Заданні для паўтарэння тэмы “Назоўнік”
Прапанаваныя заданні можна выкарыстоўваць з мэтай паўтарэння і абагульнення ведаў пра часціну мовы як у 6 класе, так і ў старэйшых класах падчас падрыхтотоўкі да ЦТ.
Растлумачце значэнні слоў:
Буслянка - ___________________________
Касавіца - ____________________________
Паляшук - ____________________________
Дыямент - _____________________________
Зёлка - ________________________________
Устаўце прапушчаныя літары:
Камен..чык, фантан..чык, дз..вятка, д..лікатэс, с..седзі, цянёч..к, агуроч..к, зайч..к, песен..ка, ч..рнавік, н..ўтбук, экват..р, лід..р, відэл..ц, павіл..ён, інтэрв..ю, бул…ён, камп..ютаршчык, эн..ргія, афіцы..нт, пі..нер, фі..лка, водбл..ск, паў..апельсіна, паў..неба, паў..Украіны, с..рвіз, с..рвіс, м..н..джар, ц..плыня.
3. Перакладзіце на беларускую мову:
Гречневая крупа
Резвый котёнок
Собирать чернику
Яркий свет
С лёгким паром!
Собственное мнение
4. Дапішыце канчаткі назоўнікаў:
(мн. лік, Н. скл.) Пал…, луг…, лес…, дом…, азёр…, брат…, сын…
(мн. лік, М. скл.) Хадзіць па пал…, па ляс…, па магазін…, па музе…, па вуліц…
(адз. лік, М. скл.) Працаваць на заводз…, на фабрыц…, у банк…, у бальніц…,
у офіс…, на будоўл…, на кухн…
(адз. лік, Т. скл.) Гаварыць з дзядул…, з бабул…, з Вас…, з Паш…, з Мікіт…, з мац…, з Наташ…, з Марус…
Перакладзіце на беларускую мову:
Гроза прошла. Как весело сверкает всё кругом, как воздух свеж и жидок, как пахнет земляникой и грибами! (И. Тургенев)
Расстаўце знакі прыпынку, вызначце сінтаксічную ролю назоўнікаў:
Навука лепшае багацце.
Зачыняйце калі ласка дзверы.
Надзя я цябе чакаю.
Ранняя восень прыйшла ў лясы і непрыкметна падкралася да вёсак.
Растае снег і лагодна абвявае твар нехалодны вецер.