СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок беларускай літаратуры

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма: З. Бядуля “Зямля”

Мэты:

  • Абагульніць уяўленні дзяцей пра родную зямлю;
  • Развіваць вобразнае ўяўленне, творчыя здольнасці вучняў;
  • Выхоўваць у вучняў любоў да ўсяго, што іх акружае.

Просмотр содержимого документа
«Урок беларускай літаратуры»

Беларуская літаратура

Тэма: З. Бядуля “Зямля”

Мэты:

  • Абагульніць уяўленні дзяцей пра родную зямлю;

  • Развіваць вобразнае ўяўленне, творчыя здольнасці вучняў;

  • Выхоўваць у вучняў любоў да ўсяго, што іх акружае.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання.

  • Чаму цар Ірад загадаў Воіну забіць усіх немаўлят?

  • Як Чорт адносіцца да цара Ірада?

  • Чаму Смерць прыйшла да Ірада? На чыім яна баку?

  • Як пакарана зло?

Выстава малюнкаў.

  1. Праца па тэме ўрока

  • Сёння мы пазнаёмімся з творам Змітрака Бядулі “Зямля”, у якім апісваецца ўся прыгажосць роднай зямлі, у якім аўтар выказвае самыя шчырыя і ўрачыстыя пачуцці.

Першы раз чытае настаўнік, вучні уважліва сочаць. Потым вучні перачытваюць тэкст самастойна.

  • Якія карціны вы ўяўлялі, калі чыталі твор?

  • Якім вы бачыце вобраз Зямлі, паказаны пісьменнікам?

  • Як пісьменнік ставіцца да сваёй зямлі? Чаму называе яе “маці”?

  • Сапраўды, зямля – наша маці, якая кожнаму з нас дала жыццё, выкарміла. І таму кожны з нас павінен любіць сваю радную зямлю, ганарыцца ёю, аберагаць так, як рабілі нашы продкі.

  • У народзе кажуць: “Па свеце гуляй, а Радзіму не забывай”, “Для чалавека лес – паўхаты” . Як вы разумеце гэтыя выразы? Ці згодны вы з імі? Чаму?

  • Ці ўдала аўтар перадае хараство зямлі? Давайце паспрабуем вызначыць, з дапамогай чаго ў яго гэта атрымалася. Зачытайце месцы, дзе характарызуюцца поры года. Якія вобразныя сродкі выкарыстоўвае З. Бядуля? (Эпітэты, метафары, параўнанні).

  • Звярніце ўвагу на дошку, на ёй запісаны пары слоў у прамым і пераносным сэнсе. Вызначце, дзе слова ўжываецца ў прамым сэнсе, а дзе ў пераносным:

Вакно адкрываецца-абшар адкрываецца; коні нясуцца –шыры нясуцца –гады нясуцца; святая кніга –святая вясна.

  • Людзі бачылі падабенства паміж рознымі з’явамі, рэчамі і свае назіранні пераносілі на другія аб’екты.

Такое ўжыванне слоў ці выразаўу пераносным сэнсе, калі ўласцівасці аднаго прадмета ці з’явы пераносяцца на другі, называецца метафара.

Практычная праца.

  • Я раздала карткі, вам прапануецца пяць слоў, з якімі вы павінны саставіць пяць выразаў – да кожнага слова падабраць прамое і пераноснае значэнне.

Чырвоны, горкі, салодкі, жалезны, шаўковы.

  • Мы вельмі часта ўжываем метафары ў гутарковай мове і не заўважаем гэтага, а пісьменнікі –мастакі слова, пры дапамозе метафар ствараюць яркія, запамінальныя вобразы.

  • Такім чынам, мы можам зрабіць падагульненне, што метафара – гэта мастацкі сродак, у якім уласцівасці, з’явы пераносяцца на другую. Метафара падобна да параўнання.

  1. Падвядзенне вынікаў

  • Разгледзьце ўважліва малюнкі, ці прасочваюцца на іх агульныя ідэі і вобразы з творам З. Бядулі “Зямля”?

  • Які выннік мы можам зрабіць, прачытаўшы твор З.Бядулі?

  • З якім мастацкім сродкам сёння пазнаёміліся?

  1. Д/з. пісьмова адказаць на пытанне № 4, змешчанае пасля твора З.Бядулі “Зямля”.