СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Сучасная беларуская мова

Нажмите, чтобы узнать подробности

Распрацоўка уроуаў па арфаграфіі з практыкаваннямі

Просмотр содержимого документа
«Сучасная беларуская мова»

ТЭМА: ФАНЕТЫКА. АРФАЭПІЯ. ГРАФІКА. АРФАГРАФІЯ.

МЭТА:

  • Засвоіць і паглыбіць веды па фанетыцы, арфаэпіі, графіцы і арфаграфіі.

  • Сістэматызаваць і абагуліць веды па класіфікацыі зычных і галосных гуках, складу, складападзеле, па асноўных нормах сучаснага беларускага вымаўлення, па культуры маўлення.

  • Ведаць адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення і іх прычыны, ведаць суадносіны паміж літарамі і гукамі ў беларускай графіцы, асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі, правілы пераносу.


ХОД УРОКА

  1. Арганізацыйны момант

  2. Новая тэма

Асноўныя паняцці:

  • фанетыка,

  • фанетычная транскрыпцыя,

  • фраза,

  • маўленчы такт,

  • фанетычнае слова,

  • гук,

  • галосныя і зычныя гукі,

  • фанетычныя змены гукаў,

  • чаргаванні (пазіцыйныя і гістарычныя) гукаў,

  • склад,

  • складападзел,

  • націск,

  • інтанацыя.

§ 1. Прадмет і задачы фанетыкі

Фанетыка (грэч. – гукавы, галасавы) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца спосабы ўтварэння гукаў мовы, іх акустычныя ўласцівасці, пазіцыйныя і камбінаторныя змены, спалучальнасць, а таксама склад, складападзел, націск, інтанацыя, асаблівасці члянення гукавой плыні на маўленчыя адзінкі.

Фанетыка цесна звязана з іншымі раздзеламі мовазнаўства, напрыклад, з арфаэпіяй, бо, толькі ведаючы фанетычныя асаблівасці гукаў, можна авалодаць правільным вымаўленнем. Засваенне правіл арфаграфіі будзе эфектыўным, калі зразумець сутнасць і ролю фанетычнага прынцыпу беларускага правапісу. Веданне фанетыкі дапамагае адрозніваць лексічнае значэнне слова, разабрацца ў яго марфемнай будове.

§ 2. Фанетычная транскрыпцыя

Фанетычная транскрыпцыя (лац. – перапісванне) – гэта спецыяльны спосаб запісу, які дакладна перадае вымаўленне. У фанетычнай транскрыпцыі кожны гук павінен абазначацца асобным значком. Аснову транскрыпцыі беларускай мовы складае звычайны алфавіт.

§ 3. Гукі беларускай мовы

Г у к – гэта найменшы членараздзельны элемент вуснай мовы, утвораны органамі маўлення за адну артыкуляцыю. Гукі самі па сабе значэння не маюць і паняцця не абазначаюць, але ствараюць знешнюю, г. зн. матэрыяльную, фізічную абалонку гукавога комплексу, якім з’яўляецца слова.

Гукі сучаснай беларускай мовы ўтвараюцца ў выніку складанай работы моўнага апарату. Да яго органаў адносяцца лёгкія, гартань, глотка, галасавыя звязкі, цвёрдае і мяккае паднябенне, губы, поласць носа і поласць рота, язык, язычок і зубы.

Гукі мовы, якія служаць сродкам адрознення слоў, называюцца фанемамі. У моцнай пазіцыі (галосныя пад націскам, а зычныя перад галоснымі або санорнымі) гукі адпавядаюць фанемам.

Паводле артыкуляцыйных, акустычных і функцыянальных асаблівасцей усе гукі беларускай мовы падзяляюцца на галосныя і зычныя. Пры ўтварэнні галосных галасавыя звязкі напружаны, паветра з лёгкіх выходзіць спакойна і плаўна, паколькі на яго шляху няма перашкод. Пры ўтварэнні зычных гукаў галасавыя звязкі расслаблены і паветра выдыхаецца з лёгкіх з сілай, напружаннем, пераадольваючы перашкоды ў выглядзе поўнага ці частковага змыкання тых або іншых органаў мовы.

Акустычнае адрозненне паміж галоснымі і зычнымі выяўляецца ў тым, што галосныя ўтвараюцца з дапамогай чыстага тону, голасу, а зычныя — голасу і шуму або толькі шуму. Таму галосныя гукі больш працяглыя, выразныя і гучныя, чым зычныя.

Функцыянальнае адрозненне паміж галоснымі і зычнымі праяўляеццца ў тым, што, па-першае, галосныя ўтвараюць склады, а зычныя складоў не ўтвараюць, па- другое, галосныя могуць знаходзіцца пад націскам, а зычныя не маюць націску, па-трэцяе, галосныя маюць большыя спалучальныя магчымасці, пры іх выкарыстоўваюцца любыя гукі, а зычныя абмежаваны ў спалучэннях з наступнымі гукамі.

§ 4. Галосныя гукі і іх класіфікацыя

Гукі, якія вымаўляюцца толькі пры ўдзеле голасу, называюцца галоснымі. У беларускай мове іх шэсць: [а], [о], [э], [у], [і], [ы]. Класіфікацыя галосных гукаў заснавана на іх артыкуляцыі, паводле ўдзелу пры іх вымаўленні губ і языка. Паводле ўдзелу ў вымаўленні губ галосныя бываюць лабіялізаваныя (ад лац. — губа), або губныя: [о], [у], і нелабіялізаваныя: [а], [э], [і], [ы], бо пры ўтварэнні іх губы пасіўныя.

Паводле ступені пад’ёму языка вылучаюцца галосныя верхняга пад’ёму – [і], [ы], [у], бо язык займае ў поласці рота самае высокае становішча; ніжняга — [а], бо язык займае пры шырокім адкрыцці рота самае ніжняе становішча; сярэдняга пад’ёму – [о], [э], бо язык знаходзіцца ў прамежкавым становішчы.

Паводле перамяшчэння языка па гарызанталі галосныя падзяляюцца на галосныя пярэдняга рада – [і], [э], бо кончык языка набліжаецца да ніжніх зубоў; сярэдняга – [ы], [а], паколькі язык займае сярэдняе становішча і актыўна артыкулюе сярэдняй часткай; задняга – [у], [о], паколькі язык адцягнуты назад і найболып артыкулюе яго задняя частка.

Такім чынам, кожны галосны гук характарызуецца па трох прыметах:

1) удзелу ў артыкуляцыі губ (лабіялізаваны - нелабіялізаваны),

2) пад’ёму,

3) рада.

§ 5. Змены галосных гукаў

Гукі мовы як найдрабнейшыя гукавыя элементы, з якіх складаюцца словы, звычайна выступаюць не ізалявана, адасоблена, а знаходзяцца ў акружэнні іншых гукаў. Суседнія зычныя гукі ўплываюць на вымаўленне галосных: пасля мяккіх зычных галосныя набываюць болып пярэднюю артыкуляцыю і робяцца вузейшыя. Ненаціскныя галосныя вымаўляюцца карацей, чым галосныя пад націскам. У сувязі з гэтым адрозніваюць дзве асноўныя пазіцыі гукаў: моцную і слабую. Моцная пазіцыя галосных бывае тады, калі яны стаяць у пачатку слова перад цвёрдым зычным або ў сярэдзіне слова паміж цвёрдымі зычнымі і знаходзяцца пад націскам: адрас, аркуш, оптыка, унікум, эра, э'тыка, арлсін, азон, сасуд, пасы'лка, эстэ'тыка.

Слабая пазіцыя галосных – ненаціскное становішча. У такой сітуацыі галосныя гучаць невыразна, скарочана, аслаблена. Пазіцыйнымі зменамі галосных гукаў у ненаціскным становішчы з’яўляюцца аканне і яканне. Змена галосных [о], [э] не пад націскам пасля цвёрдых зычных на [а] называецца а к а н н е м: воўк - ваўкі, год - гады' горад - гарады' сдрак — саракавы' дрэ'ва - драўляны, рэчка - рачны'. Змена галосных [о], [а] у першым складзе перад націскам на [а] пасля мяккіх зычных называецца я к а н н е м: вёсны. [в’о] - вясна [в’а], сёлы [с’о] - сялд [с’а], зёлень [з’э] - зялёны. [з’а], бёлы [б’э] - бялявы. [б’а], дзень [г’э] - дзянёк [г’а].

У словах іншамоўнага паходжання аканне і яканне звычайна не назіраюцца: дэкрэт, сальфеджыа, трыа; бекон, бензін, веранда, зефір, сервіз.

§ 6. Чаргаванне галосных гукаў

Чаргаванне – гэта змена гукаў адной марфемы ў розных формах слова або ў аднакарэнных словах: рэкі — рака, воды — вада, лес лясны. Адрозніваюць чаргаванні пазіцыйныя, або фанетычныя, і чаргаванні гістарычныя, або традыцыйныя. Пазіцыйныя чаргаванні адбываюцца ў залежнасці ад месца гука ў слове і адлюстроўваюць фанетычныя нормы сучаснай мовы. Сярод пазіцыйных чаргаванняў галосных найбольш пашыранымі з’яўляюцца чаргаванні, у аснове якіх аканне і яканне: росы - раса, сосны - сасна, стрэл - страляць, брэх - брахаць; сёстры - сястра, вёслы - вясло; вецер - вятры, вечар - вячэра.

Гістарычныя чаргаванні – гэта вынік змен у фанетычнай сістэме мовы ў мінулыя часы. Яны не абумоўлены фанетычнай пазіцыяй гука ў слове. Найболын пашыраны наступныя гістарычныя чаргаванні галосных:

[э] - [о] - [а]: грэбці - гроб - граблі, скрэбці - скроб - скрабу,

[э] - [о]: везці - вёз, несці - нёс, плесці - плот, бярэзнік - бяроза,

[э] - [а]: лезці - лазіць, несці - насіць, везці - вазіць;

[э] - [і] - [о] - нуль гука: церці - зацірка - цёр - тру;

[о] - [ы] (у складах ро, ло - ры, лы): бровы - брыво, глотка - глытаць,

[у] - [ы]: слухаць - слых, дух - дыхаць;

[о] - [о] - нуль гука: біць - бой - б’ю;

[а] - [у]: вязаць - вузел, запрагаць - папруга, каваць - кую,

[о] - [а] - [э] - нуль гука: замок - замка, званочак - званочка, пень - пня.

Галосныя [о], [а], [э], якія чаргуюцца з нулём гука, называюцца беглымі галоснымі: сон - сну, гоняць - гнаць, бяру [б’ару] - браць, дзень [дз’эн’] - дня [дн’а], жура [в’э]ль - жураўля.

Апрача таго, беларускай мове ўласцівы чаргаванні галосных са спалучэннямі галосных з зычнымі: [м], [н], [й] або [в], [ў]:

[а] - [ін (ын)], [ім (ым)]: жаць - дажынаць, мяць - размінаць (галосныя [і], [ы] могуць знікаць у некаторых формах: дажынаць - дажну, размінаць - разамну);

[ы] - [ыв] - [ав (аў)]: плыць - плывец - плаваць (сплаў),

[ы] - [ый] - [ов (оў)]: крыць - крыю - пакровы.

§ 7. Прыстаўныя галосныя гукі

Спецыфічнай рысай беларускай мовы з’яўляюцца прыстаўныя галосныя гукі [і], [а], якія ўзнікаюць у пачатку слова перад спалучэннем санорных і іншымі зычнымі: ілжывы, ілгаць, ільготы, ільнавод, імшара, імгла, імкненне, ірвануць, іржа, іржышча, ірдзець, іржанне, ільдзіна, ільсніцца, імгненне, імхі, імжа, імчацца, імша, імшысты, амшарына, аржаны, амшанік.

Прыстаўныя галосныя [і], [а] часам выкарыстоўваюцца і не перад санорнымі: аграмадны, аграмадзіна, іголка, ігруша, істужка.

У становішчы пасля галоснага, якім заканчваецца папярэдняе слова, прыстаўныя галосныя могуць не ўжывацца: купіла ржанога хлеба; рассеялася мгла; даваілі льготы.

§ 8. Зычныя гукі і іх класіфікацыя

У беларускай літаратурнай мове 39 зычных гукаў: [б], [б’], [в], [в’], [у],[у’] - шчылінныя; [г], [г’] - выбухныя; [Д], [2], [г’], [г], [ж], [з], [з’], [і], [к], [к’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [п], [п’], [р], [с], [с’], [т], [ў], [ф], [ф’], [х], [х’], [ц], [ц’], [ч], [ш]. Зычныя гукі складаюцца з шуму або голасу і шуму, што ўзнікае ў час вымаўлення ў выніку сутыкнення струменю выдыханага паветра з перашкодай у поласці рота. Яны класіфікуюцца паводле:

1) удзелу голасу і шуму,

2) цвёрдасці і мяккасці,

3) спосабу ўтварэння,

4) месца ўтварэння.

Паводле ўдзелу голасу і шуму адрозніваюць с а н о р н ы я і шумныя зычныя. Пры вымаўленні санорных пераважае голас: [в], [в’], [ў], []], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [р]. Шумныя зычныя падзяляюцца на звонкія і глухія. Звонкія вымаўляюцца з перавагай шуму над голасам, г л у х і я ўтвараюцца толькі пры ўдзеле шуму. Звонкія і глухія ўтвараюць пары.

Глухія зычныя [ф], [ф’] не маюць пары.

У залежнасці ад перамяшчэння языка ў напрамку ад сярэдняга паднябення зычныя падзяляюцца на цвёрдыя імяккія зычныя, якія ўтвараюць пары.

Гукі [ж], [ш], [ч], [дж], [р] і [ц] (не ўтвораны з [т]) не маюць адпаведных мяккіх і называюцца зацвярдзел ы м і.

3 м ы ч н ы я , або в ы б у х н ы я , гукі ўтвараюцца ў выніку імгненнага, падобнага да выбуху размыкання пад уздзеяннем струменю паветра моўных органаў - губ ці зубоў і языка: [б], [б’], [п], [п’], [д], [т], [к], [к’], [г], [г’]. Змычныя [г], [г’] ужываюцца ў некаторых запазычаных словах: гонта, гарнец, гільза.

Шчылінныя, або фрыкатыўныя (лац. – церці), зычныя ўтвараюцца ў выніку трэння выдыханага паветра аб краі няпоўна збліжаных актыўных і пасіўных органаў артыкуляцыі: [в], [в’], [у], [у’], [ж], [з], [з’], []], [с], [с’], [ў], [ф], [ф’], [х], [х’], [ш]. Шчылінныя зычныя вымаўляюцца больш плаўна і працяжна ў параўнанні са змычнымі.

Змычна-шчылінныя, або афрыкаты (лац. - прыціраць), да якіх належаць [дз], [дж], [дз’], [ц], [ц’], [ч], утвараюцца ў выніку паступовага, плаўнага размыкання першапачаткова збліжаных органаў артыкуляцыі.

Змычна-праходныя гукі [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’] утвараюцца пры поўным змыканні моўных органаў у адным месцы і пры няпоўным збліжэнні ў другім месцы.

Дрыжачы гук [р] утвараецца ў выніку вібрацыі кончыка языка, набліжанага да дзяснаў верхніх зубоў. Таму яго і называюць вібрантам. Паводле месца ўтварэння і ўдзелу органаў маўлення зычныя гукі падзяляюцца на губныя і язычныя.

Губныя, або лабіяльныя (лац. - губа), утвараюцца пры поўным ці няпоўным збліжэнні ніжняй губы з верхняй губой ці верхнімі зубамі ў выніку рэзкагй іх размыкання струменем выдыханага паветра.

Зычныя [б], [б’], [п], [п’], [м], [м’], [ў] называюць губна- губнымі, а зычныя [в], [в’], [ф], [ф’]. - губна- з у б н ы м і.

Язычныя гукі ўзнікаюць пры самым актыўным удзеле языка, які, артыкулюючы да паднябення пярэдняй, сярэдняй або задняй часткай, утварае адпаведна пярэдне-язычныя зычныя: [д], [дз], [г], [г’], [ж], [з], [з’], [л], [л’], [н], [н’], [р], [с], [с’], [т], [ц], [ц’], [ч], [ш]; сярэдне-язычны [й] і заднеязычныя: [у], [у’], [г], [г’], [к], [к’], [х], [х’].

Спецыфічнае шыпенне пры вымаўленні гукаў [ж], [ш], [дж], [ч] дало ім назву шыпячыя, а паводле свісцячага адцення [з], [з’], [с], [с’], [ц], [ц’], [дз’] называюць свісцячымі.

§ 9. Асіміляцыя зычных

Асіміляцыя (лац. - прыпадабненне) – гэта фанетычны працэс прыпадабнення аднаго гука да другога. Напрыклад, звонкі гук у становішчы перад глухім вымаўляецца як глухі – асіміляцыя па глухасці: дарожкадаро[ш]ка, стужка - сту[ш]ка, будка - бу[т]ка, казка — ка[с]ка.

Асіміляцыю па глухасці трэба адрозніваць ад аглушэння звонкіх зычных у абсалютным канцы слова: зуб [зуп], год [гот], рог [рох], завадзь [завац’], нож [нош]. Вымаўленне канцавых глухіх і звонкіх зычных не адрозніваецца: грыб[п]грып, адрэж[ш] - арэш, снег[х] - смех. Аглушэнне канцавога звонкага зычнага выклікае аглушэнне папярэдняга звонкага зычнага: дождж[шч], з’езд[ ст].

Глухі гук перад звонкім вымаўляецца звонка – асіміляцыя па звонкасці: просьба - про[з’]ба, барацьба - бара[дз’]ба, носьбіт - но[з’]біт.

Асіміляцыя па мяккасці праяўляецца ў прыпадабненні зычных [3], [с], [г], [ц] да наступных мяккіх: змена - ]мена, свята - ]вята, Дзвіна - [дз’]віна, цвіце - ]віце.

У працэсе маўлення свісцячыя [з], [с] перад шыпячымі [ж], [ш], [г], [ч] прыпадабняюцца да ш ы п я ч ы х: перавозчык - пераво[ш]чык, перапісчык — перапі[ш]чык, пагрузчык — пагру[ш]чык, зжаць - [ж]жаць, расшыць — ра[ш]шыць, расчоска — ра[ш]чоска, езджу — е[ж]джу, а шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: купаешся - купае[с’]ся, на лодачцы - на лода[-ц]цы.

§ 10. Падаўжэнне і падваенне зычных

Беларускай мове ўласціва падаўжэнне зычных гукаў [г’], [з’], [л’], [н’], [с’], [ц’], [ч’], [ж], [ш], калі яны стаяць паміж галоснымі: суддзя, рыззё, ралля, вянчанне, сумненне, Завоссе, пераноссе, за Прыпяццю, запечча, Залужжа, падарожжа, застрэшша.

Падоўжаныя зычныя ўжываюцца ў зборных назоўніках (вецце, збожжа), у абстрактных назоўніках (веравызнанне, сумленне), у аддзеяслоўных назоўніках (снеданне, жыццё, піццё, развітанне, распяцце), у прыставачных назоўніках (Залессе, падстрэшша, зарэчча, безуладдзе), у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду і лічэбнікаў пяць, дзевяць, дзесяць — дваццаць, трыццаць (зеленню, маззю, мышшу, соллю, цішшу, пяццю, дзесяццю, трыццаццю), у некаторых прыслоўях (пешшу, рыссю, уваччу).

Падаўжэнне трэба адрозніваць ад падваення зычных на стыку марфем (частак слова): паддобрыцца, паддон, паддубнік, раззлавацца, рассмяшыць, палонны, балконны.

§ 12. Дзеканне і цеканне

Змена зычнага [д] пры яго памякчэнні на мяккі [дз’] называецца дзеканнем, а зычнага [т] на мяккі [ц’] – цеканнем. Дзеканне і цеканне адбываецца перад галоснымі, а таксама перад мяккім [в’]: дзед, дзераза, дзёгаць, дзюба, дзяжа, дзялянка, дзіва, дзічка, дзверы, Дзвіна. Перад мяккім [в’] не мяняюцца [д] прыставачны і [т] суфіксальны: адвечны, адвёртка, падвеска, у бітве.

У большасці слоў іншамоўнага паходжання дзеканне і цеканне не назіраецца: дэбют, дэвіз, дэкада, дэкрэт, тэатр, тэлеграф, тэзіс, мартэн, антэна; толькі некаторыя словы вымаўляюцца з [дз’] і [ц’], што адлюст- роўваецца на пісьме: дзюна, дзюшэс, камандзір, цітр, цюльпан, эцюд.

§ 13. Склад. Складападзел

С к л а д – гэта найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая ўтвараецца з галоснага гука або спалучэння галоснага з зычнымі гукамі: а-рэ-лі, а-ры-я, ба-ра-вік, пе-ра-бі-ран-ка, па-да-рож-жа, аб-дым-кі, са-сон-нік. У слове столькі складоў, колькі ў ім галосных гукаў. Колькасць жа зычных і размяшчэнне іх у складах могуць быць рознымі. У залежнасці ад месца галоснага ў складзе адрозніваюць адкрытыя і закрытыя, прыкрытыя і непры- крытыя склады. Адкрыты склад заканчваецца галосным гукам (ра-дзі-ма, лі-та-ра-ту-ра), а закрыты– зычным (бон-дар, ад-наў-ляць).

Склад, які пачынаецца з зычнага, – прыкрыты (ве-ра-сень, пе-ра-ле-сак), а з галоснага – непрыкрыты (а-га-род, э-по-ха).

Вызначэнне межаў паміж складамі ў слове і на стыках слоў называецца складападзелам. У беларускай мове складападзел праводзіцца з улікам узрастаючай гучнасці. Найбольш гучнымі з’яўляюцца галосныя, пасля іх ідуць санорныя, за імі – звонкія зычныя, затым – глухія зычныя. Таму, падзяляючы слова на склады, трэба кіравацца наступнымі правіламі:

  1. адзін зычны гук, які знаходзіцца паміж галоснымі, заўсёды адносіцца да наступнага склада: бя-ро-за, ма-ла-ды, са-ка-ві-ты, ра-са;

  2. калі паміж галоснымі знаходзіцца спалучэнне шумных зычных або спалучэнне шумных з санорнымі, усё спалучэнне адносіцца да наступнага склада: до-шка, до-бра, ле-сві-ца;

  3. калі паміж галоснымі гукамі размешчана спалучэнне санорнага і шумнага зычных, то санорны адносіцца да папярэдняга склада, а шумны – да наступнага: баль-зам, мін-ча-нін, мар-скі, шар-сця-ны, чэр-ствы;

  4. калі паміж галоснымі знаходзяцца спалучэнні двух санорных, то санорныя могуць раздзяляцца або адносіцца да наступнага склада: зер-не і зе-рне, нор-ма і но-рма, пар-ла-мент і па-рла-мент, сум-на і су-мна;

  5. зычныя [й], [ў] заўсёды адносяцца да папярэдняга склада: бай-дар-ка, най-паў-ней-шы, сай-ка, сей-біт, ваў-нян-ка, каў-нер, вай-скоў-цы.

Падзел слова на марфемы (пад-ыгр-а-л-і, рас-піс-к-а, пера-прац-оў-к-а) можа не супадаць з фанетычным па- дзелам на склады (па-ды-гра-лі, ра-спі-ска, пе-ра-пра- цоў-ка).

Правілы пераносу слоў на пісьме таксама могуць не супадаць з фанетычным складападзелам слова, асабліва на стыку марфем. Напрыклад, так выглядае: 1) фанетычны складападзел: а-бсу-шыць, а-дра-ман-та-ваць, у-зле-сак; 2) марфемнае чляненне: аб-суш-ы-ць, ад-рамант-ав-а-ць, уз-лес-ак; 3) падзел для пераносу: аб-су-шыць, ад-ра-ман-та-ваць, уз-ле-сак.

Такім чынам, складападзел – гэта фанетычная з’ява, якая існуе ў мове; марфемнае чляненне слова – з’ява граматычная, мэта якой вызначэнне структурных частак слова; перанос слоў – умоўна прынятыя правілы, выкліканыя тэхнічнымі патрэбамі перадачы мовы на пісьме.

§ 14. Націск

Склады, на якія дзеляцца словы, звычайна адрозніваюцца сілай голасу. Больш гучнае і працяжнае вымаўленне аднаго са складоў называецца націскам, а сам склад – націскным. У беларускай мове націск дынамічны (грэч. – сілавы), або сілавы, бо пры вымаўленні націскных складоў органы моўнага апарату знаходзяцца ў болыпым мускульным напружанні, чым пры вымаўленні ненаціскных складоў.

У беларускай мове націск р а з н а м е с н ы, г. зн, што ён не фіксуецца на пэўным складзе і можа падаць на любы склад, таму яго называюць свабодным: лёта, зіма, пасябраваць, газіфікаваны, індывідуалізаваць, інтэрнацыяналістычны.

У моўнай практыцы сустракаюцца варыянты, якія суіснуюць з літаратурнай нормай (літаратурная норма падаецца на першым месцы): абкусаны - абкусаны, абламаны - абломаны, дзяўчына - дзёўчына, дармавы - дармовы, католіккаталік.

Пры змене форм слова націск можа не змяняць свайго месца, заставацца нерухомым (хата, хаце, хатамі; свёжы, свёжага, свёжым) або пераходзіць на іншыя склады і марфемы і станавіцца рухомым (буселбус- лы', зямля'- зёмлі, трава - травы, вёчар - вечары'- вечарамі). Так, пры скланенні назоўнікаў націск можа пераходзіць з кораня на канчатак (сон - ад сну, стог - за стагамі, вадсі - на вадзё, бор - у бары', сук - на суку, гараж - у гаражы'); пры ўтварэнні формы множнага ліку з канчатка пераходзіць на корань (трава - травы, сасна - сдсны, вясна - вёсны); пры ўтварэнні вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў з кораня пераходзіць на суфікс (мокры - макрэ'йшы, вузкі - вузейшы, цесны - цяснейшы). Сярод назоўнікаў з невытворнай асновай у сучаснай беларускай літаратурнай мове шмат такіх, якія маюць сталы, нерухомы націск (ячмень, пшаніца, ясень, ліпа, школа).

Націск дапамагае адрозніваць значэнні слоў (галіна - галіна, каса - каса, кара - кара, лю'бы - любы', краты - краты) і граматычныя формы (братам - братам, велічыні - велічыні, травы' - травы, пазнаю' - пазнаю). Службовыя словы, як правіла, націску не маюць і ў якасці ненаціскных складоў прымыкаюць да самастойных слоў: [ул’эс], [шпн’эб’э].

Складаныя словы могуць мець два націскі - асноўны і пабочны; апошні праяўляецца ў першай частцы складаных слоў, калі націск у другой частцы не на першым складзе; асноўны націск абазначаецца знакам акут ['], пабочны - гравіс [']: лесастэ'п, краявід, свдеасаблівы.

Многія беларускія і рускія словы адрозніваюцца месцам націску: вярба - верба, валасы'- волосы, гліняны - глиняный, дровы - дрова, каромысла - коромысло, абруч - обруч, вёзці - везти, несці - нести, выйграваць - выигрывать, стары'- старый, удалы - удалой, адзінаццаць - одиннадцать, наспех - наспех, маленькі - маленький.


АРФАЭПІЯ


§ 1. Арфаэпія. Прычыны адхіленняў ад літаратурнага вымаўлення

Арфаэпія (грэч. - правільны, - мова) - раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцда нормы літаратурнага вымаўлення. Змест арфаэпіі складаюць правілы вымаўлення асобных гукаў у пэўных фанетычных пазіцыях або іх спалучэнняў з іншымі гукамі, а таксама вымаўленне гукаў у тых ці іншых граматычных формах, у групах слоў або ў асобных словах.

Веданне норм літаратурнага вымаўлення і валоданне імі мае вялікае практычнае значэнне. Правільнае літаратурнае вымаўленне садзейнічае дакладнаму і хуткаму разуменню сказанага, аблягчае працэс моўных зносін, садзейнічае росту культуры народа.

Адхіленні ад літаратурных норм вымаўлення выклікаюцца рознымі прычынамі. Адна з іх — уплыў дыялектных асаблівасцей роднай гаворкі. Для народных гаворак характэрны такія рысы, якія не супадаюць з фанетычнымі рысамі літаратурнай мовы.

Другая прычына адхіленняў - уплыў фанетычнай сістэмы рускай мовы, недасканалае веданне агульных і адметных рыс беларускай і рускай моў.

Парушэнні арфаэпічных норм могуць з’явіцца і пад уплывам правапісу. Не заўсёды напісанне ў беларускай мове адпавядае вымаўленню. Пад уздзеяннем пісьма часта засвойваецца літарнае, няправільнае вымаўленне. Напрыклад, пішам не можа, без хаты, расчулена, адкуль, наўрад ці, святло, а вымаўляць трэба [н’аможа] [б’ас хаты], [рашчул’эна], [аткул’], [наўрац’і], [с’в’атло].

Любыя памылкі ў вымаўленні перашкаджаюць моўным зносінам, а іншы раз могуць быць прычынай памылковага разумення сказанага субяседнікам. Пазбегнуць іх можна, добра ўсвядоміўшы прычыны і характар адхіленняў і цвёрда засвоіўшы арфаэпічныя нормы. Узорнае літаратурнае вымаўленне — неабходны элемент культуры вуснай мовы, і імкнуцца авалодаць ім павінен кожны чалавек.

§ 2. Вымаўленне галосных

Усе галосныя пад націскам вымаўляюцца выразна: д[ы]м, [л’о]с, [ц[у]да.

Ненаціскныя гукі [э], [о], [а] пасля цвёрдых зычных ва ўсіх пераднаціскных і паслянаціскных складах супадаюць у гуку [а] (аканне на пісьме абазначаецца літарай а): к[о]лас - к[а]ласы, д[о]бры - д[а]брыня. У словах іншамоўнага паходжання ненаціскны [э] захоўвае сваё гучанне:[э]кран, т[э]атр. Толькі ў некаторых запазычаных словах на месцы ненаціскнога [э] вымаўляецца [ы]: канц[ы]лярыя, р[ы]сдра, ц[ы]р[ы]монія, бр[ы]зёнт, інж[ы]нёр. Такое вымаўленне супадае з правапісам.

У словах з націскнымі складамі ро, ло, рэ гукі [о], [э] не пад націскам замяняюцца гукам [ы]: гр[о]м - гр[ы]міць, гл[о]тка - гл[ы]таць, хр[э]ст — хр[ы]сціць.

Пасля мяккіх зычных гукі [э], [о], [а] супадаюць у гуку [а] толькі ў першым складзе перад націскам (яканне на пісьме абазначаецца літарай я) [н’а]су. У пераважнай болышасці запазычаных слоў, а таксама ў вытворных ад іх словах гук [э] у першым пераднаціскным складзе захоўваецца: [к’э]фір, [м’э]даль.

У часціцы не і прыназоўніку без вымаўляецца гук [а], калі ў фанетычным слове яны стаяць у першым пераднаціскным складзе, аднак гэта не адлюстроўваецца ў правапісе: вымаўляем [н’а'быў], а пішам не быў, не ведаў, не трэба, без волі, без хаты, без хлеба.

Калі ў складаным слове націск падае на першы склад другой часткі, то ў першым слове, што ўваходзіць у састаў складанага, якасць галоснага мяняецца: на месцы [о] вымаўляецца [а]: в[а]стралісты, с[а]нцапёк, выс[а]каякасны. Калі ж у другой частцы складанага слова націск падае не на першы склад, тады ў першай частцы ўзнікае пабочны націск і пад націскам вымаўляецца [о] (на пісьме гэты гук абазначаецца літарамі о, ё): в[о]страязыкі, с[о]нцастаянне, ч[о]рнавалдсы, д[о]ўгачаканы.

Націскны [о] захоўваецца ў некаторых словах, у якіх праяўляецца пабочны націск, хоць асноўны падае на першы склад другой часткі: в[о]гнеўстойлівы, зб[о]жжаздача, ф[о]ндасхдвішча, аз[о]тна-кіслы.

У запазычаных словах паміж галоснымі ў спалучэннях ыя, ія, ыё, іё ў беларускім вымаўленні развіўся ўстаўны [й]: д[ыйа]лог, стад[ыйо]н, ар[ыйэ]нтацыя.

Галосныя [і], [ы], [у] як пад націскам, так і ў ненаціскным становішчы вымаўляюцца выразна: р[ы]ба, гл[ы]ток, аб[у]так, в[у]гдлле.

У пачатку слова перад націскным [і] з’яўляецца прыстаўны зычны гук [й]: [йі]скры, перад [йі]мі, у [йі]хнім, [йі]ншы. Прыстаўны [і] з’яўляецца таксама ў сярэдзіне і на канцы слова пасля галосных, пасля апострафа і мяккага знака перад націскным і ненаціскным [і]: аб’[йі]нець, руча[йі]на, у кра[йі], у выра[]йі]. Прыстаўны [й] не развіваецца перад пачатковым [і] у запазычаных словах: [і]мпульс,]мпартны.

Калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны, пры адсутнасці працяглай паўзы пачатковы ненаціскны [і], а таксама злучнік і змяняюцца на [й]: дзеці [й]дуць, музыкі [й]граюць, пшаніца [й] жыта, ягады [й] грыбы. Пасля цвёрдых зычных на стыку слоў, у частках складаных слоў гук [і] у вымаўленні супадае з [ы]: ён]граў, з [ы]гнатпам, дуб [ы] бяроза, мёд [ы] пчала, спорт]нвентар (спортінвентар), мед[ы]нстытут (медін- стытут).

Гук [і] вымаўляецца як [ы] і на стыку прыстаўкі і кораня, калі прыстаўка заканчваецца на зычны, а корань пачынаецца з [і]: пад[ы]шоў, аб[ы]граць, ад[ы]мжэць, ад[ы]мчаць, аб[ы]лгаць. Калі ж прыстаўка заканчваецца на галосны, то замест каранёвага [і] вымаўляецца [й]: па[й]сці, за[й]сці, па[й]граць. Такое вымаўленне перадаецца і на пісьме: абыграць, адымжэць, адымчаць, абылгаць; пайсці, зайсці, пайграць.

Няма змянення [і] на [ы] пасля заднеязычных [у], [к], [х]: Пінск [і] Брэст, плуг [і] барана, гук [і] літара.

Пасля слова на галосны пачатковы [у], а таксама прыназоўнік у вымаўляюцца як [ў]: прайшлі [ў]се, глянула [ў] вочы, першая [ў] працы. Такая асаблівасць вымаўлення перадаецца і ў беларускай арфаграфіі. Гук [у] змяняецца на [ў] таксама ва ўласных назвах і ў запазычаных словах, але гэта не адлюстроўваецца на пісьме: ва [ў]рэччы (ва Урэччы), ва [ў]краіне (ва Украіне), за [ў]ніверсітэтам (за універсітэтам), гэта [ў]топія (гэта утопія).

§ 3. Вымаўленне зычных

Усе зычныя гукі перад галоснымі і санорнымі зычнымі вымаўляюцца выразна: [н’і]ва, [л’і]ст, [л]ыж[к]а, [д]ождж, [с]ын, [р]ог, [т]рава, [д]ровы.

Звонкія зычныя на канцы, а таксама ў сярэдзіне слова перад глухімі вымаўляюцца як глухія: гры[п] (грыб), мядзве[ц’] (мядзведзь), ка[с]ка (казка), кні[ш]ка (кніжка). Гэтаму правілу падпарадкоўваюцца прыназоўнікі, злучнікі, часціцы: а[т] хаты (ад хаты), [с] попелу (з попелу), бе[с] патрэбы (без патрэбы), ка[п] прыйшоў (каб прыйшоў), а[ш] кінуўся (аж кінуўся), ска- зала [п] (сказала б). Два звонкія на канцы слова таксама аглушаюцца: перае[ст], до[шч], пад’е[ст]. Глухія зычныя перад звонкімі вымаўляюцца як звонкія: бара[дз’]ба, но[з’]біт, фу[д]бол. Азванчэнне глухіх зычных і аглушэнне звонкіх зычных можа адбывацца і на стыку самастойных слоў, калі яны вымаўляюцца без паўзы: хлапе[дз] багаты, плы[дз’] збіраўся, касе[дз] добрьі.

Зычны [у] у беларускай літаратурнай мове працяжны, фрыкатыўны: уз[г]орак, [г]эты, ба[г]аты. На канцы, а таксама ў сярэдзіне слова перад наступным глухім зычным гэты гук вымаўляецца як [х]: сне[х]. Выбухны [г] вымаўляецца толькі ў асобных запазычаных словах: [г]узік, [г]уз. Гук [ў] вымаўляецца на месцы этымалагічнага [в] пасля галоснага на канцы слова або перад наступным зычным: галава — гало[ў]ка - гало[ў], трава - тра[ў]ка — тра[ў], на месцы этымалагічнага [л] у сярэдзіне слова: до[ў]гі, по[ў]ны, во[ў]к і на канцы дзеясловаў мужчынскага роду прошлага часу: сказа[л]а — сказа[ў], веда[л]а - веда[ў], спява[л]а - спява[ў].

Гукі [ж], [ч], [ш], [дж], [р] у беларускім літаратурным вымаўленні заўсёды цвёрдыя: [ж]оўты,]ыццё, даж[дж]ы,]адасць, па[р]адак.

Асаблівасцю беларускай мовы з’яўляецца наяўнасць афрыкат (складаных гукаў) [дз’], [дз], [дж]. Вымаўляюцца яны як злітныя, непадзельныя гукі: [дз']івосны, [дз]ынкаць, адра[дж]энне, [дж]ала.

Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца мякка ў словах і на стыку слоў: [с’]недаць, по[с’]пех, кары[с’]ць, [з’]ве[с’]ці, [з’] дзецьмі, бе[с’] цяжка[с’]цей. Не адбываецца такога змякчэння перад мяккімі задне-язычнымі [х’], [г’], [к’],: [з]гінуць, [з]гіб,]хітрьіць, ра[с]хінуць ма[з]гі,]кінуць,]кіба і мяккім губна-зубным [в’] у сярэдзіне некаторых слоў: у адо[з]ее, у на[з]ве.

Гук [н] вымаўляецца мякка перад мяккімі свісцячымі: тра[н’]зіт, пе[н’]сія, у рамо[н’]це.

Губныя зычныя [б], [п], [м], [ф] на канцы слова і перад мяккімі зычнымі, у тым ліку і перад [й], вымаўляюцца цвёрда: голу[п], стэ[п], восе[м], вер[ф], ру[б]лі, [п]ні, ся[м]'йа], [бйу], [пйу].

Гукі [з’], [с’], [н’], [л’], [дз’], [ц’], [ж], [ш], [ч] паміж галоснымі вымаўляюцца як адзін падоўжаны гук: пало[з’э], кало[с’э], насе[н’э], вясе[л’э], су[дз’а], ве[ц’э], бездаро[ж]а, заці[ш]а, но[ч]у.

Шыпячыя прыпадабняюцца да свісцячых і вымаўляюцца як свісцячыя: купае[с’а] (купаешся), мые[с’а] (мыешся), на рэ[ц]ы (на рэчцы), у лыжа[ц]ы (у лыжачцы). Свісцячыя прыпадабняюцца да шыпячых і вымаўляюцца як шыпячыя: [ж]аты (зжаты), [ш]ытак (сшытак), падно[ш]чык (падносчык), ра[ш]чуліць (расчуліць), [ж]ыцця (з жыцця), [ш] часам (з часам) Спалучэнні [дч], [тч] вымаўляюцца як падоўжаны [ч]: спа[чыіка (спадчына), а[ч]уваць (адчуваць), гаро[ч]ык (гародчык), а[ч]аго (ад чаго), цё[ч]ын (цётчын), лё[ч]ык (лётчык).

Спалучэнні [дц], [тц] вымаўляюцца як падоўжаны [ц]: а[ц’]агнуць (адцягнуць), на вокла[ц]ы (на вокладцы), а[ц’]ябе (ад цябе), у бало[ц]ы (у балотцы), у вопра[ц]ы (у вопратцы).

Спалучэнні [зск], [жск], [шск] вымаўляюцца як [ск]: каўка[ск’]і (каўказскі), белаве[ск']і (белавежскі), латы[ск’]і (латышскі).

Спалучэнні [дск], [кск] вымаўляюцца як [цк]: сусе[цк’]і (суседскі), лю[цк’]і (людскі), узбе[цк’]і (узбекскі), таджы[цк’]і (таджыкскі).

Спалучэнне [чн] у беларускай мове вымаўляецца нязменна: мало[чн]ы, яе[чн]ы, му[чн]ы, ру[чн’]ік.



ЗАМАЦАВАННЕ

1.Затранскрыбіруйце тэкст.

Пераскочыўшы каменне, стрымгалоў у садок збегла сцежка. Разарвалася зігзагам пад сівымі, яшчэ не ацяжэлымі ад свайго прыплоду яблынямі. Густы ліповы пах нават прыпыніў Алесю: у Сымонавым садку зморана пагойдвала жоўтым ад шчодрага цвету галлём, не могучы ацерабіцца ад пчол, высокая старая ліпа. Ужо каля рэчкі гэты густы мядовы пах ліпы перабіў распараны ў ружаватых чачотках гаркавата-млосны валяр’ян. Хмялеючы ад яго, Алеся перайшла кладку.

2.Затранскрыбіруйце тэкст.

Многія схільны падменьваць шчасце звычайнай радасцю. Ці так гэта? Радасць і шчасце як галінка і дрэва. Вядома, дрэва не можа жыць без галінак, і чым болей іх, гэтых галінак, тым прыгажэйшае дрэва. Тое ж і ў чалавеку: чым больш у яго штодзённых, вялікіх і малых радасцей — тым паўней, тым глыбей яго шчасце.

У кожнага сваё дрэва шчасця. А ўся зямля — гэта агромісты сад. I чым болыд у ім здаровых, квітнеючых дрэў — тым прыгажэйшая наша зямля.

3.Прачытайце верш. Ахарактарызуйце ў ім усе галосныя гукі.

Цуд тварыўся — я праспаў:

Снег дасвеццем перапаў Рана-рана.

I ляжыць ён на дварах,

На парканах, на дрывах —

Чысты-чысты.

Для гасцей абрус у нас

Сцелюць гэтакі якраз

Белы-белы.

Счараваў вяскоўцаў снег:

Хоць бы слова, крык ды смех, —

Ціха-ціха.

Моўчкі й я стаю ў цішы,

I так лёгка на душы,

Светла-светла...


4.Прачытайце тэкст. Знайдзіце ў ім цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Назавіце пары па цвёрдасці-мяккасці.

Ветру не было цэлы дзень. Ен, мусіць, недзе заблудзіўся ці, нагуляўшыся ўчора, стомлена заснуў дзе-небудзь у Налібоцкай пушчы. А пад вечар стала яшчэ цішэй. Падалося, што нехта накрыў гарадок цёмным купалам неба ды яшчэ прыціснуў купал да зямлі, каб ніводзін гук не пранік у сярэдзіну яго, не парушыў глыбокага асенняга спакою. Мне здаецца, што такой празрыстай цішыні болын ніколі не надарыцца, і я цешуся гэтай цішынёй.

Шэры туман павіс над зямлёй. Ён такі густы, нібы хто сабраў туманы з усяго свету і пусціў іх сюды. Відаць, як у святле ліхтароў мігцяць мільёны малюсенькіх кропелек. Ідзеш, а яны пераліваюцца, мітусяцца, усё роўна нібы збіраюцца ў вясёлку.

5.Прачытайце верш, затранскрыбіруйце яго. Ахарактарызуйце гукі паводле звонкасці-глухасці. Назавіце словы, у якіх ёсць санорныя гукі.

Над спаленай вёскай, адзетай жалобным гранітам,

Званы абзываюцца рэхам вайны незабытым.

Хай вечны агонь, што запалены ў памяць Хатыні,

Як рунь і як неба, палае — зялёны і сіні,

Няхай яго полымя жытам спякотным і спелым

Схіляецца ў ногі Хатыні дварам скамянелым,

Парогу халоднаму, прызбе маўклівай пры хаце,

Хай гора, заснуўшае ў камні, прачнецца ў набаце.

6.Затранскрыбіруйце словы, групуючы іх у адпаведнасці з фанетычнымі працэсамі.

Завушніцы, арыентацыя, журавель, дыягназ, ад поля, к дому, з вёскі, лічба, збіраешся, дождж, пацвердзіць, расчыніць, бастыён, ілгун, дзёран, доўг, уваччу, класці, наскі, па-інтэлігенцку, кантрасны, таварыскі, насенне, убоства, з поля, экзэмпляр, футболка, з жаху, госці, пераезд, Дзмітрый, дыяфрагма, счапіць, далонь, ніводзін, рубель, талерка, весці, вакзал, адпачыць, грузчык, дзве, разжаліць, кроў, стагоддзе, па-дзявоцку, палескі, трэснуць, міласэрнасць, адгэтуль, гарадскі, мноства, узвышша, развітваешся, рэдка, згіб, бясшкодны, бабёр, вусцішна, навобмацак, аржанішча, ірдзенне.

7.Спішыце словы, падкрэсліце ў іх літары, якімі абазначаны звонкія зычныя гукі, адной рыскай, глухія — дзвюма.

Барацьбіт, дзядзька, магчыма, анекдот, Віцебск, рукзак, падсохнуць, ледзь, з песняй, мігценне, малацьба, стрыгчы, плашч, луг, парог, носьбіт, бейсбол, дужка, моладзь, абступіць, згінуць, завадзь, зведаць, падсабіць.

8.Спішыце словы, падкрэсліце ў іх літары, якімі абазначаны цвёрдыя зычныя іукі, адной рыскай, мяккія — дзвюма.

У таварыстве, пацвільвацца, зняць, адвезці, Ядвіга, з’яўленне, скінуць, згінуць, распісаць, падлячыць, сфера, пенсія, клятва, з верасня, мазгі, пад вечар, дзвесце, цвінтар, з’ехаць, мундзір, схіліць, падзелены, сцябло, хлеб, транзіт, у адозве.

9.Спішыце словы, падкрэсліце ў іх літары, якімі абазначаны шыпячыя зычныя гукі, адной рыскай, свісцячыя — дзвюма.

Зжаць, па кладачцы, на дошцы, у бочцы, на кветцы, лётчык, не парэжся, расшчапіць, адчуванне, нашчадак, з чаго, зжаваць, пераможца, грузчык, пясчаны, з жыцця, дакладчык, усчынаць, расшчодрыцца, прышчапіць, выязджаць, у дзежцы, адважся, на рэчцы, расчоска, у вопратцы.

10.Затранскрыбіруйце пары слоў і адкажыце, якімі гукамі яны адрозніваюцца. Якія нары слоў адрозніваюцца толькі на пісьме?

Яна — мая, лётчык - агародчык, мець — медзь, роўнядзь - раўняць, у лодцы - у бочцы, каска — казка, сняжок - беражок, грып — грыб, радон — раён, адбыць — адбіць, узвесці — узысці, салодкі - дрыготкі, мяккі - лёгкі, рашчыніць - расчыніць, дужка — падушка.

11.Выпішыце з тэксту і затранскрыбіруйце словы (спалучэнні слоў), у якіх назіраецца асіміляцыя зычных па звонкасці-глухасці.

Ніколі ў жыцці ёй [Фрузыне] не было так хораша і па-маладому весела. Пархомаў добра еў, аж пачырванеў з твару ад з’едзенага і з нейкай лёгкай сяброўскай шчырасцю абыходзіўся з ёю. Ён нешта гаварыў і гаварыў з Фрузынай, але яна як бы не ўнікала ў сэнс яго слоў. Яна ўся аддалася ва ўладу сваіх пачуццяў — ціхага шчасця ад прывабнай цеплыні блізкай чалавечай душы.

Пархомаў адсунуў ад сябе талеркі, адчыніў партабак. Яна, поўная замілавання да гэтага чалавека, усё пазірала на яго памаладзелы гладкі гвар, які заставаўся па-ранейшаму спакойны і разважны. Пархомаў падсунуў лаўку бліжэй да яе табурэткі і раптам проста, упэўнена, але зусім не груба, з пяшчотай прыгарнуў яе да сябе.

12.Выпішыце з тэксту і затранскрыбіруйце словы (спалучэнні слоў), у якіх назіраецца асіміляцыя зычных гукаў па мяккасці.

Яму б толькі дажыць да світання. Тым часам мароз дабіраўся ўжо да яго нутра, і лейтэнант адчуваў гэта. Краем прыцьмелай свядомасці ён сачыў за тым, як сцюжа марудна, але няўхільна схілілася над яго абяскроўленым целам, і лічыў кароткія хвіліны, якія яму яшчэ засталіся. Аднойчы, расплюшчыўшы вочы, ён раптам здзівіўся і з натугай скіраваў позірк на поле. Світала. Цемра, якая, здавалася, век шчыльным покрывам аблягала зямлю, трохі прыўзнялася над ёй, у полі стала прастарней, праяснелася неба, і ў ім выразна адбілася заінелае вяршалле бяроз. У прытуманеную ранкам далячынь імкнула перамеценая завеяй дарога.

Ухапіўшы ўсё гэта адным позіркам, які тым не менш амаль знясіліў яго, лейтэнант хацеў адвесці вочы, як раптам штосьці ўбачыў. Здалося спярша, што гэта машына, але калі ён лепей угледзеўся, дык зразумеў, што гэта фурманка. Стомлены працяглай увагай, ён палажыў галаву на снег, адчуваючы ў сабе збянтэжанасць, страх і надзею адначасна.

13.Затранскрыбіруйце тэкст, падкрэсліце словы (спалучэнні слоў), у якіх ёсць асіміляцыя і аглушэнне звонкіх зычных у канцы слова.

Мароз пакуль невялікі — трохі ніжэй за нуль, але снег, што выпаў учора ноччу, ляжыць. Стала бела навокал, святочна.

I ўсё ж зіма ў горадзе — не тое што ў вёсцы. Памятаю, як з’яўлялася зіма ў гады майго маленства. Прачынаешся ранічкаю, расплюшчваеш вочы — а ў хаце непрывычна светла, неяк свежапрахалодна. I ў той жа момант прыходзіць здагадка: на дварэ — снег!

Кумільгом ускокваеш з ложка і — да акна. Уга! Бялюткая пярына ўслала зямлю, дрэвы ў ваце. Ахоплівае нецярплівая радасць. Хутчэй апранаешся, шукаеш боты, устаўляеш у іх халоднае нутро босыя ногі, шапку на вушы — і на двор. Прабегчы па чыстым, рыпучым снезе, пакідацца першымі снежкамі...

14.Выпішыце пары слоў, у якіх націск з’яўляецца сродкам адрознення лексічнага значэння.

Старшыні — старшыні, заўважаць — заўважаць, раса —раса, хіба — хіба, рукі — рукі, вазы — вазы, дазнаюся —дазнаюся, пасты — пасты, каса — каса, наюпкаць — наклікаць, гадзіць — гадзіць, кулінарыя — кулінарыя, пляскаць — пляскаць, раіць — раіць, травы — травы, склікаць— склікаць, атлас — атлас, бабіна — бабіна, суддзі — суддзі, выклікаць — выклікаць,

галіна — галіна, зімы — зімы, насып — насып, дугі — дугі, развіты — развіты, спыніць — спыніць, каралі — каралі.

15.Спішыце словы, пастаўце ў іх асноўны і, дзе трэба, пабочны націск. Якія словы маюць два націскі?

Корманарыхтоўка, дэзынфармацыя, вогнетрывалы, пяцідзёнка, міжінстытуцкі, шасцісоты, збожжасховішча, папаварочваць, азотнакіслы, работадавец, торфаўборачны, лёдадрабілка, дэкваліфікацыя, мёдаварэнне, паперакідаць, легкадумна, крывятворны, вялікадзяржаўны, велікасвецкі, арэхападобны, ніжэйадзначаны, Вялікабрытанія, антываенны, жыццеапісанне, маторазборка, шэсцьсот, шасціствольны, белабрысы, свежавымыты, велікадушны, дабрадзей.

16.Перакладзіце словы на беларускую мову і пастаўце ў іх націск. Адзначце разыходжанні ў акцэнтуацыі ў беларускіх і рускіх словах.

Окунь, журавль, гражданин, некоторые, занятость, звонят, имя, ножницы, ольха, кухонный, доверху, на землю, намертво, названный, леденец, ненависть, талант, поровну, товаришество, фартук, стеклянный, нести, ремень, обломанный, самого, что-нибудь, кроить, порванный, именное (склонение), лопух, товарищеский, четырнадцать, одинадцать, четверо, ноготки, тихонечко, отвезти, письменность, верба, настланный, натрясти.

ЗАДАННІ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ

Варыянт 1

1.Расшыфруйце словы па наступных ахарактарызаваных гуках.

Слова складаецца з пяці гукаў:

  1. зычны — шумны, глухі, заднеязычны, змычны, цвёрды;

  2. галосны — сярэдняга рада, ніжняга пад’ёму, нелабіялізаваны;

  3. зычны — шумны, глухі, губна-губны, змычны, мяккі;

  4. галосны — пярэдняга рада, сярэдняга пад’ёму, нелабіялізаваны, націскны;

  5. зычны—шумны, глухі, пярэднеязычны, шчылінны, шыпячы, зацвярдзелы.

Слова складаецца з чатырох гукаў:

  1. зычны — шумны, глухі, губна-губны, змычны, цвёрды;

  2. галосны — задняга рада, сярэдняга пад’ёму, лабіялізаваны, націскны;

  3. зычны — санорны, змычна-праходны, бакавы, пярэднеязычны, мяккі;

  4. галосны — пярэдняга рада, сярэдняга пад’ёму, нелабіялізаваны.

2.Выпішыце словы, у якіх ёсць наступныя гукі: [з’], [г], [с], [х], [ш], [т], [д].

Мыешся, адчапіць, скінуць, сэрвіс, шніцаль, магчы, айсбергі, мазгі, жаласлівы, вучышся, адчапіць, прыезд, з поля, як бы, экзамен, ад чоўна, раскідаць, счапіць, усчаць, наладчык, рэкрутчына, на сцежцы, з бегу, без’языкі, ссівелы, звышімклівы.

  1. Затранскрыбіруйце тэкст, падзяляючы словы на склады. Дайце характарыстыку кожнаму складу (адкрыты, закрыты; непрыкрыты, прыкрыты).

Бывае, спатрэбіцца ўзімку

Промень, не злоўлены летам,

Бывае, што мала пахаў

У моры травінак і красак,

Бывае, не хопіць колераў

У вясновым квяцісты разліве,

Бывае, так мала гукаў

Чуецца ў моры лесу,

Бывае, не радуюць песні

Мора крылатага птушак —

Тады я іду да цябе,

Мой акіян вялікі,

У які ўсе моры ўпадаюць, —

Мая адзіная мова!

Выканайце фанетычны разбор слоў акіян, не хопіць.

  1. Спішыце словы, пастаўце ў іх націск. Пры неабходнасці звяртайцеся да слоўнікаў.

Садавіна, алфавіт, блукаць, цэмент, існуе, вусы, грамадзянін, выпадак, каменны, дакумент, заінець, заечы, прыняты, дыспансер, дыямент, даўніна, крапіва, вязанка, індустрыя, жыхар, квартал, загрудкі, слабы, крыху, апрануты, кулінарыя, інструмент, камбайнер, цяжар, мысленне, карабель, магазін, маляр, статуя, статут, сталяр, бульбяны, латаць, сінанімія, жывіца


ЗАДАННІ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ

Варыянт 2

1.Расшыфруйце словы па наступных ахарактарызаваных гуках.

Слова складаецца з чатырох гукаў:

  1. зычны — шумны, звонкі, пярэднеязычны, шчылінны, цвёрды, свісцячы;

  2. зычны — санорны, змычна-праходны, насавы, пярэдне-язычны, цвёрды;

  3. галосны — задняга рада, сярэдняга пад’ёму, лабіялізаваны, націскны;

  4. зычны — санорны, губна-губны, шчылінны, няпарны цвёрды.

Слова складаецца з чатырох гукаў:

  1. зычны — санорны, пярэднеязычны, дрыжачы (вібрант), зацвярдзелы;

  2. галосны — сярэдняга рада, ніжняга пад’ёму, нелабіялізаваны;

  3. зычны — шумны, глухі, заднеязычны, змычны, цвёрды;

  4. галосны — сярэдняга рада, ніжняга пад’ёму, нелабіялізаваны.

2.Выпішыце словы, у якіх ёсць наступныя гукі: [з’], [г], [с], [х], [ш], [т], [д].

Спевы, вораг, схіліць, як было, звінець, пераезд, снег, з неба, рубеж, шчасце, экзэмпляр, дождж, стог, ганак, аднесці, ад чаго, бачышся, адчыніць, хітрыць, ад сябра, дзве, слёзы, рэзчык, на дошцы, футбол, бухгалтар, світар.

3.Затранскрыбіруйце тэкст, падзяляючы словы на склады. Дайце характарыстыку кожнаму складу (адкрыты, закрыты; непрыкрыты, прыкрыты).

За мару сяўбы

I за хмару журбы

Я ўдзячны Радзіме і ў момант любы

Быць лёгкім хачу на паміне —

Гатовы ў падпасках хадзіць я, абы

Не пасынкам быць на чужыне!

Сцяжынай ласкавай у палыне,

Нясмелай зоркай у тумане,

У веснім цудзе,

Ў касмічным гудзе Радзіма будзе

Жыць без мяне,

Мяне без Радзімы не будзе!

Выканайце фанетычны разбор слоў у падпасках, будзе.

4.Спішыце словы, пастаўце ў іх націск. Пры неабходнасці звяртайцеся да слоўнікаў.

Чатырнаццаць, касцяны, нудлівы, навіна, здаўна, мысленне, запечак, ільняны, грамадзянін, жалюзі, успрыняты, арахіс, рукавы, імя, ваганне, вудзіць, гнісці, туманы, алкаголь, медыкаменты, рабрына, наспех, пасланец, генезіс, ласкавы, цэмент, прэміраванне, аксюмаран, факсіміле, фартух, вулей, каўчук, прыступка, прадзед, хрысціянін, забрудзіцца, гусценькі, адзінаццаць, дасыта, аркуш.



ГРАФІКА


§ 1. Графіка, яе змест і задачы


Асноўныя паняцці:

  • графіка,

  • сродкі графікі,

  • гукавы і складовы прынцыпы,

  • літара,

  • алфавіт.

Графіка (грэч. - пішу, чарчу, малюю) — гэта раздзел беларускага мовазнаўства, у якім вывучаюцца: 1) сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі; 2) сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме; 3) напісанне літар і іншых графічных знакаў. Адначасова гэта і сістэма пісьмовых знакаў пэўнай мовы, напрыклад, беларуская графіка, руская графіка.

Асновай, першаэлементам беларускай графікі з’яўляюцца літары. Акрамя таго, да сродкаў беларускай графікі адносяцца знакі прыпынку, апостраф, злучок, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж словамі, абзац, знак націску, лічбы, усе матэматычныя знакі.

Галоўная задача графікі — устанаўленне суадносін паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы. Графіка акрэслівае гукавое значэнне кожнай літары, узятай асобна і ў спалучэнні з іншымі літарамі ў слове. Графіка таксама займаецца вывучэннем малюнкаў літар, іх абрысаў. Паводле спосабу перадачы і малюнка літар графіка падзяляецца на пісьмовую і друкарскую.

Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах — гукавым, або пазіцыйным, і складовым. Гукавы прынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука. Складовы прынцып беларускай графікі заключацца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Напрыклад, у слове жыве літара ж абазначае гук [ж], і яе напісанне заснавана на гукавым прынцыпе, а літара е абазначае гук [э] і выконвае дадатковую функцыю - указвае на мяккасць гука [в’], і яе напісанне заснавана на складовым прынцыпе. У слове мая літара а абазначае гук [а] і выконвае дадатковую функцыю - служыць для перадачы цвёрдасці гука [м], а літара я абазначае два гукі [йа]. Менавіта дзякуючы складоваму прынцыпу дасягаецца эканомія графічных сродкаў.

Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай мовы.

Гісторыя развіцця графікі цесна звязана з развіццём пісьма.

§ 2. Пісьмо. Віды пісьма

Карыстацца вуснай мовай для абмену думкамі можна толькі ў працэсе непасрэдных зносін людзей - тых, хто гаворыць і слухае. Аднак у сувязі з ростам гаспадарчай дзейнасці людзей, узнікненнем дзяржаў з’явілася неабходнасць улічваць і фіксаваць падаткі і прыбыткі, дакуменціраваць дзяржаўныя пастановы і распараджэнні, перадаваць думкі на адлегласці, захоўваць іх у часе для наступных пакаленняў. Такім зручным сродкам зносін паміж людзьмі, аддаленымі прасторай і часам, з’явілася пісьмо. П і с ь м о - гэта форма фіксацыі вуснай мовы, што служыць для зносін паміж людзьмі на адлегласці і замацавання ў часе.

У розных народаў пісьмо ўзнікла ў розны час. I само пісьмо як форма існавання мовы, якая выкарыстоўвае пэўную сістэму знакаў (малюнкаў, іерогліфаў, літар), прайшло складаны шлях развіцця. У залежнаеці ад таго, перадае знак агульны сэнс выказвання або значэнне аднаго слова, паслядоўнасць гукаў або адзін гук, вызначаюцца чатыры віды пісьма: піктаграфічнае, ідэаграфічнае, складовае і літарна-гукавое.

Самы старажытны від пісьма - піктаграфія (лац. - намаляваны і - пішу), інакш - малюнкавае пісьмо. Піктаграфічныя знакі (піктаграмы) — гэта малюнак чалавека, забітага звера, сцэны палявання. Малюнак схематычна перадаваў толькі агульны сэнс выказвання, але не адлюстроўваў ні падзелу выказвання на словы, ні гукавога складу слова.

§ 3. Гук і літара. Суадносіны літар і гукаў

Г у к - гэта найдрабнейшы акустыка-артыкуляцыйны элемент вуснай мовы, які вымаўляецца і ўспрымаецца на слых. Л і т а р а - гэта графічны знак у складзе алфавіта, якім на пісьме абазначаецца пэўны гук ці спалучэнне гукаў. Прызначэнне літары — перадаваць на пісьме заўсёды адзін і той самы гук, але такой ідэальнай графічнай сістэмы, у якой кожная літара адпавядала б асобнаму гуку, а кожны гук - літары, увогуле не існуе.

У сучаснай беларускай мове 45 гукаў, якія абазначаюцца на пісьме 32 літарамі: 10 галоснымі літарамі і 21 зычнай літарай; 10 галосных літар а, о, у, э, і, е, ё, ю, я, ы служаць для перадачы на пісьме 6 галосных гукаў [а], [э], [о], [і], [у], [ы]. Літары а, о, у, ы, э абазначаюдь адзін галосны гук [а], [о], [у], [ы], [э]. Літары і, е, ё, ю, я могуць абазначаць: 1) адзін гук [і], [э], [о], [у], [а] і перада- ваць на пісьме мяккасць папярэдняга зычнага: мілы, верас, нёс, люты, сцяна; 2) два гукі [ці], йэ], йо], [йу], [йа], калі ўжываюцца ў наступных пазіцыях:

а) у пачатку слова: іншы [йіншы], ехаць [йэ'хац’І, ён [йон], юнацтва [йунацтва], яліна [йалі'на];

б) пасля галоснай літары ў сярэдзіне ці ў канцы слова: пераехаць [п’эрайэ'хац’], свае [свайэ'І, маёмасць [майомас’ц’], маё [майо];

в) пасля зычнай ў: здароўе [здарбўйэ];

г) пасля раздзяляльнага мяккага знака: мільён [міл’йон], лью [л’йу];

д) пасля апострафа: пад’езд [падйэст], сям’я [с’амйа].

21 зычная літара служыць у беларускай мове для перадачы на пісьме 39 гукаў.

Літары й, ў, р, ч, ш абазначаюць адзін зычны гук: гай, лоўка, рэдкі, чорны, шоўк. Літары б, в, г, з, к, л, м, н, п, с, ф, х, ц выкарыстоўваюцца для абазначэння двух гукаў - цвёрдых і мяккіх: [б]-[б’], [в]- [в’] і г. д.: быў, біў; ваду, вяду.

У беларускай графіцы, як і ў графічных сістэмах іншых моў: польскай, англійскай, нямецкай, выкарыстоўваюцца спалучэнні дзвюх літар - дыграфы, якія служаць для абазначэння аднаго складанага злітнага гука. Гэта дыграфы дж, дз, якія абазначаюць адпаведна гукі [дж] (агароджа), [дз’] (агарадзіць), [дз] - у некаторых запазычаных словах, напрыклад, пэндзаль.

Спалучэннем дзвюх аднолькавых літар зз, лл, нн, сс, цц, чч, жж, шш перадаюцца падоўжаныя зычныя гукі [з’], [л’], [н’], [с’], [ц’], [ч], [ж], [ш]: маззю, галлё, насенне, калоссе, смецце, сучча, збожжа, узвышша. Спалучэннем літар ддз - падоўжаны гук [дз’]: стагоддзе, суддзя.

§ 4. Беларускі алфавіт

А л ф а в і т (грэч. альфа і віта) - сукупнасць літар, размешчаных у агульнапрынятым парадку. У сучаснай беларускай мове сукупнасць літар, размешчаных у замацаваным парадку, называецца азбукай. Кожная літара выступае ў чатырох варыянтах: вялікая, малая, друкаваная, рукапісная.

Парадак размяшчэння літар у беларускім алфавіце носіць умоўны характар і не стварае якой-небудзь строгай сістэмы. Калі першая літара абазначае галосны гук, то наступныя — групу зычных, пасля зноў паміж літарамі, якія абазначаюць зычныя гукі, знаходзяцца літары для абазначэння галосных, і ў канцы алфавіта — група літар, што абазначаюць галосныя гукі. Пэўная заканамернасць выяўляецца толькі ў размяшчэнні літар для абазначэння зычных гукаў: спачатку ідуць літары, якія абазначаюць звонкія зычныя гукі (б, г, д, ж, з), а затым літары, якія абазначаюць глухія гукі (к, п, с, т, ф, х, ц, ч, ш). Веданне паслядоўнасці размяшчэння літар у алфавіце мае важнае практычнае значэнне, таму што ў адпаведнасці з ёю складаюцца слоўнікі, розныя даведнікі, разнастайныя спісы.


§ 5. Іншыя графічныя сродкі беларускага пісьма

Акрамя літар, да сродкаў беларускай графікі адносяцца знакі прыпынку, апостраф, злучок, абзац, знак націску, параграфа, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж словамі і інш. Дадатковую сістэму графічных знакаў (знакі мяккасці, працягласці, члянення тэксту і інш.) уключае фанетычная транскрыпцыя (лац. — перапісванне), якая дакладна перадае гукі той ці іншай мовы або дыялекта, ажыццяўляе фанетычны падзел вуснай мовы на фразы, такты, фанетычныя словы, фанетычныя склады.

Знакі прыпынку, або пунктуацыйныя знакі (лац. — кропка), служаць:

1) для раздзялення асобных членаў простага сказа, састаўных частак складанага сказа, цэлых сказаў (у гэтай функцыі выкарыстоўваюцца адзіночныя знакі: кропка, пытальнік, клічнік, коска, кропка з коскай, шматкроп’е, двукроп’е, працяжнік);

2) для выдзялення са структуры сказа пэўных сінтаксічных канструкцый: адасобленых членаў сказа, звароткаў, пабочных і ўстаўных канструкцый (у гэтай функцыі выкарыстоўваюцца парныя знакі: дужкі, двукоссе, двайныя коскі або працяжнікі). 3 дапамогай знакаў прыпынку перадаюцца інтанацыйныя паўзы, тэмп і мелодыка маўлення.

Апостраф (грэч. - звернуты ўбок, назад) — надрадковы знак (’) - служыць для таго, как паказаць, што літары е, ё, ю, я, і ў становішчы пасля цвёрдых гукаў і зацвярдзелага гука [р] абазначаюць два гукі — зычны [й] і адпаведны галосны [э], [о], [у], [а], [і]: аб’інець, сям’я, мнагабор’е.

3 л у ч о к, або д э ф і с (лац. - раздзел) (-), злучае часткі складаных слоў (паўднёва-ўсходні, светла-ружовы), а таксама марфемы простых слоў (па-мойму, хто-небудзь). Злучок служыць таксама для абазначэння пераносу часткі слова на наступны радок.

Абзац (ням. - адступленне) - гэта водступ у пачатковым радку тэксту (чырвоны радок), які служыць для выдзялення часткі тэксту, звязанай сэнсавым адзінствам.

Знак н а ц і с к у (') ставіцца для абазначэння склада, які вымаўляецца з болынай сілай голасу, што садзейнічае правільнаму вымаўленню слова, а таксама для размежавання амографаў: на працягу, выпадак, лю'бы — любьі, вя'лавяла. Існуе спецыяльны знак для абазначэння пабочнага націску (гравіс) у складаных словах ('): вдльналюбівы, добразынлівы.

Параграф (лац. - частка тэксту, значок) (§) ужываецца для падзелу тэксту на часткі, якія маюць самастойнае значэнне і характарызуюцца сэнсавай завершанасцю.

Неад’емнай часткай беларускай графікі з’яўляюцца:

спосабы скарачэння слоў,

ужыванне вялікай літары,

інтэрвалы паміж словамі,

падкрэсліванне слоў ці сказаў у тэксце з дапамогай разнастайных ліній,

вылучэнне слоў ці сказаў дзякуючы выкарыстанню спецыяльных шрыфтоў.

Да графічных знакаў адносяцца лічбы, усе матэматычныя знакі, знакі нумароў.

ЗАМАЦАВАННЕ

1.Прачытайце тэкст. Назавіце графічныя сродкі, выкарыстаныя для яго перадачы на пісьме.

На пачатку дваццатых гадоў у першых чытанках, побач з вершамі Купалы і Коласа, Багдановіча і Чарота, натхнёна і пяшчотна слова Канстанцыі Буйло далучала нас да чароўнага хараства роднай мовы і роднай зямлі. 3 тых часоў водгуллем жыве ў душы:

Люблю народ наш беларускі,

Хаціны ў зелені садоў,

Залочаныя збожжам нівы I несціханы шум лясоў.

Прачыталі людзі гэтыя простыя і маляўнічыя словы, пераказалі адзін аднаму, і трапяткая споведзь юнай паэтэсы выпырхнула ў свет чароўнай песняй. Хто яе склаў? Дзе яе ўпершыню заспявалі? Ніхто не ведае. Гэта любоў і тайна народа.

Запішыце тэкст у фанетычнай транскрьшцыі.

Назавіце літары алфавіта, якія не выкарыстоўваюцца ў фанетычнай транскрыпцыі.

Назавіце дадатковыя графічныя знакі, якія выкарыстоўваюцца.

  1. Прачытайце гэкст. Выпішыце і затранскрыбіруйце па 10 слоў, у якіх гукі на пісьме перадаюцца паводле гукавога і складовага прынцыпаў.

Яна вечная, бо ўся яна як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу. I, як быццам дамогшыся свайго, б’е, як перапёлка ў жытах, мякка, а за тры вярсты чуваць. «Эль» - як салодкае віно, «дзе» — як шкляной палачкай па крышталю, мяккае «с» - як соннае ціўканне сінічкі ў гняздзе. I побач «р» — як гарошына ў свістку, і доўга, спявуча, адкрыта гучаць галосныя. А «г» прыдыхае так ласкава, як маці на лобік дзецку, каб перастаў сніць дрэнны сон.

Дык што ж лепей за цябе, мова мая, мова наша? За цябе, даўняя, за цябе, вечна жывая, за цябе, неўміручая?!

  1. Запішыце тэкст у фанетычнай транскрыпцыі. Падкрэсліце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае.

... Усе мы — як лісці на дрэвах... Пакуль вецер часу не адарве нас ад галінкі, праз якую мы злучаны з дрэвам, мы расцём, зелянеем. Мы жывём!.. Варта ж толькі нам адарвацца, пакінуць галінку — мы кружымся ў паветры, не ведаем, што нам рабіць, дзе падзецца. Потым, у адчаі, так і не сабраўшыся з думкамі, падаем на зямлю. I з той хвіліны перастаем быць самімі сабою, мы губляемся сярод іншых - такіх жа самых лісцяў, як і мы. I гінем ...

Дрэва без лісцяў хоць і ўсыхае, але ўсё ж астаецца дрэвам. Лісці ж без дрэва - тлен, нішто ...

Але мы не толькі лісці, мы яшчэ і насенне, мы можам самі стаць дрэвамі. Кім быць — лісцем ці дрэвам - гэта ўжо залежыць ад нас саміх...

  1. Прачытайце тэкст. Выпішыце словы з мяккімі зычнымі. Падкрэсліце літары, якімі абазначаецца мяккасць зычных на пісьме.

Ужо зусім на склоне быў жнівень, бо тыя колькі дзён, якія заставаліся ў ягоным календары, ці маглі дадаць яшчэ што важкае на нябачныя шалі, на якіх і ўпрыкмет, і неўпрыкмет сіліліся падолець адно аднаго сёлетнія лета і восень, але ў наваколлі зноў было, як улетку, нават там, дзе не пашархала вакол кустоў прыткая каса, па-ранейшаму чырванелі, жаўцелі і сінелі ў высокай траве лугавыя краскі. Пахла мёдам, нібыта паблізу дзе была пасека, хоць Чубар ведаў, што ніводнага вулля за паўтара кіламетра на ўсе бакі не павінна стаяць, значыць, усё яшчэ паўнюткія і моцныя былі меданосы, што як нанава пачы- налі духмяніць пасля нядаўняе золі.

  1. Запішыце тэкст у фанетычнай транскрыпцыі.

Сонечнае, яснае ранне. Над палямі разыходзіцца туман. Сёння ноччу былі першыя замаразкі.

На досвітку ў сасновым бары каля пасёлка Крайцы вылі ваўкі. Сярод высокіх галасоў маладых вылучаўся хрыплаваты бас старога, мацёрага ваўка.

Воўчая зграя з’яўляецца адной сям’ёй. Яна складаецца з самца і самкі, з ваўчанят, якія нарадзіліся сёлета, і з ваўчанят-пераяркаў, якія нарадзіліся ў мінулым годзе.

Пад восень пераяркі, якія жылі і палявалі ў летні час па-асобку, далучаюцца да сям’і сваіх бацькоў.

Гэта і ёсць зграя.







ДАДАТКОВЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ

Варыянт 1


  1. Запішыце тэкст у фанетычнай транскрыпцыі. Падкрэсліце словы, у якіх выкарыстаны дадатковыя графічныя знакі для абазначэння фанетычнага слова, мяккасці зычных, падоўжаных зычных.

Гераізм людзей, якія свядома ідуць насустрач смерці, — адваротны бок трагедыі. Трагедыя ж і вырашаецца праз гераічныя ўчынкі. Кроў, пралітая крычаўскімі паўстанцамі за справядлівасць, дадала прыгонным пачуцця годнасці, якое адзіна і адрознівае чалавека ад раба. Тыя героі Крычаўшчыны, што пакутавалі на калах за прагу да волі, засталіся жывымі — зрок наш сёння працінае завесу часоў, каб убачыць іх, аддаць пашану, павучыцца ў іх духоўнай моцы. Яны жылі, не губляючы свой гонар, і нашчадкам далі ўрок: воля аплачваецца крывёй, рабскае жыццё — бояззю, а выбар робіць сумленне.

  1. Выпішыце і затранскрыбіруйце спачатку словы, у якіх літары е, ё, і, ю, я абазначаюць галосны гук і мяккасць папярэдняга зычнага, затым словы, у якіх гэтыя літары абазначаюць два гукі.

У прыродзе можна назіраць дзіўную з’яву. Мёртвая, халодная і непрыступная скала прастаіць мільёны гадоў, вытрывае гарачую спёку лета і траскучыя маразы, дажджы ды навальніцы. А вось такое маленькае насенне бярозы, мікраскапічная і кволенькая крупінка, трапіўшы ў расколіну скалы і пусціўшы карэнне, з часам пранікае ўсе глыбей у цвердзь, і настае момант, калі непрыступная скала, якая памятае іхтыязаўраў і мамантаў, раптам не вытрымлівае націску бярозкі і рассыпаецца. Бо здаровы і дужы расток заўсёды знойдзе разумную дарогу, каб прабіцца да сонца, да кіслароду, да сокаў.

3.Спішыце. Падкрэсліце словы, у якіх мяккасць абазначана графічна, адной лініяй, а ў якіх не абазначана — дзвюма.

Аддаўшыся роздуму, Іван ішоў спорна, таропка і не прыкмячаў часу. Джулія, пэўна, зразумеўшы, што зачапіла балючую струну ў ягонай душы, таксама зважліва змоўкла, крыху адстала, і яны доўга ішлі так — лезлі ўгору па схіле. Тым часам на бязладна-велічнае навалле гор споўз з паднябесся трывожны ветраны вечар. Горы пачалі хутка цямнець, вузела і без таго сцятая хмарамі далячынь; знік срабрысты зіхоткі бляск далёкага хрыбта, туманнае марыва дарэшты праглынула яго. На фоне трошкі прысветленага неба гіганцкім спарышом чарнела бліжняя верхавіна з крыху меншаю побач. У седдавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка.

ДАДАТКОВЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

Варыянт 2

1.Запішыце тэкст у фанетычнай транскрыпцыі. Падкрэсліце словы, у якіх выкарыстаны дадатковыя графічныя знакі для абазначэння фанетычнага слова, мяккасці зычных, падоўжаных зычных.

Тут варта паразважаць пра няпростае пытанне нашай гістарычнай памяці. Яна ад бацькоў дзецям, на жаль, з генамі не перадаецца, як і іншыя чалавечыя адметнасці — мова, сумленне, веды. Кожны чалавек нанава асвойвае абсягі даўніны з яе велічнымі асобамі народных герояў і пакутнікаў і жахлівымі постацямі забойцаў народа, здраднікаў, з перамогамі, здабыткамі, стратамі і гаркотай. Гэтую памяць выхоўваюць апавяданні бабулі і маці, помнікі, назвы вуліц, святыя для народа мясціны, словы настаўніка, калі ён мае што сказаць. На Беларусі, як не крыўдна, такое выхаванне з розных прычын было зведзена амаль на нуль.

2.Выпішыце і затранскрыбіруйце спачатку словы, у якіх літары е, ё, і, ю, я абазначаюць галосны гук і мяккасць папярэдняга зычнага, затым словы, у якіх гэтыя літары абазначаюць два гукі.

Некалі на ўзбярэжжы Свіслачы стаяў драўляны Купалаў домік. У ім заўсёды было людна: жыла блізкая і далёкая радня, надоўга затрымліваліся госці, прыходзілі маладыя паэты, заязджалі сваякі даўніх сяброў. Уладзіслава Францаўна радасна і шчодра ўсіх прымала, улагоджвала, частавала і пільна сачыла, каб заўсёды было ціха і ўтульна, светла і спакойна на той палавіне, дзе працаваў неспакойны Купала.

Уладзіслава Францаўна была не толькі гаспадыняю ў сваім гасцінным доме, яна сваё добрае сэрца, як родная маці, аддавала чужым дзецям: загадвала дзіцячымі садамі, для самых маленькіх складала зборнікі казак, вершаў і песень.

3.Спішыце. Падкрэсліце словы, у якіх мяккасць абазначана графічна, адной лініяй, а ў якіх не абазначана — дзвюма.

3 усёй пары сутак вечар найболып прыгнятальна дзейнічаў на Івана. Ні ўдзень, ні ўначы, ні ўранку не было так самотна, так няўтульна-трывожна і сумна, як у часе змяркання. 3 усёй вастрынёй ён адчуў гэта ў гады вайны ды яшчэ ў палоне, на чужой зямлі — у бядзе, голадзе і сцюжы. У такі час асабліва востра дапякалі адзінота, бездапаможнасць, залежнасць ад бязлітаснае варожае сілы. I асабліва нясцерпна хацелася міру, дабра і роднае, блізкае душы побач.

— Іван!.. — нечакана паклікала ззаду Джулія. — Іван!

Як заўжды, яна рабіла націск на “і”, гэта было непрывычна і знячэўку ажно палохала, быццам тут з’явіўся яшчэ нехта, апрача іх двух.

АРФАГРАФІЯ

Асноўныя паняцці:

  • арфаграфія,

  • арфаграфічны прынцып,

  • фанетычны прынцып,

  • марфалагічны прынцып,

  • арфаграма, апорнае напісанне,

  • арфаграфічнае правіла.


§ 1. Арфаграфія, яе змест і задачы

Арфаграфія (ад грэч. - правільны, - пішу) - гэта, па-першае, раздзел мовазнаўства, які вывучае і распрацоўвае сістэму правіл, што вызначаюць аднастайную перадачу вуснай мовы на пісьме, і, па-другое, гістарычна складзеная агульнапрынятая сукупнасць правіл напісання. Арфаграфічныя правілы выяўляюць спецыфіку пісьмовай формы мовы, садзейнічаюць лепшаму ўспрыманню зместу выказвання, яго дакладнасці і выразнасці.

Беларуская арфаграфія як сістэма правіл у літарна-гукавым пісьме складаецца з пяці раздзелаў:

  • правілы перадачы гукаў (фанем) літарамі ў складзе слоў і марфем (сюды ўваходзяць і правілы напісання літары ь і надрадковага знака апострафа);

  • правілы аб злітных, паўзлітных (дэфісных) і раздзельных напісаннях слоў і іх частак;

  • правілы ўжывання вялікай літары;

  • правілы пераносу частак слоў з аднаго радка на другі;

  • правілы графічнага скарачэння слоў.

Кожны з гэтых раздзелаў уяўляе сабой сукупнасць правіл, заснаваных на пэўных прынцыпах. Менавіта арфаграфічныя прынцыпы вызначаюць выбар аднаго напісання там, дзе ёсць арфаграма, іншымі словамі, там, дзе магчымы два або больш розных напісанняў, і на аснове гэтых прынцыпаў выпрацоўваюцца арфаграфічныя правілы.

Спецыфічны раздзел беларускай арфаграфіі складае перадача сродкамі беларускай графікі запазычаных слоў, асабліва геаграфічных назваў і ўласных імёнаў. Пры перадачы запазычаных слоў выкарыстоўваюцца два прыёмы: транскрыпцыя (перадача з дапамогай літар беларускага алфавіта гукаў іншамоўнага слова) і транслітарацыя (перадача адпаведнымі беларускімі літарамі літар іншамоўнага слова).

Асноўнымі паняццямі арфаграфіі з’яўляюцца арфаграфічны прынцып, арфаграма, арфаграфічнае правіла. Арфаграфічны прынцып (лац. - аснова, пачатак) - гэта пэўная заканамернасць, якая звязана з нацыянальнай спецыфікай мовы і на аснове якой грунтуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання. У сучаснай беларускай арфаграфіі арганічна спалучаюцца фанетычны, марфалагічны, традыцыйны і дыферэнцыйны прынцыпы.

Арфаграфічнае правіла- гэта палажэнне, якое ў адпаведнасці з канкрэтным прынцыпам прапануе нарматыўнае напісанне слоў і іх форм.

Любое адхіленне ад гэтага прынцыпу з’яўляецца выключэннем з правіла.

Асноўная задача арфаграфіі - выпрацоўка і ўсталяванне сістэмы правіл напісання як цэлага слова, так і яго марфем для таго, каб адлюстраваць гукавы склад вуснай мовы і адначасова захаваць нязменнасць некаторых мар- фем слова і выразнасць яго граматычных форм.

Арфаграфія мае асаблівае сацыяльнае значэнне, яна закранае інтарэсы ўсяго грамадства і з’яўляецца таму аб’ектам пастаяннай увагі

§ 2. Прынцыпы беларускай арфаграфіі

У аснове сучаснай беларускай арфаграфіі ляжаць чатыры прынцыпы: фанетычны, марфалагічны, традыцыйны, дыферэнцыйны. Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу - фанетычны і марфалагічны, вядучым прынцыпам пры абазначэнні гукавога складу слоў (у прыватнасці пры перадачы на пісьме галосных гукаў) з’яўляецца фанетычны прынцып.

Фанетычны прынцып арфаграфіі - гэта такі прынцып, згодна з якім напісанне літар (арфаграм) супадае з іх літаратурным вымаўленнем, г. зн. на пісьме перадаюцца фанетычныя пазіцыйныя чаргаванні фанем на аснове прамой адпаведнасці гук - літара. Графічнае адзінства марфемы пры гэтым не захоўваецца.

Марфалагічны прынцып – гэта такі прынцып, пры якім незалежна ад вымаўлення нязменна захоўваецца графічнае адзінства марфемы. Аднастайнасць, аднолькавасць напісанняў марфем (каранёў, прыставак, суфіксаў, канчаткаў) дасягаецца тым, што на пісьме не перадаюцца пазіцыйныя і камбінаторныя чаргаванні фанем. Мы пішам слова ў залежнасці ад разумення яго марфалагічнага складу.

Традыцыйны прынцып арфаграфіі - гэта такі прынцып, пры якім захоўваецца напісанне, замацаванае традыцыяй, і гэтае напісанне не адпавядае сучаснаму гукавому і марфемнаму складу слова.

Дыферэнцыйны прынцып выкарыстоўваецца для адрознення слоў або іх форм, якія супадаюць у вымаўленні. Напрыклад, размяжоўваюцца агульныя і ўласныя назоўнікі: раман і Раман, колас і Колас, мір і Мір, а таксама канчаткі творнага склону ў прозвішчах і геаграфічных назвах: з Барысавым, пад Барысавам, з Петрыкавым, пад Петрыкавам.

§ 3. Напісанне о, э, а

Напісанне о, э, а заснавана на фанетычным прынцыпе сучаснай беларускай арфаграфіі: літары о і э пішуцца пад націскам у пачатку, у сярэдзіне і канцы слова пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных: брдэн, мбладзь, кіно, мэ'бля, пюрэ', у ненаціскной пазіцыі змяняюцца на а: вокны - акно, холад — халады, сэ'рца - сардэ'чны. Літара а пішацца пад націскам і не пад націскам: галава, наканаваны, наракаць. Такім чынам, у сучаснай беларускай мове на пісьме перадаецца а к а н н е.

§ 4. Напісанне е, ё, я

Напісанне е, ё, я заснавана на фанетычным прынцыпе сучаснай беларускай арфаграфіі, г. зн. на пісьме перадаецца пазіцыйнае, чаргаванне фанем , з у першым складзе перад націскам пасля мяккіх зычных (я к а н н е).

Літара ё пішацца толькі пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова пасля мяккіх зычных: ён, клёкат, галлё. Літара е пішацца пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова пасля мяккіх зычных: ельнік, прамень, нясе, а таксама ў любым ненаціскным складзе, акрамя першага пераднаціскнога: леснічоўка, зеленаваты, верасень. У першым складзе перад націскам замест е, ё пішацца літара я: белы - бялюткі, земляны' - зямля', вясёлы — весяліцца, лён — лянок.

Выключэнне складаюць:

  1. напісанне літары е ў першым складзе перад націскам у іншамоўных словах, заснаванае на традыцыйным прынцыпе: перон, метро, берэ'т, семестр, бетон, лексічны, метровы, легальны, Македднія, Бетховен (акрамя даўно запазычаных слоў, якія трэба запомніць: дзяжурны, сяржант, яфрэ'йтар, каляндар, янот, яхідна);

  2. напісанне літары е ў часціцы не і прыназоўніку без, заснаванае на марфалагічным прынцыпе, параўн.: не мог [н’амбх], без слоў [б’аслбў];

  3. напісанне каранёвай літары я незалежна ад месца націску, заснаванае на марфалагічным прынцыпе: месяц, пояс, памяць, тысяча, заяц, сеялка, веялка, завязь, святкаваць, Прыпяць;

  4. напісанне літары я пасля націску ў канчатках: а) назоўнікаў першага скланення творнага склону адзіночнага ліку: гаспадыняй (-яю), вішняй (-яю); б) у канчатках назоўнікаў роднага склону множнага ліку: мы'тняў, гердяў; в) у канчатках прыметнікаў, займеннікаў, парадкавых лічэбнікаў, дзеепрыметнікаў назоўнага склону множнага ліку: верхнія, летнія, гэтыя, самыя, пятыя, дваццатыя, выкананыя, падмарожаныя;

  5. у канчатках прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў ніякага роду назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага ліку: верхняе, трэ'цяе; жаночага роду роднага, давальнага, творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку: верхняй, трэцяй; д) мужчынскага роду роднага і давальнага склонаў адзіночнага ліку: вёрхняга, трэцяга, вёрхняму, трэцяму, заснаванае на марфалагічным прынцыпе.

§ 5. Напісанне спалучэнняў галосных у іншамоўных словах

Напісанне спалучэнняў галосных у іншамоўных словах заснавана на фанетычным прынцыпе і залежыць як ад месца націску, характару папярэдняга зычнага (цвёрды ці мяккі), так і ад таго, дзе яно знаходзіцца - у пачатку слова, сярэдзіне ці канцы. Большасць іншамоўных слоў са спалучэннямі галосных падпала пад уздзеянне беларускай мовы і прыкметна змянілася: паміж галоснымі ў іх развіўся ўстаўны гук [й].

§ 6. Напісанне ы, й, і

Напісанне ы, й, і пасля прыставак заснавана на фанетычным прынцыпе. Замест каранёвага і пасля прыставак на зычны пішацца ы: пад + ісці = падысці, абыграць, безыдэйны; пасля прыставак на галосны - й: па + ісці = = пайсці, прайгравальнік, перайначыць. Пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, каранёвае і захоўваецца, калі яно ўтварае склад: за-і-скрыцца, за-і-ка, за-і-кацца, пра-ін-фармаваць.

Выключэнне складае захаванне каранёвага і пасля прыставак звыш-, між-, дэз-, пан-, суб-, транс-, контр-: звышідэйны, міжінстытуцкі, дэзінфекцыя, панісламізм, субінспектар, Трансіарданія, контрігра.

Што да прыстаўнога і, то пасля прыставак на зычны ён, як і каранёвае і, змяняецца на ьі: аб + ілгаць = = абылгаць, абыржавелы, а пасля прыставак на галосны знікае: па+імчацца = памчацца, памкнуцца.

§ 7. Напісанне ў-у

Напісанне ў-у заснавана на фанетычным прынцыпе сучаснай беларускай арфаграфіі: ў (нескладовае) пішацца пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў на месцы галоснага у і зычных в, л: была ўпрыгожанай, лаўрэат, паўза, аўдыторыя, праўда, прыйшоў, жоўты; у (складовае) пішацца: 1) у пачатку сказа: У заўвагах да свіх твораў Адам Міцкевіч адзначаў, што ён чэрпаў поўнай жменяй мастацкія вобразы з народнай творчасці. 2) пасля зычных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў: быў упрыгожаны, разумны, рэферэндум, увага; 3) пасля знакаў прыпынку: Палявая дарога нырала ў лагчыну, узбіралася на пагоркі і зноў звівіста падала ўніз. 4) пасля галосных у сярэдзіне запазычаных слоў, калі ўтварае самастойны склад: аул, акварыум, вакуум, радыус, натарыус, фауна.

Выключэнне складаюць напісанні у: 1) у пачатку ўласных імён і ў абрэвіятурах: ва Уручча, да Уладзіміра, ва УП «Прагрэс»; 2) у пачатку запазычаных слоў пасля галоснага: ва універсітэце, яго унікальныя здольнасці, прыняцце уніі, каля універмага. Гэтыя напісанні заснаваны на традыцыйным прынцыпе.

§ 8. Напісанне прыстаўных галосных

Напісанне прыстаўных галосных а, і заснавана на фанетычным прынцыпе, а іх узнікненне звязана з тым, што для беларускай мовы не характэрны збег зычных. Прыстаўныя галосныя а, і пішуцца перад збегам зычных, першы з якіх л, м, р: 1) у пачатку сказа: Імжыў дождж, дробны, па-асенняму бясконцы. 2) пасля знакаў прыпынку: Па гэты бок лесу, схаваная ў нізкарослых зарасніках, мінаючы камяні і ўзгоркі, імчалася ручаіна. 3) пасля папярэдняга слова на зычны: Дышаль быў іржавы, але моцны і цяжкі.

Трэба адзначыць, што прадуктыўнай з’яўляецца толькі прыстаўная і, прыстаўная а пішацца толькі ў словах аржаны, амшара (паралельна з іржаны, імшара). Акрамя таго, у некаторых словах прыстаўная і па аналогіі пішацца перад збегам іншых зычных: істужка, ігруша.

Адступленні ад правіла, якія назіраюцца ў паэтычных радках, абумоўлены імкненнем аўтара захаваць вершаваны памер, рыфму.

§ 9. Напісанне галосных у складаных і складанаскарочаных словах

Напісанне галосных у складаных словах (у тым ліку і злучальных галосных а, о, е, я) заснавана на фанетычным прынцыпе і залежыць ад месца націску ў другой аснове. Калі націск прыпадае на першы склад у другой аснове складанага слова, то галосныя ў першай і другой асновах пішуцца ў залежнасці ад гэтага націску: чарнабрбвы, дабраякасны, вальнадўмны, палітэхнікум, зернясхбвішча. Калі націск прыпадае не на першы склад у другой аснове складанага слова, а на другі, трэці, то ў першай аснове ўзнікае свой уласны націск і галосныя ў першай аснове пішуцца ў залежнасці ад свайго ўласнага націску: чдрнабарбды, ддбразычлівы, вдльналюбівы, політэхнічны, зернесушылка.

Выключэнне складаюць:

  • напісанне галосных у першых асновах што-, сто-, свое-, радыё-, фота, мота-, кіна-, вела-, проці-: штораз, штораніцы: стометроўка, стотысячньі (але: стагоддзе), своечасовы, своеасаблівы, радыёрубка, радыётэхнічны, фотавыстаўка, фотамадэль (але: фатаграфія і вытворныя ад гэтага слова), мотаспорт, мотагоцкі (але: матацыкл, матавоз і вытворныя ад іх), кінасеанс, кінапубліцыстыка, веласпорт, велатрэк, процілеглы, процідзеянне;

- напісанне галосных у першых асновах, выражаных склонавай формай лічэбніка (гэтая форма захоўваецца незалежна ад націску ў другой аснове складанага слова): восемсот (форма Н. склону лічэбніка восем), сямігодка (форма Р. склону лічэбніка сем)

- напісанне каранёвага э ў першай аснове складанага слова, заснаванае на марфалагічным прынцыпе (за выключэннем лічэбнікаў): мэтазгодна, шэравокі, рэдкалегія, рэдказубы.

Заўвага. Складаныя словы з першай часткай поў- (паў-) заўсёды маюць адзін націск. Поў- пішацца пад націскам, паў- не пад націскам: поўдзень, паўтыдня, паўкілаграма. 3 уласнымі назоўнікамі частка паў- пішацца праз злучок: параўн.: паўгорада - паў-Мінска, паўвёскі - паў-Кожава.

Калі ў складаным слове тры і больш частак, то кожная з іх мае свой уласны націск і галосныя пішуцца, як у асобным слове: паравдзавагднарамонтны, марозаводаўстойлівасць.

Галосныя ў кожнай частцы складанаскарочанага слова, акрамя апошняй, пішуцца так, як у складзе поўнага слова: педсавет (педагагічны савет), гарана (гарадскі аддзел народнай адукацыі), дзяржюркалегія (дзяржаўная юрыдычная калегія).

У пачатку састаўных частак складанаскарочаных слоў галосныя і, е, ё, ю, я захоўваюцца і пасля цвёрдых зычных (апостраф або раздзяляльны мяккі знак паміж імі не пішацца): медінстытут, дзяржюркалегія.


ЗАМАЦАВАННЕ


1.Спішыце тэкст. Падкрэсліце ў словах напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе, адной рыскай, на марфалагічным — дзюма.

Унізе, за пясчаным адхонам, пачыналася града альховых кустоў, на якіх яшчэ ляжаў цень ад лесу. За кустамі, залітая першымі праменямі сонца, блішчэла водная гладзь.

Луг пачынаўся за возерам. На поўнач і на поўдзень у шырокай даліне густа стаялі стагі, розныя па форме — нізкія і пузатыя, высокія і тонкія, прыгожыя і нязграбныя, дзе-нідзе крыху схіленыя, збочаныя, з бярозавымі і дубовымі вопаўзнямі. Стагі нагадвалі дзіўнае войска, рассыпанае на шырокім прасторы. Паміж імі ўзвышаліся старыя дубы-асілкі, а пад імі сям-там, уздоўж крыніц-раўчукоў і на пясчаных узгорках, раслі лазнякі.

2. ІІрачытайце тэкст. Назавіце ў словах арфаграмы і апорныя напісанні.

Малюнкі прыроды мяняліся адзін за адным. Толькі што ён [Алесь] захапляўся высокім абрывістым берагам, як раптам дарожка, што белая ручаінка, пакацілася з узгорка ўніз, і перад вачыма яго раскінулася бязмежная сенажаць, як бы разаслаў хто вялізны-вялізны дыван, што зліваўся ўдалечыні з блакітным шоўкам чэрвеньскага неба. Дзе-нідзе толькі віднеліся на гэтай неабсяжнай зялёнай роўнядзі асобныя купкі беланогіх бярозак, якія стаялі мясцінамі, як тыя дзяўчаты ў карагодзе. Зусім на доле дарожку перабягаў невялікі ручай, які цурчэў з-пад маладой алешыны, што ўзнімалася над чаротамі. Вада была такая чыстая, з нейкім крыштальным адценнем, што нават круглыя гладкія каменьчыкі, якія ляжалі на дне ручая, здаваліся белымі караблямі. I хоць Алесю ў той час не хацелася піць, ён нахіліўся, і прыемны халадок асвяжыў яго ўсяго. Пасля падняўся, далонню выцер губы, абтрос з кашулі празрыстыя кропелькі і адчуў, што прасвятлела ў вачах.

3.Спішыце, устаўляючы замест кропак патрэбныя літары. Растлумачце нравапіс галосвых о, э, а, ы.

1. Чырв...нае, нібы кр...вяная пляма, сонца садзіцца ў забытыя ч...лавекам і к...самі травы. Неба ш...рэе, цяжэе, зніжаецца. Усё на зямлі акрываецца ш...рым прысакам вечара. 2.Стаяць адна каля адной др...ўляныя хаты, і ўсё найболей з простымі вугламі. 3. Пахла кара на др...вах, нікла пры дар...гах бадыллё. 4. На п...плавах звозілі сена. Да стога яго падцягвалі дзвюма валакушамі - т...ўставатымі ж...рдзінамі, якія былі прымацаваны да гужоў. 5. Ты, моцны вясковы стол, заўсёды вытрымліваў вялікія перагрузкі заручын, вяселляў, р...дзін, хр...сьбін . 6. Як у пашпарце, так і ва ўсіх канц...лярскіх паперах гэты дзядзька пісаўся Даніла Цецярук. Але людзі перахр...сцілі яго па-свойму.

4.Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс галосных э,а ў запазычаных словах.

Ар...ндаваць, ж...мчужына, кр...млёўскі, літ...ратура, с...кратар, ц...гляны; ж...лацін, Ж...нева, Ж...рар, ж...стыкуляцыя, р...зідэнцыя, р...тушаваць, р...форма, гард...роб, д...легат, д...фект, вет...ран, кат...т, т...ндэнцыя, ц...віта, ц...нзура; шніц..ль, шпат..ль, камп’ют...р, лід...р, менедж...р, пейдж...р, Од...р, Юпіт...р.

5.Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаную літару я або е. Абгрунтуйце свой выбар.

1. Каля самага с..ла праходзіць шырокая дуга вады. 2. Птушкі нібы пакінулі з...млю. 3. Выхадзілі дз...сятак вёрст, набілі ногі. 4. Першым, да каго Ал...ксей падышоў, быў с...ржант Рыбакоў. 5. Дарогу помніў. Праўда, спытаў у дз...журнага па станцыі, як выйсці на бальшак . 6. З...ляніна ажно шумела ў росце і на палетках, і на ўзмежках, і на паплавах, і на імшарынах. 7. Моцнымі ніцямі звязана было жыццё і творчая праца беларускага п...сняра з роднай Мікалаеўшчынай. 8. І зараз жа на павароце выбухнуў в...лізарны клуб б...лаватага дыму, за ім выкідаліся другія клубкі, і следам за гэтым паказаўся паравоз кур’ерскага ц...гніка. 9. Вы...халі мы ў Балачанку на світанні і да ўсходу сонца былі ўжо ў лесе. 10. В...чарамі ўзыходзіў поўны мес...ц. 11. Вечар харошы, напоўнены ласкавай мяккасцю яшчэ не сталай вос...ні. 12. Мінулай в...сною гл...дзеў ён [Высоцкі] скрозь бярозавае голле на малады будаўнічы п...йзаж. 13. Працяжная, крыху сумная м...лодыя прымусіла прыціхнуць нават тых, хто яшчэ размаўляў. 14. На беразе выгружалі машыны, рыдлёўкі, прадукты і абсталяванне для першага б...тоннага вузла. 15. Дзес...ць год назад чалавек нават н... думаў, што зноў калі-небудзь прыйдзе сюды.

6.Запішыце словы парамі — па-руску і па-беларуску. Растлумачце напіісанне спалучэнняў галосных у гэтых словах.

Ажиотаж, аксиома, аукцион, биолог, биология, киоск, пансион, патриот, патриотизм, периодический, ион, ионизация, Иордания, Носиф; майонез, майоран, майорат, район, районирование, йог, йогурт, йод, йот, йотация, Нью-Йорк; абитуриент, гигиена, нероглнф, клиент, ориентация, пациент, фейерверк, фойе; авиация, вариант, диаметр, мемориал, патриарх, пианист, фразеология, океан.

7.Ад наступных слоў утварыце назоўнікі або прыметнікі. Запішыце словы парамі.

Адэса, грамада, сусед, Бесядзь, Каўказ, мастак, узбек, турак, таварыш, Добруш, Буг, Парыж, Нью-Ёрк, Беласток, Гарадок, Смалявічы, Асіповічы, Ірак, птах, казах У якіх словах спапучэнні зычных на стыку кораня і суфікса перадаюцца нязменна?

8.Запішыце словы па-беларуску. Растлумачце правапіс д, т, і дз, ц.

Актив, акустика, Антарктида, аптека, бандероль, билетик, бордюр, Бородино, в битве, ветеран, в Литве, гвардия, гвардеец, дебют, дизайн, диплом, дирижер, дюны, Индия, карантин, кредит, модель, ноктюрн, Одер, партер, твист, тенор, Терек, тир, тюль, тюльпан, Тюмень, увертюра, четверг, Ядвига, ятвяги.

9.Спішыце, устаўляючы замест кропак, дзе трэба, прапушча- ныя літары. Растлумачце.

Адэс...а, Аксін...я, Ал...а, ал...ергія, ас...іміляцыя, бал...ада, бон...а, брут...а, ван...а, Вас...а, Ган...а, Ген...адзь, грам...атыка, груп...а, дон...а, дыс...ртацыя, Жан...а, Залес...е, Ін...а, Іп...аліт, кал...екцыя, Кас...ян, л...ю, мадон...а, ман...а, Марок...а, Мек...а, мяк…і, Натал...я, піц...а, рас...ол, рас...ольнік, Сюзан...а, Тац...яна, тэр...аса, Ул...яна.

10.Прачытайце. Растлумачце правапіс вялікай літары.

Як чалавек эпохі Адраджэння, ён марыць пра славу — не любую, а такую, што можна заслужыць, толькі ахвяраваўшы жыццё вялікай справе.

Ён абраў гэтую справу. Ён не адступіць, і слава знойдзе яго — і на радзіме, і тут, у Італіі.

Роўна праз 430 гадоў на заказ Падуанскага ўніверсітэта мастак Джакома Форна размалюе фрэскамі ў традыцыях Рэнесансу залу, дзе адбываліся ўрачыстыя пасяджэнні высокай калегіі. Там з’явяцца сорак партрэтаў выдатных людзей, што некалі вучыліся і выкладалі ў Падуі. У верхнім ярусе фрэсак у доўгай, аздобленай залатой ніткаю і футрам гарнастая мантыі падымецца на поўны рост чалавек, твар якога на вохрыста-брунатнай асноведзі будзе свяціцца розумам, рашучасцю і духоўнай чысцінёю. Над галавой у яго мастак напіша на лаціне: «Францыск Скарына з Полацка. Беларус. 1512». Тут, у «Зале сарака», яму не будзе самотна. Побач — партрэт выдатнага польскага паэта Яна Каханоўскага, далей — Галілеа Галілей, Мікалай Капернік...





































ЗАДАННІ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ



Варыянт 1


  1. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары о, э, а ці ы.

Ц...гляны, ш...рсцяны, Ч...люскін, Ч...рапавец, Ш...ўчэнка, шар...д, м...ўленне, характ...рыстыка, лат...рэя, ж...тон, ч...мпіён, р...дактар, р...партаж, р...сурсы, д...рывацыя, д...таль, орд...н, т...кстыль, т...рапеўт, эпіт...т, мец...нат, форт...ль, ірэйд...р, орд...р, рэйсфед...р, світ...р, Ланд..р, бр...зент, д...зерцір, інж...нер, канц...лярыя.


  1. Запішыце, устаўляючы замест кропак патрэбныя літары.

Ланда..., Шо..., рады...с, калёкві...м, со...с, ва ...ніяцкіх цэрквах, скончыў ...ніверсітэт, каля ...нівермага, Брэсцкая ...нія, а...л, са...на, а...дыенцыя, па...за, але...т, А...жыр, са...дат, па...ка, А...стрыя, Далёкі ...сход, беларуска-...краінскі.


  1. Спішыце, раскрываючы дужкі і ўжываючы вялікую або малую літару.

1990-ы ЮНЕСКА абвесціць (Г, г)одам (С, с)карыны. Яго 500-годдзе будзе адзначацца паўсюль, дзе жывуць беларусы, дзе ведаюць пра подзвіг (П, п)алачаніна — у (Б, б)еларусі, (Л, л)ітве і (Л, л)атвіі, у (Р, р)асіі і (П, п)олыпчы, у (А, а)ўстраліі і ЗША, дзе нашы суайчыннікі (В, в)ітаўт і (3, з)ора (К, к)іпелі разам з вядучым аўтарытэтам у (С, с)карыніяне на (3, з)ахадзе (В, в)ітаўтам (Т, т)умашам сабралі ў (Н, н)ьк (Ё, ё)ркскай публічнай бібліятэцы фонд (С, с)карыназнаўчых выданняў.

У першыя вераснёўскія дні на (П, п)олацкія вуліцы прыйдзе свята, якога горад яшчэ не ведаў. 3 урачыстымі набажэнствамі і канцэртам званоў. 3 кірмашом старадаўніх рамёстваў, дзе сівавусыя ганчары выштукуюць любому ахвочаму адмысловы збанок, а маладыя барадатыя хлопцы з (С, с)аюза (Б, б)еларускіх кавалёў — выкуюць кандэлябру ці ружу з дваццаццю пялёсткамі. 3 адкрыццём (нарэшце!) (М, м)узея (Б, б)еларускага кнігадрукавання.









ЗАДАННІ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ


Варыянт 2

1.Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары о, э, а ці ы.

Ш...птаць, ш...раваты, Ч...лябінск, Ч...рнышэўскі, г...рад, перак...наць, р...монт, с...крэт, Ж...нева, ч...кмень, р...корд, р...спубліка, р...стаўратар, д...манстрацыя, д...прэсія, д...сант, Д.,.фо, сіст...матычны, т...раса, т...нісіст, ц...мент, міт...ль, альма- мат...р, крат...р, тэнд...р, эспанд...р, Піт...р, ар...шт, др...зіна, р...сора, ц...р...монія.


2.Запішыце, устаўляючы замест кропак патрэбныя літары.

Алата..., фра..., стра...с, поды...м, кансілі...м, усіх ...ніяцкіх паломнікаў, прафесары ...ніверсітэтаў, новы ...ніверсам, вялікая ...рна, ба..л, фа...на, а...кцыён, са...на, еса...л, Ба...гарыя, па...коўнік, ба...кон, А...рора, на ...краіну, часопіс «Полымя» ...знагародзілі.


3.Спішыце, раскрываючы дужкі і ўжываючы вялікую або малую літару.

На мове (С, с)карыны з (П, п)алачанамі будуць гаварыць прафесары ўніверсітэтаў з (Л, л)ондана, (Б, б)ерліна, (П, п)рагі і яшчэ добрага дзясятка (Е, е)ўрапейскіх гарадоў. 3 (М, м)анрэаля прыедзе прапрапра...праўнук першадрукара, вядомы ў (К, к)анадзе вучоны (С, с)таніслаў (С, с)карына, які, у адроз- ненне ад нас, створыць (М, м)узей свайго знакамітага родзіча гадоў за дваццаць да юбілею.

У (П, п)олацку спадар (С, с)таніслаў, між іншым, раскажа, што яны з калегамі займаліся праблемаю геннай памяці і заўважылі ў радаводах вядомых асоб цыклічнасць таленту. Іначай кажучы, (Б, б)ожы (Д, д)ар таленту не знікае, а абавязкова (хоць звычайна і не надта хутка) праяўляецца ў нашчадкаў. Сам (М, м)анрэальскі (С, с)карына будзе жывым сведчаннем гэтага. Як і яго слынны продак, ён стане двойчы (Д, д)октарам (Н, н)авук, у тым ліку і медыцынскіх.













ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ



§ 1. Напісанне звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных

Напісанне звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых у сярэдзіне і канцы слоў заснавана на марфалагічным прынцыпе, г. зн. асімілятыўная змена звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых і аглушэнне звонкіх на канцы слова на пісьме не перадаюцца. Для вызначэння напісання слова трэба так змяніць яго або падабраць роднаснае слова, каб пасля невыразнага зычнага стаяў галосны або санорны: сятчатка — сетачка, запрэгчызапрагаць, увачавідкі — відаць, барацьбіт — бароцца, на лавачцылавачак, корабкарабьі, гараж — гаражы.

У іншамоўных словах напісанне глухіх перад звонкімі, якія нельга праверыць словазмяненнем або падборам роднасных слоў, вызначаецца па слоўніку: баскетбол, вакзал, ростбіф.

Нязменна пішуцца звонкія і глухія, шыпячыя і свісцячыя зычныя ў канцы прыслоўяў і прыназоўнікаў: наўзрыд, наперарэз, уздоўж, насцеж, услед, аб, перад, цераз, праз, з.

§ 2. Напісанне зычных у канцы прыставак

Напісанне зычных б, д у канцы прыставак заснавана на марфалагічным прынцыпе, г. зн., што яны пішуцца нязменна як перад санорнымі, звонкімі зычнымі, так і перад глухімі: абвезці, абтрэсці, аднесці, адкрыць, падбегчы, падтрымаць, прадбачыць, прадставіць.

Напісанне зычных з, с у канцы прыставак заснавана на фанетычным прынцыпе, г. зн., што перад санорнымі і звонкімі зычнымі пішацца з: змайстраваць, бязлітасны, празмерны, узбегчы, разбагацець, а перад глухі- мі - с: бескампрамісны, распрацаваць, сфарміраваць, сказаць, распачаць, бесклапотны.

Заўвагі. 1. Калі корань слова пачынаецца збегам зычных, то пасля прыставак на зычны паяўляецца беглы галосны, які абазначаецца літарай а: абагнаць, падабраць, саскочыць, разарваць, разаслаць.

  1. У словах, утвораных ад дзеяслова ісці, прыстаўка з- або с- пішацца ў залежнасці ад лексічнага значэння слова: зыходзіць (з меркавання) і сыходзіць (з ганка), зыходная (пазіцыя) і сыходны (націск).


§ 3. Напісанне зычных д-дз, т—ц

Напісанне зычных д-дз, т-ц заснавана на фанетычным прынцыпе сучаснай беларускай арфаграфіі. Літары д і т пішуцца ў пачатку і сярэдзіне слоў перад галоснымі а, о, у, ы, э, перад цвёрдымі і зацвярдзелымі зычнымі і ў канцы слоў: дакладны, добры, думаць, тыдзень, дно, ткаць, дробны, травіць, год, тут. Перад ь, галоснымі е, ё, ю, я, і і мяккім [в’] яны змяняюцца на дз, ц: надзея, цёрты, сцюдзёны, цяпло, дзірка, дзесяць, Бесядзь, дзве, подзвіг.

Выключэнне складаюць:

  1. напісанне літар д і т у іншамоўных словах, заснаванае на традыцыйным прынцыпе: дыскатэка, крэдыт, дэканат, дызайн, тыраж, дэгустатар, тэлефон (акрамя даўно запазычаных слоў, якія трэба запомніць: дзю- на, дзюшэс, бардзюр, цюль, цюлень, цір, эцюд, нацюрморт, уверцюра і інш.);

  2. напісанне дз і ц у іншамоўных словах перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ёр-, -еец-, ейск, -ік-: каранцін, камандзір, манцёр, індзеец, гвардзейскі, фанцік.

Заўвага. Ва ўласных імёнах д-дз, т-ц пішуцца ў адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення: Дзвіна, Ядвіга, Мацвей, Уладзімір, Артэк, Дрэздэн, Дзюсельдорф, Вівальдзі.

§ 4. Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных

Напісанне падоўжаных зычных заснавана на фанетычным прынцыпе; яны перадаюцца на пісьме падвойнымі літарамі (падоўжаны гук [дз’] церадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз): галлё, каменне, палоззе, суддзя, калоссе, жыццё, Нараччу, узвышша, сучча.

Не пішуцца падвойныя зычныя:

  1. ва ўласных імёнах -Ульяна, Касьян і вытворных ад іх, а таксама ў словах, вытворных ад ліць: лью, разалью, падалью;

  2. у словах іншамоўнага паходжання: тона, брута, прафесар, калектыў, асартымент, класічны, Ала, Генадзь (акрамя: ванна, манна, бонна, панна, донна, Жанна, Мекка, мецца).

Напісанне падвоеных зычных заснавана на марфалагічным прынцыпе, яны перадаюцца на пісьме падвойнымі літарамі: аддаць, аббегаць, абяззброіць; мяккі, насценны, бяссонны (акрамя: расада, расол, расольнік).

§ 5. Напісанне спалучэнняў зычных

Напісанне спалучэнняў зычных заснавана на фанетычным прынцыпе сучаснай беларускай арфаграфіі. Пры вымаўленні асобных слоў у беларускай мове адбываецца спрашчэнне епалучэнняў зычных шляхам выпадзення з іх саставу аднаго гука, паколькі збег зычных - не характэрная для беларускай мовы з’ява. Гэтае спрашчэнне адлюстроўваецца на пісьме. Так, на пісьме перадаецца выпадзенне [т] у спалучэннях [стн]: зараснік (зарастаць), капусны (капуста), [стл]: потслівы (помста), карыслівы (карысць); [д] у спалучэннях [здн]: выязны (выезд), праязны (праезд), [рдн]: міласэрньі (сардэчны), [рдц]: сэрца (сардэчны), [дт]: Кранштат, Рэмбрант

(на канцы іншамоўных уласных назваў; параўн. рус. Кронштадт, Рем- брандт); [ц] у спалучэннях [сцн]: месны (месца), радасны (радасць), [сцл]: шчаслівы (шчасце), дарослы (расці); [к] у спалучэнні [скн]: ціснуць (ціск); [г] у спалучэнні [згн]: бразнуць (бразгаць).

Выключэнне складае напісанне спалучэння зычных стн у запазычаных словах, заснаванае на традыцыйным прынцыпе: кантрастны, баластны, фарпостны. Напісанне спалучэння зычных сч на стыку прыстаўкі і кораня заснавана на марфалагічным прынцыпе: расчыніць, расчуліць, расчапіць (але: рошчына, шчасце, ушчуваць, нішчымны. і вытворныя ад іх словы, напісанне якіх заснавана на фанетычным прынцыпе: на месцы сч пішацца шч).

Напісанне спалучэнняў сс, жс, шс, гс, хс на стыку кораня і суфікса заснавана на фанетычным прынцыпе. Адпаведна з вымаўленнем яны перадаюцца на пісьме літарай с; беларус + ск = беларускі, прыгожы + ств = = прыгоства, таварыш + ск = таварыскі, многа + + ств = мноства, птах + ств = птаства.

Выключэнне складае напісанне прыметнікаў, утвораных ад геаграфічных назваў і назваў народнасцей і нацыянальнасцей, якое заснавана на марфалагічным прынцыпе: зычныя кораня ж, ш, г, х у спалучэнні з суфіксальным с захоўваюцца на пісьме незалежна ад вымаўлення: Нясвіж + ск = нясвіжскі, Добруш + ск = = добрушскі, Магдэбург + ск = магдэбургскі, казах + ск = = казахскі. Зычныя [г], [х] могуць чаргавацца з [ж], [ш]: Рыга + ск = рыжскі, чэх + ск = чэшскі.

Як вымаўляюцца, так і пішуцца спалучэнні каранёвых т, ц, ч, к з суфіксальным с; на пісьме яны перадаюцца літарай ц: лабарант + ск =лабаранцкі, выдавец + ск = = выдавецкі, чытач + ск = чытацкі, даследчык + ск = = даследчыцкі.

Выключэнне складаюдь прыметнікі, утвораныя ад назваў народнасцей, нацыянальнасцей, у якіх спалучэнне кс захоўваецца, таму што яго перадача на пісьме заснавана на марфалагічным прынцыпе: узбек + ск = = узбекскі, таджык + ск = таджыкскі (але: турэцкі, калмыцкі).

На марфалагічным прынцыпе сучаснай беларускай арфаграфіі заснавана і напісанне спалучэнняў каранёвых д, з з суфіксальным с: грамада + ств = грамадства, го- рад + ск = гарадскі, вадалаз + ск = вадалазскі, Каўказ + + ск = каўказскі.

Спалучэнне каранёвага к з суфіксальным ч перадаецца на пісьме адпаведна з вымаўленнем як чч: Слуцк + + чын = Случчына, картатэка + чык — картатэччык.

§ 6. Напісанне прыстаўных зычных

Напісанне прыстаўных зычных в і г у беларускай мове заснавана на фанетычным прынцыпе.

Прыстаўная літара в пішацца:

  1. перад націскным [о] у пачатку і сярэдзіне слова: вобласць, вопратка, завоблачны, Радзівон, шматвобразны. Калі [о] не пад націскам змяняецца на [а], прыстаўны [в] не вымаўляецца і не перадаецца на пісьме: вобласцьабласны, вопраткаапранацца, завоблачны. — аблокі. Выключэнне складаюць словы вочы, востры, навокал і вытворныя ад іх, у якіх прыстаўны [в] захоўваецца і пры змене [о] на [а]: вочы — вачаняткі, вострызавастрыць, навокалнаваколле;

  2. перад каранёвым у незалежна ад націску ў пачатку і сярэдзіне слова: вуха, вулей, вузлаваты, Навум, навучанне.

Выключэнне складаюць:

  1. напісанне слоў одум, оканне, охаць, наогул, заснаванае на марфалагічным прынцыпе;

  2. напісанне слоў іншамоўнага паходжання і ўласных назваў, заснаванае на традыцыйным прынцыпе: опера, оргія, ордэн, урна, унцыя, уверцюра, унікальны, 0б, Орша; Уручча, Урал;

  3. напісанне слоў з прыставачным у: ураджай, участак, упарадкаванне, убачыць; з пачатковым у, які развіўся з [в]: учора, унук, уюн.

Прыстаўная літара г пішацца перад націскным галосным у пачатку і сярэдзіне слова:

  1. у займенніках гэты, гэны, гэтакі;

  2. у няпэўнаколькасным лічэбніку гэтулькі;

  3. у прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль;

  4. у часціцы гэта;

  5. у выклічніках гэй, гэ, га, го;

  6. у пачатку адзінкавых назоўнікаў іншамоўнага паходжання: Ганна, гармата.

Трэба адзначыць, што ўжыванне прыстаўной літары г у параўнанні з в у сучаснай беларускай літаратурнай мове абмежавана.

§ 7. Напісанне змякчальнага мяккага знака

Напісанне змякчальнага мяккага знака, які служыць для абазначэння мяккасці папярэдняга зычнага, заснавана на фанетычным прынцыпе сучаснай беларускай арфаграфіі. Змякчальны мяккі знак пішацца пасля літар л, н, з, с, дз, ц:

  1. на канцы слоў: соль, корань, дробязь, лось, запаведзь, памяць;

  2. у сярэдзіне слова пасля л перад любым наступным зычным, акрамя [л]: стрэльба, вельмі, гульня, Лепельскі, пальчык, больш, але: галлё, ралля;

  3. у сярэдзіне слова перад цвёрдымі зычнымі: вязьмо, просьба, дзьмуць, малацьба; захоўваецца і тады, калі пры змене слова цвёрды зычны становіцца мяккім: вязьме, просьбе, дзьме, малацьбе;

  4. у назоўніках: у форме творнага склону множнага ліку перад канчаткам -мі: людзьмі, дзецьмі, слязьмі; пе- рад суфіксам -чык, калі слова без яго канчаецца на -нь: камень — каменьчык, струмень — струменьчык, пра- мень — праменьчык, агоньагеньчык, корань — карэньчык, грэбень — грабеньчык;

  5. у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на -нь і слова восень і ад кітайскіх назваў перад суфіксам -ск-: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, восеньскі, цянь-шаньскі; з суфіксамі -еньк-, -эньк-, -аньк-: вузенысі, даражэнькі, шэранькі;

  6. у дзеясловах у форме загаднага ладу 1-й асобы множнага ліку перад канчаткам -ма: сядзьма, кіньма, будзь- ма, 2-й асобы множнага ліку перад постфіксамі -це: сядзьце, кіньце, будзьце і -ся: усядзься, завесься, надзенься:

  7. у складаных лічэбніках пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;

  8. у прыслоўі ледзьве:

  9. у постфіксе -сьці і яго варыянце -сь: якісьці, кудысьці, калісьці, дзесь, штось, калісь.

Заўвага. Трэба памятаць, што мяккі знак у беларускай мове ніколі не пішацца перад мяккім в: дзверы, мядзведзь, цвісці, свята, абедзве; паміж падоўжанымі зычнымі: галлё, насенне, маззю, суддзя, калоссе, жыццё; пасля зацвярдзелых зычных: Сібір, верш, глядач; пасля губных б, п, м, ф: глыб, накіп, сем, верф.

§ 8. Напісанне раздзяляльнага мяккага знака і апострафа

Напісанне раздзяляльнага мяккага знака і апострафа, якія служаць для раздзялення зычнага і ётаванага галоснага, заснавана на фанетычным прынцыпе. Іх ужыванне абумоўлена неабходнасцю паказаць, што літары е, ё, і, ю, я ў пазіцыі пасля зычнага абазначаюць два гукі - зычны гук [й] і адпаведны галосны.

Мяккі знак пішацца пасля мяккіх зычных л, н, з, с, дз, ц перад ётаванымі е, ё, і, ю, я:

  1. у словах іншамоўнага паходжання: медальён, мільярд, віньетка, канферансье:

  2. ва ўласных імёнах (прозвішчах, імёнах па бацьку, геаграфічных назвах), утвораных ад імёнаў на ій, перад суфіксам -еў, -ев-: Васільеў, Афанасьеў, Аркадзьевіч, Кандрацьевіч, Арсеньеўка, Васільеўскі востраў:

  3. у словах Ульяна, Касьян і вытворных ад іх, а таксама ў вытворных ад слова ліць: лью, разалью.

Заўвага. Імёны па бацьку, утвораныя ад імёнаў на ь. пішуцца без раздзяляльнага мяккага знака: Аркадзь - Аркадзевіч. Васіль - Васілевіч, Генадзь - Генадзевіч. Такія напісанні не з’яўляюцца афіцыйна зацверджанымі.

Апостраф пішацца пасля цвёрдых (акрамя ў нескладовага) і зацвярдзелых зычных перад ётаванымі е, ё, і, ю, я:

  1. пасля прыставак (сюды ж адносяцца і словы з прыстаўкай на з): ад’язджаць, аб’інець, раз’юшаны, без’языкі;

  2. у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-, шмат-: двух’ярусны, шмат’ярусны;

  3. у сярэдзіне слоў: п’еса, сям’я, б’ючыся, надвор’е, інтэр’ер, Арэф’еў (але: Заслаўе, разнатраўе, саслоўе, здароўе).

§ 9. Напісанне слоў разам і праз злучок (дэфіс)

Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна заснавана на лексіка-сінтаксічным прынцыпе сучаснай беларускай арфаграфіі (пры размежаванні слова і словазлучэння) і словаўтваральна-граматычным прынцыпе (напісанне складаных назоўнікаў і прыметнікаў). Існуюць агульныя правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна, характэрныя для ўсіх часцін мовы, і прыватныя правілы, характэрныя для асобных часцін мовы.

Пішуцца разам:

  1. складанаскарочаныя словы: Белдзяржпедуніверсітэт, прафсаюз, гарана, Белмедтэхніка, ЛіМ, БДУ;

  2. словы з прыстаўкамі (уключаючы каранёвыя марфемы з функцыяй прыстаўкі: звыш, пасля, анты, архі, псеўда, інфра, пост, паў): прыгарад, заморскі, звышпланавы, пасляваенны, антыгуманны, архірэакцыйны, псеўданародны, інфрачырвоны, постпазіцыйны, паўгорада (але: Анты-Дзюрынг, паў-Мінска, калі прыстаўка далучаецца да ўласных назоўнікаў);

  3. складаныя словы (назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі), першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік, напісаны літарамі: сямігодка, пяцідзёнка, трохпавярховы, паўтарагадовы, стократ, а таксама складаныя парадкавыя лічэбнікі з апошнім кампанентам -тысячны, -мільённы, -мільярдны: дваццаціпяцітысячны, васьмідзесяцмільённы, шасцісотсямідзесяцітрохмільярдны.

Пішуцца праз злучок (дэфіс):

  1. спалучэнні двух аднолькавых слоў, якія паўтараюцца з мэтай узмацнення іх лексічнага значэння: белы-белы, доўга-доўга, ходзіш-ходзіш, хто-хто, што-што, чуць-чуць, ледзь-ледзь (але: работа работай, пень пнём, абед абедам, дуб дубам);

  2. спалучэнні слоў, вытворных ад адной і той жа асновы, але з рознымі марфемамі (прыстаўкамі, суфіксамі, канчаткамі): раз-пораз, як-ніяк, крыж-накрыж, рада-радзюсенька, даўным-даўно, век-вяком, адзін-адным (але: адзін на адзін, з вока на вока);

  3. спалучэнні слоў, блізкіх па лексічным значэнні: хлеб-соль, гусі-лебедзі, жылі-былі, паіць-карміць, бокам-скокам, шыта-крыта, сяк-так, сёе-тое;

  4. складаныя словы (назоўнікі, прыметнікі), першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік, напісаны лічбамі: 930- годдзе, 10-літровы, 40-гадовы, а таксама парадкавыя лічэбнікі з апошнім кампанентам -тысячны, -мільённы, -мільярдны. 25-тысячны, 80-мільённы, 673-мільярдны;

  5. спецыяльныя тэрміны і назвы, у тым ліку і абрэвіятуры, у склад якіх уваходзіць асобная літара алфавіта або лічэбнік, што стаіць на другім месцы і напісаны лічбамі: а-часціцы (альфа-часціцы), ЗІЛ-110, але калі на другім месцы стаіць літара, то паміж лічэбнікам і літарай злучок не ставіцца: I «А» клас, 4000 М (марка аўтапагрузчыка).

Заўвага. Напісанне разам і праз злучок складаных слоў іншамоўнзгга паходжання вызначаецца па слоўніку.

§ 10. Напісанне вялікай літары

Напісанне вялікай літары заснавана на дыферэнцыйным прынцыпе. Вялікая літара ўжываецца: 1) для вылучэння сказаў, вершаваных радкоў; 2) для размежавання агульных і ўласных назваў; 3) для стылістычнага выдзялення слоў з пэўнай сімволікай.

Усе ўласныя назвы паводле структуры падзяляюцца на аднаслоўныя (простыя): Беларусь, Мінск і шматслоўныя (састаўныя): Сусветны Савет Міру, Міжнародны з’езд славістаў.

3 вялікай літары пішуцца простыя ўласныя назвы:

  1. імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі людзей, клічкі жывёл, а таксама ўласныя імёны, якія ўжываюцца ў значэнні агульнай назвы, але не перайшлі ў разрад агульных назоўнікаў: Сцяпан, Мікола, Глебка, Скарына, Цётка, Скуголіха, Пятрэнчыха, Гагарыны, Гастэлы, Шарык, Жучка (але: зёлкіны, плюшкіны);

  2. назвы літаратурных, музычных і іншых твораў мастацтва, газет, часопісаў, вытворчых прадпрыемстваў і калгасаў, марак аўтамабіляў, якія вырабляюцца ў СНД, выдзеленых двукоссем: «Абеліск» (назва аповесці Васіля Быкава), «Чаравічкі» (назва оперы П.І. Чайкоўскага), «Перамога» (назва газеты), «Сузор’е» (назва часопіса), «Камунарка» (назва фабрыкі), «Фіат» (назва італьянскага аўтамабільнага канцэрна), «Крыніца» (назва калгаса); «Масквіч», «Волга» (але: «мерседэс», «опель»);

  3. назвы традыцыйных святаў, пастоў, культавых кніг, гістарычных эпох: Каляды, Дзяды, Купалле, Біблія, Евангелле, Каран, Рэнесанс, Рэфармацыя (але: сярэднявечча);

  4. прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імён з дапамогай суфіксаў -оў, -аў, -ёў, -еў, -ін- (-ын-): Дубоўкавы (вершы), Віцеў (веласіпед), Галін (бацька), Дашыны (сшыткі);

  5. назвы, утвораныя шляхам складання усечаных асноў, калі першае слова ў поўным словазлучэнні пішацца з вялікай літары: Мінгарсавет, Дзяржплан-,

  6. абрэвіятуры, утвораныя ад уласнага або агульнага імя, якія чытаюцца па назвах літар: БДУ, ВНУ, МТЗ, а таксама абрэвіятуры, утвораныя ад уласнага імя, якія чытаюцца па гуках: МАЗ;

  7. займеннікі Вы і Ваш як форма ветлівасці пры звароце да адной асобы.

3 вялікай літары пішуцца простыя назвы і ўсе словы ў састаўных назвах, калі яны абазначаюць:

  1. дзеючых асоб у пэўных, канкрэтных казках, байках, якія звычайна з’яўляюцца агульнымі назвамі: Баран, Заяц, Снягурачка, Дзед Мароз, Баба-Яга;

  2. 2)геаграфічныя і тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі (у тым ліку дзяржавы, часткі дзяржаў, аб’яднанні, саюзы дзяржаў), а таксама неафіцыйныя тэрыторыі і мясціны: Азія, Крым, Байкал, Верхнія Альпы, Англія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Рэспубліка Беларусь, Заходняя Беларусь,

  3. Садружнасць Незалежных Дзяржаў;

  4. астранамічныя назвы: Венера, Сатурн, Вялікая Мядзведзіца, (сузор’е) Вялікага Пса;

  5. часткі свету, якія ўваходзяць у тэрытарыяльна- адміністрацыйныя адзінкі: Захад, Крайняя Поўнач, Далёкі Усход;

  6. міфалагічных і рэлігійных асоб: Геркулес, Зеўс, Бог, Божая Маці, Ісус Хрыстос.

3 вялікай літары пішудца ўсе словы ў састаўных назвах, калі яны абазначаюдь:

  1. імя, імя па бацьку і прозвішча чалавека, псеўданімы, мянушкі людзей: Яўхім Фёдаравіч Карскі, Якуб Колас, Крывая Карчмарыха;

  2. імя з лічэбнікам, абазначаным словам: Пётр Першы, Аляксандр Другі, Генрых Чацвёрты;

  3. найвышэйшыя ўрадавыя ўстановы і арганізацыі: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, Войска Польскае;

  4. найвышэйшыя пасады і ганаровыя званні: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Міністраў, Герой Сацыялістычнай Працы;

  5. асабліва важныя міжнародныя арганізацыі: Генеральная Асамблея Арганізацыі А’яднаных Нацый, Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, Сусветны Савет Міру;

  6. поўныя назвы ордэнаў, не выдзеленыя двукоссем (акрамя слоў ордэн і ступень); ордэн Славы I ступені (але: ордэн Дружбы народаў, ордэн Айчыннай вайны).

3 вялікай літары пішуцца індывідуальныя назвы гістарычных эпох, падзей: эпоха Адраджэння, Вялікая Айчынная вайна.

3 вялікай літары пішацца першае слова ў састаўных назвах:

  1. сінанімічных назвам са словамі імя, памяць: Коласаўскія чытанні (чытанні памяці Якуба Коласа), Скарынаўская прэмія (прэмія імя Скарыны). Параўн.: коласаўскія творы, скарынаўскі шрыфт;

  2. прэмій увогуле: Дзяржаўная прэмія (Рэспублікі Беларусь), Нобелеўская прэмія міру;

  3. святаў: Першага мая, Дзень друку, Сусветны дзень моладзі, Новы год;

гістарычных падзей і розных дакументаў: Версальскі мір,

  1. Парыжская камуна, Люблінская унія, Закон аб мовах, Дэкларацыя правоў чалавека;

  2. кангрэсаў, з’ездаў, канферэнцый: Сакавіцкая канферэнцыя, Рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове;

  3. устаноў, аб’яднанняў, арганізацый, таварыстваў:

Міністэрства аховы здароўя, Беларускі дзіцячы фонд, Фрунзенскі раённы аддзел народнай адукацыі, Дом літаратараў',

  1. газет, часопісаў, літаратурных, музычных і іншых твораў мастацтва, выдзеленых двукоссем: «Роднае слова» (назва часопіса), «Меч князя Вячкі» (назва рамана Леаніда Дайнекі);

Першае слова пішацца з вялікай літары і ў іншых састаўных назвах.

Заўвага. 3 вялікай літары можа пісацца любое слова, калі яму надаецца асаблівае лексіка-стылістычнае значэнне: Чалавек, Радзіма, Свабода, Мір, Прырода, Паэзія, Памяць.