СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Разработка урока Экосистемы

Категория: Биология

Нажмите, чтобы узнать подробности

6 клас

Біялогія

 

ТЭМА: АСЯРОДДЗЕ ПРАЖЫВАННЯ. ЭКАЛАГІЧНЫЯ ФАКТАРЫ. ЭКАСІСТЭМЫ

 

МЭТА:

-сфарміраваць у вучняў прадстаўленне аб асяроддзі пражывання жывых арганізмаў, навуцы экалогіі, экасістэме, біялагічным кругавароце рэчываў; роддзя пражывання;

-паказаць уплыў экалагічных фактараў на арганізм;

-садзейнічаць развіццю умення параўноўваць, выдзяляць галоўнае, фармуліраваць азначэнні, працаваць са структурна-лагічнымі схемамі.

 

ПРАГНАЗІРУЕМЫ ВЫНІК УРОКА:

  1. вучні разумеюць, што такое асяроддзе пражывання арганізмаў;
  2. ведаюць класіфікацыю экалагічных фактараў;

     3) умеюць знаходзіць прыстасаванні арганізмаў да асяроддзя пражывання;

4) характарызуюць кругаварот рэчываў у прыродзе;

5) фармуліруюць азначэнні: экасістэма, асяроддзе пражывання, фактары асяроддзя.

 

АБСТАЛЯВАННЕ: табліцы

 

ХОД УРОКА

 

  1. Аргмомант

 

II. Праверка ведаў

 

1. Заданні каля дошкі: саставіць ланцугі харчавання.

А) Воўк, заяц, канюшына.

Б) Бусел, жаба, конік, трава.

В) Мыш, пшаніца, кошка.

Г) Тля, сасна, павук, божая кароўка, сініца, каршун.

2. Франтальная гутарка па пытаннях:

-Якое значэнне маюць узаемадзеянні жывых арганізмаў у біяцэнозе?

-Чаму расліны называюць “вытворцамі”, а жывёл – “спажыўцамі”?

-Ці могуць арганізмы аднаго віду ўваходзіць у састаў розных ланцугоў харчавання? Прывядзіце прыклады.

-Да чаго можа прывесці выпадзенне хоць аднаго звяна з ланцуга харчавання? Прывядзіце прыклады.

 

 

 

  1. Актуалізацыя ведаў

 

Гутарка з вучнямі па пытаннях:

-Што вы прадстаўляеце, калі гавораць “асяроддзе пражывання”?

-Як узаемазвязаны кампаненты жывой і нежывой прыроды?

-Што такое фотасінтэз?

 

IV. Вывучэнне новай тэмы

 

1. Расказ настаўніка аб асяроддзі пражывання і яго фактарах

Жывая прырода – гэта сукупнасць усіх жывых арганізмаў, якія насяляюць нашу планету. Частка жывой прыроды, дзе пражывае жывы арганізм, - гэта асяроддзе. Асяроддзе пражывання ўяўляе сабой усе целы жывой і нежывой прыроды , а таксама з’явы прыроды, якія прама або ўскосна аказваюць уплыў на арганізмы. Вывучэннем узаемаадносін жывых арганізмаў адзін з адным займаецца навука экалогія. Кампаненты асяроддзя, якія аказваюць уплыў на жывыя арганізмы, называюць экалагічнымі фактарамі і дзеляць іх на тры групы, называюцца экалагічнымі фактарамі і дзеляць іх на тры групы (схема малюецца на дошцы і ў сшытках).

 

ЭКАЛАГІЧНЫЯ ФАКТАРЫ

           
     
 

 

 

Фактары жывой прыроды           Фактары нежывой прыроды          Дзейнасць чалавека

           
     

 

 

 

Уздзеянне жывых арганізмаў         Вільготнасць                                 Адмоўны і дадатны

адзін на аднаго                                 Глеба                                               уплыў на жывыя

                                                            Святло                                             арганізмы

                                                            Тэмпература

                                                            Паветра

 

Фактары жывой прыроды

Гэта ўплыў жывых арганізмаў адзін на аднаго: елка – бяроза (канкурэнцыя), воўк – заяц (драпежніцтва), рыбы – паразітычныя чэрві (паразітызм), дрэвы – грыбы (сімбіёз).

Фактары нежывой прыроды

Гэта ўплыў святла, тэмпературы, вільготнасці, састава глебы, паветра на жывыя арганізмы: фотасінтэз, пералёты птушак, запасанне ежы на зіму, асенняя лінька ў звяроў, адносіны раслін да святла.

Уздзеянне чалавека на прыроду (антрапагенныя фактары)

 

ДАДАТНАЕ

АДМОЎНАЕ

Ахова прыроды

Вырубка лесу

Стварэнне запаведнікаў, заказнікаў, нацыянальных паркаў

Асушэнне балот

Пасадка лесу

Знішчэнне жывёл

 

2. Сутнасць экасістэмы

Экасістэма – згуртаванне жываых арганізмаў, якія пражываюць на пэўнай тэрыторыі, разам з іх асяроддзем пражывання.

Прыклады:

-возера;

-луг;

-балота;

-сасновы лес;

-змешаны лес;

-акварыум і г.д.

Тлумачэнне сутнасці экасістэмы на прыкладзе акварыума (мал. 67 с.85)

 

3. Кругаварот рэчываў у экасістэмах

У любой экасістэме ажыццяўляецца кругаварот рэчываў.

Мал. 69 с. 86

 

Састаўленне схемы “КРУГАВАРОТ РЭЧЫВАЎ У ЭКАСІСТЭМЕ”

 

Расліны – вытворцы арганічнага рэчыва → жывёлы – спажыўцы арганічнага рэчыва → грыбы і бактэрыі → разбуральнікі астаткаў арганічных рэчываў

 

V. Замацаванне ведаў

 

1. Закончыць сказы:

-Да фактараў жывой прыроды адносяцца - …

-Да фактараў нежывой прыроды адносяцца …

-Якія асяроддзі пражывання жывых арганізмаў вы ведаеце?

-Назавіце тры віды аргпнізмаў, якія жывуць у водным асяроддзі, іх рысы прыстасаванасці да гэтага асяроддзя.

-Навука, якая вывучае ўзаемасувязь жывых арганізмаў з асяроддзем пражывання, - гэта…

-Што неабходна для існавання любой экасістэмы?

-Што неабходна для падтрымання кругаварота рэчываў?

 

2. Творчае заданне

Нарысаваць экалагічны знак, які прызывае да беражлівых адносін да прыроды.

 

VI. Д/З §21, пыт.1-6 с.87

VII. Рэфлексія