СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Северная Америка

Категория: География

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Северная Америка»

Дайка Ала Антонаўна

настаўнік геаграфіі

ДУА “Навадворская базавая школа” Пінскага раёна



Інтэграваны ўрок па геаграфіі і біялогіі

па тэме:"Падарожжа па Паўночнай Амерыцы", 7 клас



Мэта урока: выкарыстоўваючы працэс інтэграцыі навук, які рэалізуецца праз міжпрадметныя сувязі, стварыць умовы для засваення ведаў аб Паўночнай Амерыцы, іх сістэматызацыі;


Задачы:

- спрыяць развіццю ўменняў прымяняць веды ў вырашэнні практычных задач, ўсталёўваць прычынна-выніковыя сувязі паміж прыроднымі кампанентамі і з'явамі;

- стварыць умовы для фарміравання перакананняў навучэнцаў аб неабходнасці гарманічных адносін грамадства і прыроды.

-спрыяць развіццю творчай актыўнасці вучняў;


Абсталяванне:

* Фізічная карта Паўночнай Амерыкі, табліца, карціна, атласы, відэафільм "Каньён Каларада".


Ход урока


I. Арганізацыйны момант.

Настаўнік. Кожны чалавек народжаны летуценнікам і падарожнікам. Хто не марыў аб далёкіх падарожжах? Яшчэ зусім нядаўна такі далёкі мацярык, як Паўночная Амерыка быў для нас поўным загадак. Разнастайныя, унікальныя прыродныя комплексы гэтага мацерыка прыцягваюць сюды мноства турыстаў: гаі гіганцкіх секвой – велічэзныя азёры, гразевыя вулканы і гейзеры, найглыбейшыя рачныя даліны-каньёны…

II. Актуалізацыя, сістэматызацыя ведаў.

Паўночная Амерыка-чароўны мацярык,

Як шмат цікавага ён у сабе таіць:

На ўсходзе-раўніны, на захадзе-горы,

Ёсць там рэкі, мора і азёры.

І як гэта выдатна і правільна,

Што сярод мноства навук

Мы вывучаем геаграфію,

Каб стаў зразумелы свет вакол.


Настаўнік: Сёння на ўроку працуюць два турыстычных агенцтва, якія павінны прадэманстраваць свае веды аб Паўночнай Амерыцы, каб атрымаць сертыфікат на права вядзення турыстычнай дзейнасці, падрыхтоўкі турыстычных маршрутаў на тэрыторыі гэтага мацерыка. Бо распрацаваць добры маршрут могуць толькі дасведчаныя, творчыя, адказныя спецыялісты. Кіраўнікі агенцтваў прадстаўце свае агенцтвы ( агенствы прызентуюць візітную картку сваіх агенстваў звязаную з Паўночнай Амерыкай).

- Вам трэба будзе выканаць заданні, за якія вы будзеце атрымліваць жэтоны-чырвоны ("5"), зялёны ("4"), жоўты ("3"). А затым вы прадставіце праекты сваіх турыстычных маршрутаў па Паўночнай Амерыцы.


1. "Конкурс штурманаў"

Заданне:

1. Якія гэта востравы, калі іх каардынаты 65 ° з. д., 32 ° пн. ш.? (Бярмудскія)

2. Рыбакі на плыце церпяць бедства, іх каардынаты 145 ° усх.д., 35 °  пн. ш. у якое цячэнне трапіў плыт? Ці дапаможа яно людзям дабрацца да берага? (Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне, яно вынясе да Аляскі)

2. Размінка

Настаўнік. Пакуль штурманы выконваюць заданне, каманды павінны знайсці і выправіць памылкі ў тэксце. Пытанні задаюцца па чарзе, кожная з двух каманд адкажа на 5 пытанняў.

Першая група

1. Паўночная Амерыка размяшчаецца ў паўночнай частцы заходняга і ўсходняга паўшар'яў (толькі ў заходнім).

2. Яна перасякаецца паўночным палярным кругам, паўночным тропікам і экватарам. (Не перасякаецца экватарам)

3. Крайняя ўсходняя кропка мацерыка-мыс Сэнт-Чарльз-размешчана на беразе Атлантычнага акіяна. (Да)

4. У вывучэнні паўночнага-захаду мацерыка вялікі ўклад унеслі рускія даследчыкі. Першае рускае паселішча ў Амерыцы заснаваў Аляксей Чырыкаў. (Г. Шеліхаў)

5. Рэльеф заходняй частцы мацерыка сфарміраваўся на платформе, тут пераважаюць раўніны. (Усходняя частка)

Другая група:

1. На ўсходзе мацерыка размешчаны невысокія горы Кардыльеры.

( Апалачы)

2. Згладжаныя скалы, плоскія вяршыні пагоркаў, нагрувашчванні валуноў, узараныя ледніком катлавіны сустракаюцца ў паўночнай частцы мацерыка. (Да)

3. У паўночнай частцы Кардыльераў падымаецца самая высокая іх вяршыня-гара Мітчэл вышынёй 6194 м, пакрытая снягамі і ледавікамі. (Мак-Кінлі)

4. У Апалачах шмат радовішчаў нафты і газу. (Каменнага вугалю)

5. На Місісіпскай і Прымексіканскай нізінах размешчаны радовішча руд розных металаў. (Нафта і газ)


3. Конкурс кіраўнікоў агенцтваў

Настаўнік. Мы павінны праверыць вашу кампетэнтнасць у пытаннях расліннага і жывёльнага свету Паўночнай Амерыкі.

1) Адгадаць жывёлу. Вам прапануецца тры падказкі. Адгадалі з адной падказкі-чырвоны жэтон, з двух-зялёны, з трох – жоўты.

Аўцэбык:

* 1 Падказка. У ледніковы час яны жылі ў Сібіры, у Еўропе і ў Амерыцы. Сёння яны захаваліся толькі на паўночным усходзе Канады, Грэнландыі і на Алясцы.

* 2 падказка. Яшчэ нядаўна яны былі на мяжы вымірання. Размнажаюцца павольна-раз у год нараджаюць аднаго цяля, у красавіку-маі, таму многія гінуць.

* 3 падказка. Яны прывязаныя да месцаў пражывання – не вандруюць, нікуды не мігруюць – ні зімой, ні летам. Доўгая поўсць: на спіне да 16 см, на шыі, баках і бруху да 60-90см. кароткі хвосцік (7-10 см). Разрослыя на лбу рогі, ўтвараюць нешта накшталт шлема.

Пума:

* 1 Падказка. У Канадзе і ў ЗША яны ўцалелі толькі на захадзе і дзе-нідзе ў вусце Місісіпі і ў Фларыдзе. Лічылася ў блізкім сваяцтве з ільвом, таму называліся "горны леў", "белы леў".

* 2 падказка. Паляўнічыя валодання вялікія: да 100 міль у акружнасці. Вандруе, нідзе доўга не затрымліваецца. Сама ніколі не нападае на чалавека. Індзейцы лічаць яе сябрам чалавека.

* 3 падказка. Плямамі або палосамі прырода яе не ўзнагародзіла, хоць кацяняты плямістыя. Плямістасць знікае пасля першай лінькі. Звер буйны. Ганяе аленяў, нападае на хатніх жывёл, чаго людзі ёй не даруюць.

Бізон:

* 1 Падказка. Адзін з самых старажытных перасяленцаў. Прыйшлі яны ў Амерыку з Чукоткі на Аляску і далей на поўдзень. Калі там аб'явіліся еўрапейцы, іх у Амерыцы было столькі, што нават не верыцца-каля 60 млн.

* 2 падказка. Яны-вандроўцы. Да зімы брэлі на поўдзень, на лета вярталіся ў больш паўночныя краіны. Мільённымі армадамі пераходзілі змёрзлыя рэкі, і лёд пад імі ламаўся. Кажуць, быццам многія астравы на Місуры і Місісіпі ўтварыліся спачатку з куч іх шкілетаў.

* 3 падказка. Жалезныя дарогі прынеслі ім смерць. Іх забівалі па 250 за суткі і па 100 тысяч за зіму. Было створана спецыяльнае таварыства выратавання. Пачалі разводзіць у Елаўстонскім нацыянальным парку. Зараз іх больш за 20 тысяч.

Андатра:

* 1 Падказка. Першае знаёмства з Еўразіяй у яе адбылося на Салаўках. Туды яна з'явілася ў 1928 годзе, як эмігрантка з Паўночнай Амерыкі.

* 2 падказка. У Амерыцы яна жыве ад Аляскі да паўднёвых штатаў ЗША. Індзейцы называлі яе малодшым братам бабра, але яны не сваякі.

* 3 падказка. Каштоўны пушны звярок. У год здабываюць каля 5 млн. скурак, мех выкарыстоўваюць для пашыву шапак і футраў. У цяперашні час шырока распаўсюджана і ў Беларусі і Расіі. У яе ёсць і другое імя-мушкатавы пацук.

Янот:

* 1 Падказка. Яго радзіма ЗША, паўднёвыя правінцыі Канады, Мексікі і Цэнтральная Амерыка. Ростам з лісіцу, бура-шэры, на мордзе "маска" - чорныя палосы. Кіпцюры ўцяжныя.

* 2 падказка. Ён усяядны, поўзае па дрэвах і нярэдка цягае курэй. Вясёлы, жывы, цікаўны і нязлобны звер. Начамі дзейнічае, днём спіць на дрэвах. Добра плавае. У невялікіх лагунах і западзінах ловіць рыб і крабаў.

* 3 падказка. У яго ёсць адна мянушка, дзякуючы яго дзіўнай прыхільнасці да вады, звычцы "мыць" ежу і іншыя прадметы, нават сваіх дзіцянятаў, якія пасля такіх купанняў нярэдка гінуць.


2) Загадкі пра расліны.

Хоць чынам і не хан –

На галаве – султан,

А з золатам скарбонкі

Схаваны пад мышкі. (кукуруза)


Вісіць дом, дагары дном

Сямсот каморак і ўсё без запорак.

І ў кожнай жыхар у чорнай камізэльцы. (сланечнік)


На сцяблінках бялеюць кубкі,

А ў іх і ніткі, і кашулі. (бавоўнік)


У агародзе вырастаю, а калі я спею

Вараць з мяне тамат, у капусту кладуць і так ядуць. (памідор)


Дадатковыя пытанні:

1. Як называлі кукурузу індзейцы? Што з'яўляецца галоўным багаццем кукурузы?

2. Чаму сланечнік індзейцы лічылі святой раслінай?

3. Дайце характарыстыку бавоўніку.


Настаўнік. Усе гэтыя расліны прыйшлі да нас з Паўночнай Амерыкі, дзе размешчаны Мексіканскі цэнтр паходжання культурных раслін. (Дэманстрацыя карты)


III. Фізкультхвілінка

Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні.

Усе да сонца пацягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся,

Верацёнцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І за парты ціха сядзьце.


4. Конкурс кулінарных рэцэптаў

Настаўнік: Пры арганізацыі турыстычнага маршруту паўстане неабходнасць арганізаваць харчаванне турыстаў. Прапануем кожнаму агенцтву абараніць падрыхтаваныя рэцэпты кулінарных страў з выкарыстаннем раслін-выхадцаў з Паўночнай Амерыкі.

Прадстаўлены рэцэпты страў з кукурузы, гарбузы, фасолі, сланечніка, тамата.


5. "Архіў вандроўніка"

Настаўнік. Рыхтуючыся да паездкі ў Паўночную Амерыку, падарожнік знайшоў матэрыялы назіранняў, якія праводзіліся ў розных раёнах мацерыка на метэастанцыях у пунктах: Прынс – Руперт, Сан-Францыска, Канзас-Сіці (р. Місуры), Юма.

Аднак з-за нядбайнасці архіварыуса этыкеткі папак з матэрыяламі метэастанцый, на якіх былі ўказаны назвы, пераблыталіся.

Улічыце, што адна папка апынулася з матэрыяламі па метэастанцыі з іншага паўшар'я. Згубіліся і дадзеныя аб тым, у якой прыроднай зоне знаходзіцца пункт.

Аднавіце парадак у архіве.

На дошцы табліца, у якой не запоўненыя два апошнія слупка. Кожная група атрымлівае для працы картку, падобную табліцы. Назву пункта вызначаем па жрэбію. У канцы працы прадстаўнік групы павінен змясціць у табліцу картку з назвай пункта і прыроднай зоны.


Сяр. t0 студзеня

Сяр. t0ліпеня

Гадавая колькасць ападкаў, мм

Пункт

Прыродная зона

0

+16

2000-3000

Прынс-Руперт

Тайга

+8

+16

250-500

Сан-Францыска

Цвёрдалістыя, вечназялёныя лясы і хмызнякі

0

+24

500-1000

Канзас-Сіці

(р. Місуры)

Стэп

+8

+24

Менш за 100

Юма

Пустыні, паўпустыні



6. Рэбусы

(Куба – востраў на поўдні мацерыка ў Карыбскім басейне)




  • (Ямайка - востраў на поўдні мацерыка ў Карыбскім басейне)


7. Знаўцы прыроды

Настаўнік. Кожная прыродная зона мае свае раслінныя і жывёльныя аб'екты, на якія неабходна звярнуць увагу турыстаў. Просім прадстаўнікоў агенцтваў расказаць аб прыродных аб'ектах: 1) цукровы клён; 2) Секвоя; 3) Скунс; 4) кактус.

( кожнай групе даецца апяраджальнае заданне)

Цукровы клён:

Мы ведаем, што на дзяржаўным сцягу Канады намаляваны кляновы ліст. Ён упрыгожвае і форму канадскіх хакеістаў. Што гэта за расліна, якое стала нацыянальным сімвалам? Гэта клён цукровы-адзін з самых высокіх відаў клёну. Яго дрэвы растуць на ўсходзе Паўночнай Амерыкі і дасягаюць вышыні 40 метраў. Гэта стройнае дрэва з пышнай кронай, але яно знакаміта не сваёй прыгажосцю. Сваёй славай ён абавязаны тым, што быў адзінай крыніцай цукру для мясцовых жыхароў, а потым і для першых перасяленцаў з Еўропы. Яго рабілі з кляновага соку, які вылучаўся вясной да з'яўлення лісця, і здабывалі яго гэтак жа, як бярозавы сок у сярэдняй паласе Расіі. У 19 стагоддзі ў Канадзе была наладжана вытворчасць кляновага цукру і сіропу. Зараз яго робяць толькі для турыстаў у паўднёва-заходніх штатах ЗША.

Секвоя:

Секвоя-гэта род вечназялёных іглічных дрэў. Стройны ствол дасягае вышыні 110 метраў і дыяметр 6-10 метраў. Жыве да 4-5 тысяч гадоў. Цяпер расце толькі ўздоўж заходняга ўзбярэжжа ЗША. Секвояй назваў дрэва аўстрыйскі батанік у гонар выбітнага правадыра аднаго з амерыканскіх плямёнаў. "Яшчэ ніхто не бачыў секвою, якая памірае ад старасці" - сцвярджае галоўны ляснічы нацыянальнага парку секвой. Тыя ж ствалы, якія спачываюць на зямлі, упалі не з-за ўзросту, а па прычыне стыхійнага бедства.

Скунс:

Амерыканская смярдзючка - так у ЗША называюць невялікаю жывёлу, якая абітае ў раёне Гудзонова заліва. Даўжынёй гэты звярок усяго 40 см, яго мех бліскуча-чорнага колеру з белымі палосамі. Жыве ён у берагавых хмызняках, а таксама любіць скалістыя мясцовасці. У гэтых звяркоў няма ніякіх сродкаў абароны, акрамя падхвостнай залозы, якая ўтрымлівае дзіўна адваротную пахкую вадкасць. Яе пах настолькі з'едлівы, што ніхто не можа вытрымаць яго больш некалькіх секунд.

Кактус:

Сямейства двухдольных. Расліны з вельмі арыгінальным знешнім выглядам. Толькі два роду кактусаў пакрытыя лісцем. Кактусы распаўсюджаныя ад 59 °  пн.ш. да 52 °  пд. ш. у Паўночнай Мексіцы. Апунцыя-род кактусаў з плоскімі галінамі. У апунцый малюсенькае лісце 2-5 мм. Растуць ў саванах і пустынях. Кветкі кактусаў апыляюцца казуркамі або калібры.

Настаўнік. Многія расліны і жывёлы сталі сімваламі дзяржаў Паўночнай Амерыкі.

-Арол, які сядзіць на кактусе і які трымае ў кіпцюрах змяю-сімвал, які захаваўся на дзяржаўным гербе Мексікі, азначае, што дабро заўсёды атрымае перамогу над злом.

-На сцягу Канады-ліст цукровага клёну.

На гербах Грэнады-браняносец, Кубы – пальма.

IV. Рэкламная паўза

Відэафільм "Каньён Каларада". https://www.youtube.com/watch?v=8pci9Ajd10M&t=1s

Падлік балаў па жэтонах .


V. Падвядзенне вынікаў. Уручэнне сертыфікатаў. Выстаўленне адзнак.