Кантрольны тэст
Частка А
А1.Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э :
р_корд; 4) адр_с;
ср_брападобны; 5) інж_нер.
шч_бятаць;
А2. Адзначце словы(прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба паставіць літару я :
1) вогн_трывалы; 4) б_з меры;
2) вы_зджаць; 5) гал_рэя.
3) Прып_ць;
А3. Адзначце словы(прыклады) ,у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае):
1)сынок добры,_далы; 4)майстры-_мельцы;
2)за_вага; 5)рады_с.
3)прапанаваць _зор;
А4.Адзначце словы,у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:
1)снежан_скі; 4)суш_;
2)п_едэстал; 5)ал_янс.
3)камус_ці;
А5.Адзначце марфемы,якія ўваходзяць у састаў слова наўдачу:
1)корань; 4)суфікс;
2)нулявы канчатак; 5)прыстаука.
3)канчатак.
А6.Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак –у:
1)камбінат; 4)квас;
2)холад; 5) прынцып.
3)Ваўкавыск.
А7. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:
1)пісьменнік(публіцыст); 4) (мікра)працэс;
2)(паў) Азіі; 5) (леса) прамысловасць.
3)(спец) падрыхтоўка;
А8. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:
1) адэсскі; 4)грамадскі;
2)кастрычніцкі; 5)шкляны.
3)турыстскі;
А9. Адзначце прыклады, у якіх не з выдзеленымі словамі трэба пісаць асобна:
1)(не) абвержныя факты; 4)забыць (не) магчыма;
2) рэчы (не)сабраны; 5) (не) адпрасаваная мной сукенка.
3)(не) шукаючы палёгкі;
А10. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца часціца не:
1)У гэтым месяцы на зямлю яшчэ не ўпала _ кроплі дажду.
2) Што б _ рабіў чалавек, заўсёды павінен памятаць: ён жыве на свеце не адзін.
3)Я не мог _ пахваліць унука за дапамогу бабульцы-суседцы.
4) Хіба ж _ захапляемся мы нястомнымі пчолкамі, якія старанна збіраюць нектар?
5)Пакуль іграла скрыпка, вакол нічога для мяне _існавала.
А11. Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы:
1)чатыры строфы; 4)смачнейшы цукерак;
2)дарагая медаль; 5)ехаць по салому.
3) за некалькі крокаў ад рэчкі;
А12. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначаны дзейнік:
1)У нашай вёсцы кожны добрай хатай можа пахваліцца.
2) Маляваць – прыемны занятак.
3) Устань, жыта, залатой сцяной ў полі нашым калгасным.
4)Чалавек не цар прыроды, а яе сын.
5)Узводны з байцом аглядаў баявыя пазіцыі.
А13. Адзначце сказы,у якіх працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам пастаўлены ў адпаведнасці з правіламі пунктуацыі беларускай мовы:
Век пражыць – не лапці сплесці.
Вясна, безумоўна, - мая любімая пара года.
Лазня – хоць ваўкоў ганяй.
Туман на вуліцы – гусцейшы за кісель.
Бываць у родных мясцінах — не страціць сваіх каранёў.
А14. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
Сонечна _ і бязветрана.
З самай раніцы цяжкія ўрады грому скаланулі паветра _ і бліскавіцы разрэзалі неба.
То паднімаліся Карпаты _ то бег Дунай удалячынь.
Дуб-крапак і куст малы стаяць ў нейкім задумленні _а сосны сочаць і струменяць густы , духмяны пах смалы.
Пралескі ўсіх лясоў ды стужкі рэк я падарыла б маме _ і ласку ды цяпло на доўгі век я падарыла б маме.
А15. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску(пропускаў) трэба паставіць коску(коскі):
З кожным сустрэчным кашы не заварыш _ бо зусім няпроста разам кашу варыць.
Каравай_ як ўбралі ў руту-мяту _ барадаты сват прынёс у хату.
Верым мы, што бусел селіцца толькі каля людзей _ і што аберагае нас гэтая белакрылая птушка ад няшчасцяў.
Чым багацейшае духоўнае жыццё чалавека _ тым багацейшая яго мова.
У нашага народа існуе павер’е , што _ калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’е наесца вол травіцы.
А16. Адзначце прапушчаныя ў сказе знакі прыпынку:
Вялікая колькасць музычных твораў розных жанраў сведчыць, што многія кампазітары-лірыкі пры стварэнні вобразаў прыроды сродкамі музыкі вельмі часта звяртаюцца да вершаў і гэта заканамерна паэзія здольна лепш раскрыць задуму кампазітара, змест музычнага твора,пашырыць вобразную прастору твора і даць яму эмацыянальны імпульс.
1)кропка з коскай; 4) дужкі;
2)працяжнік; 5)двукроп’е.
3)коска;
А17. Вызначце,якія знакі прыпынку (знак прыпынку) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе. Адзначце правільны адказ:
“Землякоў пазнаю па меладычнай,як песня жней, мове”_ сказаў, прывітаўшыся са мной ,немалады ўжо, гадоў сямідзесяці, мужчына.
1)толькі працяжнік; 4)коску і працяжнік;
2)толькі коску ; 5)двукроп’е і працяжнік.
3) толькі двукроп’е;
Частка В
В1. Устанавіце сэнсавую адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і фразеалагізмамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў,захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка.Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.
А. “Вы толькі не падумайце , - звярнуўся я да галоўнага архітэктара, - што мне хочацца ўскладніць абсалютна пытанне.” Б. Прывёз Сымон сабе жонку аднекуль, казалі,здалёк. В. Паступова ўсё больш прывыкаў я да сваёй новай працы. Г. Добра ў вёсцы, прачнуўшыся досвіткам, схадзіць у лес па грыбы ці па ягады. | Ні свет ні зара. З-за свету. Як божы дзень. З дня ў дзень. Як свет стаіць. |
В2. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і часцінамоўнай прыналежнасцю. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў,захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка.Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.
А. Для мяне найцікавейшымі з’яўляюцца дарогі, якія лесам ці полем жытнёвым або каля рэчкі бягуць. Б. Эх, якія ж вы слаўныя, майскія вечары! В. Доўгія сумёты ляглі ўпоперак дарогі, і людзі стараліся патрапіць след у след, каб лішне не ісці цаліной. Г. Здаецца мне,што і ў травінкі ёсць душа. | Займеннік. Выклічнік. Прыназоўнік. Злучнік. Часціца. |
В3. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў,захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка.Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.
А. Па добрым звычаі пляціце,дзяўчаты, вянкі на Купалле. Б. Мясціны былі слаўныя, маляўнічыя. В. Салодкі сунічны водар мне хочацца ўдыхаць на поўныя грудзі. Г. Мігценне зорак. | Назыўны. Пэўна-асабовы. Безасабовы. Двухсастаўны,развіты. Двухсастаўны,неразвіты. |
АДКАЗЫ
А1 1,2
А2 2,3
А3 2,4
А4 1,3,5
А5 1,4,5
А6 2,4,5
А7 1,2
А8 2,4,5
А9 2,3,5
А10 3,4,5
А11 3,5
А12 1,2
А13 1,3,5
А14 3,4,5
А15 1,2,4
А16 3,5
А17 4
В1 А3Б2В4Г1
В2 А1Б2В3Г5
В3 А2Б5В3Г1