СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ
Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно
Скидки до 50 % на комплекты
только до
Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой
Организационный момент
Проверка знаний
Объяснение материала
Закрепление изученного
Итоги урока
Паважаныя калегі! Яшчэ Джон Дзьюі сказаў: “Калі мы будзем вучыць сёння так, як вучылі ўчора, то мы ўкрадзём у нашых дзяцей заўтра”. Бо, сапраўды, тыя методыкі, якія выкарыстоўваліся раней, сёння не спрацоўваюць, не цікавыя, не аптымальныя… А што цікавіць нашых дзяцей сёння? “Камп’ютары!” – скажаце вы і будзеце мець рацыю. А каб стварыць рэальныя ўмовы для больш поўнага раскрыцця магчымасцей вучняў у навучальным працэсе, трэба прымяняць прагрэсіўныя інфармацыйныя тэхналогіі. Удачнымі і запатрабаванымі на сёняшні дзень з’яўляюцца мультымедыйныя прэзентацыі. Гэта не толькі зручны і эфектны спосаб для ўвядзення новага матэрыялу, але і эфектыўны, таму што запамінанне праходзіць адразу некалькімі спосабамі:
Прэзентацыі можна выкарыстоваць на любым этапе ўрока, але найбольшы эфект атрымліваецца
Асаблівую цікавасць вызывае ўжыванне аўтэнтычнага матэрыялу. Так, у 4 класе пры вывучэнні тэмы “Дзень нараджэння” я паказваю вучням фатаграфіі з каментарыямі і песнямі святкавання дня нараджэння ў Германіі. Дзецям так спадабалася, што яны адразу сказалі: “А давайце вывучым гэтую песню напамяць”. У 5 класе пры вывучэнні тэмы “Вёска” таксама паказваю аўтэнтычныя фатаграфіі выгляду вёскі ў Германіі. Вучні зацікавіліся вырошчваннем садоў, раслінамі, якія не растуць у нашай мясцовасці і, ўвогуле, выглядам нямецкай вёскі. А хатняе заданне – скласці паведамленне пра сваю вёску не вызвала цяжкасцей, некаторыя пахваліліся, што не рыхтаваліся ў хаце, а добра адказалі на ўроку.
Трэба адзначыць і важнасць прымянення камп’ютара пры навучанні чытанню на пачатковым этапе. Эфектыўна прымяненне такіх практыкаванняў як:
У старэйшых класах гэта ўжо іншыя заданні, бо і мэта іншая. Найбольш папулярныя – размяшчэнне незнаёмых слоў, пытанняў, ілюстрацый …
На этапе кантролю добра выкарыстаць праграму «Hot Potatoes» и «Знак». Камп’ютар выстаўляе адзнакі і, калі яны не падабаюцца, то ў вучняў ёсць магчымасць задумацца і прыкласці намаганні каб выправіць.
Адзначыўшы станочыя рысы камп’ютара трэба нагадаць, што ніякія электронныя тэхналогіі не заменяць на ўроку настаўніка ў якасці вобраза для пераймання вымаўлення. Няма альтэрнатывы працы ў парах і ў групах пры навучанні зносінам у вучэбна-маўленчых сітуацыях. Абудзіць эмоцыі, зазірнуць у душу дзіцяці зможа толькі настаўнік. Радасць творчасці, радасць вучыць і вучыцца - гэта могуць даць адзін аднаму толькі настаўнік і яго вучні. Толькі настаўнік сваім асабістым абаяннем і высокім прафесіяналізмам зможа стварыць на ўроку псіхалагічна камфортную абстаноўку. Біл Гейтс з гэтай нагоды сказаў наступную фразу: «Усе камп’ютары ў свеце нічога не зменяць без наяўнасці захопленых навучэнцаў, знаючых і адданых сваёй справе настаўнікаў, неабыякавых і дасведчаных бацькоў, а таксама грамадства, у якім падкрэсліваецца каштоўнасць навучання на працягу ўсяго жыцця». Буду рада, калі Вы падзеліцеся сваёй думкай на гэты конт.
© 2015, Ясюкайтис Мария Михайловна 507