СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Разработка урока Сообщества живых организмов

Категория: Биология

Нажмите, чтобы узнать подробности

БІЯЛОГІЯ 6 клас

ТЭМА: ЗГУРТАВАННІ ЖЫВЫХ АРГАНІЗМАЎ

Мэты:

-сфарміраваць у вучняў прадстаўленне аб юіяцэнозе;

-раскрыць разнастайныя ўзаемасувязі і ўзаемаадносіны арганізмаў;

-навучыць састаўляць ланцугі харчавання.

Прагназіруемы вынік урока:

  1. вучні характарызуюць сувязі арганізмаў у згуртаванні;
  2. устанаўліваюць харчовыя і нехарчовыя сувязі жывых арганізмаў;
  3. ведаюць састаў ланцугоў харчавання;
  4. вучацца састаўляць ланцугі харчавання і характаразаваць іх.

Абсталяванне: магнітная дошка, ілюстрацыі з адлюстраваннем жывых арганізмаў для састаўлення ланцугоў харчавання, табліцы.

Ход урока

I. Аргмомант (+тэма і мэта ўрока з праблемным пытаннем на с.78 падручніка)

II. Праверка ведаў

Заданні для пісьмовага кантролю:

  1. Закончыце сказы:

а) арганізм, які мае толькі характэрныя яму асаблівасці, называецца …;

б) від характарызуецца наступнымі адзнакамі: …;

в) тэрыторыя, якую займае від, называецца …;

г) роднасныя віды аб’ядноўваюцца ў …;

д) прыклады відаў раслін: …;

е) прыклады відаў пазваночных жывёл: … .

2. Напішыце віды раслін, якія маюць розныя жыццёвыя формы: дрэвы, кустарнікі, аднагадовыя травы.

III. Актуалізацыя ведаў вучняў

Гутарка па пытаннях:

-Ці могуць жывёлы сінтэзіраваць арганічныя рэчывы з неарганічных?

-На якія групы дзеляцца жывёлы па спосабу харчавання?

-Якія арганізмы адносяцца да аўтатрофаў і чаму?

IV. Вывучэнне новай тэмы

1. Праслухванне вучнямі казкі з наступнай гутаркай па пытаннях:

-Ці ўзаемадзейнічаюць паміж сабой жывыя арганізмы?

-Які ўплыў адзін на аднаго яны аказваюць?

(казка на с.80 метад. дапаможніка)

-Аб чым гаворыцца ў этай казцы? (Аб тым, што ў прыродзе ўсё ўзаемазвязана).

2. Паняцце біяцэноза.

Біяцэноз (ад грэч. біяс – жыццё і кайнос – агульны).

Сукупнасць арганізмаў розных відаў, што сумесна насяляюць адну тэрыторыю, складае згуртаванне жывых арганізмаў, якое называецца біяцэнозам.

3. Характарыстыка харчовых сувязей жывых арганізмаў і ланцугоў харчавання.

Вытворнікі (аўтатрофы) – расліны.

Спажыўцы (гетэратрофы) – раслінаедныя і драпежныя жывёлы.

Разбуральнікі – бактэрыі, грыбы, дажджавыя чэрві, жукі-магільшчыкі і г.д.

Мал. 64 с.80 – агульная схема ланцуга харчавання.

Праца на магнітнай дошцы: састаўленне ланцуга харчавання з дапамогай ілюстрацый і зарысоўка яго схемы ў сшытак.

4. Самастойная работа з абзацам “Нехарчовыя ўзаемадзеянні арганізмаў” (с. 80-81 падручніка), састаўленне апорнай схемы.

V. Замацаванне

1. Заданне: прадоўжыць сказы (вусна):

а) да вытворнікаў адносяцца …;

б) па тыпу харчавання яны з’яўляюцца …;

в) да спажыўцоў адносяцца …;

г) па тыпу харчавання яны з’яўляюцца … ;

д) да разбуральнікаў адносяцца …;

е) драпежнікі – гэта …;

ж) паразіты – гэта ….

2. Заданне: суаднесці ўзаемаадносіны арганізмаў у біяцэнозе:

-харчовыя ўзаемадзеянні ________________________;

-нехарчовыя ўзаемадзеянні ______________________.

а) раслінаедныя жывёлы часам становяцца ахвярай драпежнікаў;

б) дажджавыя чэрві ўдзельнічаюць ў глебаўтварэнні;

в) грыбы і бактэрыі раскладаюць адмерлыя расліны, астанкі жывёл;

г) пчолы апыляюць кветкі.

3. Групавая ролевая гульня: вучні дзеляцца па ролях на “вытворнікаў”, “спажыўцоў”, “разбуральнікаў”. Узяўшыся за рукі, састаўляюць ланцугі харчавання, змяняючы біялагічны тэрмін на назву арганізма.

VI. Д/з §20, пыт. 1-7 с.82

VII. Рэфлексія