісторыяй. Акрамя ўрокаў, дзе сучасныя вучні могуць яшчэ даведацца пра гісторыю свайго края, ці іншых краін свету? (у інтэрнэце, бібліятэцы, у музеі). А якія музеі вы ўжо наведвалі?

Паглядзіце на малюнак (слайд) і адкажыце, куды мы адправімся сёння, у які музей.

  • Музей валуноў.

  1. Тэма і мэта ўрока

Тэма нашага ўрока “Маўклівыя сведкі мінуўшчыны”

Знаёмства з планам урока

  1. Сведкі мінуўшчыны

  2. Камяні – помнікі гісторыі

  3. Старажытныя курганы.

Паглядзіце на план урока і скажыце, аб чым даведаемся, з чым пазнаёмімся.

  1. Этап засваення новых ведаў

У назве нашай тэмы ёсць словы “Сведкі мінуўшчыны”. Як вы разумееце іх? (Сведкі – свидетели, мінуўшчына – гэта тое, што ўжо мінула, адбылося раней)

  • Праца з падручнікам.

Прачытайце першы абзац апавядання на с 24 і адкажыце на пытанне

“Якія існуюць маўклівыя сведкі мінуўшчыны” (камяні). Адкуль на нашай зямлі камяні ?

З чым звязаны (З рухам ледавіка.) Што такое “ледавік”? Гэта мы можам пазнаць, калі звернемся да слоўніка. Знайдзіце слова ў слоўніку і зачытайце.

  • Вялікія камні называюць валунамі. У мінулым людзі іх шанавалі,алі ім імёны, прыносілі падарункі. У Мінску стварылі музей валунам і вас запрашаю пабываць крыху ў гэтым музеі.

Ф І з к у

  • Слайд ВІДЫЯРОЛІК “Музей валуноў”

Спадабаўся музей? Я думаю вы захочаце там таксама пабываць.

Акрамя камянёў ёсць і курганы. Знайдзіце ў слоўніку паняцце “курган”

Давайце зноў паслухаем цікавыя звесткі пра іх.

  • Слайд Відыяролік “Курганы”

  1. Этап першаснай праверкі разумення вывучанага.

Адказы на пытанні 1-4 с 28 падручніка

  1. Этап замацавання новых ведаў

На лістах, дзе рабілі тэст, ёсць табліца паняццяў. Злучыце стрэлкамі паняцце з іх азначэннем.

Слайд. Праверка

  1. Абагульненне. Падвядзенне выніку. Выстаўленне адзнак

  2. Д/з Перачытайце тэкст, адкажыце на пытанні с. 28.

Дадатковае паведамленне па жаданні таксама можаце зрабіць

  1. Рэфлексія. Прыём “Камяні” Вучні па чарзе наклеіваюць каменьчыкі на валуны з пытаннем “Здзіўленне”, “Новыя звесткі”, “Пытанні”