СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ
Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно
Скидки до 50 % на комплекты
только до
Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой
Организационный момент
Проверка знаний
Объяснение материала
Закрепление изученного
Итоги урока
ФАКТ 1. ЗА НЕКАЛЬКІ ГАДЗІН ДА СМЕРЦІ ДУМАЎ ПРА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ.
У дзень сваёй смерці Якуб Колас напісаў ліст у кіраўніцтва партыі, дзе выказаў сваю занепакоенасць станам беларускай мовы. Прадказаў яе заняпад, калі не будуць прыняты меры. Прапанаваў спосабы абароны роднай мовы. Гэта адбылося ўсяго за некалькі гадзін да таго, як спынілася яго сэрца.
ФАКТ 2. АКАЗВАЎ ГРАШОВУЮ ПАДТРЫМКУ ТАЛЕНАВІТАЙ МОЛАДЗІ.
Якуб Колас праславіўся не толькі сваімі творамі, але і мецэнацтвам. Ён выдаткаваў грошы для падтрымкі таленавітых маладых людзей, якія толькі пачыналі свой творчы шлях. Так, нікому не вядомаму студэнту Заіру Азгуру Я.Колас у свой час плаціў яшчэ і асабістую стыпендыю.З юнака “выйшаў” сусветна вядомы скульптар. Падтрымваў пісьменнік і сціплую маладую дзяўчынку Ларысу Александроўскую, якая стала потым вядомай опернай спявачкай. На адрас «Мінск. Коласу» штодня прыходзілі дзясяткі лістоў з просьбамі з усяго Савецкага Саюза.
ФАКТ 3. ЛЮБІЎ ПРАЦАВАЦЬ НА ЎЛАСНАЙ СЯДЗІБЕ.
Фізічная праца прыносіла Якубу Коласу незвычайнае задавальненне. Аднойчы ён пасадзіў чатыры дубы, у гонар сваіх трох сыноў і сябе самога: Даніла, Міхась, Юрка і Якуб. Там жа была пасаджана бярозка, як вечная памяць пра жонку Марыю Дзмітрыеўну. Гэтыя дрэвы дагэтуль растуць на двары пісьменніка (цяпер – музея).
ФАКТ 4. РОД МІЦКЕВІЧАЎ НЕ ЗМЯНЯЕ ПРОЗВІШЧА.
У знак пашаны да вялікага продка (сапраўднае імя і прозвішча паэта — Канстанцін Міцкевіч), яго нашчадкі па жаноцкай лініі не бяруць прозвішча мужа, калі ўступаюць у шлюб, а захоўваюць сваё – Міцкевіч.
© 2017, Хонова Наталья Сергеевна 7845