СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Што такое мастацтва?

Категория: Искусство

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма: Што такое мастацтва?

Мэта і задачы:

- фарміраванне ў навучэнцаў агультнага ўяўлення пра месца і ролю мастацтва ў жыцці чалавека і грамадства;

- актуалізаваць уяўленне пра мастацтва; пазнаёміць з асноўнымі версіямі паходжання мастацтва; даць характарыстыку значэння і функцый мастацтва ў жыцці чалавека і грамадства;

- фарміраваць уменне выказваць асабістыя меркаванні пра творы мастацтва;

- фарміраваць асацыятыўна-вобразнае мысленне навучэнцаў.

Тып урока: уводны ўрок

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, рабочы сшытак, мастацка-ілюстрацыйны матэрыял, тэхнічныя сродкі, эпіграф: “Мастацтва – гэта тое, што нельга сказаць словамі”.

                                                                                                                І.В.Гётэ

Просмотр содержимого документа
«Што такое мастацтва?»

Тэма: Што такое мастацтва?

Мэта і задачы:

- фарміраванне ў навучэнцаў агультнага ўяўлення пра месца і ролю мастацтва ў жыцці чалавека і грамадства;

- актуалізаваць уяўленне пра мастацтва; пазнаёміць з асноўнымі версіямі паходжання мастацтва; даць характарыстыку значэння і функцый мастацтва ў жыцці чалавека і грамадства;

- фарміраваць уменне выказваць асабістыя меркаванні пра творы мастацтва;

- фарміраваць асацыятыўна-вобразнае мысленне навучэнцаў.

Тып урока: уводны ўрок

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, рабочы сшытак, мастацка-ілюстрацыйны матэрыял, тэхнічныя сродкі, эпіграф: “Мастацтва – гэта тое, што нельга сказаць словамі”.

І.В.Гётэ

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

- Сёння мы пачнём пачнём вывучаць новы вучэбны прадмет, каторы называецца “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”. Нас чакае цудоўні свет мастацтва – свет пачуццяў і перажыванняў мастака, кампазітара, пісьменніка…

2. Падрыхтоўка да работы на асноўным этапе ўрока

2.1. Актуалізацыя ведаў навучэнцаў

Эпіграфам да нашага ўрока выбраны словы нямецкага пісьменніка ХІХ стагоддзя Іагана Вольфганга Гётэ: “Мастацтва – гэта тое, што нельга сказаць словамі”. Ці згодны вы з гэтым выказваннем? Адказы і разважанні вучняў.

- Давайце разам адкажам на пытанне : што мы лічым мастацтвам? Паглядзіце вакол сябе: што знаходзіцца вакол нас дома, на вуліцы, у парку, у школе? А ў класе? Паглядзіце ўважліва, ці ёсць у нашым класе творы мастацтва. Назавіце ўсё тое, што вы лічыце прадметамі мастацтва.

Вучні расказваюць, абапіраючыся на асабісты вопыт: аб наведванні музеяў, выстаў, канцэртных залаў і кінатэатраў, падарожжах.

- Вы ўжо знаёміліся з творамі розных відаў мастацтва на ўроках выяўленчага мастацтва, музыкі, літаратуры ў пачатковай школе. Давайце ўзгадаем некаторых аўтараў і іх творы. А галоўнае, узгадаем тыя пачуцці – радасць або сум, здзіўленне або трывогу, - якія ў вас выклікалі гэтыя творы.

Выкананне задання 1 на с. 5 рабочага сшытка.

- Кожны з вас назваў твор, які запомніўся. І запомніўся гэты твор, таму што запомніліся тыя пачуцці і эмоцыі, якія ён выклікаў.

Як вы лічыце, чаму ў кампазітара, пісьменніка або мастака атрымалася стварыць незабываемы вобраз? Давайце разам узгадаем, што такое сродкі выразнасці. Якія сродкі выразнасці вы ведаеце?

2.2. Матывацыя дзейнасці навучэнцаў

Зварот да рэпрадукцыі карціны В. Ван Гога “Зорная ноч”.

- Вінсэнт Ван Гог – вялікі нідэрландскі мастак, які напісаў вялікую колькасць карцін. Розныя даследчыкі шмат спрачаюцца пра яго карціну “Зорная ноч”. Але цікавей за астатніх мяркуюць матэматыкі. Яны прышлі да высновы, што “завіхрэнні” мазкоў на гэтым палатне даволі дакладна апісваюць нябачныя воку патокі паветра. Уяўляеце, колькі загадак, таямніц і пытанняў нам - гл–дачам і слухачам – прапаноўвае свет мастацтва!

На ўроках мы з вамі разам паспрабуем знайсці адказы на самыя розныя пытанні і загадкі, якія ёсць у свеце мастацкай культуры.

2.3. Пастаноўка мэты і задач

Тэма нашага ўрока – “Што такое мастацтва?”. Як вы думаеце, што мы даведаемся сёння на ўроку і як гэтыя веды дапамогуць нам у жыцці?

3. Вывучэнне новай тэмы

- Мастацтва з’явілася вельмі даўно – у глыбокай старажытнасці. А як яно з’явілася, да гэтага часу загадка. Версій паходжання мастацтва вельмі шмат. Самымі раннімі малюнкамі з’яўляюцца разнастайныя выявы жывёл, адбіткі рукі чалавека, хвалістыя лініі, выдаўленыя ў сырой гліне рукамі. Пазней з’явіліся малюнкі “з сюжэтамі” – паляванне, сцэны з жыцця і інш.

Вучні разглядваюць фотаздымкі наскальных малюнкаў у пячоры Альтаміра (Іспанія) і ў Пячоры рук (Паўднёвая Амерыка).

- Вучоныя лічаць, што мастацтва бярэ пачатак у абрадах і рытуалах старажытнага чалавека з практычнымі мэтамі – яно дапамагала не толькі адлюстраваць акаляючы свет, але і паўплываць на яго. Напрыклад, перш чым адправіцца на паляванне, першабытны чалавек павінен быў намаляваць жывёлу, на якую збіраў паляваць. Намаляваць жывёлу значыла атрымаць над ім уладу, каб паляванне было паспяховым, а здабыча – лёгкай.

Давайце ўявім сябе першабытнымі мастакамі, якія, узяўшы ў рукі вугалёк з кастра, пачалі маляваць на сцяне пячоры. Акрамя вугля старажытныя мастакі выкарыстоўвалі фарбы, якія рабілі з мінералаў, змешваючы іх з тлустам жывёл. Часцей за ўсё фарбы былі чырвонага, жоўтага або цёмна-карычневага колеру.

Выкананне задання 4 на с. 5, 6 рабочага сшытка.

Дэманстрацыя керамічнага посуду з роспісам, арнаментам, вопраткі беларускага нацыянальнага касцюма і рушніка з вышыўкай (заданне 7 на с. 7 рабочага сшытка).

- Для чаго былі створаны гэтыя рэчы?

- Навошта мастакі ўпрыгожвалі прадметы быта выявамі?

Навучэнцы разглядаюць іх адлюстраванні і адказваюць на пытанні, разважаючы пра тое, навошта чалавеку патрэбна ўпрыгожваць вопратку, прадметы быта, жытло.

- Нацыянальны арнамент, у часнасці беларускі, не проста ўпрыгожваў адзенне, посуд, але часта выконваў ролю абярэга ад хваробы, бяды.

Старажытныя грэкі верылі, што мастацтва – гэта дар багоў.

Навучэнцы чытаюць міф “Апалон і музы”, разглядаюць скульптуры Апалона, муз і барыльеф “Апалон і музы”.

- Згодна ўяўленням старажытных грэкаў, музы валодалі дзіўным дарам прымацоўваць душы людзей да вялікіх таямніц Сусветнай. Уражанні ад гэтых таямніц людзі ўкладвалі ў вершы, музыку, навуковыя адкрыцці. Дапамагаючы ўсім творчым людзям, музы не трывалі хлусні і каралі за гэта. Таму разлічваць на дапамогу муз можна толькі ў тым выпадку, калі вашы думкі чыстыя, а мыты бескарысныя.

4. Першаснае замацаванне вывучанага матэрыялу

- Зараз прапаную вам гульню “Што? Дзе? Калі?” Вы павінны адказаць на тры пытанні кожнага бліцтурніра па тэме ўрока. Час на абмеркаванне – 1-2 хвіліны.

Бліцтурнір 1:

- Калі з’явілася мастацтва?

- Назавіце самыя раннія мастацкія творы, якія захаваліся да нашых дзён.

Навошта старажытны чалавек пакідаў адбіткі сваіх рук, адлюстроўваў жывёл на сценах пячоры?

Бліцтурнір 2:

- Якія прадметы паўсядзённага быту ўпрыгожваліся мастакамі?

- Як і чым гэтыя прадметы ўпрыгожваліся?

- Чаму мастакі ўпрыгожвалі прадметы паўсядзённага быту?

Бліцтурнір 3:

- Працягніце фразу: Апалон – гэта бог…

- Колькі музаў суправаджалі Апалона?

- Якія пачуцці выклікалі Апалон, які іграў на кіфары і музы, якія спявалі ў людзей і багоў? Як рэагавала акаляючае асяроддзе?

5. Фізкультхвілінка.

6. Замацаванне і прымяненне вывучанага матэрыялу ў разнастайных відах дзейнасці

Выкананне заданняў 8, 9 на с. 9, 10 рабочага сшытка.

7. Падвядзенне вынікаў

Сёння мы ўпэўніліся, што мастацтва з’явілася вельмі даўно – у першабытную эпоху, пра гэта сведчаць захаваўшыяся да нашых дзён творы розных відаў мастацтва. Значэнне мастацтва цяжка пераацаніць, бо грамадства, у якім няма мастацтва, нельга сабе ўявіць.

8. Рэфлексія

Працягнуць сказ

- Мастацтва для мяне значыць …


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!