СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Один дома.Сигналы тревоги

Категория: Математика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Интегрированный урок в 1 классе белорусскоязычной школе.

Мэта: удасканальваць навык складання і аднімання ў межах 20 без пераходу праз разрад, развіваць самастойнасць, уменне сябе кантраляваць, выхоўваць адказнасць у паводзінах, калектывізм, узаемадапамогу праз уменне працаваць у групах, арганізацыю працоўнага месца

Просмотр содержимого документа
«Один дома.Сигналы тревоги»

ДУА

“Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Я.Коласа”

Пінскага раёна Брэсцкай вобдасці







Тэма ўрока: Адзін дома. Сігналы трывогі


Інтэграваны ўрок па курсу “Чалавек і свет ” у 1 класе








Настаўніцы пачатковых класаў

Бардзілоўскай Галіны Аляксандраўны


Данныя пашпарта:

№ пашпарта АВ 1954224

асабісты № 4151167с017РВ7

выдадзены Іванаўскім РАУС Брэсцкай вобласці 15 06 2007


Адрас прапіскі:

в.Аснежыцкая, д. 79 а

в. Аснежыцы

Пінскага раёна Брэсцкай вобласці


Тэлефон:

8 - 015 36 63 09

8 – 029 – 820 13 52


Месца работы:

ДУА

“Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Я. Коласа”

Пінскага раёна Брэсцкай вобдасці

Настаўнік пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі







Тэма: Адзін дома. Сігналы трывогі.

Мэта: удасканальваць навык складання і аднімання ў межах 20 без пераходу праз разрад, развіваць самастойнасць, уменне сябе кантраляваць, выхоўваць адказнасць у паводзінах, калектывізм, узаемадапамогу праз уменнепрацаваць у групах, арганізацыю працоўнага месца

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Чалавек і свет. 1 клас”, індывідуальныя карткі для праверкі ведаў, наглядны дапаможнік “Вясёлыя чалавечкі”, ідюстрацыі да кніг “Муха-Цакатуха”, “Карлсан”, “Тры парсючкі”, “Зайчыкава хатка”, “Воўк і сямёра казлят”.



  1. Арганізацыйны момант.

Сённешні ўрок незвычайны. У нас на парце падручнік з краіны “Чалавек і свет”. Але без ведаў з краіны “Матэматыка” мы не зможам даведацца новага. Праверым нашы веды па матэматыцы і абмяркуем ўменне правільна сябе паводзіць без дарослых. Настроімся на ўрок:

У класе празвінеў званок –

Пачынаецца ўрок.

Да яго мы ўсе гатовы,

Лічыць будем адмыслова.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

(пляскі ў далоні)

Не старайся нас дагнаць.

(бег на месцы)

Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць (пляскі ў далоні) –

Усе ў дзесятку будзем меціць.

  1. Вусныя лічэнні “Гімнастыка для розуму”

Гульня “Пападзі ў мішэнь”:

  • Лічэнне ад 0 да 10 у парадку ўзрастання.

  • Лічэнне ад 20 да 10 у парадку ўбывання.

  • Раскажыце 10 – гэта колькі:

  • Назавіце папярэдні лік.

  • Назавіце наступны лік.

  • Складзіце прыклады на складанне з адказам 10.

  • Складзіце прыклады на адніманне з адказам 10.

Гульня “Шыфравальшчык”.

  • Давайце даведаемся тэму ўрока “Чалавек і свет”

А

Назавіце лік, які на 2 меньшы за лік 9.

Д

Назавіце лік, які на 4 большы за лік 4.

З

Назавіце лік, у якім 1 дзесятак і 6 адзінак

І

Назавіце лік, у якім 1 дзесятак і 9 адзінак

Н

Які лік большы за 1 на 4.

Д

Першае складаемае 2, другое складаемае 4. Назавіце суму.

О

Першае складаемае 7, другое складаемае 2. Назавіце суму.

М

Памяншаемае 13, аднімаемае 2. Назавіце рознасць.

А

Памяншаемае 16, аднімаемае 6. Назавіце рознасць.



Якія пачццці ўзнікаюць у вас, калі вы чуеце гэтыя словы? Як часта вы бываеце адны дома? Які занятак знаходзіце сабе, калі адны дома?

  1. Новая тэма.

  • Зараз паслухаем як героі казак паводзяць сябе, калі адны дома

“ Задачы – казкі” (на дошцы з’яўляюцца малюнкі герояў і адказы на пытанні задач):

  1. Да Мухі-Цакатухі прыйшлі ў госці 2 блыхі і прынеслі па 1 боце. Колькі ботаў яны прынеслі гасціннай гаспадыні? Колькі гэта пар?

  2. Нястомны Карлсан у дзень нараджэння сябра абляцеў вакол дома малыша 4 разы і столькі ж разоў з хлопчыкам на спіне. Колькі разоў у гэты дзень Карлсан абляцеў вакол дома?

  3. Тры парсючкі адбілі 2 атакі ваўка раніцай і 1 вечарам. Колькі ўсяго разоў нападаў злы воўк на дамок трох парсючкоў?

  4. Каварная ліса кінула перад акенцам пеўніка спачатку 16 гарошын, а потым яшчэ 3. На колькі ўсяго гарошын паквапіўся даверлівы пеўнік?

  5. Хітры Воўк навучыўся спяваць песеньку Казы тонкім голасам і мог праспяваць яе 2 разы запар. Даверлівыя казляняты паверылі, што гэта іхняя мама, пасля таго як Воўк праспяваў ім 2 разы песеньку Казы. Колькі яшчэ разоў мог праспяваць гэту песеньку злы Воўк?

  6. Каза пакінула дома 7 даверлівых казлянят, але ад Ваўка схавалася толькі 1 казляня. Прыдумайце пытанне і рашыце задачу. (Колькі казлянят праглынуў Воўк?)

  • Ці астаюцца героі казак адны дома? Ці запрашаюць да сябе гасцей? Хто з іх аказаўся ў небяспечным становішчы? Чаму яны апыноўваюцца ў небяспечным становішчы?

  • Пеўнік, казляняты не паслухаліся і не выканалі наказа старэйшых:

Мы пойдзем далёка, а ты аставайся дамоўнічаць, ды голаса не падавай; калі прыйдзе ліса, у акенца не выглядыыай.

Шкоднікі заўсёды гавораць вельмі ветліва, абавязкова чым-небудзь падманваюць:

  • Пеўнік, пеўнік,

Залаты грабеньчык,

Масляна галовушка,

Шоўкава бародушка,

Выгляні ў акенца,

Дам табе гарошку.

  • Беглі рабяты,

Рассыпалі пшаніцу.

Куры дзяўбуць.

Пеўням не даюць.

Якія не вельмі добрыя гісторыі вы чулі?

  1. Фізкультхвілінка.

Заглянем на палянку да нашых сяброў: “Зайчык - баязлівец”, “Матылёк

”, “На палянцы ў бары”, “Жабкі”, “Раз, два – вышэй галава”



  1. Новая тэма.

  • Ці можа пагражаць вам небяспека, калі вы адны дома?

Работа па вучэбным дапаможніку “Чалавек і свет” с. 38 -39:

1. Разгледзь малюнак на с.38. Як ты думаеш, ці пагражае дзіцяці небяспека? Чаму? Як павінна дзейнічаць дзіця, калі яно адно дома, а ў дзверы звоніць незнаёмы чалавек? Раскажы.

2. Паслухай (або прачытай) “Правілы на ўсё жыццё”. Аб чым новым ты даведаўся? Якія з гэтых правіл ты выконваеш? Высветлі разам з бацькамі, каму ты можаш адчыніць дзверы.

Рабіце правільна свой выбар, не трэба ніколі баяцца, трэба заўсёды думаць, як паступіць у цяжкім становішчы.

Гульня “Разумніцы і разумнікі”

Выбярыце сваю сцяжынку – чырвоную, зялёную ці жоўтую. “Сцяжынкі” розняцца не толькі колерам, але і цяжкасцю. На чырвонай “сцяжынцы” можна зрабіць 2 памылкі, на зялёнай – адну, на жоўтай – ніводнай.



12 + 4 – 3

14 – 4

3 + 2

18 – 4 + 2

13 + 4

2 + 4

20 – 4 + 1

16 – 4

9 – 1

13 + 3 + 4

19 – 4

7 – 3

8 + 2 – 5

7 + 3

10 + 2

6 + 3 – 4

2 + 4

5 + 0

5 + 2 – 3

9 – 4

8 – 2

4 + 4 + 4

17 - 7

6 - 3















Намалюйце “чароўную лінеечку” і ацаніце сваё ўменне выбіраць правільнае рашэнне. Што дапамагло вам выканаць правільна? Да каго вы можаце звярнуцца, калі пападзеце ў небяспечнае стоновішча? Якія лічбы выбярыце, каб сабраць нумар тэлефона, па якім ты выклікаеш дапамогу?





  1. Фізкультхвілінка

У гэтым класе ўсе сябры,

У гэтым класе – я і ты. (маршыруюць)

Усміхніся ўсім, хто справа,

Усміхніся ўсім, хто злева.

  1. Замацаванне ведаў.

Работа ў парах па малюнках вучэбнага дапаможніка с. 39 “Звані”: разглядаем малюнкі, тлумачым, якім нумарам будзем карыстацца.

Чытанне тэксту. Што ты скажаш дзяжурнаму? Чаму нельга набіраць гэтыя нумары, калі няма ў тым патрэбы?

Работа ў парах зменнага саставу “Вясёлыя чалавечкі”: расказаць састаў ліку. Пры ўзнікненні цяжкасцей прасіце дапамогі ў сваіх таварышаў.

Ацэнка дзейнасці. Каму пагражала небяспека? Да каго завіталі добрыя знаёмыя? Чаму мы павінны ведаць іх добра ў твар?

  1. Абагульненне.



Гульня “Пабудуем бяспечны дом”

1 – запішыце адназначныя лікі

2 – запішыце лік, які папярэднічае ліку 8

3 – запішыце лік, які стаіць наступным за лікам 12

4 – запішыце лік, у якім 1 дзес. 7 адз.

5 – запішыце самы вялікі адназначны лік

6 – запішыце самы маленькі двухзначны лік

7 – запішыце чаму роўна сума лікаў 10 і 6

8 – пры пажары трэба пазваніць па тэлефоне …

9 – пры небяспецы трэба званіць па тэлефоне …

10 – пры атрыманні траўмы, хваробе трэба званіць па тэлефоне …

11 – пры адчуванні паху газа трэба званіць па тэлефоне …

“Так ці не” (адзначыць адказы +, -)

12 – дзеці часта застаюцца дома адні?

13 –незнаёмым людзям нельга гаварыць свой хатні адрас, называць сваё імя і прозвішча?

14 – сябрам нельга гаварыць свой хатні адрас?

15 – нікому не трэба гаварыць, што ты дома знаходзішся адзін?

16 – трэба падрабязна растлумачыць чалавеку, звонячаму па тэлефоне, што мамы няма ў хаце ці яна затрымліваецца на рабоце?

17 – можна адчыняць дзверы толькі пасля таго, як убачыш ці пачуеш голас добра знаёмага чалавека?

18 – калі за дзвярыма знаходзіцца чужы чалавек, то сабака будзе злобна лаяць?

19 – дзяжурнаму міліцыянеру, пажарнаму, медыцынскаму работніку абавязкова трэба назваць сваё імя, адрас і сказаць, што здарылася?

  1. Вынік урока. Рэфлексія.

Успомніце, што мы сёння рабілі на ўроку, што паўтарылі, замацавалі, якія ў вас узніклі цяжкасці, з якімі заданнямі спраўляліся хутка і лёгка.