СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Вопыт работы: развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў праз выкарыстанне элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі на ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай рабоце

Нажмите, чтобы узнать подробности

1. Інфармацыйны блок

    1. Назва тэмы вопыту

Развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў праз выкарыстанне элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі на ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай рабоце.

    1. Актуальнасць вопыту

«Корань вучэння горкі», - казалі старажытныя рымляне і “дапамагалі” тагачасным навучэнцам розгамі. Старажытныя ісціны мудрыя. Ніхто не спрачаецца. Але мяняецца час, змяняецца погляд на жыццё. Мяняюцца норавы, і мы разам з імі.

Адной з задач адукацыйнага стандарта вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца “развіццё літаратурна-творчых здольнасцей навучэнцаў” [1]. Таксама ў Канцэпцыі вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” адзначана, што адным з патрабаванняў да вынікаў літаратурнага навучання з’яўляецца “развітасць творчых здольнасцей і ўменняў, неабходных для самавыяўлення і самаўдасканалення асобы” [3]. Гэта значыць, што навучэнцы на заключнай ступені літаратурнага навучання павінны “валодаць рознымі відамі літаратурна-творчай дзейнасці (напісанне сачынення, даклада, рэферата, рэцэнзіі і інш.)” [3].

Аднак, пры правядзенні ўрокаў беларускай літаратуры я заўважыла, што творчыя здольнасці навучэнцаў развіты не на патрэбным узроўні, а некаторыя заданні выклікаюць цяжкасці пры іх выкананні, напрыклад сачыненне на вольную або літаратурную тэму, водгук на мастацкі твор, складанне вершаў, напісанне эсэ і інш.

У методыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры з’явілася многа сучасных адукацыйных тэхналогій, якія павялічваюць цікавасць да беларускага слова, але не трэба забываць і ўжо добра вядомыя метады і прыёмы навучання, якія развіваюць творчыя здольнасці падлеткаў. Я лічу, што адным з такіх прыёмаў з’яўляецца выкарыстанне элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі на ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці. На сучасным уроку можна аб’яднаць тэатралізацыю з выкарыстаннем новых дасягненняў тэхнікі. Напрыклад, відэакамерай, магчымасцямі мабільнага тэлефона, камп’ютара і г. д. Навучэнцам такая работа будзе не толькі карысная, але і цікавая.

Па словах В.А.Сухамлінскага, «творчы падыход настаўніка да вучэбнага працэсу здольны абудзіць у дзіцяці схаваныя здольнасці і таленты».

Я ўпэўнена ў тым, што правільна арганізаваная работа на ўроку і ў пазаўрочнай дзейнасці стварае ўмовы для развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей навучэнцаў.

    1. Мэты вопыту

Развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў праз элементы тэатралізацыі на ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці.

Задачы вопыту

1. Пазнёміцца з навукова-метадычнай літаратурай па абранай тэме.

2. Правесці аналіз элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі на ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці.

3. Распрацаваць дыдактычны модуль з дапамогай элементаў тэатралізацыі для ўрокаў літаратуры.

4. Выявіць эфектыўнасць выкарыстання элементаў тэатралізацыі на ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці.

    1. Працягласць работы над вопытам

Над тэмай сваёй работы я працавала з пачатку сваёй педагагічнай дзейнасці, але мэтанакіравана пачала вывучаць метадычную літаратуру, апрабіраваць розныя формы правядзення ўрокаў і пазаўрочных мерапрыемстваў, укараняць іх у сваёй практыцы прыкладна пяць гадоў таму, калі сутыкнулася з шэрагам праблем:

  • узнікненне так званага «крызіса зносін», некамунікабельнасці падлеткаў;
  • агульная паспяховасць навучэнца не з’яўляецца галоўным паказчыкам яго рэальных здольнасцей;
  • на звычайным уроку, у рамках абмежаванасці часам, менш магчымасцяў сістэмна развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў.
24.08.2019 14:54


Рекомендуем курсы ПК и ПП