Урок 51
Тэма: Зычныя гук] [д] - [дз']
Мэты: замацоўваць веды вучняў пра зычны я гук: [д] i [дз'], вучыць адрознiваць на слых мяккі гук [дз'], развiваць фанематычны слых, развiваць арфаграфiчную пільнасць праз уменне знаходзiць арфаграмы ў словах; развiваць лагічнае мысленне пры выкарыстанні алгарытму; выхоўваць ветлівасць, узаемапавагу.
Ход урока
1. Арганiзацыйны момант
Каб добра вучыцца,
Трэба вельмi многа знаць.
Кожны дзень капілку ведаў
Несупынна папаўняць.
- Я думаю, што кожны з вас імкнецца да трывалых ведаў.
Таму на ўроку старайцеся быць уважлiвымi, стараннымт, актыўнымі. Я жадаю вам поспехаў.
2. Праверка дамашняга задання
- Адгарнiце сшыткi. Праверым дамашняе заданне. Растлумачце прыказку. Якiя лiтары падкрэслiлi пасля дз?
3. Актуалiзацыя ведаў
Арфаграфiчная хвiлiнка.
- Прачытайце верш. Устаўце патрэбныя літары.
Дзе хто хо .. iць, дзе хто блу .. iць,
Дзе хто ёсць i дзе хто бу .. е,
Цi то блізка, цi .. алёка, -
Ве .. ае пра ўсё сарока.
Бо яе .. аўжэзны хвост
Чуе ўсё за многа вёрст.
- Назавiце словы з гукам [дз'], растлумачце ix правапiс.
- Падлiчыце колькасць лiтар i гукаў у выдзеленых словах.
Хвiлiнка чыстапісання.
- Запішыце дату i радок чыстапiсання.
дзе дзя дзю дзь здз
сцюдзёны дзяўчынка дзяжурны
4. Замацаванне вывучанага
Работа па падручнiку.
Практыкаванне 20, С. 12. Выбарачнае пісьмо.
- Разгледзьце щважлiва малюнкi. Дапоўніце сказы патрэбнымi словамі. Назавiце словы з гукам [дз']. Запiшыце адзiн сказ на выбар. Падкрэслiце дз разам з наступнай літарай.
Практыкаванне 21, С.12. Пісьмо з каменціраваннем.
- Прачытайце прыказку. Растлумачце яе сэнс. Якiя гукі вымаўляюцца на месцы пропускаў? Якiя літары трэба ўставіць у словы?
- Спішыце. Устаўце патрэбныя лiтары.
Развiццё вуснага маўлення.
- Паслухайце верш. Чаму дзяцей назвалі добрымі? Назавiце словы, у якiх ёсць гук [дз'].
- Зараз давайце ўспомнiм правілы паводзiн у грамадскiм транспарце.
- Адкажыце на пытаннi. Як трэба размаўляць у аўтобусе, трамваі, тралейбусе, метро?
- Каму трэба ўступаць месца ў транспарце?
Складанне памяткi «Правiлы паводзiн у транспарце»
1. Заходзiць у транспарт патрэбна не спяшаючыся, не апярэджваючы ўcix.
2. Пры ўваходзе ў грамадскi транспарт неабходна здымаць з плячэй рукзакi i аб'ёмныя (напрыклад, слартыўныя сумкі, каб не турбаваць iншых пасажыраў.
3. Непрыгожа разглядаць пасажыраў у грамадскім транспарце.
4. Калi вы едзеце ў транспарце са сваім знаёмым, i вам не церпіцца пагаварыць, можаце пагутарыць, але толькi напаўголаса.
5. Нават у перапоўненым вагоне метро ці салоне аўтобуса старайцеся выконваць правілы добрага тону: не апірацца на іншых пасажыраў, не штурхаць ix пры выхадзе, не наступаць людзям на ногі.
6. Выхаваны чалавек саступае месца пажылым людзям, дзецям, жанчынам з цяжкiмi сумкамі.
7. Саступаючы месца щ транспарце, варта вымаўляць этыкетную фразу: «Калі ласка, сядайце». Проста ўстаць i моўчкі паказаць iншаму пасажыру на свабоднае месца няветлiва. Той каму саступiлi месца, павiнен падзякаваць за аказаную ветлiвасць.
8. Да выхаду з грамадскага транспарту належыць рыхтавацца загадзя. Захаванню гэтага правiла этыкету варта надаваць асаблiвую ўвагу ў тым выпадку, калi у салоне шмат людзей. Перш чым абысцi таго цi iншага чала века, якi стаяў перад вамі на шляху да выхаду, па правiлах добрага тону, варта пацiкавiцца ў яго, цi не збiраецца ён таксама выходзiць на першым прыпынку.
Фiзкультхвiлiнка.
Паравоз крычьщь:
- Ду-ду-ду-у-у-у!
Я iду-iду-iду-iду.
Колы весела бягуць,
Колы песеньку пяюць:
- Чах-чах-чах,
Чух-чух-чух.
Чах-чах-чах,
Чух-чух-чух.
Ш-ш-ш ... Ту-у-у ...
Прыехалi.
Практыкаванне 23, с. 13.
- Прачытайце назву верша i разгледзьце малюнак да яго. Як вы думаеце, пра якiя падзеi можа расказаць нам аўтар у гэтым вершы? (Адказы дзяцей.)
- Паслухайце верш. Як Жора дапамагае дарослым? Як вы разумееце выраз: ты для нас - апора?
- Спiшыце першы сказ, устаўце прапушчаныя лiтары. Падкрэслiце лiтары, якiя пiшуцца пасля дз. Растлумачце выбар арфаграмы.
- Якое слова ветлiвасцi сустрэлася ў вершы? Запiшьще яго.
- Якiя справы вы любiце рабiць разам з дарослымi?
Практыкаванне 24, с. 14. Запiс nад дыктоўку.
- Прачытайце прыказку. Растлумачце, чаму так гавораць?
Назавіце словы з гукамі [д] i [дз'].
- Зараз запiшам гэту прыказку пад дыктоўку.
Узаемаправерка.
Работа па варыянтах.
Практыкаванне 25, с. 15.
- Адкажыце на пытаннi, карыстаючыся словамi з правага слупка. Якi гук вымаўляецца ў гэтых словах замест [д]?
Складанне алгарытму: «Як запiсаць адказ на пытанне».
1. Складзi сказ.
2. Змянi словы так, як патрабуе сэнс.
3. Звярнi ўвагу на словы, якiя ты змяніў. Цi памяняўся ix правапіс? Чаму?
1 варыянт - запiсвае першы сказ, тлумачыць правапiс дз.
2 варыянт - запiсвае другi сказ, тлумачыць правапic дз.
3 варыянт - запicвае трэцi сказ, тлумачыць правапic дз.
(Каля дошкi па аднаму жадаючаму, астатнiя у сшытках.)
5. Этап iнфармавання аб дамашнім заданнi
Практыкаванне 26, с. 15.
Спiшыце, устаўце д або дз. Падкрэслiце дз разам з наступнай літарай. Паўтарыць правiла.
6. Падвядзенне вынікаў урока
Гульня «Праўда цi не”
- Праўда цi не, што гук [д] - цвёрды?
- Праўда цi не, што пасля [дз'] пiшуцца лiтары: а, о, у,ы, э?
- Праўда цi не, што лiтары: я, ё, ю, i, е, ь пiшуцца пасля гука [дз']?
- Праўда цi не, што у слове дуб гук [д] - цвёрды?
7. Рзфлексiя
- Што вам спадабалася на ўроку?
- Якiя заданнi былi цяжкiмi для вас?
- Хто змог выканаць усе заданнi без памылак?
- Што новага даведалiся на ўроку?
- Што навучылiся рабiць?
8. Ацэньванне настаўнікам
Урок 52
Тэма: Зычны я гукі [д] - [дз'].
Мэты: замацоўваць веды вучняў пра гукі [д] - [дз'], ix абазначэнне на пiсьме; удасканальваць уменні адрознiваць на слых мяккі гук [дз']; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў словамi-назвамi дзён тыдня, словамi ў напiсаннi якiх адбылiся змены; развiваць фанематычны слых, мысленне, арфаграфiчную пільнасць праз уменне знаходзiць арфаграмы ў словах; развiваць лагічнае мысленне пры выкарысганні
алгарытму; выхоўваць ветлiвасць, узаемапавагу.
Ход урока
1. Арганiзацыйны момант
Празвінеў званок вясёлы.
Мы ўрок пачаць гатовы.
Будзем дружна працаваць,
Будзем веды набываць.
Тата з мамай на рабоце,
А лянота - у балоце.
Мы за парты цiха селi
І на дошку паглядзелi.
2. Праверка дамашняга задання
Настаўнік выбарачна правярае дамашняе заданне. Вучнi ацэньваюць калiграфiчнае напiсанне, сваю работу.
3. Арфаграфiчная хвiлiнка
Гульня «Хто хутчэй».
Клас дзелiцца на групы. Па камандзе настаўніка вучнi запаўняюць карткі. Перамагае тая каманда, якая хутчэй за ўcix выконвае заданне.
- Змянiце славы так, каб цвёрды гук [д] перайшоў у мяккi [дз']. Запiшыце словы парамi.
атрады - у атрадзе
горад -
сады -
вада -
града -
праўда -
год -
вяду -
параход -
карагод -
кладу -
4. Хвiлiнка чыстапiсання
Дзя дзю да
Дзякуй Вам!
5. Замацаванне вывучанага
Узнаўленне правiла .
Работа па падручнiку.
Практыкаванне 27, с. 15.
Работа па варыянтах.
- Паслухайце верш. Якi гук прапушчаны ў словах? Якiмi лiтарамi трэба яго абазначыць?
1 варыянт - спісваюць першы сказ, устаўляюць прапушчаныя лiтары.
2 варыянт - спiсваюць другi сказ, устаўляюць прапушчаныя лiтары.
Рубрыка «Будзьце ўважлiвыя!”
Тыдзень - па-руску неделя.
Нядзеля - па-руску воскресенье.
- Запiшыце словы ў сшытак, пастаўце нацiск, падкрэслiце лiтары дз.
- Падлiчыце колькасць лiтар i гукаў у гэтых словах.
Фiзкультхвiлiнка.
Па дарожцы, па дарожцы
Скачам мы на правай ножцы.
А па гэтай па дарожцы
Скачам мы на левай ножцы.
Па сцяжынцы пабяжым,
Да палянкі дабяжым.
На палянцы, на палянцы
Мы паскачам быццам зайцы.
Стоп! Мы крыху адпачлі
І дамоў пяшком пайшлі.
Практыкаванне 28, с. 16.
- Прачытайце сказ. Дапоўніце яга патрэбным словам. Назавiце словы з гукам [дз'].
Пiсьмо пад дыктоўку. (Адзiн вучань працуе ля дошкі.)
- Зараз праверце сваю работу па падручнiку.
- Падкрэслiце у словах лігары, якiя пiшуцца пасля спалучэння лiтар дз.
Развiццё маўлення.
Практыкаванне 29, с. 16.
- Дапоўніце сказы патрэбнымi словамi. Для гэтага перакладзiце дадзеныя рускiя словы на беларускую мову.
Работа ў парах.
Практыкаванне 30, с. 17.
- Прачытайце назвы дзён тыдня. Размясціце ix па парадку. Устаўце патрэбныя лiтары. Запiшыце назвы дзён па парадку ў свае сшыткi.
Фiзкультхвiлiнка для вачэй.
Слоўнікавая работа.
- Сёння мы пазнаёмiмся з новым слоўнікавым словам. А што гэта за слова, вы здагадаецеся, калi адгадаеце загадку.
3 ёй не варта жартаваць -
Гэта ведаеце самі:
Пачняце як распранаць,
Зальяцеся ўсе слязамi. (Цыбуля.)
Цi любiце вы цыбулю? Садзiце цыбулю на градках? (Адказы дэяцей.)
- Запiшыце слоўнікавае слова у сшыткi i падзялiце на склады. Пастаўце нацiск у слове цыбуля.
Самастойная работа па варыянтах.
Практыкаванне 31, с. 17.
- Прачытайце. Змянiце словы ў дужках так, як патрабуе сэнс.
1 варыянт - запiсвае першыя два сказы.
2 варыянт - запiсвае трэцi i чацвёрты сказы.
Уэаемаправерка.
Практыкаванне 32, с. 18.
- Разгадайце рэбус. Дапоўніце сказы патрэбнымi словамi.
Якi гук вымаўляецца на месцы пропускаў? Якiя лiтары трэба ўставiць у словы? Запiшыце сказ са слоўнікавым словам.
6. Этап iнфармавання аб дамашнiм заданнi
Практыкаванне 33, с. 18.
- Прачытайце верш. Спiшыце першы сказ. Устаўце патрэбныя лiтары, растлумачце ix правапiс.
7. Падвядзенне вынікаў урока
Тэст на картках
1. Падкрэслiце лiтары, якiя абазначаюць мяккасць зычных на пiсьме:
а, i, у, я, е, ю, ь , ы, ё.
2. Падкрэслiце словы з цвёрдым гукам [д].
Дзiва, дамы, хадзіць, дзіця, дзед, дуб, доўгі, дзівак, думаць.
3. У якiх словах трэба пісаць літару я? Падкрэслiце ix.
Дз .. цел, Дз .. ніс, д .. рога, Д..нiла.
4. Вымавіце слова дзень. Адзначце знакам “+” правiльнае выказванне.
Усе зычныя у гэтым слове цвёрдыя.
Усе зычныя у гэтым слове мяккiя.
У гэтым слове ёсць i цвёрдыя, i мяккiя зычныя.
5. Запiшыце адказы на пытаннi.
Узор. Дзе сядзiць птушка?
Птушка сядзіць у гняздзе.
Дзе плавае рыбка?
Дзе пасадзiлi яблыньку?
Дзе растуць агуркі?
Словы для даведак: вада, града, сад.
(Узаемаправерка, правільны варыянт на дошцы)
8. Рэфлексiя. Ацэньванне настаўнікам
- Хто выканаў заданне без памылак?
- Зараз мне патрэбны 2 чалавекi, якiя дапамогуць скласцi з рассыпаных лiтар слова МАЛАЙЦЫ.
- Гэтая мая адзнака yciм вам. Але некаторыя заслужылi i iндывiдуальнай адзнакi.
Урок 53
Тэма: Зычныя тукі [т] - [ц']
Мэты: пазнаёміць вучняў з асаблiвасцямi гукау [т] - [ц']; навучыць правiльна вымаўляць гук] [т] - [ц']; развiваць арфаграфічную пільнасць, узбагачаць i развiваць вуснае маўленне; выхоўваць сяброўскія адносiны.
Ход урока
1. Арганiзацыйны момант
Празвінеў ужо званок,
Мы хутчэй пачнем урок.
Будзем мы чытаць, пісаць,
Усе разам сябраваць.
- Я жадаю вам трывалых ведаў, добрага настрою, сумеснай радаснай працы. Я буду шчаслiвая, калi ўрок пашырыць вашы веды, калi вы будзеце дапамагаць мне на ўроку.
2. Праверка дамашняга задання
- Прачытайце верш. Якiя літары вы ўставiлi?
- Якое правiла вам сустрэлася?
- Як праверыць правапiс [д] i [дз']?
3. Арфаграфiчная хвiлiнка
Гульня “Пабудуй новае слова”.
- Вылучыце са слоў часткi i злучыце ix у новае слова. (Вучні па аднаму запiсваюць на дошцы, астатнiя у сшытках.)
Лагодна + стаўка + качаня = ластаўка
Дзяўбці + чын + казка = дзяўчынка
Bixop + дэпо + умелец = вiдэлец
Сцюдзёны + жаданне = сцюжа
Цыклон + бумеранг + лянота = цыбуля
Узаемаправерка.
4. Хвiлiнка чыстапiсання
т та ту ты то тэ
ць ця цю ці цё це
(Самаацэнка. Крытэрый самаацэнкі - акуратнасць)
5. Знаёмства э тэмай урока
- Хто здагадаўся, якая тэма нашага урока? (Зычныя тукі [т] - [ц'])
- Правiльна. Сёння мы будзем вучыцца правiльна вымаўляць гукі [т], [ц'], пicаць словы з лiтарамi, якiя абазначаюць гэтыя гукі.
- Паглядзiце ўважлiва на склады, якiя вы запiсалi. Што вы можаце пра ix сказаць?
Дзецi падагульняюць i робяць выснову, што гук [т] - цвёрды, а гук [ц'] - мяккi.
6. Першаснае успрыманне новай тэмы
Работа па падручнiку.
Практыкаванне 34, с. 19.
- Адгадайце загадкi. 3найдзiце словы з гукамі [т], [ц'].
Вымавіце гэтыя словы.
- Спiшыце адну загадку на выбар. У дужках запiшыце адгадку. Падкрэслще ц разам з наступнай літарай.
Практыкаванне 35, с. 19.
- Вымавіце словы парамi. Якiя гукі абазначаюць выдзеленыя лiтары? Якi з гукаў цвёрды, а якi мяккi?
Работа з правілам.
- А зараз прачытаем правiла на старонцы 20. Чытанне настаўнікам.
Чытанне пра сябе.
Гульня ў пары «Дапоўні сказ».
Адзiн вучань з пары зачытвае пачатак правiла, другi працягвае яго.
- Гук [т] цвёрды, таму пасля яго пiшуцца (а, о, у, ы, э).
- Гук [ц'] мяккi, таму пасля яго гпшуцца (я, ё, ю, е, i, ь).
- Гэта правiла ў нас сёння будзе «дзяжурным».
Фiзкультхвiлiнка.
Усе мы з вамі пацягнулiся,
1 - нагнулiся, 2 - прагнулiся,
Нахiлiлiся улева, управа,
Руиi уперад, уверх, убок.
Усмiхнулiся сябру злева,
Усмiхнулiся сябру справа,
А цяпер наадварот.
Стала зноў нам весялей.
І працуем мы далей.
7. Засваенне новых ведаў
Практыкаванне 36, с. 20.
- Прачытайце сказы. Выпiшыце выдзеленыя словы парамi.
Цвёрдыя цi мяккiя гукі абазначаюць лiтары т, ц у гэтых словах?
3найдзiце ў сказах iншыя словы з гукам [ц']. Падкрэслiце арфаграму «дзяжурнага правіла».
(Адзiн вучань працуе ля дошкі.)
Практыкаванне 36, с. 20.
- Прачытайце лiчылку. Назавiце словы, у якiх ёсць гук [т] або [ц'[. Як гэтыя гукі абазначаюцца на пiсьме? Вусна змянiце выдзеленыя словы так, каб замест [т] вымаўляўся [ц'].
- Калi вы карыстаецеся лiчылкамi? У якiя гульнi вы любiце гуляць з сябрамi? Разлiчыцеся пры дапамозе гэтай лiчылкi. (3 дапамогай лiчылкi дзецi дзеляцца на групы.)
8. Кантроль i прымяненне ведаў на практыцы
Самастойная работа ў групах.
1 група.
3мянiце словы па ўзоры. Назавiце словы з гукам [ц'].
Самалёт - у самалёце кот - коцік
Ракета - у __________ хвост - ____________
Карэта - у __________ мост - _____________
Падкрэслiце арфаграму “дзяжурнага правіла”.
2 група
Складзіце словы са складоў, падкрэслiце арфаграму “дзяжурнага правіла” разам з наступнай літарай.
зе, га, та - ____________ гу, ка, тар - ____________
ле, бi, цiк -___________ цiк, бра - ______________
цік, ко - ____________ ке, цiк, бу - ____________
3 група
Дапоўніце словы лiтарамi, якiя абазначаюць галосныя гукі.Запiшыце, што атрымалася. Падкрэслiце арфаграму “дзяжурнага правіла” разам з натупнай літарай.
Цльпн - _
Тлрк - _
Кпст - _
Гльштк _
Сштк - _
ксцм - _
брцк - _
хстк - _
вдзцль - _
вцр - _
9. Этап iнфармавання аб дамашнім заданнi
Практыкаванне 38, с. 21.
_ Спiшыце скорагаворку. Падкрэслiце ц з наступнай літарай.
10. Падвядзенне вынікаў урока
- 3 якiмi гукамі мы працавалі?
Складанне алгарытму правапісу слоў з т - ц.
11. Рэфлексiя. Ацэньванне настаўнікам
Закончыце фразу:
- Я навучыўся ...
- Я зразумеў, як
- Мне на ўроку было незразумелым ...
-А напрыканцы ўрока адгадайце сказ, якi я зашыфравала.
Кожны лік адпавядае парадкаваму нумару лiтары ў алфавіце.
5,9, 32, 12,21, 11 9, 1, 17, 18, 1,25, 21.
- Дзякуй за працу!
урок 54
0--===============
Тэма: Зычны я ryKi [т] - [ц'].
мэты: удасканальваць навык! вымаулення гука Iц'} i слоу з iM,
практыкаваць У вылучэннi на слых слоу з гукам I ц'}, назiраць за
словамi, якiя У беларускай i рускай мовах адрознiваюцца У вымауленнi
ryKaMi [т] _ [т']; узбагачаць слоунiкавы запас навучэнцау; развiваць
уменне вызначаць паслядоунасць гукау у словах, фанематычны
слых, звязнае вуснае мауленне, мысленне, памяць; выхоуваць добрыя
aAHociHbl да родных, блiзкiх.
Ход урока
1. Арганiзацыйны момант
_ Добры дзень, мае дарагiя хлопчыкi i дзяучынкi! Рада ба-
чыць вас здаровенькiмi, вясёленькiмi, raToBblMi адправiцда у па-
дарожжа за ведамi.
Празвiнеу званок вясёлы.
Мы урок пачаць гатовЫ.
Будзем дружна працаваць,
Будзем веды набываць.
Тата з мамай на рабоце,
А ля нота - У балоце
Мы за парты цiха селi
1 на дошку паглядзелi.
2. Праверка дамаwняга заданнЯ
_ Правiльна вымавiце скорагаворку. Назавiце словы з тукам!
(т), [ц'[. Як абазначаецца мяккасць гука (ц') на пicьме?
з. Арфаграфiчная хвiлiнка
_ Прачытайце скорагаворку. Навучыцеся хутка i правiльна
яе вымаУлядь. Назавiце сЛоВЫ з гукам (д').
у иемры цецераняткi цiкуюць татку.
Праводзiцца конкурс на лепшага чытальнiка cKoparaBopKi.
4. Хвiлiнка чыстапiсання
_ Запiшыце дату i радок чыстапiсання.
Ручку правiльна бяру,
Лiст з нахiлам пакладу.
Сяду роуна, не сагнусЯ,
1 за працу я вазьмуся.
27