СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Складаныя сказы з розныі відамі сувязі частак

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэставыя заданні па тэме "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак" для 9 класа

Просмотр содержимого документа
«Складаныя сказы з розныі відамі сувязі частак»

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак (9 клас) І варыянт


1.Адзначце віды сувязі, якія спалучаюцца ў складаным сказе з наступнай схемай: [ ], (бо...), але [ ].

а) злучальная і падпарадкавальная; б) бяззлучнікавая і злучальная; в) бяззлучнікавая і падпарадкавальная; г) бяззлучнікавая, злучальная і падпарадкавальная; д) аднародная і неаднародная.

2.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак: а) Наперадзе ляжала вёска, справа, ахутанае туманам, віднелася люстэрка азярка, з левага боку, крыху наўзбоч, узвышаўся парослы сасоннікам пагорак; б) Голас прагучаў непадалёку ад мяне, але я спачатку не пазнаў, хто гэта сказаў, бо жанчыны той не бачыў; в) Праз некалькі гадзін зноў загрымелі артылерыйскія стрэлы, потым пачуўся кулямётны агонь, а праз яго прарваўся і страшны гул танкавых матораў; г) Сняжок пакрыў і тое месца, дзе яшчэ пазаўчора ляжала старое, паламанае крэсла, якое хтосьці нядбалы так і пакінуў на самай сцяжыне; д) Побач з палянай раскінулі свае купчастыя шаты магутныя дубы, а за ўзгоркам, у нізіне, узвышаліся змрочныя, калматыя яліны, стройныя беластволыя бярозы і трапяткія асіны.

3.Адзначце складаныя сказы са злучальнай і падпарадкавальнай сувяззю частак: а) Музычная праграма закончылася, пачалі перадаваць тэлевізійныя навіны, і я прымусіў сябе прыслухацца да голасу сімпатычнай дыктаркі; б) На другую палову дня хіліцца сонца, спадаючы на сосны, і спакайнейшым робіцца яго святло там, дзе шырэй расступаюцца дрэвы, адкрываючы дарогу; в) Я ніколі не чуў, як спяваюць гэтую песню, не ведаў мелодыі, але ад гэтага яна яшчэ больш хвалявала; г) Вішні ды слівы ўжо адцвіталі, але яблыні асыпаліся самай квеценню, ад якой ноч, здавалася, спачывала ў святле пражытага дня; д) Тым часам зусім сцямнелася, вакол у прытуманенай прасторы поля было поўна невыразных плям і ценяў, якія будзілі цьмяную трывогу ў душы.

4.Адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і злучальнай сувяззю: а) Яшчэ ляжыць снег, яшчэ мурашкі не выпаўзлі з мурашнікаў, а ўжо выводзіць птушанят крумкач; б) Мінуў бальнічны дзень, у палаце даўно ўсе сцішыліся, нянечка выключыла лямпу, і было тут цёмна, толькі з калідора праз матавае шкло ў дзвярах сачылася жоўтае святло; в) Ужо добра развіднела, хаця сонца з-за гор яшчэ не паказалася, і ў горнай даліне панавала прахалодная засень; г) Хмара на гарадок найшла неспадзявана: свяціла нізкае сонца, і раптам у вокнах пацямнела; д) З нізкіх шэрых хмар, якія вецер гнаў ледзь не пад стрэхамі хат, паліліся дробныя, але зацяжныя дажджы, пад нагамі пачало чарнець лісце, яно перамешвалася з чорнай мокрай граззю.

5.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: а) Брат ледзьве паспявае бегчы: кепачка спаўзла ў яго набок, брыль каля самага вуха, а дзядзька цягне, цягне яго за руку; б) Спачатку мігціць калоссе паабапал вузкай дарогі, а тады пачынаецца грэбля і паша, дзе ўжо нікога няма: ні дзяцей, ні свіней, ні гусей; в) Нарэшце дзённыя і начныя турботы змарылі хлопцаў, і яны заснулі так моцна, што, мусіць, цяпер іх не разбудзіў бы ні гром, ні мароз; г) Я зразумеў, што за мной назіраюць і мне зрабілася ніякавата; д) У гэтай хлусні і ў гэтай злосці былі свае прычыны: усім не хапала цеплыні, звычайнай увагі, якая так патрэбна чалавеку.


Тэкст для заданняў 6-10

(1) Для Васіля Мінск быў чужым месцам, хоць сам ён і не хацеў прызнавацца ў гэтым. (2) Прызнавацца не хацеў, але адчуў гэта адразу, як толькі апынуўся на плошчы: нікому не было ніякай справы да яго... (3) Васіль надта добра разумеў усіх людзей, што вывальваліся з тунэля і адразу кідаліся да трамваяў і тралейбусаў. (4) Яны баяліся горада, незразумелага тлуму яго і мітусні і стараліся ўцячы ад усяго гэтага, схавацца...

6.Знайдзіце ў тэксце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Якія віды сувязі ў ім спалучаюцца? Адказ запішыце _______________________________________________________________

7.Выпішыце з 1-га сказа словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар: _______________________ _________________________________________________________________________________________

8.Знайдзіце ў 3-м сказе якаснае прыслоўе, утварыце ад яго форму вышэйшай ступені параўнання. Адказ запішыце ___________________________________________________________________________

9.Вызначце від сінтаксічнай сувязі слоў у выдзеленым у 3-м сказе словазлучэнні. Адказ запішыце _________________________________________________________________________________________

10.Знайдзіце ў 4-м сказе аднародныя члены. Якую сінтаксічную функцыю яны выконваюць? Адказ запішыце _________________________________________________________________________________




Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак (9 клас) ІІ варыянт


1.Адзначце віды сувязі, якія спалучаюцца ў складаным сказе з наступнай схемай: [ ], [ ], (які...).

а) злучальная і падпарадкавальная; б) бяззлучнікавая і злучальная; в) бяззлучнікавая і падпарадкавальная; г) бяззлучнікавая, злучальная і падпарадкавальная; д) аднародная і неаднародная.

2.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак: а) Нядаўна прайшоў першы дождж, палі вызваліліся з-пад снегу, і рака выйшла з берагоў; б) Булановіч хацеў нешта сказаць, але ў гэты момант узнялася заслона і пачалася сходка; в) Сонца ўжо схавалася за горы, ад высокіх скал на бераг упалі доўгія чорныя цені, ад мора пацягнула халадком; г) Рэйдзіха ціха ўсхліпвала, а Ганна стаяла, бы скамянелая, і не ведала, што рабіць; д) Калі закончыліся танцы, Валянцін пайшоў услед за Элінай, каб праводзіць дадому.

3.Адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і падпарадкавальнай сувяззю частак: а) Збіраючы букет з летніх кветак, трэба быць вельмі асцярожным: калі сарваць кветку казяльца, можна апячыся; б) Будзь толькі добры з лесам, шчырым, і ён пакажа табе ўсе свае таямніцы, шчыра падзеліцца багаццем, што хавае ад благога вока; в) Усе заціхлі, было чуваць, як за акном залапатаў па лісці дождж; г) Некуды спяшаецца цягавітая мурашка, уверх па сцяблінцы паўзе спакойная божая кароўка, нястомна таўкуць мак дурнаватыя мошкі, якія зусім не думаюць пра тое, што вечарам, з першым павевам холаду, яны ўсе загінуць; д) Па кутах кладуцца цені, за акном робіцца ўраз цёмна, і маленькія фігуркі знікаюць.

4.Адзначце складаныя сказы са злучальнай, падпарадкавальнай і бяззлучнікавай сувяззю: а) Арган быў высока над намі, усе мы глядзелі туды, аднак усім, відаць, здавалася, што музыка жыла не тут, не пад гэтым скляпеннем; б) Ногі трошкі зябнулі на падлозе, і дзяўчынка кінулася зноў у ложак, які не паспеў дзякуючы яе хітрасці астыць, і аж засмяялася ад шчасця, што цёпла, што на дварэ снег; в) Далёка над лясным краявідам, захутанае ў агнявы туман, заходзіла чырвонае сонца, на полі стала прахалодней, смага ўбавілася, а дрымота, з якой Агееў змагаўся ўвесь час пад калючым кустом, зусім знікла; г) На выгане пасвяцца гусі, спераду важна дыбае сярдзіты гусак, які сіпіць на кожнага, хто пасмее наблізіцца да чарады; д) Уменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянкі, і недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчыны, што выходзіла замуж, павінны былі складаць тканыя вырабы: адзенне, пасцель, ручнікі, абрусы.

5.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: а) Пасажыраў у вагоне было нямнога і Лабановіч пераходзіў ад аднаго акна да другога, каб разгледзець гэтую мясцовасць і хоць прыблізна адгадаць, дзе яго новая школа; б) Я зразумеў: малады афіцэр моцна перажывае з-за нечага, што адбылося на вайсковай службе; в) Міналі дні, а душэўны неспакой не знікаў, нягледзячы на тое што Янка паправіўся, добра сябе адчуваў і рос здаровенькім; г) Андрэйка ніколі не дазваляў, каб ім камандавалі дзяўчынкі: і ён нават крыху раззлаваўся; д) Час ад часу на гарачых папялішчах разрываліся снарады, якімі абстрэльвала горад марская эскадра, і тады велізарныя фантаны іскраў шугалі ў чорнае неба, рассыпаліся вогненннымі феерверкамі і падпальвалі ўсё, што яшчэ не гарэла.


Тэкст для заданняў 6-10

(1) Хвалі б’юцца аб бераг, рака падмывае скалістыя кручы, сонца разагравае камень, а начная сцюжа рэзка астуджае яго, вада часткова растварае прамяністыя схілы, пранікае ў камень. (2) Усе гэтыя працэсы вядуць да разбурэння горных парод, якія ўтрымліваюць кварц. (3) Ён вызваляецца, пераносіцца раўчукамі і рэкамі, ветрам – і ўтвараюцца радовішчы кварцавых пяскоў.

6.Знайдзіце ў тэксце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Якія віды сувязі ў ім спалучаюцца? Адказ запішыце _______________________________________________________________

7.Выпішыце з 1-га сказа словы, у якіх першы гук – мяккі зычны: _______________________________ _________________________________________________________________________________________

8.Вызначце разрад ужытага ў 2-м сказе прыметніка. Адказ запішыце _________________________________________________________________________________________

9.Вызначце від сінтаксічнай сувязі слоў у выдзеленым у 3-м сказе словазлучэнні. Адказ запішыце _________________________________________________________________________________________

10.Знайдзіце ў 3-м сказе аднародныя члены. Якую сінтаксічную функцыю яны выконваюць? Адказ запішыце _________________________________________________________________________________




Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак (9 клас) І варыянт


1.Адзначце віды сувязі, якія спалучаюцца ў складаным сказе з наступнай схемай: [ ], (бо...), але [ ].

а) злучальная і падпарадкавальная; б) бяззлучнікавая і злучальная; в) бяззлучнікавая і падпарадкавальная; г) бяззлучнікавая, злучальная і падпарадкавальная; д) аднародная і неаднародная.

2.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак: а) Наперадзе ляжала вёска, справа, ахутанае туманам, віднелася люстэрка азярка, з левага боку, крыху наўзбоч, узвышаўся парослы сасоннікам пагорак; б) Голас прагучаў непадалёку ад мяне, але я спачатку не пазнаў, хто гэта сказаў, бо жанчыны той не бачыў; в) Праз некалькі гадзін зноў загрымелі артылерыйскія стрэлы, потым пачуўся кулямётны агонь, а праз яго прарваўся і страшны гул танкавых матораў; г) Сняжок пакрыў і тое месца, дзе яшчэ пазаўчора ляжала старое, паламанае крэсла, якое хтосьці нядбалы так і пакінуў на самай сцяжыне; д) Побач з палянай раскінулі свае купчастыя шаты магутныя дубы, а за ўзгоркам, у нізіне, узвышаліся змрочныя, калматыя яліны, стройныя беластволыя бярозы і трапяткія асіны.

3.Адзначце складаныя сказы са злучальнай і падпарадкавальнай сувяззю частак: а) Музычная праграма закончылася, пачалі перадаваць тэлевізійныя навіны, і я прымусіў сябе прыслухацца да голасу сімпатычнай дыктаркі; б) На другую палову дня хіліцца сонца, спадаючы на сосны, і спакайнейшым робіцца яго святло там, дзе шырэй расступаюцца дрэвы, адкрываючы дарогу; в) Я ніколі не чуў, як спяваюць гэтую песню, не ведаў мелодыі, але ад гэтага яна яшчэ больш хвалявала; г) Вішні ды слівы ўжо адцвіталі, але яблыні асыпаліся самай квеценню, ад якой ноч, здавалася, спачывала ў святле пражытага дня; д) Тым часам зусім сцямнелася, вакол у прытуманенай прасторы поля было поўна невыразных плям і ценяў, якія будзілі цьмяную трывогу ў душы.

4.Адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і злучальнай сувяззю: а) Яшчэ ляжыць снег, яшчэ мурашкі не выпаўзлі з мурашнікаў, а ўжо выводзіць птушанят крумкач; б) Мінуў бальнічны дзень, у палаце даўно ўсе сцішыліся, нянечка выключыла лямпу, і было тут цёмна, толькі з калідора праз матавае шкло ў дзвярах сачылася жоўтае святло; в) Ужо добра развіднела, хаця сонца з-за гор яшчэ не паказалася, і ў горнай даліне панавала прахалодная засень; г) Хмара на гарадок найшла неспадзявана: свяціла нізкае сонца, і раптам у вокнах пацямнела; д) З нізкіх шэрых хмар, якія вецер гнаў ледзь не пад стрэхамі хат, паліліся дробныя, але зацяжныя дажджы, пад нагамі пачало чарнець лісце, яно перамешвалася з чорнай мокрай граззю.

5.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: а) Брат ледзьве паспявае бегчы: кепачка спаўзла ў яго набок, брыль каля самага вуха, а дзядзька цягне, цягне яго за руку; б) Спачатку мігціць калоссе паабапал вузкай дарогі, а тады пачынаецца грэбля і паша, дзе ўжо нікога няма: ні дзяцей, ні свіней, ні гусей; в) Нарэшце дзённыя і начныя турботы змарылі хлопцаў, і яны заснулі так моцна, што, мусіць, цяпер іх не разбудзіў бы ні гром, ні мароз; г) Я зразумеў, што за мной назіраюць і мне зрабілася ніякавата; д) У гэтай хлусні і ў гэтай злосці былі свае прычыны: усім не хапала цеплыні, звычайнай увагі, якая так патрэбна чалавеку.


Тэкст для заданняў 6-10

(1) Для Васіля Мінск быў чужым месцам, хоць сам ён і не хацеў прызнавацца ў гэтым. (2) Прызнавацца не хацеў, але адчуў гэта адразу, як толькі апынуўся на плошчы: нікому не было ніякай справы да яго... (3) Васіль надта добра разумеў усіх людзей, што вывальваліся з тунэля і адразу кідаліся да трамваяў і тралейбусаў. (4) Яны баяліся горада, незразумелага тлуму яго і мітусні і стараліся ўцячы ад усяго гэтага, схавацца...

6.Знайдзіце ў тэксце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Якія віды сувязі ў ім спалучаюцца? Адказ запішыце Падпарадкавальная і бяззлучнікавая

7.Выпішыце з 1-га сказа словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар: Хоць,ён, прызнавацца

8.Знайдзіце ў 3-м сказе якаснае прыслоўе, утварыце ад яго форму вышэйшай ступені параўнання. Адказ запішыце Лепш

9.Вызначце від сінтаксічнай сувязі слоў у выдзеленым у 3-м сказе словазлучэнні. Адказ запішыце Прымыканне

10.Знайдзіце ў 4-м сказе аднародныя члены. Якую сінтаксічную функцыю яны выконваюць? Адказ запішыце Дапаўненні, выказнікі





Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак (9 клас) ІІ варыянт


1.Адзначце віды сувязі, якія спалучаюцца ў складаным сказе з наступнай схемай: [ ], [ ], (які...).

а) злучальная і падпарадкавальная; б) бяззлучнікавая і злучальная; в) бяззлучнікавая і падпарадкавальная; г) бяззлучнікавая, злучальная і падпарадкавальная; д) аднародная і неаднародная.

2.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак: а) Нядаўна прайшоў першы дождж, палі вызваліліся з-пад снегу, і рака выйшла з берагоў; б) Булановіч хацеў нешта сказаць, але ў гэты момант узнялася заслона і пачалася сходка; в) Сонца ўжо схавалася за горы, ад высокіх скал на бераг упалі доўгія чорныя цені, ад мора пацягнула халадком; г) Рэйдзіха ціха ўсхліпвала, а Ганна стаяла, бы скамянелая, і не ведала, што рабіць; д) Калі закончыліся танцы, Валянцін пайшоў услед за Элінай, каб праводзіць дадому.

3.Адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і падпарадкавальнай сувяззю частак: а) Збіраючы букет з летніх кветак, трэба быць вельмі асцярожным: калі сарваць кветку казяльца, можна апячыся; б) Будзь толькі добры з лесам, шчырым, і ён пакажа табе ўсе свае таямніцы, шчыра падзеліцца багаццем, што хавае ад благога вока; в) Усе заціхлі, было чуваць, як за акном залапатаў па лісці дождж; г) Некуды спяшаецца цягавітая мурашка, уверх па сцяблінцы паўзе спакойная божая кароўка, нястомна таўкуць мак дурнаватыя мошкі, якія зусім не думаюць пра тое, што вечарам, з першым павевам холаду, яны ўсе загінуць; д) Па кутах кладуцца цені, за акном робіцца ўраз цёмна, і маленькія фігуркі знікаюць.

4.Адзначце складаныя сказы са злучальнай, падпарадкавальнай і бяззлучнікавай сувяззю: а) Арган быў высока над намі, усе мы глядзелі туды, аднак усім, відаць, здавалася, што музыка жыла не тут, не пад гэтым скляпеннем; б) Ногі трошкі зябнулі на падлозе, і дзяўчынка кінулася зноў у ложак, які не паспеў дзякуючы яе хітрасці астыць, і аж засмяялася ад шчасця, што цёпла, што на дварэ снег; в) Далёка над лясным краявідам, захутанае ў агнявы туман, заходзіла чырвонае сонца, на полі стала прахалодней, смага ўбавілася, а дрымота, з якой Агееў змагаўся ўвесь час пад калючым кустом, зусім знікла; г) На выгане пасвяцца гусі, спераду важна дыбае сярдзіты гусак, які сіпіць на кожнага, хто пасмее наблізіцца да чарады; д) Уменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянкі, і недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчыны, што выходзіла замуж, павінны былі складаць тканыя вырабы: адзенне, пасцель, ручнікі, абрусы.

5.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: а) Пасажыраў у вагоне было нямнога і Лабановіч пераходзіў ад аднаго акна да другога, каб разгледзець гэтую мясцовасць і хоць прыблізна адгадаць, дзе яго новая школа; б) Я зразумеў: малады афіцэр моцна перажывае з-за нечага, што адбылося на вайсковай службе; в) Міналі дні, а душэўны неспакой не знікаў, нягледзячы на тое што Янка паправіўся, добра сябе адчуваў і рос здаровенькім; г) Андрэйка ніколі не дазваляў, каб ім камандавалі дзяўчынкі: і ён нават крыху раззлаваўся; д) Час ад часу на гарачых папялішчах разрываліся снарады, якімі абстрэльвала горад марская эскадра, і тады велізарныя фантаны іскраў шугалі ў чорнае неба, рассыпаліся вогненннымі феерверкамі і падпальвалі ўсё, што яшчэ не гарэла.


Тэкст для заданняў 6-10

(1) Хвалі б’юцца аб бераг, рака падмывае скалістыя кручы, сонца разагравае камень, а начная сцюжа рэзка астуджае яго, вада часткова растварае прамяністыя схілы, пранікае ў камень. (2) Усе гэтыя працэсы вядуць да разбурэння горных парод, якія ўтрымліваюць кварц. (3) Ён вызваляецца, пераносіцца раўчукамі і рэкамі, ветрам – і ўтвараюцца радовішчы кварцавых пяскоў.

6.Знайдзіце ў тэксце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Якія віды сувязі ў ім спалучаюцца? Адказ запішыце Бяззлучнікавая і злучальная

7.Выпішыце з 1-га сказа словы, у якіх першы гук – мяккі зычны: Бераг, сцюжа, яго

8.Вызначце разрад ужытага ў 2-м сказе прыметніка. Адказ запішыце Адносны

9.Вызначце від сінтаксічнай сувязі слоў у выдзеленым у 3-м сказе словазлучэнні. Адказ запішыце Дапасаванне

10.Знайдзіце ў 3-м сказе аднародныя члены. Якую сінтаксічную функцыю яны выконваюць? Адказ запішыце Выказнікі, дапаўненні




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!