Тэма: Напісанне вялікай літары ў словах.
Мэты: 1. Арганізаваць дзейнасць па вывучэнню тэмы “ Напісанне вялікай літары ў словах“ у выніку чаго вучні будуць ведаць правапіс вялікай літары ў імёнах, імёнах па бацьку, прозвішчах людзей, клічках жывел; замацоўваць уменне размяшчаць словы ў алфавітным парадку; развіваць уменне абгрунтоўваць правапіс вялікай літары.
2. Садзейнічаць развіццю маўленчых уменняў і нывакаў, фарміраванню напісання вялікай літары, развіццю таорчых здольнасцей, мысленню, памяцію
3. Спрыяць выхаванню паважлівых адносін паміж людзьмі.
Ход урока:
1. Арганізацыйны момант
— Вы гатовы, дзетвара?
— Пачынаць урок пара?
— Ціхенька сядайце і не размаўляйце!
— Будзем зараз працаваць, будзем веды набываць!
2. Праверка дамашняга задання
Практыкаванне 104, с.53.
— Якое слова ў вас выйшла?
3. Тэматызацыя
3.1. Моўная размінка. (выводзіцца на экране)
Жывуць у доме нашым
Дзве Тамары, дзве Наташы,
Тры Алінкі і Галінка,
Таня, Надзя і Марынка,
Люда, Оля, Іра, Саша —
І зусім няма Янінак...
Колькі ў доме нашым
Усяго дзяўчынак?
— Чаму выдзеленыя словы напісаны з вялікай літары?(Таму што гэта імены.)
— Назавіце імёны ў алфавітным парадку.(Алінка, Галінка, Іра, Люда, Марынка, Надзя, Наташа, Оля, Саша, Тамара, Таня, Янінак)
— Якім іменем можна назваць як хлопчыкаў, так і дзяўчынак?
А ў Тані, Надзі, Іры есць па котіку красівым.
Першы – Мурзік,
Другі – Васька,
Ну а трэці – Катаваська.
— Якія словы напісаны з вялікай літары? (З вялікай літары напісаны клічкі жывел.)
3.2. Хвілінка чыстапісання.
М М М м м м
Марына Марыя машына
— Якое з пералічаных слоў “лішняе”? Чаму?
4. Паведамленне тэмы урока
— Ці здагадаліся вы як гучыць тэма нашага ўрока? (“Напісанне вялікай літары ў словах.”)
— Якія мэты мы перад сабой паставім?
5. Вывучэнне новага матэрыялу
Работа па падручніку.
Практыкаванне 105, с. 54.
— Што нам патрэбна зрабіць?
Чытанне практыкавання вучнем
— Як вы думаеце, чаму выдзленыя словы напісаны з вялікай літарыі? (
— А зараз выпішыте імены людзей.
— Давайце выканаем заданне на дошцы.
На дошцы вісяць карткі: ІМЕНЫ, ІМЕНЫ ПА БАЦЬКУ, ПРОЗВІШЧЫ, КЛІЧКІ ЖЫВЕЛ, а вам трэба суаднясці са словамі, якія у вас на картках (на партах.)
Імены: Коля, Таня, Галя.
Імены па бацьку: Паўлаўна, Іванавіч, Федараўна.
Прозвішчы: Бадрусеў, Канановіч, Інгацік.
Клічкі жывел: Мурка, Мурзік, Васілек.
— З якой літары мы напісалі імены, імены па бацьку, прозвышчы, клічкі жывел? (Пісалі з вялікай літары.)
— Паслухайце ўважліва правіла. (Першаснае чытанне правіла.)
Чытанне правіла вучнымі і складанне схемы на дошцы.
Праца па складанню схемы:
1. Якія словы пішуцца з вялікай літары? (З вялікай літары пішуцца імены.)
2. Прывядзіце прыклады імен. (Іван, Мікалай, Вольга.)
3. Якія яшчэ словы пішуцца з вялікай літары? (З вялікай літыры пішуцца імены па бацьку.)
4. Прывядзіце прыклады. (Іванаўна, Васільеўна, Мікалаеўна.)
5. Якія словы пішуцца з вялікай літары? (Яшчэ з вялікай літары пішуцца прозвішчы.)
— Якое значэнне мае слова прозвішча ў рускай і беларускай мовах? (Прозвішча - фамилия.) Вы ведаеце сваё імя і прозвішча па-беларуску? (Назавіце яго.)
6. Прывядзіце прыклады прозвішч.(Шпак, Пярэперка, Бяляева.)
7. Якія словы яшчэ пішуцца з вялікай літары? (З вялікай літары пішуцца клічкі жывел.)
8. Прывядзіце прыклады (Васілінка, Дружок.)
| Пішуцца з вялікай літары
Мурзік Мурка Дружок ПРОЗВІШЧЫ Шпак Пярэперка Бяляева Іван Мікалай Вольга КЛІЧКІ ЖЫВЕЛ Іванаўна Васільеўна Мікалаеўна ІМЕНЫ ПА БАЦЬКУ ІМЕНЫ |
Прачытайце правіла на старонке 54.
— Раскажыце гэта правіла суседу па парце.
— Гэта яшчэ не ўсе словы якія пішуцца з вялікай літары. Таксама пішуцца з вялікай літары: назвы краін, гарадоў, весак, вуліц; назвы мораў, рэк, азер. Але пра гэта мы пагаворым на наступным уроку.
Практыкаванне 106, с. 54.
— Что нам трэба зрабіць? (Адказ вучняў.)
— Што абазначаюць выдзяленыя словы? (Выдзяленыя словы абазначаюць імены.)
— Растлумачце, з якой літары трэба пісацт выдзяленыя словы.
Фізкультхвілінка
Мы ішлі, ішлі — на дубе жалуды знайшлі. (Імітуюць рухі.)
Мы ішлі, ішлі — на елцы шышкі знайшлі.
Мы ішлі, ішлі — ягады-журавіны знайшлі.
Мы ішлі, ішлі — прыгожыя кветкі знайшлі. (Практ. на дыханне.)
Практыкаванне 108, с. 55.
— Давайце выканаем практыкаванне 108 на старонке 55.
— Что нам трэба зрабіць? (Адказ вучняў.)
Чытанне практыкавання вучнямі
— Что выклікала ў вас усмешку? Чаму Даша назвала палявую дарагу мятай? Назавіце імя і іменя па бацьку, якія сустрэліся ў смяшышцы? Як завуць вышых дзядулю і бабулю. Запішыце у сшытак.
Практыкаванне 109, с.56
— Что нам трэба зрабіць? (Адказ вучняў.)
Чытанне практыкавання вучнямі
6. Замацаванне
Самастойная работа на картках.
Картка I
Устаўце імя, імя па бацьку, прозвішча ці клічку жывелы. Падкрэсліце вялікія літары.
Дзяўчынка (імя) сябруе з Максімам.
Наша настаўніца Кацярына (імя па бацьку) вельмі добрая.
Маці маей суседкі Марыя Іванаўна (прозвішча).
Маю кошку завуць (клічка жывелы).
Картка 2
Падзяліце словы на імены, імены па бацьку, прозвішчы.
Кавалёў, Аліна, Ганчарык, Пятровіч, Магілёўскі, Кацярына, Смурага, Святлана, Мікалаеўна, Мурзацік, Жучка.
ІМЕНЫ ІМЕНЫ ПА БАЦЬКУ ПРОЗВІШЧЫ
Картка 3
Прачытайце тэкст. Запішыце, хто жыве ў дружнай сям'і.
Дружная сям'я
Мая сяброўка Тоня жыве ў вёсцы Ліпкі. У іх дружная сям'я. Мама — Дар'я Іванаўна — настаўніца. Тата Пётр Паўлавіч — інжынер. Бабуля — Мар'я Пятроўна — бібліятэкар. Брат Вадзім ходзіць у дзіцячы сад. Тоня вучыцца ў трэцім класе. У нас есць коцік – Жужа.
7. Падвядзенне вынікаў урока
— Якая была тэма ўрока? Дасягнулі лі мы пастаўленых мэт?
— Якія словы пішуцца з вялікай літары?
8. Дамашнее заданне
Практыкаванне 110, с. 57.
Да назваў жывёл дапішыце клічкі. Вывучыць правіла.
9. Рэфлексія.
Закончыць сказы. Сёння на ўроку:
— Я навучыўся...
— Мне было цікава...
— Мне было цяжка...