Сучасная беларуская паэзія
У сучаснай беларускай паэзіі вылучаюцца такія плыні, як
- лірыка - апавядальная (Я. Янішчыц, Р. Баравікова)
- рамантычная (Я. Сіпакоў, У. Караткевіч)
- лірыка- публіцыстычная (П. Панчанка, Г. Бураўкін)
- філасофска - аналітычная (А. Куляшоў, А. Вярцінскі)
- мастацка- сінкрэтычная (М. Танк, Р. Барадулін)
- інтэлектуальная (А. Разанаў)
Асаблівасці сучаснай беларускай паэзіі
- інтэлектуалізацыя,арыентацыя на роздумнасць (А. Разанаў, М. Танк)
- грамадзянска-публіцыстычны пачатак (П. Панчанка, Н. Гілевіч)
- цікавасць да гістарычнага мінулага (В. Шніп, Л. Рублеўская)
- праблема выдаткаў навукова-тэхнічнага прагрэсу, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС (М. Мятліцкі, В. Зуёнак)
- абнаўленне ўрбаністычнай тэматыкі (Л. Рублеўская, А. Глобус)
- зварот да рэлігійна-хрысціянскай тэматыкі ( Р. Барадулін, Д. Бічэль)
- тэма кахання як крыніцы духоўнага вобліку асобы (Р. Баравікова, Я. Янішчыц)
- пашырэнне новых (часта нерыфмаваных) формаў верша (А. Разанаў, в. Жыбуль, А. Хадановіч)
Раіса Баравікова
- Раіса Андрэеўна Баравікова - адна з самых яркіх прадстаўніц беларускай паэзіі. Яе вершы - гэта канкрэтная жыццёвая споведзь, адлюстраванне тых падзей і момантаў, якія прайшлі праз сэрца. На працягу ўсёй сваёй творчасці Р. Баравікова сцвярджае, што самае цудоўнае пачуццё, якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць, высакароднасць, - каханне.
- Друкавацца паэтэса пачала яшчэ ў юнацкія гады. З невялікім часавым прамежкам выходзілі яе паэтычныя зборнікі: "Рамонкавы бераг" (1974), "Слухаю сэрца" (1978), "Такое кароткае лета" (1981), "Адгукнуся голасам жалейкі" (1984), "Каханне" (1987, Літаратурная прэмія імя А. Куляшова 1988), "Пад небам першага спаткання" (1990), "Люстэрка для самотнай" (1992, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1994). У паэзіі Р. Баравіковай вядучае месца займаюць тэма кахання, складаны свет думак і пачуццяў лірычнага героя, яго прага да высокага духоўнага ідэалу, пошук сапраўдных маральна-этычных асноў. Скразнымі вобразамі з'яўляюцца вобраз птушкі як сімвала імгненнасці чалавечага жыцця; вобраз саду як ідэальнага свету ўзаемаадносін чалавека і прыроды. Гучыць у вершах і мацярынская трывога за духоўнае жыццё грамадства, упэўнена праяўляюцца філасофскія матывы, немагчымасць спасціжэння сэнсу быцця .
- Р. Баравікова з'яўляецца аўтарам драматычнай паэмы "Барбара Радзівіл" (1992), у якой адлюстраваны эпізоды беларускай гісторыі. У 1994 г. паэма была пастаўлена ў тэатры-студыі беларускай драматургіі "Вольная сцэна". Р. Баравіковай былі напісаны п'есы "Цётка Малання з Асаўца" (1984); "Пятля часу" (1996); поўны сцэнічны варыянт лірычнай драмы "Барбара Радзівіл" (2001). Адметнымі з'яўляюцца адрасаваныя дзецям кнігі "Галенчына "Я", альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў" (1990), "Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-Квыш" (1996). Значнае месца літаратуразнаўцы адводзяць і аповесці "Кватарантка", якая расказвае пра маладое пакаленне, пошукі свайго месца ў жыцці.
- У апошнія гады Р. Баравікова піша ў жанры прозы. Яна аўтар зборніка апавяданняў "Вячэра манекенаў", напісаных у жанры псіхалагічнай фантастыкі, аповесці "Лён-Лянок, альбо Кампакт-дыск ад зялёнага Дрэйка" і цыкла фантастычных гісторый "З казак старога астранаўта". Пісьменніца займаецца таксама перакладамі з рускай, украінскай і польскай моў.
Р. Баравікова «Усё забыць – імгненна і адразу…»
У cё зaбыць – iмгнeннa i aдpaзy.
– Дзeнь дoбpы, acцяpoжнa... Taм гaзoн, –
i выcмeяць зaблытaнyю фpaзy,
пaдняць нa cмex нямoдны пapacoн.
Адвecцi вoчы ў гaмaнкiм пapтэpы,
мiж iншым, пpы paзмoвe пaзяxнyць,
пpaйcцi – нa ўздыx – aд Baшae квaтэpы,
aлe нa вoкны тaк i нe зipнyць...
Кaлi ж гapaчым шaлaм ycпaмiнy
aбдacць шыпшыны тpaпятлiвaй пax,
нявaжным cтaнe, xтo кaгo пaкiнyў,
з гapкoтaй цi з нaдзeяй нa гyбax.
Дaзвoльцe мнe вяpнyццa з лicтaпaдy,
з зaвei цi з дaжджy ў бyдзённы чac,
кaб дoўг aддaць y глыбiню пaглядy, –-
зaмoўчaнae:
«Я КАХАЮ BАС...»
Мар’ян Дукса
Нарадзіўся ў 1943 г. на хутары каля вёскі Каракулічы Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1958-1960 гг. займаўся ў Свірскай навучальні механізацыі, закончыўшы яе, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1969). У 1969-1987 гг. настаўнічаў у Сольскай сярэдняй школе на Смаргоншчыне. Сябра СП СССР з 1969 г. Першы верш апублікаваў у мядзельскай раённай газеце ў 1960 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987). Прыгажосць Бацькаўшчыны, роднай прыроды, паэзія кахання, праблемы дабра і зла, веры — асноўныя матывы яго твораў.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А.Куляшова (1990) за кнігу вершаў і паэм «Заснежаныя ягады».
Памёр у 2019 г.
Мар’ян Дукса «З вандзэлкам ці з букетам кветак…»
З вандзэлкам ці з букетам кветак,
з плячэй сцягнуўшы балахон,
героі драм ці аперэтак
увесь запоўнілі вагон.
Усё чытаецца на тварах —
хто ў шчасці, хто бядой зарос.
Хто плавае ў дзіцячых марах,
каго піхнуў нядаўна лёс.
Дарожных хто размоў аматар,
хто ўмураваны нелюдзім…
Жыцця шматярусны тэатр,
ты ролі раздаеш усім.
Спакойны, радасны, трывожны —
ёсць папярэдні дагавор —
на свой спектакль едзе кожны,
дзе іх чакае рэжысёр.
Віктар Жыбуль
- Паэт, літаратуразнаўца. Удзельнік творчага руху "Бум-Бам-Літ", многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, пэрформансаў.
- Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Мінску. Закончыў мінскую сярэднюю школу № 87 (1995), філфак БДУ (2000), аспірантуру пры ім (2003). Кандыдат філалагічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі "Першацвет" (1995 - 2002), у часопісах "Роднае слова" і "Arche". Літаратурны шлях пачаў з перамогі на мінскім гарадскім паэтычным конкурсе "Родны горад" (1994). Набыў вядомасць як паэт-эксперымэнтатар, аўтар некалькіх паліндромных паэм.
- Выступае таксама як даследчык-літаратуразнаўца (сфера навуковых зацікаўленняў - авангардная паэзія, фармальны эксперымэнт у літаратуры, сінтэз мастацтваў). Удзельнічаў у міжнародных праектах "Art-Lit-Akt" (Беларусь - Швецыя, 1999), "1984" (Беларусь - Латвія, 2000), "Вечар маладых паэтаў Беларусі" (Расея, Масква, 2001), "Сувязьразрыў" (Украіна - Беларусь, 2004), "Парадак слоў" (Мінск, 2006, 2007), "Навстречу - насустрач" (з расейска-амэрыканскім паэтам Сашам Гальперам; Мінск, 2007), "Дні беларускай і швэдскай паэзіі" (Мінск - Гродна - Пінск, 2007), "Дні беларускай культуры ў Польшчы" (Вроцлаў, 2007), "Месяц аўтарскага чытаньня" (Брно, 2007) і інш.
- Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, баўгарскую, латыскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую, чэскую мовы.
Віктар Жыбуль «Я хачу паварушыць тваім хвастом…»
Я хачу паварушыць тваім хвастом, я мару падыхаць тваімі жабрамі і, каб шырэй наглядзецца тваім хараством, з вачэй сваіх сцерці водарасці швабраю.
Па вадзе ад цябе расплываюцца кругі з-за цяністага куста эладэі. Ты лямпавыя промні збіраеш у стагі. Навучы мяне так. Я не ўмею.
Мы сядзім і чакаем, што ж будзе далей, не хаваючы закаханыя твары. Я хачу да цябе дакрануцца, але мы жывем у розных акварыумах.