СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Падзел слоў на склады

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма.Склад.Падзел слоў на склады. Мэта і задачы: вучыць вызначаць колькасць складоў у словах;

паўтарыць назвы хатніх і дзікіх жывёл;

выхоўваць правільныя паводзіны ў прыродзе. Абсталяванне:малюнкі грыбоў, дрэў, цацачныя звяркі, лялька.  

Просмотр содержимого документа
«Падзел слоў на склады»

Тэма.Склад.Падзел слоў на склады.

Мэта і задачы: вучыць вызначаць колькасць складоў у словах;

паўтарыць назвы хатніх і дзікіх жывёл;

выхоўваць правільныя паводзіны ў прыродзе.

Абсталяванне:малюнкі грыбоў, дрэў, цацачныя звяркі, лялька.

Ход урока.

І. Арганізацыйны момант. Рэлаксацыя.

Празвінеў званок,

нас паклікаў на ўрок.

Да ўрока я гатоў.

Я ў класе не крычу,

усё ўмею, усё змагу.

Буду добра працаваць.

За навуку, дзетвара!


ІІ. Актуалізацыя папярэдніх ведаў, уменняў, навыкаў

-Якія бываюць гукі? (Зычныя і галосныя, цвёрдыя і мяккія)

-Чытанне гукаў па стужцы літар

-Дапісаць літары (на дошцы працуюць 2 вучні)

   \ ।
-Гульня "Камень ці падушка" (вызначаюць першы гук у слове)

парта, школа, неба, дождж, песня, лета, зіма


-Прадметны дыктант (адшукаць першую літару ў касе і паказаць)

Пахваліць сябе:”Які я малайчына!” і суседа: ”Які ты малайчына!”


Фізкультмінутка.

-Зараз пойдзем у лес па грыбы. Але спачатку ўспомнім,чаго не будзем рабіць у лесе.(Паўтараюць правілы паводзін у лесе.)

Мы ішлі, ішлі, ішлі.

Мы (карцінка грыба) знайшлі.

Селі, зрэзалі, у кош палажылі і далей пайшлі.

(Калі грыб неядомы, то дзеці кажуць: “Селі,не рэзалі, у кош не лажылі”)



ІІІ. Фарміраванне новых ведаў, уменняў і навыкаў

-Пакуль шукалі грыбы,у нас згубіўся хлопчык, давайте яго паклічам.

- Ар-цём! Ар-цём!

- Калі гукалі Арцёма, як вымаўлялі слова?/па частках/

Гэтыя часткі называюцца склады. Сёння мы і будзем вучыцца вызначаць колькасць складоў у словах. /Кулачок пад бараду./

Да нас прыйшла дзяўчынка Мальвіна і прынесла чароўны мяшочак. Вызначым колькасць складоў у словах, якія абазначаюць назвы гэтых прадметаў (у мяшочку цацкі звяроў).

Што гэта за жывёлы? Чаму яны дзікія?

-А яшчэ ў лесе растуць дрэвы (на дошцы малюнкі).Давайце прачытаем іх назвы па складах.

Ел-ка, сас-на, лі-па.

-Пабылі ў лесе, цяпер пара дамоў.



Гульня “Адгадай чый галасок ?”

Сталі ў круг і раз-два-тры

Павярнуліся, сябры.

А як зробім скок-скок-скок -

Адгадай чый галасок.

(Гукі- гаў-гаў, му-у-у, ко-ко-ко,ме-е-е.Дзеці называюць жывёлу,вызначаюць колькасць складоў.)

-Дзе можна пачуць гэтыя галасы? Хто іх падае? Чаму гэтыя жывёлы называюцца хатнімі? Што даюць чалавеку хатнія жывёлы?


IV. Замацаванне новых ведаў, уменняў і навыкаў.

Работа з букваром

Знайсці на малюнку хатніх жывёл, вызначыць колькасць складоў.

-Прачытайце гэтыя словы па схемах.

-Прэзентацыя (Завітаў Нязнайка)

V. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

-Я рада, што вы ў мяне ёсць.Мне падабалася, як вы вялі сябе на ўроку, як працавалі.А як вы адчувалі сябе на ўроку?(На партах малюнкі выяў твараў.)Падыміце той малюнак, які адпавядае вашаму адчуванню, настрою.