СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Операция "Багратион"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Падрыхтоўка да аперацыі

Для правядзення Беларускай аперацыі прыцягваліся сілы чатырох франтоў: 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі І.Х.Баграмян), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік, з 26 чэрвеня генерал арміі

І.Д.Чарняхоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік, з 28 ліпеня генерал арміі Г.Ф.Захараў) і 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі, з 29 чэрвеня маршал К.К.Ракасоўскі), авіяцыя далёкага дзеяння і Дняпроўская ваенная флатылія. Яны мелі 2 400 тыс. чалавек, больш за 36 тыс. гармат і мінамётаў, 5 200 танкаў і самаходных гармат, 5 300 баявых самалётаў.

Трэба адзначыць, што першапачаткова аперацыі франтоў планаваліся на глыбіню 70—160 км. Пры пастаноўцы такіх параўнальна абмежаваных задач, відаць, улічвалася беспаспяховасць наступальных аперацый Заходняга фронту ў восеньска-зімовай кампаніі 1943—1944 гг. У далейшым, калі наступленне набывала ўсё болыны поспех, планы франтоў былі ўдакладнены.

Планам аперацыі "Баграціён" прадугледжваліся таксама актыўныя дзеянні беларускіх партызан, мелася на ўвазе цеснае іх узаемадзеянне з войскамі Чырвонай Арміі.

Для паляпшэння аператыўнага кіраўніцтва баявымі дзеяннямі партызанскіх фарміраванняў, іх каардынацыі з дзеяннямі армейскіх часцей былі створаны і прыкамандзіраваны да ваенных саветаў франтоў аператыўныя групы БШПР, якім падпарадкоўваліся ўсе партызанскія атрады і брыгады, што дыслацыраваліся на адпаведных аператыўных напрамках франтоў.

За дзень да пачатку аперацыі ў палосах наступлення дывізій першага эшалона перадавыя батальёны правялі разведку боем. Найбольшы поспех быў дасягнуты на 1-м Прыбалтыйскім фронце. Тут падраздзяленні пры падтрымцы танкаў, артылерыі і авіяцыі пад канец дня 22 чэрвеня паглыбіліся на 6—8 км і, па сутнасці, прарвалі першую лінію абароны гітлераўцаў. На аршанскім напрамку ў паласе 3-га Беларускага фронту перадавыя батальёны сустрэлі ўпартае супраціўленне ворага і поспеху не мелі. Паводле сведчання ўзятага пазней у палон камандзіра 206-й пяхотнай дывізіі генерал-лейтэнанта А.Хітэра, германскае камандаванне прыняло разведку боем за чарговае няўдалае наступленне савецкіх войск. Гэта быў яшчэ адзін пралік гітлераўцаў, удар на наступны дзень асноўных сіл нашых войск аказаўся для іх яшчэ больш нечаканым і ашаламляльным.

Пераход у наступленне. Віцебскі «кацёл»

23 чэрвеня 1944 г. галоўныя сілы 1-га Прыбалтыйскага, 3-га і 2-га Беларускіх франтоў пасля магутнай артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі перайшлі ў наступленне на віцебскім, аршанскім і магілёўскім напрамках. На наступны дзень на бабруйскім напрамку абрушылі ўдары па праціўніку войскі 1-га Беларускага фронту.

Найбольш упартыя баі разгарнуліся пад Віцебскам і Оршай, якія гітлераўцы ператварылі ў магутныя вузлы супраціўлення. Утрыманню гэтых гарадоў нямецкае камандаванне надавала асаблівае значэнне, паколькі Віцебск прыкрываў шлях у Прыбалтыку, а праз Оршу ішлі карацейшыя дарогі да

Мінска.

У выніку паспяховых баёў абодва флангі віцебскай групоўкі ворага былі разгромлены. 25 чэрвеня войскі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага і 39-й 3-га Беларускага франтоў злучыліся на захадзе ад Віцебска, завяршыўшы яе акружэнне.

У выніку актыўных, зладжаных дзеянняў савецкіх войск Віцебскі "кацёл" быў рассечаны на часткі. 26 чэрвеня ў ім ужо былі тры ізаляваныя групы: адна ў раёне Віцебска, другая на паўднёвым захадзе ад горада, трэцяя на захадзе.

У гадзіну ночы 26 чэрвеня 145-я дывізія 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту настолькі імкліва ўварвалася ў Віцебск, што фашысты не паспелі ўзарваць ні чыгуначную станцыю, ні масты цераз Заходнюю Дзвіну. Па іх галоўныя сілы дывізіі пераправіліся ва ўсходнюю частку горада і да сярэдзіны дня разам са злучэннямі 39-й арміі 3-га Беларускага фронту ачысцілі Віцебск ад праціўніка. Рэшткі гітлераўскай 206-й пяхотнай дывізіі здаліся ў палон.

На працягу дня і ночы 27 чэрвеня савецкія войскі пры актыўнай падтрымцы авіяцыі сціскалі кальцо вакол варожай групоўкі, якая налічвала больш за пяць дывізій і шмат дробных падраздзяленняў. Яе вайсковыя часці перамяшаліся, афіцэры згубілі кантроль над падначаленымі. Пасля няўдалых спроб вырвацца з "катла" арганізаванае супраціўленне фактычна спынілася. Адны падраздзяленні здаваліся ў палон, іншыя разбегліся па лясах і балотах, з імі вялі барацьбу партызаны.

За шэсць дзён баёў вораг страціў 20 тыс. салдат і афіцэраў забітымі, больш за 10 тыс. былі ўзяты ў палон. У ліку палонных аказаліся камандзір 53-га армейскага корпуса генерал-палкоўнік Ф.Гальвітцэр, начальнік штаба гэтага корпуса палкоўнік Шміт, камандзір 206-й пяхотнай дывізіі генерал-лейтэнант А.Хітэр, камандзір 197-й пяхотнай дывізіі палкоўнік Прой і інш.

Вызваленне Оршы. Бабруйскі «кацёл»

25 чэрвеня быў вызвалены Багушэўск. Авалоданне ім мела вялікае аператыўнае значэнне: дазваляла паскорыць увод у прарыў конна-механізаванай групы пад камандаваннем генерал-лейтэнанта М.С.Аслікоўскага і 5-й гвардзейскай танкавай арміі маршала бронетанкавых войск П.А.Ротмістрава. Усяго ў прарыў уводзілася да 1 тыс. танкаў і самаходных гармат. Ужо 26 чэрвеня конна-механізаваная група выйшла да Сянно, а 5-я гвардзейская танкавая армія на аўтамагістраль Масква—Мінск і чыгунку Орша—Мінск у раёне Талачына ў абыход буйной групоўкі ворага, якая працягвала ўтрымліваць раён Оршы.

Баі за Оршу працягваліся ўсю ноч з 26 на 27 чэрвеня і к 4 гадзінам раніцы часці 36-га гв'ардзейскага стралковага корпуса 11-й арміі і 71-га стралковага корпуса 31 -й арміі пасля жорсткіх вулічных баёў авалодалі горадам.

У ходзе баёў на подступах да Оршы і ў самім горадзе гітлераўцы страцілі забітымі і параненымі каля 20 тыс. салдат і афіцэраў, 1 700 было ўзята ў палон.

24 чэрвеня войскі 1-га Беларускага фронту перайшлі ў наступленне дзвюма ўдарнымі групамі. У 6 гадзін раніцы з плацдарма ў раёне Рагачова— Жлобіна рушылі на пазіцыі праціўніка 3-я і 48-я арміі (камандуючыя генерал-лейтэнанты А.В.Гарбатаў і П.Л.Раманенка). За першы дзень баёў яны змаглі захапіць толькі першую і другую траншэі. Вораг упарта супраціўляўся. Неаднаразова пераходзіў у контратакі. На працягу першых двух дзён кровапралітных баёў савецкія воіны здолелі прарваць толькі першую паласу абароны гітлераўцаў і прасунуцца на 8 кіламетраў.

Больш паспяхова разгортваліся падзеі ў паўднёвай ударнай групоўцы, якую складалі 65-я і 28-я арміі (камандуючыя генерал-палкоўнік П.І.Батаў і генерал-лейтэнант А.А.Лучынскі). Войскі 65-й арміі ў першы дзень наступлення прарвалі абарону праціўніка на фронце да 30 км і ў глыбіню да 10 км. У прарыў быў уведзены 1-ы гвардзейскі танкавы корпус (камандзір генерал-маёр М.Ф.Паноў), які паглыбіў прарыў да 20 км. На другі дзень у бітву на стыку 65-й і 28-й армій рушыла конна-механізаваная група (камандзір генерал-лейтэнант І.А.Пліеў).

Цяжкія баі ішлі пад Парычамі. 25 чэрвеня немцы чатыры разы пераходзілі ў контратакі буйнымі сіламі пяхоты пры падтрымцы танкаў і штурмавых гармат. Ударамі з некалькіх напрамкаў савецкія войскі рассеклі баявыя парадкі ворага, разграмілі 41-ы танкавы корпус праціўніка і 26 чэрвеня апоўдні штурмам авалодалі Парычамі. Шлях на Бабруйск быў адкрыты.

На трэці дзень наступлення 1 -ы гвардзейскі танкавы корпус выйшаў на подступы да Бабруйска з паўднёвага ўсходу.

Да канца дня 26 чэрвеня 9-ы танкавы корпус (камандзір генерал-маёр Б.С.Бахараў) прасунуўся на 50 км і выйшаў да Бабруйска з усходу, а 27 чэрвеня злучыўся з часцямі 1 -га гвардзейскага танкавага корпуса і завяршыў у Бабруйску і на паўднёвым захадзе ад яго акружэнне 6 дывізій і асобных часцей 9-й нямецкай арміі, якая налічвала да 40 тыс. салдат і афіцэраў і мела вялікую колькасць узбраення і ваеннай тэхнікі [5; 223].

У другой палове дня 27 чэрвеня часці 1-га гвардзейскага танкавага корпуса без разведкі пайшлі ў атаку на горад з боку Яловік і Мінскай шашы, але поспеху не мелі, страцілі пры гэтым 27 танкаў.

Услед за танкамі 3-я і 28-я арміі высунуліся на знешні, а 48-я і 65-я на ўнутраны франты акружэння Бабруйскай групоўкі.

Гітлераўцы рабілі адчайныя спробы вырвацца з "катла". У раёне Цітаўкі (усходняя ўскраіна Бабруйска) 27—28 чэрвеня яны правялі да 15 атак, імкнучыся прарвацца на поўнач.

Важную ролю ў разгроме гэтай групоўкі ворага адыгралі лётчыкі 16-й паветранай арміі (камандуючы генерал-лейтэнант авіяцыі С.І.Рудэнка). Калі гітлераўцы сканцэнтравалі вялікія сілы пяхоты і тэхнікі ў раёне Дубаўкі каля Бабруйска, каб прарвацца на поўнач, і такая магчымасць была зусім рэальнай, па загаду камандуючага фронтам у паветра падняліся 526 самалётаў. За паўтары гадзіны лётчыкі скінулі на ворага больш за 1 1 300 бомбаў, выпусцілі 572 рэактыўныя снарады і больш за 40 тыс. снарадаў з авіяцыйных пушак. Раён

атак авіяцыі ўяўляў сабой вялізныя могілкі варожых салдат і афіцэраў і знявечанай ваеннай тэхнікі. [5;223].

За два дні баёў, 27 і 28 чэрвеня, савецкія войскі знішчылі больш за 10 тьк салдат і афіцэраў праціўніка, да 6 тыс. узялі ў палон. Гр\ поўка ворага на паўднёвым усходзе ад Бабруйска была ліквідавана.

Адначасова ішлі жорсткія баі за Бабруйск. Гарнізон горада ведаў пра лёс групоўкі ў раёне Дубаўкі і самым разумным для яго было б здацца. Але абаронай кіраваў камендант Бабруйска і бабруйскага ўмацаванага раёна генерал-маёр Гаман — "надзейны салдат фюрэра", кат, на сумленні якога былі тысячы расстраляных, закатаваных савецкіх грамадзян. Ён не хацеў здавацца. бо добра разумеў, які лёс яго напаткае.

Гарнізон, які налічваў больш за 10 тыс. салдат і афіцэраў, папоўніуся рэшткамі разгромленага 41-га танкавага корпуса, што прарваліся ў горад на чале з камандзірам генерал-лейтэнантам Гофмайстэрам, і 35-га армейскага корпуса (камандзір генерал-лейтэнант фон Лютцаў). Тут укрыліся таксама 20-я танкавая і 18-я зенітная дывізіі і іншыя часці. Вакол горада была пабудавана моцная кругавая абарона.

Усю ноч на 28 чэрвеня і дзень 29 чэрвеня на ўскраінах Бабруйска ішлі ўпартыя баі. Ноччу гітлераўцы зрабілі спробу прарвацца з горада на паўночны захад. Пусціўшы ўперад ударныя штурмавыя афіцэрскія батальёны, гітлераўцы агульнай колькасцю да 15 тыс. чалавек пры падтрымцы 30 танкаў і 12 штурмавых гармат атакавалі пазіцыі 356-й стралковай дывізіі. У начной цемры завязаліся рукапашныя схваткі. Але прарвацца гітлераўцам не ўдалося. У 2 гадзіны пасля другой, яшчэ больш лютай атакі, яны змаглі ўклініцца ў абарону дывізіі. Аднак масіраваным агнём артылерыі і гэта атака была адбіта.

Усё ж, нягледзячы на шчыльнае кальцо акружэння, каля 5 тыс. чалавек на чале з камандзірам 41-га танкавага корпуса Гофмайстэрам і камендантам бабруйскага ўмацаванага раёна Гаманам удалося вырвацца з акружэння. Але яны былі зноў акружаны часцямі 365-й дывізіі і Гй гвардзейскай мотастралковай брыгадай 1-га гвардзейскага танкавага корпуса на паўднёвым усходзе ад Сычкава і Свіслачы і знішчаны ці ўзяты ў палон. У палон трапілі Гофмайстэр і Гаман (На судовым працэсе ў Бранску ў 1946 г. Гаман за свае злачынствы быў прыгавораны да пакарання смерцю і павешаны).

Раніцай 29 чэрвеня пачаўся апошні штурм Бабруйска, у выніку якога злучэнні 65-й і 48-й армій авалодалі горадам.

У акружэнні і знішчэнні бабруйскай групоўкі ворага актыўны ўдзел брала Дняпроўская ваенная флатылія (камандзір капітан 1-га рангу В.В.Грыгор'еў).

У Бабруйскім "катле" была ліквідавана варожая групоўка колькасцю больш за 6 дывізій 9-й нямецкай палявой арміі. Гітлераўцы страцілі 50 тыс. чалавек забітымі, у палон трапіла 23 680 салдат і афіцэраў, падбіта і захоплена 366 танкаў, больш за 5 тыс. гармат і мінамётаў, каля 16 тыс. аўтамашын і іншая ваенная тэхніка.

У выніку акружэння і разгрому бабруйскай групоўкі ворага моцная абарона'праціўніка на паўднёвым флангу "беларускага балкона" была зламана, савецкія войскі прасунуліся да 110 км. Гэта дазволіла развіць імклівае наступленне на Мінск і Баранавічы.

Вызваленне Мінска. Ліквідацыя Мінскага «катла»

Перадавыя атрады 3-га гвардзейскага танкавага корпуса (камандзір генерал-маёр І.А.Воўчанка) 2 ліпеня распачалі баі на паўночнай ускраіне Мінска, а 29-ы гвардзейскі танкавы корпус (камандзір генерал-маёр Я.І.Фаміных) прасунуўся ў раён Заслаўя, дзе перарэзаў аўтамабільную дарогу, якая вяла ад Мінска на Маладзечна.

2-і гвардзейскі танкавы корпус перайшоў у рашучае наступленне 26 чэрвеня 1944 г. Усяго ў корпусе налічваліся 11 132 салдаты і афіцэры, 252 танкі і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі (САУ), 112 гармат і мінамётаў. Высокія баявыя магчымасці корпуса дазволілі вырашаць складаныя баявыя задачы ў аператыўнай глыбіне тылу праціўніка, у адрыве ад стралковых дывізій.

Пасля фарсіравання Бярэзіны каля вёскі Чарняўка брыгады корпуса павялі наступленне на Мінск па цяжкадаступных балоцістых мясцінах праз партызанскую зону. Усе дарогі тут былі завалены, перакопаны канавамі, масты разбураны.

К вечару 2 ліпеня корпус выйшаў на подступы да Мінска: на рубеж Каралёў Стан — Жукаў Луг — Юхнаўка — Гарадзішча — Старына — Бараўляны. У раёне Каралёў Стан — Жукаўка — Гарадзішча гітлераўцы шалёна контратакавалі танкістаў, вялі агонь з супрацьтанкавых гармат. Страціўшы 10 танкаў і бронетранспарцёраў, яны адступілі. Некалькі машын у гэтым баі страціла і 4-я танкавая брыгада.

У 3 гадзіны ночы 3 ліпеня танкісты корпуса завязалі баі ўжо на ўскраіне Мінска. Не сустрэўшы арганізаванага супраціўлення ворага па Маскоўскай шашы, яны прарваліся па Савецкай вуліцы (цяпер праспект Францішка Скарыны) да цэнтра горада.

На подступах да Мінска і ў баі ў горадзе танкісты толькі 4-й гвардзейскай танкавай брыгады знішчылі 15 танкаў, 4 штурмавыя гарматы, 52 палявыя гарматы і мінамёты, каля 3 тыс. салдат і афіцэраў ворага.

Услед за танкістамі да горада падышлі перадавыя часці 11-й гвардзейскай і 31-й армій.

У гэты ж дзень упартыя баі разгарэліся на поўдзень ад Мінска. Тут гітлераўцаў грамілі войскі 1-га Беларускага фронту: 3-я армія генерал-палкоўніка А.В.Гарбатава, 1-ы гвардзейскі танкавы корпус генерал-маёра М.Ф.Панова і 9-ы танкавы корпус генерал-маёра Б.С.Бахарава. На слуцка-баранавіцкім напрамку дзейнічалі галоўныя сілы фронту: 48-я армія генерал­лейтэнанта П.Л.Раманенкі, 65-я армія генерал-палкоўніка П.І.Батава, 28-я армія генерал-лейтэнанта А.А.Лучынскага і конна-механізаваная група генерал-лейтэнанта І.А.Пліева.

3 ліпеня танкісты 1-га гвардзейскага танкавага корпуса разам з войскамі 3-га Беларускага фронту ў 13 гадзін распачалі баі за поўнае вызваленне Мінска ад ворага. Услед за танкістамі да горада наблізіліся перадавыя атрады 3-й арміі, якія выйшлі на шашу Магілёў—Мінск і адкінулі адступаючыя нямецкія войскі на поўдзень. 3 выхадам злучэнняў 3-га і 1-га Беларускіх франтоў да Мінска, на паўночны захад, поўдзень і паўднёвы захад ад горада было завершана акружэнне 4-й нямецкай арміі і некаторых іншых часцей. У Мінскім "катле", які знаходзіўся на ўсходзе ад горада, апынулася 105-тысячная варожая групоўка.

У другой палове дня 3 ліпеня сталіца Беларусі была поўнасцю вызвалена ад гітлераўцаў. У ходзе баёў за горад праціўнік пацярпеў сур'ёзнае паражэнне: немцы страцілі 53 танкі, акрамя таго, 5 танкаў былі захоплены непашкоджанымі. Знішчана вялікая колькасць бронетранспарцёраў, аўтамашын, забіта і ўзята ў палон шмат варожых салдат і афіцэраў.

Пасля вызвалення Мінска 31-я армія 3-га Беларускага фронту, 33-я, 49-я арміі і 38-ы стралковы корпус (камандзір генерал-маёр А.Д.Церашкоў) 50-й арміі 2-га Беларускага фронту пры ўзаемадзеянні з партызанамі пачалі баі па ліквідацыі варожай групоўкі, акружанай на ўсход ад горада.

На працягу некалькіх дзён савецкія войскі і партызаны пры актыўнай падтрымцы авіяцыі вялі цяжкія баі з гітлераўцамі, якія спрабавалі вырвацца з акружэння. Баі не спыняліся ні днём, ні ноччу, насілі бязлітасны характар. 7—8 ліпеня былі знішчаны або ўзяты ў палон галоўныя сілы акружаных войск, а 9— 11 ліпеня — асобныя групы. Праціўнік страціў больш за 70 тыс. салдат і афіцэраў забітымі і каля 35 тыс. палоннымі. У ліку палонных было 12 генералаў, з іх 3 камандзіры карпусоў і 9 камадзіраў дывізій [5; 225].

Агульныя страты Чырвонай Арміі пры ліквідацыі "мінскага катла" склалі 25,7 тыс. салдат і афіцэраў.

Барацьба за канчатковае вызваленне Беларусі

4 ліпеня 1944 г. завяршыўся першы этап аперацыі "Баграціён" грандыёзнай бітвы за Беларусь. У выніку разгрому нямецка-фашысцкіх войск пад Віцебскам, Бабруйскам і Мінскам утварыўся гіганцкі пралом да 400 км па фронту і да 500 км у глыбіню, які нямецкае камандаванне закрыць не змагло.

Улічваючы становішча, якое складвалася на той час, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання загадала 4 ліпеня працягваць імклівае наступленне ўсімі чатырма франтамі. Пачаўся другі этап аперацыі "Баграціён" — барацьба за канчатковае вызваленне Беларусі.

Ужо 4 ліпеня войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі на рубяжы Нарач—

Смаргонь—Маладзечна— Красная Волма. 5 ліпеня яны авалодалі г. Маладзечна. У гэты ж дзень быў вызвалены ад фашыстаў Валожын. Да 15 ліпеня войскі фронту з баямі прайшлі 180—200 км на захад і падышлі да Гродна. Ноччу 15 ліпеня да ўсходняй ускраіны Гродна выйшлі дывізіі 50-й арміі 2-га Беларускага фронту. Досвіткам 16 ліпеня ў ходзе начнога бою войскі гэтых франтоў авалодалі важным ўмацаваным раёнам гітлераўцаў — горадам і крэпасцю Гродна.

Разам з савецкімі авіяцыйнымі часцямі ў складзе 1-й паветранай арміі самааддана змагаўся 1-ы знішчальны авіяполк французскіх лётчыкаў "Нармандыя". За гераізм і мужнасць, праяўленыя імі пры вызваленні Беларусі і, у прыватнасці, падчас авіяцыйнага забеспячэння фарсіравання ракі Нёман, палку было нададзена ганаровае найменне Нёманскага.

Войскі 2-га Беларускага фронту за 12 дзён з баямі прайшлі да 270 км, фарсіравалі рэкі Моўчадзь, Шчару і Нёман, вызвалілі Навагрудак, Ваўкавыск. Тэрыторыя Беларусі на гэтым напрамку была цалкам вызвалена ад акупантаў.

Вялікія поспехі былі дасягнуты ў паласе наступлення 1-га Беларускага фронту. 8 ліпеня войскі 48-й, 65-й і 28-й армій пры падтрымцы авіяцыі авалодалі Баранавічамі, 10 ліпеня часці 65-й арміі ва ўзаемадзеянні з 1-м гвардзейскім танкавым корпусам вызвалілі Слонім.

14 ліпеня войскі 61-й арміі пры актыўнай падтрымцы Дняпроўскай ваеннай флатыліі і партызан штурмам авалодалі Пінскам.

Савецкія войскі імкліва набліжаліся да дзяржаўнай мяжы. 21 ліпеня часці 65-й арміі перасеклі яе ў раёне Белавежскай пушчы і пачалі вызваленне Польшчы.

12 ліпеня войскі 28 - й арміі 1 - га Беларускага фронту наблізіліся да тэрыторыі Бярозаўскага раёна. 14 ліпеня пачаўся штурм варожых пазіцый. 16 ліпеня савецкія войскі ўварваліся на паўночную і паўднёвую ўскраіны Бярозы. 138 - ы полк авалодаў в.Навасёлкі і перарэзаў Варшаўскую шашу паўднёва-заходнее горада. 143 - і полк вёў баі ў раёне царквы. 146 - ы працягваў прасовўванне па Варшаўскай шашы. Да зыходу дня былі падаўлены апошнія ачагі супраціўлення фашыстаў.

Асноўныя сілы 1-га Беларускага фронту хутка набліжаліся да Брэста. 27 ліпеня пасля магутных удараў артылерыі і авіяцыі войскі 28-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант А.А.Лучынскі) і 70-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант В.С.Папоў), што падышла з поўдня, замкнулі кальцо акружэння вакол Брэста. На наступны дзень у выніку рашучага штурму горад быў узяты.

28 ліпеня 1944 г. стаў знамянальным днём у гісторыі беларускага народа: узяццем Брэста савецкія войскі завяршылі выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з беларускай зямлі.

У выніку паспяховага ажыццяўлення Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" Чырвоная Армія вызваліла ўсю тэрыторыю рэспублікі, большую частку Літвы, частку Латвіі, усходнія раёны Польшчы і падышла да мяжы Германіі. У ходзе аперацыі савецкія войскі поўнасцю разграмілі 17 дывізій і 3 брыгады ворага, 50 дывізій страцілі болып за палову свайго складу. Было знішчана і ўзята ў палон больш за 500 тыс. салдат і афіцэраў. Адна з мацнейшых варожых груповак — група армій "Цэнтр" — фактычна перастала існаваць.

Перамога ў Беларусі аказала ўплыў на змяненне становішча на іншых франтах другой сусветнай вайны, стварыла спрыяльныя ўмовы для разгортвання новага магутнага стратэгічнага наступлення Чырвонай Арміі ў заходніх абласцях Украіны, у Малдове, Прыбалтыцы, значна аблягчыла дзеянні нашых саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі ў Францыі.

Беларуская наступалыная аперацыя "Баграціён" па свайму размаху, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ёй, з'яўляецца адной з буйнейшых не толькі Вялікай Айчыннай вайны, але і ўсёй другой сусветнай вайны. Наступленне, якое пачалося ў паласе 700 км, завяршылася на фронце каля 1 000 км. Савецкія войскі прасунуліся на глыбіню 550—600 км. 3 абодвух бакоў з улікам рэзерваў, якія прыбывалі ў ходзе баёў, у ёй удзелынічала больш за 4 млн. чалавек, каля 62 тыс. гармат, больш за 7 100 самалётаў.

У барацьбе за вызваленне Беларусі савецкія воіны праявілі масавы гераізм і самаадданасць. Больш за 1500 савецкіх воінаў, якія вызначыліся ў Беларускай аперацыі, удастоены звання Героя Савецкага Саюза; у ліпені-жніўні баявыя ордэны і медалі атрымалі больш за 402 тыс. салдат і афіцэраў чатырох франтоў, якія вызвалілі тэрыторыю рэспублікі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні гарадоў і рэк Беларусі.

Дарагой цаной дасталося вызваленне Беларусі. Страты войск 1-га Прыбалтыйскага, 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх франтоў і Дняпроўскай ваеннай флатыліі ў Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» склалі 765 815 чалавек, у тым ліку беззваротныя — 178 507 салдат і афіцэраў.

На беларускай зямлі каля 8 500 мемарыяльных комплексаў, помнікаў і абеліскаў і каля 5 500 брацкіх пахаванняў з імёнамі і безыменных. Як сімвал неўміручай славы савецкіх воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, узвышаецца ў Мінску на плошчы Перамогі велічны помнік-абеліск. Перад ім гарыць вечны агонь — напамін пра незабыўныя подзвігі патрыётаў, якія аддалі жыццё за Радзіму.

Категория: История
10.07.2019 15:33


Рекомендуем курсы ПК и ПП