СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План ўрока "Лікавыя выразы" ў 5 кл

Категория: Математика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Распрацоўка ўрока ў 5 класе па тэме " Лікавыя выразы"

Просмотр содержимого документа
«План ўрока "Лікавыя выразы" ў 5 кл»

ПЛАН-КАНСПЕКТ УРОКА МАТЭМАТЫКІ Ў 5 КЛАСЕ

Тэма: Лікавыя выразы

Мэта: далейшае фарміраванне паняцця лікавы выраз і яго значэнне.

Задачы:1.Садзейнічаць замацаванню навыка чытання і запісу лікавых выразаў, навыку знаходжання значэнняў лікавых выразаў;

2.Арганізаваць дзейнасць па адпрацоўцы ўмення састаўляць лікавыя выразы па ўмове задачы;

3.Развіваць алгарытмічнае мысленне;працягваць фарміраваць пазнавальную цікавасць да прадмета;

Абсталяванне: плакат-карта падарожжа, карткі-вагі для самастойнай работы.


Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

Будзь уважлівы, мой сябар,

Пачынаем мы урок.

Паглядзі, ці ў парадку

Усе вучэбныя прылады.

Ці ўсе правільна сядзяць?

Ці ўсе ўважліва глядзяць?

Кожны хоча атрымаць

Добрую адзнаку ________!


  1. Паведамленне тэмы, мэты, задач урока.

Тэма нашага ўрока “Лікавыя выразы”. І мы з вамі адпраўляемся ў падарожжа ў Горад лікавых выразаў. Мы будзем далей вучыцца чытаць і запісваць лікавыя выразы, знаходзіць значэнні лікавых выразаў, будзем вучыцца складаць лікавыя выразы па ўмове зачачы.

Дэвізам нашага падарожжа будуць словы вядомага


  1. Актуалізацыя ведаў, паўтарэнне апорных паняццяў.

  • Ці гатовы вы да падарожжа? Як мы гэта можам праверыць?

(паўтарыць правілы)

  • Што такое лікавы выраз?

  • Што такое значэнне лікавага выразу?

  • Як знайсці значэнне лікавага выразу?

  • Назавіце дзеянні 1-й ступені.

  • Назавіце дзеянні 2-й ступені.

  • Назавіце дзеянні 3-й ступені.

  • У якім парадку выконваюцца дзеянні ў лікавым выразе, калі ў ім няма дужак, а ёсць толькі складанне і адніманне або толькі множанне і дзяленне?

  • У якім парадку выконваюцца дзеянні ў лікавым выразе, калі ў ім няма дужак, а ёсць дзеянні розных значэнняў?

  • У якім парадку выконваюцца дзеянні ў лікавым выразе, калі ў ім ёсць дужкі?


  1. Вуснае лічэнне.

  • З заданнем справіліся, пачынаем падарожжа. У горадзе лікавых выразау есць Вуліца Практычная. Нам патрэбна прайсці па гэтай вуліцы і выканаць заданні на дошчы вусна.


  1. Вылічыце: 15+17=32, 100-28=72, 84:4=21, 36*5=180


  1. Вылічыце найбольш зручным спосабам:

А) 245+98+55=398

Б)197 – (78+22) = 100

В)(725-625) *25=2500

Г)(100+5)*30=3150


3) Гульня “Глядзі, не памыліся!”

Выбраць з прапанаваных выразаў лікавыя і прачытаць іх:

17+112, х-12=100, 50 30 , у+8, 48*5, 20*4+17, (а+в)*с


  1. Пералічыце дзеянні у парадку іх выканання пры вылічэнні значэння выразу:

А) * + : -

А) *( + ): -

А) *( + : )-

А) *( + ):( - )


5) Знайдзіце значэнне лікавых выразаў:

А) 10*2+6:2-1=7

Б) 10*(2+6):2-1=39

В) 10*(2+6:2)-1=49

Г) 10*(2+6:2-1)=40


  1. Работа па тэме ўрока:

  • Мы з вамі прайшлі ўсю Вуліцу Практычную і апынуліся перад Домам Нявывучаных Урокаў. Жыхары Дома Нявывучаных урокаў вырашылі стаць адказнымі вучнямі. Але лічаць яны яшчэ не вельмі ўдала. Давайце дапаможам ім знайсці значэнне лікавага выразу. № 3.174 (1)

Для мацнейшых, тых, хто справіцца раней - №3.182

Мы добра папрацавалі, дапамаглі жыхарам Дома знайсці значэнне лікавага выразу, пара нам і адпачыць, тым больш, што мы апынуліся ў Парку Адпачынку. Прапаную адпачыць

Фізкультхвілінка.

Перад намі – Плошча Разважання. Трэба паразважаць, рашыць задачу. Але спачатку трэба скласці лікавы выраз па ўмове задачы.

№ 3.178

  1. Замацаванне вывучанага матэрыялу. Самастойная работа (дыферынцырываная).

  • Мы апынуліся перад Алімпійскім Палацам. Тут аб’яўляецца конкурс па падняццю цяжару. На маім стале ляжаць вагі з заданнямі на катэгорыю Цяжкаатлет і Суперцяжкаатлет. Кожны падойдзе і выбярэ для сябе вагу па сілам і выканае заданне ў сшытку самастойна.

(работа па картках-вагах)



(Дадатковая вага –для мацнейшых, тых, хто справіцца раней)

(Замест значку * устаўце знак “ + ”, “ - “, “ “ або “ : ” так, каб атрымалася правільная роўнасць: 8 * 8 * 8 * 8 = 8)



  • Падвядзем вынікі конкурсу.

  • Пачнем з катэгорыі Цяжкаатлет. Адказы.

  • Каму па сілам аказалася такая вага?

  • Я вас віншую, вы –чэмпіёны!

  • А зараз байцы моцнай катэгорыі Суперцяжкаатлет.

  • Якія ў вас адказы?

  • Каму па сілам аказалася такая вага?

  • Віншую, вы – Суперчэмпіёны!

  • А тым байцам, якім не выканалі заданне, я прапаную не засмучацца, а дома пазаймацца, патрэніравацца, і ўсе ў вас атрымаецца.

Давайце ўсе запішам дамашняе заданне: №3.183 (1) – знайсці значэнне лікавага выразу.

№ 3.184 (1) – рашыць ураўненне (заданне на паутарэнне)

№3.186 (*) не для ўсіх, заданне павышанай цяжкасці.

  1. А мы адпраўляемся далей. Перад намі – Бульвар Адзнак.

(Настаунік каменціруе адзнакі)



  1. Падвядзенне вынікау урока. Рэфлексія.

  • Ці спадабалася вам падарожжа?

  • Што вам запомнілася?

  • Ці дасягнулі мы мэты?

  • Перад намі апошні прыпынак у горадзе Лікавых Выразаў – Кафэ Салодкаежак. Я хачу вас пачаставаць. Тым, каму ўрок спадабаўся,у каго добры настрой, я прапаную пачаставацца цукеркамі чырвонага колеру, а тым, у каго настрой не вельмі добры пасля нашага уроку, я прапаную цукеркі зяленага колеру. Калі ласка, выбірайце.

  • Дзякую за ўрок, рабяты!




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!