СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Правапіс слоў з е, ё - я

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма:  “Правапіс слоў з літарамі е, ё - я” ( першы  ўрок  па  тэме )

Мэты:

  • пазнаёміць з правапісам слоў з літарай я замест літар е,ё ў першым складзе перад націскам; вучыць вымаўляць і пісаць словы з е,ё – я;
  • узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; развіваць звязнае вуснае маўленне праз поўныя адказы вучняў на пытанні настаўніка, стварыць умовы на ўроку для развіцця памяці, лагічнага мыслення з выкарыстаннем алгарытму, камунікатыўных якасцяў у працэсе работы ў групах;
  • сварыць умовы для выхавання  добразычлівых адносін паміж удзельнікамі ўрока, фарміраваць цікавасць да вывучэння роднай мовы, да беларускай прыроды.

Просмотр содержимого документа
«Правапіс слоў з е, ё - я»





Тэма: “Правапіс слоў з літарамі е, ё - я” ( першы ўрок па тэме )

Мэты:

  • пазнаёміць з правапісам слоў з літарай я замест літар е,ё ў першым складзе перад націскам; вучыць вымаўляць і пісаць словы з е,ё – я;

  • узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; развіваць звязнае вуснае маўленне праз поўныя адказы вучняў на пытанні настаўніка, стварыць умовы на ўроку для развіцця памяці, лагічнага мыслення з выкарыстаннем алгарытму, камунікатыўных якасцяў у працэсе работы ў групах;

  • сварыць умовы для выхавання добразычлівых адносін паміж удзельнікамі ўрока, фарміраваць цікавасць да вывучэння роднай мовы, да беларускай прыроды.

Абсталяванне: падручнік, перакладныя слоўнікі, дыдактычны, дэманстрацыйны і наглядны матэрыял, аўдыёзапісы музыкі, індывідуальныя карткі, ёлка, навагоднія шары, магнітафон.


Ход урока


  1. Арганізацыйны этап

Усім добры дзень!

І ў добры час!

Мова родная ў нас.

На ўрок я запрашаю,

Усім вам поспехаў жадаю!

Сёння на ўрок беларускай мовы да нас завітала чараўніца Зіма.

  • Якой вы ўяўляеце зіму?

  • Чаму зіму называюць Чараўніцай?

Яна прыйшла да нас не адна, а са сваімі сябрамі. Зіма просіць нас дапамагчы вырашыць спрэчку яе сяброў - снегавіка і сняжынкі, якія ніяк не могуць вырашыць, як правільна пішуцца іх імёны. Давайце паспрабуем стаць маленькімі чарадзеямі і дапагчы зімовым сябрам. А для гэтага мы павінны быць уважлівымі, назіральнымі, стараннымі і выканаць усе заданні, якія падрыхтавала нам Зіма.

  1. Праверка дамашняга задання

Вы ведаеце, кожнае цуда патрабуе сур’ёзнай падрыхтоўкі і ведаў. Давайце праверым, што мы ўжо засвоілі пра правапіс галосных літар.Адгарніце сшыткі. Праверым дамашняе заданне. Прачытайце сказ, які вы запісалі, і растлумачце , чаму змяніліся галосныя ў выдзеленых словах.

Зімой рэкі пакрываюцца лёдам.

Дзеці любяць катацца на санках з высокай гары.

Ацаніце сваю працу на лесвіцы поспехаў.

  1. Этап праверкі ведаў

  • А вы любіце катацца з гары?

  • Чым яшчэ вы любіце займацца зімой?

Гульня “ Парнае катанне на каньках “

Калі ў слове ў першым складзе пішацца О, вы пад’язджаеце да сняжынкі з літарай О…( э, а): вада, дрэва, пчолы, зоркі, галасы, драўляны, стрэлы, страла.

  • Ад чаго залежыла напісанне літары? (ад націску)

Паўтарым правіла, якое нам спатрэбілася, і складзем слоўнік нашага ўрока.


Слоўнік урока


Склад

Націск

Гукі

Галосныя

Літары

  1. Этап падрыхтоўкі да актыўнага ўспрымання новага матэтыялу

  1. Чыстапісанне

Пакуль вы каталіся на каньках, Мароз разам з Мяцеліцай трошкі пажартвалі. Паглядзіце, яны рассыпалі словы на часткі, намалявалі розныя ўзоры. Калі ласка, паспрабуйце скласці словы і вярнуць схаваную літару на месца.

Л Д НІК ЛЯД КО ЛЕД ВЫ НІ

лёд ляднік ледніковы

Ляднік – гэта ледзяное покрыва, якое спускаецца з горных вяршынь у даліны.

  1. Зарадка для пальчыкаў. Адзеньце пальчаткі на рукі, каб не змерзлі нашыя пальчыкі. Зляпіце снежкі. Страсіце снег з рук і прыступаем за працу.

  • Запішыце ўзоры і словы каліграфічна і правільна. Ацаніце сваю работу.

  1. Актуалізацыя ведаў

  • Вызначце колькасць складоў у кожным слове.

  • Падзяліце словы на склады.

  • Пастаўце націск.

  • Назавіце націскныя склады.

  • Падкрэсліце першы склад перад націскам.

  • Што агульнага ў гэтых словах? Чым адрозніваюцца? Чаму?

  • У якім складзе, на ваш погляд, пішацца літара ё? я?


  1. Знаёмства з тэмай урока і пастаноўка мэты ўрока

  • А цяпер паспрабуйце назваць тэму нашага ўрока. ( “Правапіс слоў з літарамі е, ё — я”)

  • Правільна. Сёння мы будзем працаваць над тэмай “Правапіс слоў з літарамі е, ё — я”. Будзем вучыцца правільна вымаўляць і граматна пісаць словы з е, ё, я. Пазнаёмімся з новымі беларускімі словамі, запішам іх у свой слоўнік.


  1. Фіхзхвілінка-імітацыя

(пад аўдыёзапіс гукаў прыроды “Лес”)

Няма лепшага адпачынку, чым на прыродзе ў зімовым лесе. Ідзём па сцяжынцы мы разам, разглядаем зімнюю прыроду навокал. (Хадзьба на месцы) Улева галаву павярнулі, управа, уверх паглядзелі, уніз (4 разы) . Спрабуем дакрануцца да шышкі на елцы .(Рукі паднялі ўверх,пацягнуліся, рукі апусцілі.) Нешта цікавае на снезе ўбачылі, прыгледзеліся , прыселі. (Рукі на поясе, нахіл уперад, зыходнае становішча, нахіл назад, зыходнае становішча) А зараз ідзём каля рэчкі. Ногі высока падымайце, на лёд не наступайце. Ды і спіну роўна трымайце. (Рукі на поясе. Хадзьба на месцы, высока падымаючы калені).

Ой, дзеці, гляньце, на якую паляну мы прыйшлі – вакол толькі прыгожыя заснежаныя дрэвы. Закранём галінку, і пасыпіцца з яе пушысты мяккі іскрысты снег. Лавіце і падкідвайце яго. ( Рухі дзяцей) А зараз ціхенька вяртаемся дамоў , каб не спалохаць жыхароў лесу .

  1. Этап засваення новых ведаў

  1. Работа па падручніку.

Практыкаванне 192, с.100

  • Паназіраем за правапісам літар е,ё, я ў словах у практыкаванні 192.

  • Прачытайце словы па парах.

  • Запішыце словы ў сшытак ( 1 рад – 1 слупок, 2 рад – 2 слупок ).

  • Падзяліце словы на склады.

  • Пастаўце націск.

  • Падкрэсліце першы склад перад націскам.

  • Зрабіце вывад. (Калі пішацца літара ё? Калі замест літар е, ё пішацца літара я? Калі пішацца літара е?)


  1. Складанне алгарытма правапісу

  • Як мы зрабілі гэты вывад? (Дзеці называюць свае меркаванні, а настаўнік на дошцы адкрывае карткі)

Алгарытм правапісу е, ё → я

  1. Прачытайце (назавіце) слова.

  2. Падзяліце на склады.

  3. Пастаўце націск.

  4. Вызначце (падкрэсліце) першы склад перад націскам.

  5. У першым складзе перад націскам замест літар е, ё пішацца я.


  1. Адпачынак для вачэй (сюіта “Лясная казка”)

  • Заплюшчыце вочы. Паслухайце верш. Што вы ўявілі сабе?

Лёгкія сняжынкі ў цішы

Долу апускаюцца нясмела.

Светла ў полі, светла на душы,

Лёгкія сняжынкі ў цішы.


  • Прасачыце вочкамі са сняжынкамі , аглядзіцеся навокал.

  1. Гульня “Снежкі”. Работа ў групах

  • А зараз Снегавічок і яго сябры запрашаюць вас пагуляць у снежкі.


  • Падзелімся на тры каманды. Выцягніце сняжок і вызначце сваю каманду (е, ё, я). Пераможа тая каманда, якая хутчэй закіне снежкі ў словы са сваёй літарай.

“ з..мля, з..млі, м..д, м..док, с..стры, с..стра, л..савічок, зел..нь, з..лёны, вец..р, гн..зды, ц..плы” (словы на картках)

  • Кожная каманда робіць высновы, калі ў словах пішацца літара ё (я, е).


  1. Этап замацавання вучнямі новых ведаў

  • Зіма прыносіць радасць дзецям у гульнях і забавах, але некаторым жывым істотам патрабуецца дапамога. Давайце разгадаем крыжаванку і адкажам, каму ж яна найбольш патрэбна. У вас на партах ляжыць слоўнік, пры дапамозе якога вы павінны перакласці назвы птушак з рускай мовы на беларускую і ўставіць адпаведныя словы ў крыжаванку.

  • Чым мы можам дапамагчы птушкам? ( На дошцы малюнкі вераб’я і снегіра)

р

р


  • Запішыце словы ў свой сшытак-слоўнік.

  • Калі ў словах замест е,ё пішацца я?


  1. Дамашняе заданне


  • Каб замацаваць атрыманыя веды на сённяшнім уроку, дома вам патрэбна будзе запісаць сказы і ўставіць у словы літары е, ё або я. Практыкаванне 197, с.103

  1. Вынік урока

  • Прыйшоў час дапагчы Снегавічку і і Сняжынцы вырашыць спрэчку, з якой літарай пішацца іх імя. Растлумачце, чаму.

СН..ГАВІК Е Ё СН..ЖЫНКА

  • Снегавік і Сняжынка вам вельмі ўдзячны і таму падрыхтавалі сюрпрыз.


  • Якая зіма без Новага года, без ёлкі, без падарункаў!

  • Кожнаму з вас сябры прыслалі навагоднія шары, якімі мы зможам упрыгожыць нашу ёлку. Запаліце нашу ёлачку сваімі пачуццямі, сваім сэрцам і цеплынёй, сваімі марамі. Загадайце жаданне і няхай яно здзейсніцца. Калі на ўроку вам было ўсё зразумела, цікава і ў вас добры настрой, вы выбіраеце чырвоны шар. Калі ў вас сумны настрой і патрабуецца дапамога, вы выбіраеце сіні шар.

  • Дзеці! Сёння на ўроку вы добра працавалі, самі ацэньвалі сваю работу. Зіма і яе сябры кажуць вам: “Дзякуй за працу!” І я таксама вельмі ўдзячная вам, што вы прадэманстравалі сваё веданне нашай роднай мовы, сваю зацікаўленасць і стараннасць. Жадаю вам чароўнага зорнага мірнага неба над вашымі галовамі, здзяйснення ўсіх жаданняў. Я спадзяюся, што наша родная нацыянальная беларуская мова будзе спрыяць іх спаўненню.










6