СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Прыметнік як часціна мовы

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэставыя заданні па тэме "Прыметнік як часціна мовы" для 6 класа

Просмотр содержимого документа
«Прыметнік як часціна мовы»

Прыметнік (праверачная работа, 6 клас) І варыянт


1.Адзначце прыметнікі: а) беленькі; б) белы: в) бель; г) бяліць; д) бялюткі.


2.Адзначце словазлучэнні з адноснымі прыметнікамі: а) вузкі калідор; б) летні дзень; в) нарачанскі край; г) пясчаная дарога; д) сестрына хата.


3.Адзначце словазлучэнні, у якіх прыметнікі маюць якаснае значэнне: а) вішнёвы садок; б) вішнёвыя вочы; в) сонечная ўсмешка; г) сонечны прамень; д) сонечны гадзіннік.


4.Адзначце формы найвышэйшай ступені параўнання: а) больш яркі; б) лепшы; в) найменш зручны; г) найпрыгажэйшы; д) самы меншы.


5.Адзначце прыметнікі, ад якіх не ўтвараюцца формы параўнання: а) гняды; б) добры; в) зялёны; г)малады; д) сляпы.


6.Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні форм ступеней параўнання: а) Два гады працы ў экспедыцыі былі для Міколы самай найбольшай радасцю; б) Ад лесу трава была гусцейшая і большая; в) Летась быў высокі ўраджай жыта, а сёлета яшчэ больш вышэйшы; г) Вечар чуткі, гутарлівы разносіць гоман, смех самы найшчаслівейшы; д) Ноч найсвятлейшая, месячная.


7.Дапішыце канчаткі назоўнікаў і прыметнікаў: а) на шырок__ дароз__; б) з вясёл__ смех__; в) з-пад жоўт__ лісц__; г) з стар__ дрэв__; д) каля садов__ лаўк__.


8.Утварыце ад назоўнікаў, што ў дужках, прыметнікі, каб атрымаліся словазлучэнні: а) (ластаўка) __________________ гняздо; б) (бабуля) ____________________ хваляванні; в) (Міхась) _____________ прыгоды; г) (мама) ________________ характар; д) (цётка) _____________________ парада.


9.Адзначце прыметнікі, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам: а) барадаты; б) каляземны; в) міжраённы; г) падводны; д) цеплатрывалы.


10.Падкрэсліце тыя літары, якія трэба пісаць у наступных словах: а) кіргі(зс/с)кі; б) ліпе(нь/н)скі; в) сакаві(кс/ц)кі; г) слаўгара(дс/ц)кі; д) латы(шс/с)кі.


11.Адзначце словы, якія пішуцца з адной літарай н: а) вогне_ы; б) палымя_ы; в) племя_ы; г) сярэбра_ы; д) тума_ы.


12.Адзначце прыметнікі, якія пішуцца разам: а) горка_салёны; б) Паўднёва_Афрыканскі; в) светла_блакітны; г) ціха_плынны; д) шахматна_шашачны.


13.Адзначце словазлучэнні. у якіх не (ня) пішуцца з прыметнікамі разам: а) далёка (не, ня)ветлівы; б) (не)высокі ўраджай; в) (не)пахісны змагар; г) (не, ня)лёгкая дарога; д) сонечны, але (не, ня)яркі дзень.


14.Адзначце сказы, у якіх прыметнікі выконваюць сінтаксічную ролю выказніка: а) Асенняя туманная раніца заўсёды агортвала Веру шчымлівай тугой па далёкім дзяцінстве, па цеплыні бацькоўскай хаты і матчынай ласцы; б) Усхліпваюць у чаротах неспакойныя хвалі Прыпяці; в) Вакол пануе непарушны спакой восеньскай ночы; г) Дом быў невялікі, але акуратна дагледжаны; д) У абодвух словах мяккі знак не патрэбны.









Прыметнік (праверачная работа, 6 клас) ІІ варыянт


1.Адзначце прыметнікі: а) блакітны; б) крык: в) крыклівы; г) сінець; д) сіні.


2.Адзначце словазлучэнні з якаснымі прыметнікамі: а) гарачы дзень; б) жоўты лісток; в) залаты пярсцёнак; г) ластаўчына гняздо; д) салодкі мёд.


3.Адзначце словазлучэнні, у якіх прыметнікі маюць прыналежнае значэнне: а) курыны грэбень; б) курыны почырк; в) лісіная шуба; г) лісіная нара; д) ліслівая ўсмешка.


4.Адзначце формы вышэйшай ступені параўнання: а) багацейшы; б) даражэйшы; в) наймацнейшы; г) прасцейшы; д) самы важны.


5.Адзначце прыметнікі, ад якіх не ўтвараюцца формы параўнання: а) босы; б) вялікі; в) глухі; г) дрэнны; д) чорны.


6.Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні форм ступеней параўнання: а) Паклон табе самы нізкі, мой край залацістых бароў; б) Алеся хоць і самая маладзейшая, але ведала ўсе Лізавеціны песні; в) На свеце няма больш даражэйшых дарог, чым дарога да роднага дому; г) Нясвіж – адзін з самых старажытных культурных цэнтраў Беларусі; д) Дарога дадому заўсёды карацейшая, чым з дому.


7.Дапішыце канчаткі назоўнікаў і прыметнікаў: а) з чацвёрт__ клас__; б) ад лев__ бераг__; в) з-за кніжн__ шаф__; г) пад высок__ вярб__; д) для дзіцяч__ садк__.


8.Утварыце ад назоўнікаў, што ў дужках, прыметнікі, каб атрымаліся словазлучэнні: а) (брат) __________________ касцюм; б) (Зося) ____________________ кніга; в) (дзед) ______________ паліто; г) (Міколка) ________________ партфель; д) (сарока) _____________________ пяро.


9.Адзначце прыметнікі, утвораныя спосабам складання: а) асенне-зімовы; б) запалярны; в) легендарны; г) марозаўстойлівы; д) міжарабскі.


10.Падкрэсліце тыя літары, якія трэба пісаць у наступных словах: а) уша(чс/ц)кі; б) восе(нь/н)скі; в) рыба(кс/ц)кі; г) таджы(кс/ц)кі; д) тавары(шс/с)кі.


11.Адзначце словы, якія пішуцца з адной літарай н: а) алавя_ы; б) даўжэ_ы; в) каме_ы; г) салаўі_ы; д) страмя_ы.


12.Адзначце прыметнікі, якія пішуцца праз злучок: а) беларуска_ўкраінскі; б) Буда_Кашалёўскі; в) Нава_полацкі; г) права_бярэжны; д) паўднёва_заходні.


13.Адзначце словазлучэнні. у якіх не (ня) пішуцца з прыметнікамі разам: а) зусім (не, ня)далёкая дарога; б) (не)абсяжны прастор; в) (не)чуваны поспех; г) (не, ня)лёгкая, а складаная задача; д) (не, ня)сцерпная гарачыня.


14.Адзначце сказы, у якіх прыметнікі выконваюць сінтаксічную ролю выказніка: а) Даль імгліста, нерухома – не відна нічога; б) І ўсё мілагучна для слыху майго; в) Алімпійскія гульні – гэта спартыўнае спаборніцтва мацнейшых; г) А дзявочу красу, нібы тую расу, піў цагляны падвал цёмнай ночы; д) Беларусь! Як ты дорага мне, як нішто і ніколі ў жыцці.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!