СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Паэтычны рынг "Ода роднай зямлі"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Паэтычны рынг "Ода роднай зямлі" для 5, 6, 9 класаў

Просмотр содержимого документа
«Паэтычны рынг "Ода роднай зямлі"»


Тэма: “Ода роднай зямлі”

Форма правядзення: паэтычны рынг

Мэта і задачы:

стварыць умовы для абуджэння цікавасці да роднай літаратуры і паэзіі, развіцця пазнавальнай актыўнасці праз арганізацыю інтэрактыўнага ўзаемадзеяння; выхоўваць гонар і адказнасць за родны край; удасканальваць навыкі групавой работы.

Абсталяванне: карткі з заданнямі, музычнае афармленне, запісы на дошцы.


Ход мерапрыемства


1. Рэлаксацыя.

Гучыць фанаграма “Мой родны кут” у выкананні ансамбля “Песняры”. Радзімачка-Радзіма!

Радзімая Зямля,

Мяне ты нарадзіла,

У дарогу правяла!

Сатканы луг з рамонкаў

Мне сніўся па начах,

А ты бярозкай тонкай

Стаяла ў вачах…

Ты бачылася ў росах,

У птушцы трапяткой,

У воблачках бялёсых,

У сцежачцы крутой…

Радзімачка-Радзіма!

Куточак родны мой!

Паўсвету я схадзіла,

Ды не найшла такой!


2. Паведамленне тэмы і мэты мерапрыемства.

- Мая краіна, мая Бацькаўшчына, - усяго чатыры словы, але ж, якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны! Наша вечна маладая, пастаянна квітнеючая і такая старажытная беларуская зямля. Наш родны кут… А ці задумваліся вы над выразам”Родны кут”? Які сэнс маюць гэтыя словы для кожнага з Вас?

- Сёння мы сабраліся з вамі на нашым мерапрыемстве з адной мэтай – выказаць любоў да сваёй роднай зямлі.

- Я прапаную вам прыняць удзел у паэтычным рынгу “Ода роднай зямлі”. У час рынгу вы паспаборнічаеце ў двух камандах “Аднавяскоўцы” і “Землякі”. Сёння вас чакаюць цікавыя патычныя конкурсы, пры дапамозе якіх вы можаце адчуць гонар і любоў да нашай роднай старонкі і выказаць ёй самыя шчырыя словы.


3. Рэалізацыя пастаўленай мэты.

1. Конкурс знаўцаў паэзіі.

- Назавіце вершы, прысвечаныя роднаму краю. Пераможа тая каманда, якая назаве больш твораў.


2. Конкурс літаратурных крытыкаў.

- Суаднясіце назву твора з яго аўтарам.


У. Караткевіч

“Бацькаўшчына”

Я. Крупенька

“Ёсць у кожнага з нас...”

Я. Колас

“На рэчцы”

П. Броўка

“Зямля Беларусі”

Г. Бураўкін

“Я хачу прайсці па зямлі...”

Л. Тарасюк

“Імя Айчыны”

А. Ставер

“Жураўлі на Палессе ляцяць...”

А. Бачыла

“Радзіма мая дарагая”

Р. Барадулін

“Трэба дома бываць часцей”

Я. Купала

“Спадчына”

Я. Колас

“О, край родны, край прыгожы!..”


3. Конкурс “Паэтычны калейдаскоп”

- Вызначце твор і яго назву па пачутых патычных радках.


У любiмай мове, роднай, наскай,

Ах, якiя словы: "Калi ласка!.."

Як звiняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё iдуць са мною.

Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:

– Калi ласка, калi ласка, ў хату!

П.Броўка. Калі ласка


Па-над белым пухам вішняў,

Быццам сіні аганёк,

Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі

Сінякрылы матылёк.

М.Багдновіч. Маёвая песня


Між алешын, кустоў,

Дзе пяе салавей,

І шуміць і грыміць

Срэбразвонны ручэй.

Я. Колас. Ручэй


Паміж пустак, балот беларускай зямлі,

На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай

Дрэмле памятка дзен, што ў нябыт уцяклі, -

Ўдзірванелы курган векавечны.

Я.Купала. Курган


Ніхто з дамашніх не згадае,
 Чым рэчка Костуся зваймае,
 Якая іх звязала сіла
 І чым яна так хлопцу міла.

Я.Колас. На рэчцы


Дзесьцi у прасторах
празвiнелi бомы.
Дацвiлi пялёсткi
нейчае тугi...

I здаецца зноýку -
еду я дадому
Пераведаць родных,
блiзкiх, дарагix.
П.Трус. Падаюць сняжынкі


4. Конкурс “Цытуем і спасылаемся”

- Каб перамагчы ў конкурсе, неабходна дапісаць вершаваныя радкі і назваць іх аўтараў.


1) Радзіма мая дарагая,

Ты ....

А.Бачыла.


2) Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ...

А.Ставер.

3) Трэба дома бываць часцей,

Трэба...

Р.Барадулін.


5. Конкурс “Жывое слова”

- Пераможа тая каманда, якая прыгожа і арыгінальна прачытае верш, прысвечаны роднаму краю.


4. Падвядзенне вынікаў.

Журы падводзіць вынікі конкуру. Пераможцы ўзнагароджваюцца, адзначаюцца самыя актыўныя члены каманд.


5. Рэфлексія.

Завяршы фразу”:

    • Беларусь для мяне – гэта…

    • Сярод конкурсаў мне найбольш спадабаўся…

    • У час гульні я даведаўся…

    • Гульня прымусіла мяне задумацца пра…

    • Па адносінах чалавека да Радзімы можна меркаваць пра…


Мы прыйшлі да высновы, што ўсе гэтыя нашы словы і растлумачваюць сэнс паняцця “родны кут”.

Родны кут” – гэта нешта запаветнае, дарагое і блізкае для кожнага чалавека.

Мы можам знаходзіцца ў любой з краін свету, але ў нашым сэрдцы заўсёды будзе жыць Беларусь – наш РОДНЫ КУТ.


Паслухайце радкі верша, якімі можна падагульніць нашу сустрэчу.

Мая зямля завецца Беларуссю.

Яна, як спадчына, мне ад дзядоў

Дзе б ні была, а сэрцам я ганаруся

Да ніў яе, да волатаў-дубоў.

Да траў мурожных нізенька схілюся –

Дае мне сілу родная зямля.

Дзе я ні буду – да яе вярнуся

Яна – мая, да скону – ўся мая.


Жадаю Вам поспехаў, здароўя.

Да пабачэння!



















Уладзімір Караткевіч

“Бацькаўшчына”

Яген Крупенька

“Ёсць у кожнага

з нас...”

Якуб Колас

“На рэчцы”

Пятрусь Броўка

“Зямля Беларусі”

Генадзь Бураўкін

“Я хачу прайсці

па зямлі...”

Любоў Тарасюк

“Імя Айчыны”

Алесь Ставер

“Жураўлі на Палессе ляцяць...”

Алесь Бачыла

“Радзіма мая дарагая”

Рыгор Барадулін

“Трэба дома

бываць часцей”

Янка Купала

“Спадчына”

Якуб Колас

“О, край родны,

край прыгожы!..”











1) Радзіма мая дарагая,

Ты ....




2) Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ...




3) Трэба дома бываць часцей,

Трэба...




1) Радзіма мая дарагая,

Ты ....




2) Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ...





3) Трэба дома бываць часцей,

Трэба...






"Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек"

















Землякі





Няма ў чалавека

нічога прыгажэй

і даражэй

за радзіму.”

Якуб Колас





Люблю цябе такой, якая ёсць,

Зямля мая, зямля бацькоў святая, —

Мая слязінка — са святла наскрозь,

Маё прычасце, мой святлісты лёс…

З табой і паміж бедаў я світаю.

Н. Загорская



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!