СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Сінтаксіс і пунктуацыя

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэставыя заданні па тэме "Сінтаксіс і пунктуацыя" для 5 класа

Просмотр содержимого документа
«Сінтаксіс і пунктуацыя»

Сінтаксіс і пунктуацыя (тэст, 5 кл.)


1.Якое азначэнне правільна раскрывае змест раздзела “Сінтаксіс”?

а) Сінтаксіс вывучае словазлучэнне, сказ, тэкст (іх азначэнне, будову, прызначэнне);

б) Сінтаксіс вывучае правілы пастаноўкі знакаў прыпынку.


2.Адзначце словазлучэнні: а) паслаць па доктара; б) дапамога доктара; в) аказаць дапамогу; г) доктар дапамог.


3.Адзначце правільныя словазлучэнні: а) дзякаваць бацькоў; б) пайсці па хлеб; в) збірацца ў грыбы; г) жартаваць з сябра; д) дараваць брату; е) хварэць на ангіну.


4.Адзначце клічныя сказы: а) Добры дзень вам, добрыя людзі; б) Калі прыйдуць госці; в) Дапамажы мне рашыць задачу; г) Хутка дождж сціх; д) Якая прыгажосць вакол


5.Адзначце пабуджальныя сказы: а) Пад нагамі шамаціць рознакаляровае лісце; б) А вунь чырвоны клён; в) Палюбуемся гэтай прыгажосцю; г) Чуецца курлыканне журавоў; д) Яны адлятаюць у цёплыя краіны; е) Пажадайце ім шчаслівай дарогі


6.Адзначце неразвітыя сказы: а) Пайшоў снег; б) Мы любім вучыцца і адпачываць; в) Прыйшла вясёлая і шумлівая вясна; г) На дарогах гамоняць ручайкі; д) У небе спяваюць жаваранкі.


7.Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?

Беларусь – мая Радзіма а) дзейнік; б) выказнік; в) дапаўненне; г) азначэнне; д) акалічнасць


8.Адзначце сказ, які адпавядае схеме:


а) Пад вечар неба зацягнулі цяжкія хмары; б) У полі разгуляўся злы снежаньскі вецер; в) Ён зламаў на полі дуплаваты дуб; г) Пачаў сыпаць спорны халодны дождж; д) Усё жывое ад страху стоена сцішылася.


9.Адзначце сказы са звароткамі: а) Цёплы дожджык не прагнаў дзяцей з вуліцы; б) Цёплы дожджык пырсні, пырсні на парэчкі і на вішні; в) У меру свяціла сонца і ў час ішоў цёплы дожджык; г) Я думаў пра цёплы дожджык, якога так не хапала; д) Ці любіш ты дружа цёплы дожджык?


10.Адзначце сказы, у якіх перад выдзеленымі злучнікамі трэба паставіць коску: а) Вада стаіць нерухома і ў ёй адбіваецца зорнае неба; б) Трэба спяшацца на вакзал бо цягнік адыходзіць праз гадзіну; в) Бачыць вока далёка а розум яшчэ далей; г) Шуміць вецер над лесам ды надрыўна галосіць над апусцелым полем; д) Дзень быў пахмурны і даволі цёплы.


11.Адзначце сказы з простай мовай і складзіце іх схемы: а) Маладая вясна радасна ўсміхнулася і павіталася Вось і я! б) На ўсходзе зайграла залатая чырвань; в) Вясна сонечнымі промнямі расцалавала арэхавы куст; г) Падаў голас салавейка; д) Цяпер ужо не вернуцца халады казалі людзі, калі чулі яго песню.


12.Расстаўце прапушчаныя знакі прыпынку:

Бусел праводзіў заняткі

Слухаць мяне бусляняткі

Дома пакіньце страх

Смела рабіце ўзмах.

Хто праляціць прыгожа

Першым паснедаць зможа.

Помніце Кляка і Клёка

Восень ужо недалёка

Ведаем гэта самі

Круцяць малыя насамі.