СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Прэзентацыя "Злучнік"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Асноўны вучэбны матэрыял па злучніку

Просмотр содержимого документа
«Прэзентацыя "Злучнік"»

  Злучнік як службовая часціна мовы

Злучнік

як службовая часціна мовы

Злучнік – службовая часціна мовы. Ён не змяняецца і не з’яўляецца членам сказа.  Злучнікі ўжываюцца для сувязі аднародных членаў, частак складанага сказа, самастойных сказаў і частак тэксту:  Голасам моцы ціха і важна гром пракаціўся ўгары. (Я. Колас) Прыпякала сонца, ды веяў лёгкі ветрык. (К. Чорны) Над лугам адно бязмежнае ціхае неба. І мы пайшлі. (Я. Брыль) Чытаць мяне навучылі па-руску да школы. А школа ў нашым Загоры была тады польская, з рэдкімі беларускімі ўрокамі. (Я. Брыль)

Злучнік – службовая часціна мовы.

Ён не змяняецца і не з’яўляецца членам сказа.

Злучнікі

ўжываюцца для сувязі аднародных членаў, частак складанага сказа, самастойных сказаў і частак тэксту:

Голасам моцы ціха і важна гром пракаціўся ўгары. (Я. Колас)

Прыпякала сонца, ды веяў лёгкі ветрык. (К. Чорны)

Над лугам адно бязмежнае ціхае неба. І мы пайшлі. (Я. Брыль)

Чытаць мяне навучылі па-руску да школы. А школа ў нашым Загоры была тады польская, з рэдкімі беларускімі ўрокамі. (Я. Брыль)

Злучнікі састаўныя простыя Складаюцца з двух і больш слоў: Складаюцца з аднаго слова: а то, ды і, таму што, як толькі, як быццам, для таго каб, калі… то, як… так і, не толькі… але і, хоць… але і інш. а, і, але, бо, ці, калі, як і інш. Нам аднолькава сёння свеціць яснае сонца, бо  на роднай зямлі кожны сэрцам вялікі. (П. Броўка) Як толькі ўзыходзіць зара над зямлёй, дзень радаснай працы займаецца мой. (П. Броўка)  У склад некаторых састаўных злучнікаў (таму што, для таго каб, пасля таго як, з-за таго што і інш.) уваходзяць словы, якія могуць выдзяляцца сэнсава і інтанацыйна (таму, для таго, пасля таго, з-за таго). Такія састаўныя злучнікі разрываюцца і размяшчаюцца ў розных частках складаных сказаў. Коска ставіцца тады перад другой часткай састаўнога злучніка.  Я гэту мову ўзяў сабе, таму што зашмат у ёй было гаротных песень… Я гэту мову ўзяў сабе  таму, што зашмат у ёй было гаротных песень… (М. Танк)

Злучнікі

састаўныя

простыя

Складаюцца з двух і больш слоў:

Складаюцца з аднаго слова:

а то, ды і, таму што, як толькі, як быццам, для таго каб, калі… то, як… так і, не толькі… але і, хоць… але і інш.

а, і, але, бо, ці, калі, як і інш.

Нам аднолькава сёння свеціць яснае сонца, бо на роднай зямлі кожны сэрцам вялікі. (П. Броўка)

Як толькі ўзыходзіць зара над зямлёй, дзень радаснай працы займаецца мой. (П. Броўка)

У склад некаторых састаўных злучнікаў (таму што, для таго каб, пасля таго як, з-за таго што і інш.) уваходзяць словы, якія могуць выдзяляцца сэнсава і інтанацыйна (таму, для таго, пасля таго, з-за таго). Такія састаўныя злучнікі разрываюцца і размяшчаюцца ў розных частках складаных сказаў. Коска ставіцца тады перад другой часткай састаўнога злучніка.

Я гэту мову ўзяў сабе, таму што зашмат у ёй было гаротных песень… Я гэту мову ўзяў сабе таму, што зашмат у ёй было гаротных песень… (М. Танк)

Адзіночныя злучнікі у сказе могуць ужывацца адзін раз але, а, і, ды, бы, аднак, або За мужнасць, шчырасць, ласку і красу я палюбіў Палессе. Паўторныя злучнікі у сказе ужываюцца два разы і больш і– і, ці – ці, або – або, то – то, ці то – ці то, не то – не то, ні – ні Шмат злажылі казак, і легенд, і песень людзі пра балота. Парныя злучнікі складаюцца з дзвюх частак Перад другой часткай парнага злучніка заўсёды ставіцца коска не толькі… але, калі… то, хоць… але Хоць і стомлены быў дзед Талаш, але заснуў не адразу.

Адзіночныя злучнікі

у сказе могуць ужывацца адзін раз

але, а, і, ды, бы, аднак, або

За мужнасць, шчырасць, ласку і красу я палюбіў Палессе.

Паўторныя злучнікі

у сказе ужываюцца два разы і больш

і– і, ці – ці, або – або, то – то, ці то – ці то, не то – не то, ні – ні

Шмат злажылі казак, і легенд, і песень людзі пра балота.

Парныя злучнікі

складаюцца з дзвюх частак

Перад другой часткай парнага злучніка заўсёды ставіцца коска

не толькі… але, калі… то, хоць… але

Хоць і стомлены быў дзед Талаш, але заснуў не адразу.

Па значэнні злучнікі падзяляюцца на: Злучальныя злучнікі Падпарадкавальныя злучнікі (  і, ды, а, але, або, ці, то-то, ні-ні, не толькі… але і  інш.) звязваюць аднародныя члены ў простым сказе, раўнапраўныя па сэнсе часткі складаназлучанага сказа, самастойныя сказы ў тэксце або часткі тэксту: ( каб, бо, калі, што, як, пасля таго як, таму што  і інш.) звязваюць нераўнапраўныя па сэнсе часткі складаназалежнага сказа. У такіх сказах можна паставіць патанне ад адной часткі да другой. Красу птушынага голасу я ведаў перш за ўсё ад жаваранка і шпака. (Я. Брыль) Туман не разыходзіўся, (чаму?) бо не было ветру. (Я. Маўр) Падпарадкавальныя злучнікі ўключаюцца ў залежную частку складанага сказа. Перад злучнікамі, якія звязваюць часткі складанага сказа, ставіцца коска.

Па значэнні злучнікі падзяляюцца на:

Злучальныя злучнікі

Падпарадкавальныя злучнікі

( і, ды, а, але, або, ці, то-то, ні-ні, не толькі… але і інш.) звязваюць аднародныя члены ў простым сказе, раўнапраўныя па сэнсе часткі складаназлучанага сказа, самастойныя сказы ў тэксце або часткі тэксту:

( каб, бо, калі, што, як, пасля таго як, таму што і інш.) звязваюць нераўнапраўныя па сэнсе часткі складаназалежнага сказа. У такіх сказах можна паставіць патанне ад адной часткі да другой.

Красу птушынага голасу я ведаў перш за ўсё ад жаваранка і шпака. (Я. Брыль)

Туман не разыходзіўся, (чаму?) бо не было ветру. (Я. Маўр)

Падпарадкавальныя злучнікі ўключаюцца ў залежную частку складанага сказа. Перад злучнікамі, якія звязваюць часткі складанага сказа, ставіцца коска.

супраціўныя ці, або, ці – ці, або – або, то – то, не то – не то,  ці то – ці то Злучальныя злучнікі спалучальныя размеркавальныя і, ды ў значэнні і, і – і, ні – ні, не толькі … але і, а,але, ды ў значэнні але, аднак, затое, хоць і … але як … так і спалучаюць аднародныя члены і часткі складана-злучанага сказа, дзеянні (падзеі, з’явы) у якіх адбываюцца адначасова або паслядоўна, адно за другім: злучаюць аднародныя члены і часткі складана-злучанага сказа з супраціўным значэннем: звязваюць аднародныя члены і часткі складана-злучанага сказа, у якіх паказваецца чаргава-ннне дзеянняў (падзей, з’яў, прадметаў) або магчымасць аднаго дзеяння з двух ці некалькіх: Непрыкметна прайшоў час і настаў дзень экзаменаў. (Я. Колас) Прайшла навальніца, але свежасці не прынесла. Пад гэты гром, пад дождж упарты то тут, то там пачуеш жарты. (В. Вольскі)

супраціўныя

ці, або, ці – ці,

або – або, то – то,

не то – не то,

ці то – ці то

Злучальныя злучнікі

спалучальныя

размеркавальныя

і, ды ў значэнні і, і – і, ні – ні, не толькі … але і,

а,але, ды ў значэнні але, аднак, затое, хоць і … але

як … так і

спалучаюць аднародныя члены і часткі складана-злучанага сказа, дзеянні (падзеі, з’явы) у якіх адбываюцца адначасова або паслядоўна, адно за другім:

злучаюць аднародныя члены і часткі складана-злучанага сказа з супраціўным значэннем:

звязваюць аднародныя члены і часткі складана-злучанага сказа, у якіх паказваецца чаргава-ннне дзеянняў (падзей, з’яў, прадметаў) або магчымасць аднаго дзеяння з двух ці некалькіх:

Непрыкметна прайшоў час і настаў дзень экзаменаў. (Я. Колас)

Прайшла навальніца, але свежасці не прынесла.

Пад гэты гром, пад дождж упарты то тут, то там пачуеш жарты.

(В. Вольскі)

Умоўныя: калі, калі б, каб, як, раз, абы і інш .)

Падпарадкавальныя злучнікі

Мэтавыя: каб, для таго каб, з тым каб і інш.)

Часавыя:

Параўнальныя: ; як, чым, быццам, нібы, бы і інш .)

Тлумачальныя: што, як, каб і інш.)

Прычынныя: бо, таму што, з прычыны таго што, з-за таго што і інш .)

алі, пакуль, ледзь, чуць, як, як толькі, пасля таго як і інш.)

Часавыя, прычынныя, умоўныя і мэтавыя злучнікі звязваюць часткі складаназалежнага сказа, якія ўказваюць на час, прычыну, умову і мэту таго, пра што гаворыцца ў другой частцы. У такіх сказах ад адной часткі да другой можна паставіць пытанні калі? чаму? пры якой умове? з якой мэтай?

Трэба рана ўстаць, ( з яко мэтай? для чаго?) каб хлеба прычакаць. (Прыказка)

Параўнальныя злучнікі ўжываюцца ў той частцы складаназалежнага сказа, якая шляхам параўнання характарызуе тое, пра што гаворыцца ў другой частцы. Да параўнальнай часткі ставіцца патанне як?

Усё зацвіло, загаманіла, (як?) бы жыватворная іх сіла ад сну прыроду абудзіла. (Я. Колас)

У простым сказе параўнальнымі злучнікамі ўводзяцца параўнальныя звароты:

З гнёздаў буслы пазіраюць і дзюбамі, стрэлкамі нібы, паказзваюць шлях. (М. Лужанін)

Тлумачальныя злучнікі ўключаюцца ў тую частку складаназалежнага сказа, якая тлумачыць, паясняе сэнс пэўнага члена другой часткі. Да часткі з такімі злучнікамі ставіцца пытанне ўскоснага склону : Міхась і не заўважыў, (чаго?) як прайшоў першы дзень навукі. (Я. Колас)


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!