Сакрэты выхавання патрыятызму
на сучасным этапе развіцця грамадства.
Выхаванне ― працэс няспынны. Эфектыўнасць яго залежыць ад мноства прычын. Існуючыя на сённяшні дзень канцэпцыі адукацыі і выхавання школьнікаў не адмаўляюць таго факта, што педагагічныя калектывы розных школ стаяць перад праблемай распрацоўкі канкрэтных сістэм выхаваўчай работы ў класе. Такіх сістэм, што дапамаглі б настаўніку зыходзячы з аб’ектыўных умоў, у якіх вучацца, жывуць, развіваюцца іх выхаванцы, рэалізаваць свае ідэі.
Калі настаўнік творча адносіцца да выбару форм і метадаў выхаваўчай работы, то будзе шукаць нетрадыцыйных выхаваўчых тэхналогій. Асабліва гэта датычыцца фарміравання такіх важных паняццяў, як “патрыятызм” і “грамадзянскасць”. Бо менавіта ад узроўню сфарміраванасці грамадзянскасці залежыць вырашэнне мноства праблемаў выхавання.
Патрыятызм ― катэгорыя маральная і адначасова грамадзянская, дзейсная. Бо любоў да Радзімы не ўяўляецца без актыўнага ўдзелу ў жыцці краіны. Выхоўваць гэтую любоў і павагу трэба паступова , пачынаючы з самых простых рэчаў:

Менавіта з такога ланцужка, працуючы ў такім накірунку ― ад малага да вялікага – фарміруецца грамадзянская пазіцыя. Калі вучань вывучае сваю краіну, яе гісторыю і культуру; экалогію і геаграфію; асновы мовы і фальклор ― тады ён далучаецца да культурнай і духоўнай спадчыны свайго народа.
Прапаноўваю сваю сістэму па фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму, якая ўтрымлівае ўсе кампаненты выхаваўчай работы і апрабіравана на практыцы. Асаблівую каштоўнасць дадзенага вопыту складаюць адносіны да бацькоў іх уласных дзяцей. Дзеці бачаць у сваіх бацьках людзей, якія ўдзельнічаюць у стварэнні нацыянальных каштоўнасцей праз далучэнне да сумесных мерапрыемстваў у класе.
Я выдзеліла чатыры асноўных накірунка неабходных на мой погляд і дастатковых на першасным этапе навучання ў пачатковым звяне:
Знаёмства з традыцыямі і звычкамі беларускага народа;
Далучэнне дзяцей да духоўных скарбаў народа;
Развіццё любові і цікавасці да Радзімы, яе гісторыі і культуры;
Фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі.
Знаёмства і пазнанне духоўнай спадчыны беларускага народа пачынаецца са знаёмства са звычкамі і традыцыямі, якія яскрава праяўляюцца ў народных святах. Кожны год мы святкуем па 2-3 народныя святы, паступова ўскладняючы матэрыял і пашыраючы кола гледачоў. Вынікам гэтых ведаў праз чатыры гады навучання становіцца вялікае свята “Кола году” .
Далучэнне да нацыянальнай моўнай культуры адбываецца і на ўроках, і на цікавых мерапрыемствах пасля заняткаў. Яшчэ ў першыя месяцы навучання мы развучваем песні-інсцэніроўкі, якія вельмі падабаюцца дзецям (касэта “Цік-так, ходзікі!”). Іх можна выкарыстоўваць нават падчас фізкультмінутак і рэкламных паузаў. А безліч конкурсаў, турніраў, віктарын, прагляд спектакляў на роднай мове, сустрэч з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі выхоўвае павагу да роднага слова.
Вялікай падтрымкай настаўніку з’яўляюцца тэатры і музеі, якія дапамагаюць вывучэнню літаратурна-мастацкай культуры, выхоўваюць “гледача разумнага”.
Улічыла я і рэгіянальны кампанент. У кожным класе адпаведна ўзроставай ступені прадугледзіла мерапрыемствы па далучэнню цікавасці да малай радзімы, да таго, што блізка і знаёма. Дзеці прэзентуюць праекты сваёй сям’і, складаюць радаводы, малююць свой любімы горад, складаюць вершы пра Беларусь.
Так паўстае краязнаўча-турыстычны накірунак, калі дзеці з бацькамі выпраўляюцца ў нядзельныя вандроўкі па самых маляўнічых кутках роднай краіны, па мясцінах дзе жывуць легенды і паданні.
Зазаначу, што малодшы школьны ўзрост ― найбольш спрыяльны для выхавання цікавасці да жыцця сваёй краіны, да актыўнага праяўлення сябе. Важна не згубіць гэты момант і насычыць жыццё вучняў калектыўнай працай, накіраванай на праяўленне клопату пра блізкіх (падарунак маці, школе, бібліятэцы, ветэранам, гадаванцам дзіцячага садка, выхаванцаў Дзіцячага дома). Такія дабрачынныя акцыі ― добрая школа выхавання сацыяльнай актыўнасці, а ў выніку ― патрыятызму.
Паслядоўнае, паэтапнае фарміраванне ўсіх адносінаў і складае патрыятычна-грамадзянскае выхаванне і фарміруе грамадзянскія якасці гонару і павагі; дае рэальную магчымасць рэалізацыі сваіх індывідуальных здольнасцей і магчымасцяў.
Вельмі хацелася, каб гэтыя матэрыялы пазбавілі настаўнікаў стэрыятыпаў. Выклікалі спакойныя і ўдумлівыя адносіны. Каб дапамаглі настаўніку стварыць спрыяльны псіхалагічны клімат у адносінах не толькі з дзецьмі, але і з бацькамі. Каб адкрыліся нікому не вядомыя здольнасці, таленты і ўменні дзяцей.
Краўцова Наталля Пятроўна