СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Майстар-клас “Фінансавая граматнасць у кантэксце моўнай адукацыі”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Майстар-клас "Выкарыстанне заданняў па фінансавай граматнасці на ўроках беларускай мовы"

Просмотр содержимого документа
«Майстар-клас “Фінансавая граматнасць у кантэксце моўнай адукацыі”»

План правядзення майстар-класа

Фінансавая граматнасць у кантэксце моўнай адукацыі”

Вядучы майстар-класа – Ганна Мікалаеўна Саланкова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія імя Я. Купалы”

Мэта: арганізацыя актыўнага педагагічнага ўзаемадзеяння для прэзентацыі сістэмы заданняў, якія спрыяюць развіццю фінансавай граматнасці вучняў на ўроках беларускай мовы.

Задачы:

1. стварэнне ўмоў для фарміравання матывацыйнай гатоўнасці ўдзельнікаў майстар-класа да азнаямлення з сістэмай заданняў, якія садзейнічаюць развіццю фінансавай граматнасці вучняў на ўроках беларускай мовы;

2. дэманстрацыя і работа над заданнямі для фарміравання ўменняў, якія развіваюць фінансавую граматнасць вучняў;

3. стварэнне ўласнага метадычнага прадукта, які будзе садзейнічаць развіццю фінансавай граматнасці вучняў на аснове камунікатыўнага ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі майстар-класа.

Ход майстар-класа

1. Арганізацыйны этап

2. Матывацыйна-мэтавы этап

Размеркаванне ўдзельнікаў майстар-класа на групы.

Прыём “Грашовае дрэва” (дадатак 1)

Прыём “Ліст чакання” (дадатак 2)

3. Аперацыйна-пазнавальны этап

Прыём “Чацвёрты лішні” (дадатак 3)

Заданне “Умовы эфектыўнага выкарыстання заданняў, якія ўплываюць на развіццё фінансавай граматнасці вучняў” (дадатак 4)

4. Інфармацыйна-дзейнасны этап

Знаёмства і работа над заданнямі, якія развіваюць фінансавую граматнасць вучняў, а таксама арганізацыя работы ў групах:

  • арфаграфічныя хвіліны:

гульня “Карэктары” (дадатак 5), знаёмства з правіламі гульні. Арганізацыя работы ў групах з тэкставай інфармацыяй.

Гульня “Знайдзі небяспечнае слова” (дадатак 6);

  • прыём “Лексічны футбол” знаёмства з умовамі выканання задання. Арганізацыя работы ў групах (дадатак 7);

  • этап работы з медыяазбукай (яна аб’ядноўвае два папярэднія заданні з мэтай замацавання атрыманых вучнямі ведаў).

  • Этап работы з тэкстамі фінансавай тэматыкі (дадатак 8).

  • Практычны этап.

Арганізацыя работы ў групах: стварэнне ўласнага задання, якое б спрыяла развіццю фінансавай граматнасці вучняў (на аснове прапанаваных настаўнікам матэрыялаў). Гэта можа быць тэкст, набор слоў фінансавай тэматыкі, прыказкі…

  • Этап інтэрактыўнага ўзаемадзеяння.

Арганізацыя і знаёмства з інтэрактыўнымі гульнямі.

5. Этап падвядзення вынікаў

6. Этап рэфлексіі

Прыём “Грашовае дрэва” (дадатак 1)



Прыём “Грашовае дрэва” (дадатак 1)

Задача прыёма – настроіць удзельнікаў на танальнасць майстар-класа, стварыць атмасферу добразычлівасці.

На дошцы размяшчаецца імітацыя грашовага дрэва. Усе банкноты ў выглядзе лісткоў. Удзельнікі падыходзяць да дошкі, адрываюць ад дрэва лісткі-банкноты, намінал якіх ім найбольш падабаецца.



Прыём “Ліст чакання” (дадатак 2)

Выберыце задачы, якія б вы хацелі рэалізаваць на працягу майстар-класа. Нумар (нумары) запішыце на адваротным баку вашага банкнота з грашовага дрэва.

1. Прааналізаваць умовы эфектыўнага выкарыстання заданняў, якія ўплываюць на развіццё фінансавай граматнасці вучняў на ўроках мовы.

2. Вызначыць этапы прад’яўлення заданняў на развіццё фінансавай граматнасці.

3. Азнаёміцца з некаторымі відамі заданняў па фінансавай граматнасці праз іх дэманстрацыю і працу над імі.

4. Стварыць уласнае заданне, якое будзе садзейнічаць развіццю фінансавай граматнасці вучняў на аснове камунікатыўнага ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі майстар-класа.

Прыём “Чацвёрты лішні” (дадатак 3)

Вызначце прымету, якая, на вашу думку, не адвавядае заданню на развіццё фінансавай граматнасці вучняў, абазначце яе:

Накіравана на пошук новых ведаў і стымуляцыю актыўнага выкарыстання ў навучанні сувязей, адносін, доказаў.

А

Рашаецца па гатовых узорах, накіравана на механічнае завучванне.

Б

Арыентавана на паглыбленне, удасканаленне ведаў, уменняў.

В

Патрабуе ад вучня актывізацыі пазнавальных працэсаў: памяці, увагі, уяўлення, мыслення.

Г



Заданне “Умовы эфектыўнага выкарыстання заданняў, якія спрыяюць развіццю фінансавай граматнасці вучняў” (дадатак 4)

Вызначце ўмовы эфектыўнага выкарыстання заданняў на развіццё фінансавай граматнасці вучняў, выкарыстаўшы значкі “плюс” або “мінус”:

Умовы

+/—

Сістэмнае выкарыстанне.


Павінны складацца з заданняў рознага ўзроўню складанасці.


Улік узроўню падрыхтаванасці, узросту, жыццёвага вопыту вучняў.


Заданні павінны чаргавацца, утрымліваць элемент навізны.


Нельга даручаць вучням самім рыхтаваць такія заданні, так як яны не маюць дастатковага вопыту.


Рэалізацыя міжпрадметных сувязей.


Гэтыя заданні павінны ствараць на ўроку атмасферу супрацоўніцтва і добразычлівасці.


Стварэнне сітуацыі поспеху для кожнага вучня.




Гульня “Карэктары” (дадатак 5).

Знайдзіце і выпраўце памылкі ў прапанараных сказах.

Хочашь ворага нажыть - пазыч грошай.
У пятніцу нічога нікому непазычай.
Калі маеш грошы, то небудзеш хадіць босы.
Бес гаспадара і грошай не трэба.
Хоць лай, а потым грошы атдай.
Грошы лёкка бяруцца, ды цяшка атдаюцца.

Правільны адказ

Хочаш ворага нажыць - пазыч грошай.
У пятніцу нічога нікому не_пазычай.

Калі маеш грошы, то не_будзеш хадзіць босы.
Без гаспадара і грошай не трэба.

Хоць лай, а потым грошы аддай.
Грошы лёгка бяруцца, ды цяжка аддаюцца.

Гульня “Знайдзі небяспечнае слова” (дадатак 6)

Аблігацыя, бенефіцыяр, валюта, грошы, дэпазіт, зліткі, інкасацыя, крэдыт, лоялці, манеты, наяўны разлік, пункт абменны, рахунак, сертыфікат, тэрмінал, уклад, чэк, электронныя грошы.

Пытанні і заданні.

  1. Значэнне якіх слоў вам невядома?

  2. Напісанне якіх слоў, на вашу думку, патрабуе асаблівай увагі?

  3. Патлумачце лексічнае значэнне ўжо вядомых вам слоў.

  4. Запішыце словы, падкрэсліце арфаграмы.

  5. Складзіце медыяазбуку з выкарыстаннем прапанаваных слоў.



Гульня «Лексічны футбол»(дадатак 7)

  • спецыяльная праграма заахвочвання кліентаў.

  •  грашовыя знакі ў выглядзе банкнот, манет, якія знаходзяцца ў абарачэнні і з’яўляюцца законным плацежным сродкам у адпаведнай замежнай дзяржаве.

  • кліент, на карысць якога ажыццяўляецца банкаўскі перавод. 

  • збор каштоўнасцей з кас юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і здача іх у касы банкаў.

  • прыцягнутыя і (або) уласныя грашовыя сродкі, прадастаўленыя банкам іншай асобе у памеры і на ўмовах, прадугледжаных дагаворам. 

Праверце сябе

ЛОЯЛЦІ, ВАЛЮТА, ІНКАСАЦЫЯ, БЕНЕФІЦЫЯР, КРЭДЫТ

Праца з тэкстам (дадатак 8)

ТЭКСТ 1

Твае адносіны да грошай

1. Давайце пагаворым аб фінансавым дабрабыце і рэалізацыі сваёй уласнай фінансавай свабоды. 2. Давайце паспрабуем разабрацца, што такое фінансавая свабода і што варта рабіць, каб умець правільна распараджацца сваімі фінансамі.  3. Сёння мы прывыклі многія пытанні вырашаць з дапамогай грошай. 4. Мы - спажыўцы. 5. Фінансы нам неабходны  для рэалізацыі нашых запаветных жаданняў і памкненняў.  6. Фінансавая свабода - гэта дастатковая колькасць грошай, якая дазволіць чалавеку адчуваць сябе ўпэўнена і лёгка ў жыцці.  7. Першае, што трэба зрабіць на шляху да фінансавай свабоды - гэта прыняць на сябе адказнасць за сваё жыццё! 8. Ва ўсім, што адбываецца з намі ў жыцці трэба шукаць прычыны толькі ў сабе. 9. Кіруйце сваім жыццём самі, гэта ВАША жыццё, а не чужое! У КОЖНАГА чалавека ёсць усе шанцы стаць заможным. 10. Вырашыце, якія крокі неабходна зрабіць для паляпшэння сваёй фінансавай сітуацыі.  11. Стаўце мэты! 12. Менавіта мэты прымушаюць рухацца наперад і дапамагаюць аб'ектыўна ўспрымаць грошы. 13. Азначыўшы пэўныя задачы і зразумеў іх неабходнасць, лягчэй адкладаць грошы, эканоміць. 14. Калі вы маеце выразную мэту, гэта прымушае вас імкнуцца да яе ажыццяўлення. 15. Незалежна ад таго, што вы хочаце набыць - веласіпед, камп’ютар ці смартфон - вы атрымаеце гэта толькі ў тым выпадку, калі будзеце ўпарта рухацца да вызначанай мэты. 16. Паспяховы чалавек заўсёды ведае, чаго ён хоча. 17. Не варта плыць па плыні, з думкай аб тым, што добра так, як яно ёсць, і не iмкнуцца да лепшага. 18. Нават калі нешта не атрымліваецца, ніколі нельга апускаць рукі, трэба набрацца цярпення і рухацца далей.

Заданні.

1. Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

2. Вызначце сродак сувязі паміж 6 і 7 сказам.

3. Пастаўце выдзелены ў 14 сказе дзеяслоў у форме 3 асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу.

4. Знайдзіце ў 11 – 16 сказах тэксту слова, якое мае значэнне “тое, да чаго імкнуцца, чаго жадаюць дасягнуць”. Запішыце яго ў форме роднага склону множнага ліку.

5.Вызначце, якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў 9 сказе спалучэнне. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

6. Знайдзіце ў 13 сказе тэксту слова, у якім адбываецца асіміляцыя (прыпадабненне) зычных гукаў. Запішыце гэта слова ў форме творнага склону.

7. Запішыце выдзелены ў 18 сказе тэксту назоўнік у форме роднага склону множнага ліку.

8. Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 16 сказе тэксту, утварыце дзеепрыслоўе, запішыце яго.

9. Вызначце спосаб утварэння падкрэсленага ў 6 сказе тэксту слова. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

ТЭКСТ 2

1. У ліпені 1990 года Вярхоўным Саветам Беларускай ССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце. 2. У пачатковы перыяд пасля абвяшчэння незалежнасці ў Рэспубліцы Беларусь былі ў абарачэнні грашовыя знакі Дзяржбанка СCСР, а затым і Цэнтральнага банка Расіі. Па рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у маі 1992 года на тэрыторыі Беларусі былі ўведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь наступных вартасцей: 50 капеек, 1, 3, 5, 10, 25, 50 і 100 рублёў.

3. Хаця разліковыя білеты (Н/н)ацыянальнага (Б/б)анка (Р/р)эспублікі (Б/б)еларусь не былі абвешчаны грашовымі знакамі і выпушчаны першапачаткова ў дадатак да асноўнай грашовай адзінкі (савецкаму, а ў далейшым і расійскаму рублю), наступныя падзеі ўзвялі іх у ранг наяўных беларускіх рублёў. 4. У маі 1994 года пастановай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь адзіным сродкам плацяжу на тэрыторыі Беларусі прызнаны беларускі рубель, а ў наяўна-грашовым абарачэнні – банкноты, якія называюцца "разліковыя білеты".

5. Нацыянальная валюта на роўні з гербам, сцягам і гімнам з'яўляецца неад'емным атрыбутам суверэннай дзяржавы. 6. Адным з важных складальнікаў паўнацэннай сістэмы грашовага абарачэння з'яўляюцца металічныя грашовыя знакі (манеты).

Заданні.

1. Запішыце выдзелены ў 2-м сказе тэксту лічэбнік у форме творнага склону.

2. Як называюцца разліковыя білеты, якія дзейнічаюць у наяўным грашовым абарачэнні на тэрыторыі Беларусі? Запішыце гэта слова ў адзіночным ліку.

3. Запішыце выдзеленае ў 3-м сказе тэксту спалучэнне, раскрыўшы дужкі.

4. Запішыце падкрэслены ў 3-м сказе тэксту займеннік у форме назоўнага склону.

5. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў апошнім сказе тэксту слова. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

6. Знайдзіце ў 2-м сказе тэксту слова, у якім адбываецца асіміляцыя (прыпадабненне) зычных гукаў. Запішыце гэта слова ў форме творнага склону.

ТЭКСТ 3


Банкнот ўведзены ў абарачэнне  1 ліпеня 2016 г. Яго памер складае 135 x 72 мм.





Пярэдні бок:  Белая (Камянецкая) вежа ў г. Камянцы Брэсцкай вобласці.





Адваротны бок:  калаж, прысвечаны першым славянскім паселішчам (фрагмент скуранога пояса, драўлянае кола, малюнак старажытнага дзядзінца "Бярэсце").



Вадзяны знак – гэта лакальны паўтонавы, малюнак фрагмента асноўнай выявы пярэдняга боку банкнота.

Ахоўная нітка металізаваная, аконнага (ныраючага) тыпу, якая выходзіць на паверхню пярэдняга боку ў выглядзе прамавугольнікаў. Пры разглядзе банкнота на прасвет ахоўная нітка выглядае скразной цёмнай паласой з негатыўным (светлым) тэкстам у прамой і перавернутай выяве.

Ёсць і схаваная (латэнтная) выява. Пры разглядзе банкнота пад вуглом на ўзроўні вачэй,то ў прамавугольніку можна ўбачыць літары "РБ".

Асноўная выява пярэдняга боку банкнота, лічбавае і літарнае абазначэнне наміналу, тэкст "НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ" і паметка для людзей з аслабленым зрокам маюць павялічаную таўшчыню фарбавага слою, дзякуючы чаму добра ўспрымаюцца навобмацак.

Тэксты БЕЛАРУСЬ, НБРБ, якія бесперапынна паўтараюцца, і лічбавае абазначэнне наміналу, аддрукаваныя на пярэднім і адваротным баках банкнота, чытаюцца пры павелічэнні.




Пярэдні бок: люмінесцыруюць ахоўныя валокны жоўта-зялёным колерам. 





Адваротны бок: люмінесцыруе прамавугольнік зялёнага колеру з лічбай "5", гарызантальны серыйны нумар – аранжавым колерам і ахоўныя валокны – жоўта-зялёным колерам.




Заданні.

1. Запішыце словамі ўсе лічэбнікі разам з назоўнікамі, выпісаўшы іх з тэксту.

2. Вызначце разрады лічэбнікаў.

3. Праскланяйце па аднаму лічэбніку з кожнага разраду.

4. Вызначце стыль тэксту. Запішыце яго ў назоўным склоне.

5. Знайдзіце ў тэксце слова, якое адпавядае значэнню “цэнтральная ўмацаваная частка горада ў Старажытнай Русі, якая служыла сядзібай князю ці яго намесніку і выконвала ваенныя, адміністрацыйныя і палітычныя функцыі”. Запішыце яго ў той форме, ў якой яно пададзена ў тэксце.

Інтэрактыўныя гульні

https://learningapps.org/myapps.php