Планаванне работы з адоранымі вучнямі па беларускай мове і літаратуры ў 5, 6 і 9 класах. Распрацоўка і правядзенне ўрокаў па беларускай мове і літаратуры ў 5, 6 і 9 класах: - з выкарыстаннем мультымедыйных прэзентацый; - з выкарыстаннем праграмы MyTestХ. Падбор матэрыялаў і афармленне папак: “Матэрыялы для паўтарэння ў 9 класе”; “Апорныя схемы па беларускай літаратуры”; “Тэставыя заданні па беларускай літаратуры” (5 клас); “Тэставыя заданні па беларускай літаратуры” (6 клас); “Тэставыя заданні па беларускай літаратуры” (9 клас). Удзел у раённых метадычных аб’яднаннях настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры . Удзел у школьным метадычным аб’яднанні настаўнікаў гуманітарнага і прырода-знаўча-матэматычнага цыклаў па тэмах: “Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе”; “Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і іх уплыў на якасць адукацыйнага працэсу” “Развіццё пошукава-даследчых уменняў вучняў праз вывучэнне роднага краю ў адукацыйным працэсе”. Правядзенне адкрытых урокаў і заняткаў (факультатыўны занятак, 6 клас); Папаўненне кабінета навінкамі метадычнай і навуковай літаратуры. Распрацоўка рознаўзроўневых і тэставых заданняў па беларускай мове і літаратуры: Распрацоўка заданняў тэматычнага кантролю па беларускай мове для 5, 6, 9 класаў. Удзел у раённых метадычных аб’яднаннях на базе ўстановы адукацыі. Удзел у педагагічных саветах па тэмах: “Удасканаленне пераемнасці адукацыйнага працэсу як важнейшая ўмова яго эфектыўнай рэалізацыі”; “Здаровы лад жыцця. Прынцыпы і складаемыя”; “Аб завяршэнні 2018/2019 навучальнага года і правядзенні выніковай атэстацыі”. Удзел у раённым педагагічным марафоне. Падрыхтоўка матэрыялаў для выдання школьнага метадычнага часопіса “Педагагічны веснік”. Правядзенне кансультацый па падрыхтоўцы да экзамена па беларускай мове вучняў 9 класа. Удзел у аглядзе-конкурсе вучэбных кабінетаў. Удзел у раённай настаўніцкай канферэнцыі. Удзел у школьным семінары-практыкуме “Актыўныя метады навучання”. Падрыхтоўка матэрыялаў для выдання школьнага метадычнага часопіса “Педагог: прафесія і прызванне”. Удзел у школьным метадычным фестывалі педагагічнага вопыту “Ініцыятыва, творчасць, пошук”: правядзенне адкрытага ўрока па беларускай мове (9 клас). |