Урок по теме "Природные зоны Евразии".
Мэта ўрока: сфарміраваць паняцце аб прыродных зонах Еўразіі, вышыннай пояснасці .
Задачы:
Адукацыйная: садзейнічаць засваенню вучнямі паняццяў аб прыродных зонах Еўразіі,
геаграфічнай занальнасці (шыротнай занальнасці і вышыннай пояснасці);
паглыбіць уяўленні аб узаемасувязях паміж кампанентамі прыродных зон, асаблівасцях глебы,
характэрных прадстаўніках расліннага і жывёльнага свету;
Развіваючая: садзейнічаць развіццю пазнавальнага інтарэсу, цягі да самастойнага пошуку ведаў;
Развіваць уменне працаваць з тэкстам падручніка, картамі атласа;
Выхоўваючая: выхоўваць талерантнасць і камунікатыўныя навыкі;
Цікаўнасць да пазнання прыроды розных куткоў Зямлі.
Сродкі навучання: карта “Кліматычныя паясы і прыродныя зоны свету”, карта атласа
“Прыродныя зоны Еўразіі ”, ілюстрацыі прыродных зон, контурныя карты, дыдактычныя матэрыялы.
Асноўныя ўяўленні і паняцці: прыродная зона, шыротная занальнасць, вышынная пояснасць.
Міжпрадметныя сувязі: воблік прыродных зон ( “Чалавек і свет”), умовы жыцця арганізмаў
(біялогія) элементарныя ўяўленні аб экватарыяльным лесе, саванне, пустыні (“Чалавек і свет”)
Тып урока: урок засваення новых ведаў
Форма ўрока: камбініраваны;
Від урока: урок-практыкум з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання