Просмотр содержимого документа
«Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак»
Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, знакі прыпынку ў іх
Складаназалежныя сказы з рознымі відамі сувязі частак -
гэта складаныя сказы, якія маюць у сваім складзе не менш за тры часткі, звязаныя паміж сабой рознымі відамі сувязі: злучальнай і падпарадкавальнай, бяззлучнікавай і падпарадкавальнай і г.д.
Бясконцыя балоты вучылі палешукоў мудраму разважанню, мора лясоў выхоўвала ў іх засцярогу, бо так лёгка напаткаць тут небяспеку.
Змучанае дарогаю цела даўно патрабавала адпачынку, але заснуць ён адразу не мог, бо вельмі многа было ўсялякіх уражанняў.
Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак
ставяцца на агульнай падставе і залежаць ад тыпу сувязі і сэнсавых адносін паміж часткамі сказа.
Знаю: няма таго зелля, што хоць на міг ад тугі па Айчыне вылечвае. (Часткі сказа звязаны бяззлучнікавай і падпарадкавальнай сувяззю; на мяжы частак ставяцца адпаведныя знакі прыпынку.)
Малюнак быў знаёмы да болю: па той бок хаты, дзе было толькі адно акно, сядзела старая разложыстая груша, а пад самым акном стракацелі кветкі. (Часткі сказа звязаны бяззлучнікавай, падпарадкавальнай і злучальнай сувяззю; на мяжы частак ставяцца адпаведныя знакі прыпынку.)
Цяжкасці пры пастаноўцы знакаў прыпынку ў складаным сказе з рознымі відамі сувязі частак
- коска не ставіцца паміж дзвюма часткамі, звязанымі спалучальнымі злучнікамі і або ды (= і ), калі яны адносяцца да агульнай часткі, звязанай з імі бяззлучнікавай сувяззю : Гляджу з акна: снягі паволі таюць і сонца ўстала гожае як след.
- пры збегу двух злучнікаў (злучальнага і падпарадкавальнага) коска паміж імі ставіцца, калі далей няма другой часткі падпарадкавальнага злучніка ( Вецер гнаў па небе абрыўкі хмар, і , калі месяц хаваўся за імі, рабілася цёмна .), і не ставіцца, калі яна ёсць ( Мы гаворым пра ўсё, і калі я раптоўна змаўкаю, то яна не здзіўляецца .)
Увага!
Не з’яўляецца сказам з рознымі відамі сувязі складаназалежны сказ з сузалежным аднародным падпарадкаваннем, у якім даданыя часткі могуць звязвацца паміж сабой злучальным злучнікам:
І доўга табе будзе сніцца, як спеюць у пушчах сініцы і жыта расце .