СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Выніковасць і эфектыўнасць вопыту

Нажмите, чтобы узнать подробности

    1. Выніковасць і эфектыўнасць вопыту

Побач са шматлікімі перавагамі падрыхтоўка ўрока ці пазаўрочнага мерапрыемства з выкарыстаннем элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі патрабуе ад настаўніка вялікіх затрат сіл і часу. Частае выкарыстанне такіх урокаў немагчыма, бо ўсё ж такі стамляе і педагога, і навучэнцаў. Шматлікія перамяшчэнні па кабінеце, гульні ствараюць мітусню, часта расхалоджваюць навучэнцаў. Існуюць пэўныя цяжкасці і з ацэньваннем вынікаў вучэбнай дзейнасці на такіх уроках.

Таму, зразумела, мэтазгодна прымяняць такія метады не на ўсіх уроках, а выбарачна, у адпаведнасці з мэтай урока, зместам вучэбнага матэрыялу, улікам індывідуальных асаблівасцей падлеткаў. Урокі з выкарыстаннем элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі мэтазгодна праводзіць, напрыклад, як заключныя па пэўным раздзеле, па пэўным творы, па творчасці пэўнага пісьменніка.

Вопыт работы паказвае, што ў пачатку навучальнага года ў навучэнцаў новага набора (1 курс) узнікаюць некаторыя цяжкасці пры выкананні творчых работ, напрыклад, такіх як “закончы фразу”, “напішы ліст”, “састаў сінквейн”, “прыдумай верш” і г.д. А праз 2 гады ў чэрвені, падводзячы вынікі, я заўважаю, што многія падлеткі з цікавасцю выконваюць творчыя заданні, становяцца ініцыятарамі работы, а выкарыстанне элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі не толькі спрыяе развіццю творчых здольнасцей падлеткаў, а і павышае ўзровень навучанасці па беларускай літаратуры.

Выніковасць сваёй працы я ацэньваю не толькі аб’ёмам ведаў навучэнцаў, але і ўсебаковым іх развіццём, зменай пазіцыі “няўдачніка” на пазіцыю “пераможцы”.

Крытэрыямі ацэнкі майго вопыту з’яўляюцца:

  • узровень навучанасці па беларускай літаратуры (Дадатак 4);
  • выніковасць удзелу ліцэістаў у разнастайных тэматычных конкурсах, што пацвярджае развіццё творчых здольнасцей падлеткаў (Дадатак 5).

Мае навучэнцы смела, актыўна і вынікова ўдзельнічаюць ва ўнутрыліцэйскіх, абласных, рэспубліканскіх творчых конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях, што прадугледжвае напісанне даследчай працы, падрыхтоўку вершаў, творчых работ: сачыненняў, мініяцюр, эсэ, замалёвак і г.д.

Напрыклад, на працягу апошніх чатырох навучальных гадоў навучэнцы ліцэя прымалі ўдзел у наступных мерапрыемствах:

  • абласная навукова-практычная канферэнцыя сярод навучэнцаў устаноў прафесіянальнай адукацыі “Зямля, дзе пачаўся мой лёс” – даследчая работа «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва на грашовых адзінках Рэспублікі Беларусь» - Дыплом II ступені, 2017 г.;
  • рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор, прысвечаны 100-годдзю пагранічнай службы, намінацыя “Лепшы паэтычны твор пра пагранічную службу”верш “Салдат-пагранічнік” – Дыплом III ступені і каштоўны падарунак, 2018 г.;
  • абласны этап конкурсу творчых работ “А ў нашай хаце свята” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” – творчая работа Калядныя пірагі з душамі” – Грамата фіналіста, публікацыя ў газеце “Пераходны ўзрост” і адпачынак у НДЦ “Зубраня” – 2018 г.;
  • абласны агляд-конкурс сярод навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесіянальнай адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню “Спадчына”- верш “Красічын”– Дыплом удзельніка – 2018 г. (Дадатак 6);
  • рэспубліканскі паэтычны конкурс сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі “Шчасце - жыць у мірнай краіне” - верш “Беларусі быць мірнай краінай” – Дыплом прызёра і зборнік вершаў – 2018 г.;
  • абласны конкурс “Проба пяра” сярод навучэнцаў устаноў прафесіянальнай адукацыі – творчая работа “Адрас сустрэчы – Піншчына” (нататкі падарожніка) – Дыплом III ступені – 2017 г.;
  • абласны інтэрактыўны праект “Рэцытацыя”да 135-годдзя Якуба Коласа – Якуб Колас “Даль” – Дыплом II ступені – 2017 г.;
  • абласны творчы конкурс юных карэспандэнтаў “Ствараем дабрыню разам”, намінацыя “У аб’ектыве – дабрыня” – творчая работа “Валанцёрскія справы ліцэістаў” – Падзяка – 2015 г.;
  • абласны этап паэтычнага конкурсу “Мне засталася спадчына” да 135-годдзя Якуба Коласа - верш “Словы Коласа”;
  • абласны этап конкурсу даследчых работ “Тапаніміка роднага краю у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” - даследчая работа “Паходжанне тапанімічных назваў Піншчыны”;
  • рэспубліканскі конкурс праектаў VelcomYOUTH для вучняў 10-11 класаў устаноў адукацыі Республікі Беларусь;
  • абласны конкурс эсэ, прысвечаны святкаванню 100-годдзя з дня ўтварэння БССР – эсэ “Беларусь для мяне…” – Сертыфікат прызёра III месца – 2018 г. і інш.

Мэта вопыту дасягнута, бо вынікі дыягностыкі паказалі, што пры выкарыстанні элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі на ўроках ці пазаўрочных мерапрыемствах назіраецца пазітыўная дынаміка ўзроўню навучанасці падлеткаў па беларускай літаратуры; па-другое, з кожным годам павышаецца выніковасць удзелу ліцэістаў у творчых конкурсах. Таксама павысіўся ўзровень кваліфікацыі аўтара па праблеме вопыту. Такім чынам, задачы фарміравання і абагульнення вопыту вырашаны.

Дадзены вопыт эфектыўны, калі настаўнік здольны памяняць сябе, свае адносіны да працэсу ўзаемадзеяння на ўроку і калі навучэнцы псіхалагічна гатовы ўключацца ва ўзаемадзеянне. Таксама важным тут з’яўляюцца даверлівыя, пазітыўныя адносіны паміж выкладчыкам і навучэнцамі і навучэнцамі паміж сабой.

На ўроках нярэдкімі былі выпадкі, калі навучэнцы з высокім узроўнем навучання справіцца з заданнямі не змаглі, у той час навучэнцы з нізкім узроўнем выконвалі іх з лёгкасцю і маглі атрымаць высокую адзнаку. Гэта пацвярджае эфектыўнасць дадзенага вопыту.

24.08.2019 14:56


Рекомендуем курсы ПК и ПП