СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Запазычаныя словы

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Запазычаныя словы»

Тэма: Запазычаныя словы (5 клас)

Мэта: дапамагчы асэнсаваць паняцце “запазычаныя словы”; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; фарміраваць уменне вызначаць лексічнае значэнне слоў, выкарыстоўваючы слоўнік іншамоўных слоў; спрыяць узбагачэнню і развіццю асабістых уяўленняў пяцікласнікаў пра тэатр.

Задачы:

навучальная: выпрацоўваць уменне па пэўных прыметах пазнаваць запазычаныя словы, тлумачыць іх лексічнае значэнне, падбіраць да запазычаных слоў спрадвечна беларускія сінонімы і, наадварот, да беларускіх слоў і выразаў – іншамоўныя адпаведнікі, дарэчна ўжываць запазычаныя словы ва ўласным маўленні;

развіццёвая: развіваць інтэлектуальныя і творчыя здольнасці вучняў, цікавасць да вывучэння беларускай мовы;

выхаваўчая: выхоўваць тэатральную культуру.

Тып урока: урок камбінаванай будовы з элементамі даследавання.

Абсталяванне: інтэрактыўная панэль, слоўнік іншамоўных слоў, інтэлект-карты, тэатральная маска.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

Вітаю ўсіх прысутных! Сённяшні ўрок я хачу пачаць з верша беларускага паэта Мар’яна Дуксы:

Жыццё – тэатр, а людзі ў ім акцёры...
Вільям Шэкспір, і сапраўды ўсё так.
Акцёры мы, але ж і рэжысёры,
Бо ставім мы свайго жыцця спектакль.
Мы самі выбудоўваем сюжэты
І павароты ўсе сваіх дарог.
Адначасова стомленаму свету
Мы прамаўляем доўгі маналог.
Шчасліўчыкам, відаць, не будзеш век ты,
На тэатральнай сцэне – штурхатня.
Бываюць і правальныя праекты,
Здараецца нікчэмная гульня.
Згуляць хоць як – заўжды вялікі сорам,
А б’юць у ладкі – радасна да слёз.
Прыемна быць уласным рэжысерам,
Ды рэжысер галоўны – гэта лёс.

ІІ. Актуалізацыя ведаў

Франтальнае апытванне:

  • Які раздзел мовазнаўства мы з вамі вывучаем? (Лексікалогія)

  • Што вывучае лексіка? (Слоўнікавы склад мовы)

  • Што такое слова? (Асноўная адзінка мовы, якая мае значэнне і служыць сродкам зносін)

  • Як называецца галоўны сэнс, аб якім мы думаем, калі вымаўляем слова? (Лексічнае значэнне)

  • Скажыце, ці значэнні ўсіх слоў у вершы вам зразумелыя?

  • Як вы думаеце, усе словы, ужытыя аўтарам, з’яўляюцца беларускімі?

ІІІ. Мэтавызначэнне, пастаноўка задач

Мы завочна пабываем з вамі ў тэатры, глыбей пазнаёмімся з яго гісторыяй, устройствам , а галоўнае – моўнымі асаблівасцямі. Як сапраўдныя мовазнаўцы, вы зможаце высветліць, якія словы прыйшлі ў беларускую мову з іншых моў, у сувязі з чым гэта адбылося, навучыцеся актыўна выкарыстоўваць іх у маўленні (вучні атрымліваюць у якасці тэатральнай праграмкі кароткія слоўнікі тэатральных тэрмінаў).

Выконваць заданні вы сёння будзеце і ў сшытку, і папрацуеце з інтэрактыўнымі рабочымі лістамі.

ІV. Знаёмства з новай тэмай

Якія ж прыметы нам дапамогуць апазнаць “словы-прышэльцы”? Давайце разледзім інтэлект-карты.

Праца па варыянтах.

В1. Выпішыце з тэксту запазычаныя словы: “Старажытнагрэчаскі тэатр нарадзіўся з містэрый ў гонар Дыяніса. У тыя часы існавалі п’есы толькі двух жанраў – трагедыі і камедыі. Усе ролі ігралі мужчыны. Акцёры выступалі ў велізарных масках і на катурнах. Дэкарацый не было”.

В2. Выпішыце з тэксту запазычаныя словы: “Ва ўсе часы тэарт уяўляў сабой мастацтва калектыўнае; у сучасным тэатры ў стварэнні спектакля, акрамя акцёраў і рэжысёра, удзельнічаюць мастак-сцэнограф, кампазітар, харэограф, а таксама бутафоры, касцюмеры, грымёры, рабочыя сцэны, асвятляльнікі”.

- Мы ўстанавілі, што дадзеныя словы з’яўляюцца запазычанымі. Але з якіх моў яны прыйшлі да нас і што абазначаюць? Адказы на гэтыя пытанні мы не знойдзем у падручніку. Што ж нам дапаможа? (Вучні: “Слоўнік”.)

Лексічная хвілінка. Знаёмства са Слоўнікам іншамоўных слоў.

Заданне (выканаць вусна). Такім чынам, выкарыстоўваючы слоўнік замежных слоў, высвятліце, якое ж лексічнае значэнне слоў і з якіх моў яны запазычаныя.

В.1 Катурны (греч. kothornos, лат. cothurnus) – від абутку з высокай падэшвай, які надзяваўся трагічнымі акцёрамі старажытнага грэчаскага і рыжскага тэатраў для надання фігуры велічнасці. 

В.2 Містэрыя      [Ад грэч. mystērion – таінства.]
    1. У Старажытнай Грэцыі, Старажытным Рыме і краінах Старажытнага Усходу — тайныя рэлігійныя абрады ў гонар бажаства, у якіх маглі прымаць удзел толькі давераныя асобы.
    2. Рэлігійная драма на біблейскія сюжэты ў сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе.
- А зараз я прапаную вам разгадаць крыжаванку па тэме “Тэатр”

Інтэрактыўная крыжаванка.

https://onlinetestpad.com/yelpq44beanao

- Хто можа мне назваць уласнабеларускае слова, якое трапілася ў красвордзе? (заслона)

- Скажыце, а якім прыборам карыстаюцца гледачы, каб добра бачыць усё, што адбываецца на сцэне? (Бінокль (фр) – аптычная прылада з дзвюх паралельна злучаных падзорных труб для разглядвання аддаленых прадметаў).

V. Фізкульхвілінка

Зрокавая гімнастыка “Бінокль”

VІ. Замацаванне новага матэрыялу

Трапляючы ў іншыя краіны, мы можам зразумець некаторыя словы, нават не ведаючы мову. І зараз пераканаемся ў гэтым: на сладзе прадстаўлены французскія словы, якія вам неабходна запісаць па-беларуску.

Bénéfice (бенефіс) - спектакль у гонар аднаго з заслужаных удзельнікаў.

Repertoire (рэпертуар) - сукупнасць п’ес, якія выконваюцца ў тэатры.

Sресtасlе (спектакль) - пастаноўка, паказ п’есы.

Souffleur (суфлёр) -  работнік тэатра, які падказвае акцёрам. 

sujet (сюжэт) - сукупнасць звязаным паміж сабой дзеянняў, падзей, у якіх раскрываецца асноўны змест мастацкага твора і характары дзеючых асоб.

festival (фестываль) - грамадская ўрачыстасць з паказам і праглядам якога-н. віду мастацтва.

Pièce (п’еса) - драматычны твор, прызначаны для пастаноўкі на сцэне.

Première (прэм’ера) - першая пастаноўка новага спектакля.

Personnage (персанаж) - дзеючая асоба ў мастацкім творы.

intrigue (інтрыга) - сюжэтная лінія ў мастацкім творы, для якой характэрны асаблівы драматызм і напружанасць дзеяння.

geste (жэст) - рух рукі, галавы, які суправаджае або замяняе чалавечую мову.


Творчы заданне. Прачытайце тэкст. Замяніце запазычаныя словы беларускімі адпаведнікамі альбо сінонімамі.

Тэатр “Школьнікі” аб’яўляе кастынг (праслухоўванне/прагляд) у трупу (калектыў) Івана Іванова.

На суд журы (спецыялістаў) неабходна прадставіць маналог (прамову), байку, верш на беларускай мове. Да праслухоўвання рэкамендуецца выбіраць творы класічнай літаратуры.

Да ўдзелу ў кастынгу неабходна: спампаваць і запоўніць анкету (апытальны ліст), прымацаваць дзве фатаграфіі (два здымкі) і адправіць менеджару (кіраўніку) на e-mail (электронную скрыню).


Праверыць засваенне сённяшняй тэмы нам дапаможа тэставае заданне. https://www.liveworksheets.com/3-tp123216my

VІІ. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія

У беларускай мове дастаткова вялікая колькасць запазычаных слоў. Сёння мы пераканаліся ў гэтым на прыкладзе толькі адной тэматычнай групы слоў – “Тэатр”.

- Як вы думаеце, ці можна лічыць працэс запазычання слоў з іншых моў спосабам узаемаабагачэннем розных народаў, напрыклад, элементамі культуры, дасягненнямі навукі і тэхнікі? Ці трэба ў сучасных умовах папаўняць свой слоўнікавы багаж іншамоўнымі словамі? Чаму?

Рэфлексія “Тэатральная маска”

  • Што з’яўляецца сімвалам тэатра? (Маска (араб.) - накладка на твар, падобная на звярыную морду або чалавечы твар).

Калі вы лічыце, што сённяшні ўрок прайшоў плённа і вы набылі новыя веды і ўменні, у вас не было цяжкасцей пры вырашэнні навучальных задач, надзеньце маску, якая ўсміхаецца.

Настаўнік дзякуе вучням за актыўную творчую працу на ўроку.

VІІІ. Выстаўленне і каменціраванне адзнак

Настаўнік называе адзнакі і каменціруе іх.

ІХ. Дамашняе заданне

Скласці і запісаць тэматычны слоўнік-праект на адну з тэм: “Музыка”, “Жывапіс”, “Спорт”, “Мода”, “Кухня”, “ІТ-сфера”, “Прафесіі”, “Побыт”. Дадатковае заданне: выкарыстоўваючы слоўнік іншамоўных слоў, высветліць, з якіх моў запазычаныя словы.