СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тэкст і яго асноўныя прыметы

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Тэкст і яго асноўныя прыметы»

План-канспект урока па беларускай мове ў 6 класе

Тэма: Тэкст і яго асноўныя прыметы.

Мэты: спрыяць узнаўленню і паглыбленню паняцця вучняў пра тэкст, яго асноўныя прыметы; выпрацоўваць уменні ўспрымаць тэкст як цэласнае выказванне, аб’яднанае тэмай, сэнсам і граматычна; усведамляць залежнасць тыпу тэксту ад зместу выказвання, вызначаць тып выразных па змесце і будове тэкстаў; развіваць уменне вызначаць ключавыя словы і сказы; выхоўваць самстойнасць і працавітасць.

 

Ход урока

 

I. Арганізацыйны момант.

Стварэнне псіхалагічнага настрою на ўрок.

II. Праверка дамашняга задання.


III. Актуалізацыя ведаў.

– Што вы ведаеце пра тэкст? Якія прыкметы для яго характэрны?

– Якія стылі і тыпы тэксту вы ведаеце?

Зараз мы паўторым ужо вядомыя нам звесткі пра тэкст, стылі і тыпы.

 

IV. Вывучэнне новай тэмы.

  • Практыкаванне 7.

Вучні спачатку чытаюць пра сябе, потом спрабуюць уставіць прапушчаныя словы і словазлучэнні.

Тэкст, Тэма, Асноўная думка, загаловак.

  • Заданне на картках.

На партах ляжаць карткі са сказамі. Вучні зачытваюць іх па чарзе.

  1. Выкапалі там рабінку і пасадзілі яе на рагу саду, каля самай хаты. – 3.

  2. На пачатку лета, калі рабіна апранула ярка-ружовы вэлюм, маці сядзела на ганку і слухала, як спяваюць птушкі. – 4.

  3. Назаўтра раніцою мы з маці падаліся ў лес. – 2.

  4. Неяк восенню маці сказала мне: “Сынок, я ў лессе надта харошую рабінку напаткала. Сходзім, выкапаем яе”. – 1.

  5. Дрэўца прынялося,і праз чатыры гады рабінка зрабілася сапраўднай прыгажуняй. – 5.


Вэлюм - кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша; з'яўляецца часткай жаночага шлюбнага (белы) або жалобнага (чорны) убору. 


-Што агульнага ў зачытаных вамі сказах? (Сказы аб’яднаны адной тэмай)

-Што нам неабходна зрабіць, каб гэта даказаць? (Неабходна паставіць сказы ў пэўнай паслядоўнасці).

-Калі мы паставім сказы ў пэўнай паслядоўнасці, што ў нас атрымаецца? (Тэкст).


Размясціце сказы так, каб сапраўды атрымаўся тэкст.


-Да якога тыпу і стылю можна аднесці тэкст, што атрымаўся?


  • Практыкаванне 10.

Чытанне выказвання.

- Ці можна назваць прыведзенае выказванне тэкстам? (не, бо не падзелена на сказы)

Спішыце, правільна афармляючы пачатак і канец кожнага сказа.

Пустка – запушчаная, закінутая прастора, не забудаванае месца, размешчанае паблізу жылля або на месцы былога жылля.


  • Разгляд табліцы “Асноўныя прыметы тэксту”


V. Замацаванне.

  • Чытанне тэксту з практыкавання 11. Разгляд схемы пасля тэксту.

  • Запіс правіла са старонкі 9 у свае сшыткі.

VI. Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага.

Прадоўжыце выразы:

Тэкст – гэта…

Стылі тэксту: …

Тыпы тэксту:…

 

VII. Дамашняе заданне.

§2, практыкаванне 12

VIII. Падвядзенне вынікаў.

Выстаўленне адзнакі іх каменціраванне.