Тэма: Сістэма часцін мовы ў беларускай мове.
Назоўнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў.
Лік і род назоўнікаў
Мэта: узнавіць і пашырыць веды пра сістэму часцін мовы, паўтарыць веды пра назоўнік.
Задачы:
1) Адукацыйная: пашырыць веды пра сістэму часцін мовы ў беларускай мове; узнавіць і пашырыць веды пра назоўнік як часціну мовы, лексіка- граматычныя разрады назоўнікаў, катэгорыі ліку і роду назоўнікаў,
2) Практычная: удасканальваць уменні знаходзіць у тэкстах назоўнікі, даваць ім лексіка- граматычную характарыстыку,вызначаць лік, род назоўнікаў, змяняць назоўнікі па ліках,захоўваць марфалагічныя нормы назоўнікаў: лік, род якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах, назоўнікаў, якія маюць форму адзіночнага ці толькі множнага ліку, назоўнікаў агульнага роду, нескланяльных назоўнікаў;
3) Развіццёвая:правільна ўтвараць і ўжываць у маўленні склонавыя формы назоўнікаў 1,2,3 скланення адзіночнага і множнага ліку;
4) Выхаваўчая: садзейнічаць выхаванню патрыятычных пачуццяў.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
1.Эмацыянальнае ўключэнне вучняў
Заданне 1. Работа з тэкстам ( тэкст на парце ў кожнага вучня).
Адной з найбольш вядомых славутасцяў вёскі Полымя з’яўляецца сядзібна-паркавы комплекс. Палац узводзіўся з абчасанага каменю. Асноўны будынак аднапавярховы. Толькі сярэдняя частка была падвышана яшчэ на адзін паверх і выступала за асноўную рысу фасада. Яна мела на першым паверсе прысценны порцік з галоўным уваходам і двума вокнамі, якія па баках былі аздоблены тасканскімі паўкалонамі. Верхні паверх першапачаткова меў тры, пазней толькі два акны спераду і па адным – у бакавых сценах. Другі паверх быў аддзелены ад першага карнізам, які выступаў, а замыкаў паверх трохвугольны шчыт з гербавым картушам уладароў. Фасад з боку саду быў сфарміраваны як і галоўны. Вокны мелі прамавугольную форму. Палац быў накрыты не вельмі выскім гладкім двухсхільным дахам; першапачкова – гонтавы. .
Заданні:
1.Прачытайце тэкст, вызначце яго стыль .
2.Пра які помнік архітэктуры вядзецца размова ў прапанаваным тэксце?
3.З дапамогай тлумачальных слоўнікаў патлумачце значэнне выдзеленых слоў. З тэксту выпішыце назоўнікі, вызначце іх разрады.
II. Паведамленне тэмы і мэты ўрока
III. Праверка дамашняга задання
Выкладчык. Дома вам было неабходна паўтарыць звесткі аб марфалагічных катэгорыях назоўніка. Я прапаную вам праверыць свае веды з дапамогай наступнага задання.
Дыягнастычны тэст.
А 1 Адзначце назоўнікі першага скланення.
1) Важаня; 2) зала; 3) кадрыля; 4) маэстра; 5) салата.
А 2 Адзначце назоўнікі другога скланення.
1) Глуш; 2) вока; 3) медаль; 4) вета; 5) вусень.
А3 Адзначце назоўнікі, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку маюць канчатак -Е.
1) Сям’я; 2) дарога; 3) хвоя; 4) Кацярына; 5) Алеся.
А4 Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак –а (-я).
1) Літр; 2) сквер; 3) нос; 4) ветрык; 5) мох.
А5 Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак -у(-ю).
1) Экзамен; 2) поплаў; 3) лоб; 4) твар; 5) бераг.
Самаправерка і самаадзнака. [6, 15]
Ключы да тэста ( на дошцы): А 1. 2,3,5; А 2. 2,3,5; А. 3 2,4; А. 4 1,2,3,4; А 5.1,2,4.
IV. Арфаграфічная хвіліна
Выправіць арфаграфічныя памылкі
Дрэмучы, зарава, галантэрэйны, характар, рыкорд, аранжэвы, латарэя, выкрэсліть, сакратар, шадэур, адрэс, жытон, антрэсолі, інжэнер, майстар, дэлікатны, аранжэрэя,інтылект, крахмал, нумізмат, аксесуар, жымчужына, канцэлярыя, сапрана, сальфеджыо, Токіо,драўляны, крашыть, почарк, водар, дрымотны, глоток, брызент, скрэгатаць, лодар, лясніковы, сяржант, выязд, семнаццаты, памяць, каляіна, календар, дзевяты, сувенір, мятровы, мітусня, сякунда, вінегрэт, каліва, міладычны, берет, мелагучны, Беседзь,зіфір. [1,38,53]
V. Фізкультхвілінка
VI. Работа ў групах
I група
Знайсці і выправіць граматычныя памылкі
а) Месны склон: (аб) птушане, ільду, трактары, доктары, скрухе, даху, смесе, Мішы, цудзе, сланяняці, ляўшу, немаўлю, Грышу, урачы, калачы, дзіці, сарвігалаве, краі, безе, беразе, вязню, раялі, мышы, друзі, запалі, скрыпачы, ломе, буслі, следзе, Адасі, ласі, цене, сажані, ізгою, ячменю, салаўю, буйвале, зайцэ, аўсе, цяжару, перцу, бліне, палыну, мужу, мосе, агурцэ, руке, Марынке, гусі, жале, вольхе, бярэмі, Скарыне, Віці, гару, крэсіві, засені, мухе, архіпелазе, каролі, студэнце, Васілі, Віцебску, дагавору, зямле, тэлефоне, дачке, Тамарэ, настаўніцы, грэблі, Вячаславе, Толю, Жэні (м.), Юлі, курыцэ, палцы, завулку, бутэльцэ, Рамане, локці, тэлевізару, Цімосе, характару, эпілозе, дасе, шалашэ; па дарогам, по узгоркам. [5, с.61]
II група. Вызначыць назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку.
Ліса, спакой, насенне, атрад, колас, цукар, кісларод, Пружаны, Пціч, адносіны, цярпенне, розум, маланка, туман, шчупак, слова, карані, крылля, уваходзіны, змярканне, верабей, блакіт, грудзі, суткі, поўнач, гуманізм, боб, журавіны, вароты, вока.
I група
Пры вызначэнні роду агульных нескланяльных запазычаных назоўнікаў бярэцца пад увагу значэння слова:
Мужчынскі род — назвы асоб мужчынскага полу і назвы жывых істот: жвавы кенгуру;[ 6,53]
Жаночы род — назвы асоб жаночага полу: гэтая фрау;
Ніякі род — назвы неадушаўленых прадметаў: зламанне пенснэ, цікавае папуры.
Род нескланяльных ускосных запазычных назваў вызначаецца па родавым слове: Тарту ( горад, мыжчынскі род), Юкан (рака, Жаночы род), Антарыа ( возера, ніякі род).
Бялізна, акраец, вуаль, лебедзь, алоэ, дзюдо, калье, салямі, Ружаны, Ліда, Осла, Пеле, Гаіці, Асіповічы, Чылі, Лісі, Калахары, брыво, цень, каноплі, запраснік, паводзіны, прыгаршчы, Уса, Днепр, Прыпяць, Нарач, Мухавец, Бяроза, Амазонка, Басфор, Туніс, дыктар, сірата, манго.
[5,63], [10,24]
II група
Практыкаванне 227.( Падбярыце і запішыце беларускія адпаведнікі да наступных словазлучэнняў і выразаў рускай мовы. Вызначце род і лік назоўнікаў).
VII. Рубрыка “Правільнасць маўлення”
Прапануецца заданне скласці словазлучэнні або сказы з назоўнікамі пераход, клён, люцік, камень, гранат, загад так, каб адно і тое слова ў родным склоне ўжывалася з канчаткамі –а і –у: перахода ( месца, па якім можна пераходзіць)- пераходу ( дзеянне паводле дзеяслов перайсці-пераходзіць) ; клёна (дрэва)-клёну (драўніна) ; люціка ( адна расліна) –люціку (сукупнасць раслін); каменя ( абломак цвёрдай горнай пароды; ювелірна апрацаваны кавалак каштоўнага металу)- каменю (цвёрдая горная парода ў выглядзе суцэльнай масы);граната (паўднёвае дрэва, а таксама яго плод)-гранату ( мінерал; празрысты каштоўны камень); загада (дакумент)- загаду (дзеянне паводле дзеяслова загадваць-загадаць). [9, 45]
VIII. Выніковы тэст
А 1. Вызначце правільна ўтвораныя словазлучэнні
1. Сінія чарнілы; 2. Гагатлівая гусь; 3. Стары камод; 4. Смачны селядзец; 5. Пабіты сабака
А 2. Вызначце памылковыя варыянты напісання
1. Убачыць на нашым старасце; 2. Аддзячыць роднаму дзядулі; 3. Аб справядлівым суддзі; 4. Здарылася пры настаўніку; 5. Беглі за дзядзькай і бацькай.
А 3. Адзначце нумары радоў, дзе ўсе назоўнікі з правільна напісанымі канчаткамі:
1. Клопату, адчаю, плачу, квадрату, тэкста;
2. Жалю, тэлевізара, электрода, транспартыра, снегападу;
3.Часнаку, грыпу, баршчу, пілатажу, маркера;
4. Мантажу, мармуру, адраса, абанента, вугляроду;
5.Хлеба, ячмяню, лазняку, мільярда, спектакля.
В 1 Выпраўце памылкі:
а) не было снега;
б) на поле не было;
в) зазвінелі на небе;
г) на ўскрайку леса;
д) веснавы моц.
В 2 Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:
1. Древние рукописи, 2. Четыре весёлых воробья, 3. В семи метрах от меня, 4.Ванина мозоль, 5. Тётино занятие [4,11]
Ключы да тэста:
А 1. 2,4,5; А.2 1,2,5; А 3 2,3,4,5; В 1. Не было снегу; на полі не было; зазвінелі ў небе; на ўскрайку лесу; веснавы моц; В 2. Старажытныя рукапісы, чатыры вясёлыя вераб’і, за сем метраў ад мяне, Ванеў мазоль, цётчын занятак.
IX. Выстаўленне і каменціраванне адзнак
Рэфлексія
Прыём “Аргументацыі”:
На ўроку я працавала…, таму што… .
Сваёй работай на ўроку я… .
Урок мне спадабаўся… .
За ўрок я… .
Мой настрой… .
Матэрыял урока мне быў…
X. Дамашняе заданне:
§27,28, 29, практ.227