СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Зямля бацькоў - зямля святая

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Зямля бацькоў - зямля святая»

Мэты і задачы мерапрыемства:

- выклікаць у вучняў інтарэс да родных мясцін;

- актуалізаваць веды вучняў пра Сяргея Грахоўскага, яго жыццё і творчасць

- садзейнічаць выхаванню пачуцця любові да сваёй малой Радзімы, павагі да яе гісторыі.



Эпіграф: Слязінаў дзякі,

Позірк мглі,

Радзіце, каласы і травы.

Быць чалавекам на зямлі

Зямля бацькоў

Дала мне права.

Р.Барадулін

1. Уступнае слова настаўніка, аб’яўленне тэмы.

2. Работа над сэнсам эпіграфа, пастаноўка мэт.

- Сёння мы паспрабуем асэнсаваць свае адносіны да нашай малой Радзімы; паразважаем пра тое, чым можа ганарыцца наш Глуск і мы з вамі.

Сапраўдны патрыёт не той, хто ва ўвесь голас заяўляе, як ён любіць сваю Радзіму, а той, хто спрабуе нешта зрабіць, каб захаваць вытокі яе мінулага для будучых пакаленняў, душой і сэрцам успрымае і разумее родную зямлю, даражыць ёю. Менавіта такім чалавекам з’яўляецца Сяргей Іванавіч Грахоўскі.

3. Выступленне падрыхтаванага вучня. Нарадзіўся Сяргей Грахоўскі 25 верасня 1913 года ў сялянскай сям’і ў мясціне з красамоўнай назвай Нобель (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці, Украіна). У 1914-м разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск на Магілеўшчыне. Як творца дэбютаваў вершам у 1926 годзе. У 1930-м пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931-32 гг. працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце “Чырвоная змена”. Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэту Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.

Двойчы беспадстаўна арыштоўваўся органамі НКВД. Першы раз у 1936-м у Мінску як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” засуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Быў у Унжэнскім канцлагеры Горкаўскай вобласці. Вызвалены ў 1946-м. Выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна. Зноў арыштаваны ў 1949 годзе, высланы на пасяленне ў Новасібірскую вобласць Расіі, дзе працаваў настаўнікам. У 1955-м быў рэабілітаваны. У 1956-1973 гг. працаваў на радыё, у часопісах “Бярозка” загадчыкам аддзела рэдакцыі, “Вясёлка”, літкансультантам СП БССР (1959-1960). У 1973-74 гг. адказны сакратар Камітэту па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. З 1974 на пенсіі і актыўна займаўся літаратурнай і грамадскай працай літаральна да апошніх дзён жыцця.

Асноўны перыяд творчасці прыпаў на гады жыцця ўжо пасля абедзвюх ссылак. Дакументальныя аповесці Грахоўскага “Зона маўчання”, “З воўчым білетам”, “Такія сінія снягі” ёсць беларускімі аналагамі “Архіпелагу ГУЛАГ” Аляксандра Салжаніцына. Грахоўскі выдаў больш 20 зборнікаў сваіх вершаў, сярод іх ажно 5 выключна для дзяцей. Усяго ж выйшла больш 60 розных кніг яго аўтарства.

Паэт з’яўляецца аўтарам верша “Ветразь”, дзе наўмысна ня ўжытае ніводнае слова, якое было б сугучнае з словам у расейскай мове. Акрамя гэтага Грахоўскі ведамы і як таленавіты перакладнік – ён перакладаў Жуль Верна, Аляксандра Блока, Аркадзя Гайдара, Рабіндраната Тагора, Яніса Райніса, дзясяткі іншых літаратараў, пераважна паэтаў.

Пражыў Сяргей Грахоўскі досыць доўгае жыццё. Калі прыйшоў час суверэнітэту, быў заслужана уганараваны незалежнай Беларуссю. У 1992-м ён атрымаў прэмію імя Якуба Коласа за зборнік “Споведзь”, а ў 1994-м атрымаў медаль Францішка Скарыны – тады такія ўзнагароды давалі сапраўды выбітным асобам нашай культуры. Памёр Сяргей Грахоўскі 11 снежня 2002 года. Сяргей Грахоўскі — ганаровы грамадзянін Глуска, яго імя носіць Глуская сярэдняя школа № 1, у раённым цэнтры ў гонар паэта названы бульвар, дзе ўстаноўлены памятны знак з барэльефам С. І. Грахоўскага.

4.Словы настаўніка. Зямля бацькоў – зямля святая, так лічыў і С.І. Грахоўскі, які пакінуў для нас, нашчадкаў вялікую літаратурную спадчыну.Як ужо адзначалі мы раней, у Глуску прайшло дзяцінства і юнацтва будучага паэта, тут жа быў напісаны першы верш. Пазней пісьменнік апаэтызуе гарадок на беразе Пцічы ў шматлікіх вершах, напіша прачулыя ўспаміны пра родныя мясціны, пра сваіх землякоў, цёплым словам узгадае сяброў, з якімі разам вучыўся, пачынаў спасцігаць тайны і прыгажосць паэтычнага слова.Давайце праслухаем гэтыя вершы. Выступленні чытальнікаў


Чытальнік 1.

Пачатак

За Глускам, у глухіх барах,
Яшчэ маё блукае рэха,
I дзень суніцамі прапах,
Даспелі першыя арэхі,

I золкізолак на Пцічы
Мяне штодня да дому кліча,
Дзе расцвітаюць касачы
I дзе гады зязюля лічыць,

Дзе каля цёмнае вады,
На вузенькім пясчаным мысе,
Мае дзіцячыя сляды
Дасюль, магчыма, засталіся.

Я іх ніколі не знайду,
Не адшукаю хісткай кладкі,
А ўсё ж лячу к свайму гнязду,
К свайму адзінаму пачатку.

1964

Чытальнік 2

Малітва

Як некалімаліўся ў Глуску
На скрыжаванні трох дарог,
Малюся зноў па-беларуску
I веру — зразумее Бог.

Маё апошняе маленне
За ўсе малітвы карацей:
Малю не ставіць на калені
Маіх унукаў і дзяцей,

Бо настаяўся я ў няволі
За грэшнікаў і за святых,
Таму малю, Айцец, даволі
Караць маіх і не маіх

Нашчадкаў на зямлі пакутаў,
Дзе хіжы д’ябал правіў баль,
Усіх калючкаю апутаў
I душы закаваў у сталь.

Магутны Божа, днём і ноччу
Адзінай літасці прашу,
Не засляпі нашчадкам вочы,
Ратуй нявінную душу

Ад жорсткасці і ад здзічэння
I катам не аддай на здзек,
Бо на каленях з нараджэння
Я прастаяў увесь свой век.

Ратуй нас, Божа, ад напасці,
Дзяцей — ад торбы і турмы,
Ад «волі» і такога «шчасця»,
Якое церпім толькі мы.

[1990—1991]

Чытальнік 3

Мястэчка

Цвіце за аселіцай грэчка
У роснай лясной старане,
Далёкае наша мястэчка
Забыла, напэўна, мяне.

А мне яно сніцца і сніцца
У пыле пясчаных дарог,
Апошні званар на званіцы,
Глухі і ссівелы, як Бог.

Старыя замшэлыя дахі
Гарбарняў, дамоў і адрын,
Сады і садкі каля шляху
I хмельны салодкі язмін.

Да самай апошняе рыскі
Усё тут знаёмае мне:
Пад бэлькаю крук ад калыскі,
Шпакоўня на гулкім гумне.

Складаю далоні і клічу
Равеснікаў даўніх маіх
I юныя бачу абліччы
Жывых і даўно не жывых.

Мяне не пазналі суседкі
Сягоння такога, як ёсць,
Таму запрашаю у сведкі
Забытую тут маладосць.

Прыпомню: рыпелі качоты,
Плылі пад чаромхай чаўны,
I месяц глядзеў на пяшчоты
Семнаццатай нашай вясны.

Маўчаць і схіляюць галовы
У рэдзенькіх пасмах сівых
Даўно адзінокія ўдовы
Сяброў незабыўных маіх.

У будні і ў гучныя святы
Схіляю і я галаву,
Нібы сапраўды вінаваты,
Што за аднагодкаў жыву.

Смыліць, як у сэрцы насечка,
Як саамы шчымлівы радок:
Мястэчка, мястэчка, мястэчка —
Навек дарагі гарадок.

[1980—1981]

Чытальнік 4

***

І праз гады, магчыма, нашы кнігі

Разгорне праўнук праўнука майго,

І слова ў слова, як выток Нямігі,

Ён разгадае ўсе да аднаго.



Адсеюцца пазаддзе і палова,

Хоць не адно стагоддзе прабяжыць.

Не будзе нас, не ўладароў, а слова

Жыло, жыве і будзе жыць.



1998

Чытальнік 5

БРОНЯ



Памяці маіх землякоў, расстраляных

фашыстамі каля Мыслачанскай гары.





Калісці быў і я ў палоне

Прыгожай і пяшчотнай Броні.

Над Пціччу, на зялёным вале

Свае пачуцці мы хавалі:

Шапталіся на схіленай вярбе,

І я часамі думаў сам сабе:

“Наўрад ці давядзецца у жыцці

Падобную на Броню мне знайсці.”

Хіліўся непрыкметна да шчакі

І да гарачае рукі.

Калі ўзыходзіла на небе поўня,

Мы адплывалі ў сіні змрок на чоўне,

Плылі павольна на Высокі бераг,

Дзе плёскаліся то шчупак, то жэрах,

Вярталіся з бярэмамі чаромух,

І я часамі быў не “промах”:

Туліўся да ласкавай Броні

І вуснамі кранаўся скроні.

Яна ўглядалася ў азоранае неба

І мне шаптала: “Лепш не трэба…”

Мне замінаў у горле дыхаць ком,

Бо быў яшчэ наіўным дзіваком…

Мы развітацца не маглі да дня.

Сплыла туманам наша чысціня.

Калі ж крывавыя ўварваліся нягоды,

Мне Броня ўспаміналася заўсёды.

Яна сканала ў вогненым віры

На схіле Мыслачанскае гары,

Заплюшчыліся вочы назаўжды,

Што не адважваўся пацалаваць тады.

Дзе тысячы загінулі на схіле,

Узняўся толькі камень на магіле.

Я перад ім схіляюся ў маленні

І моўчкі станаўлюся на калені,

Глытаю слёзы горкія і сёння.

“Не плач, не трэба”, — шэпча Броня.



За Глускам, каля Мыслачанскайгары,

расстраляна каля 2-х тысячместачкоўцаў.

1997г.

Чытальнік 6

Ветразь

Я гэты верш прачытаў знаёмай

сібірачцы. Яна прызналася, што

не зразумела ніводнага слова,

а лічыла беларускую мову амаль рускай.

Замест падрадкоўніка я пераклаў

верш і прачытаў знаёмай.



У выраі ветразь знікае

За хвалі, нібы на спачын.

І змора яго не злякае,

Не спыніць жудой далячынь.

У змроку зіхоткая здрада

Завабіць хлуснёю ў віры,

На золку сканае прынада

І кволы прамень на жвіры.

Раптоўна згаданыя мроі

Ў карунках пяшчотнай тугі

Павольна знікаюць, як строі,

Ў бязважкасці кволай смугі.

Знікае ўсхвалёваны ветразь.

З кунегаю пільна сачу,

Як водар аздобіў паветра,

І ў бездані знічкі лічу.



Чытальнік 7

«Чалавеку патрэбна не слава...»

Чалавеку патрэбна не слава,

А людская увага і ласка,

І сардэчнае шчырае слова,

І вясёлая добрая казка.

 

Чалавеку патрэбна усмешка

Незнаёмых вачэй і знаёмых,

Каб дажджамі размытая сцежка

Стала лёгкай на кручах і стромах.

 

Чалавеку не трэба спагады, -

Дабрата чалавеку патрэбна,

Каб, мінаючы прорвы і спады,

Узбірацца на стромкія грэбні,

 

Каб сяброў сустракаў клапатлівых

На дарогах, далёкіх ад дому,

І каб сам быў заўсёды шчаслівы,

Калі шчасце прыносіш другому.

 Чытальнік 8

Сілазямлі

Начало формы

Конец формы

Калі зойдзецца сэрца ад болю
I прыстану зусім на хаду,
Пры дарозе ці ў ветраным полі
У даспелыя травы ўпаду —



На палын, на халодны трыпутнік,
На пасохлы чабор і званец
Павалюся цішком, як пакутнік,
I падумаю: «Вось і канец».



Ды пачую: стракочуць стракозы,
Па былінцы паўзуць мурашы —
Нечаканыя высахнуць слёзы,
Акрыяе надзея ў душы.



На рамонках туманныя росы
I гараць, і цвітуць, і дрыжаць,
Маладзік устае з-за бярозы,
Каб у полі пшаніцу дажаць.



Перапёлкі заходзяцца ў жыце,
Атрасаючы долу тугу.
Я прашу іх: «Хоць вы не кажыце,
Што прыстаў, што дайсці не магу».



Узыходзіць над жытам Венера,
Моўкне плач адзінокай савы...
Я прыпаў да зямлі і паверыў,
Што ўваскрэсну, што зноўку жывы.

5. Словы настаўніка. Прагляд відэафільма пра Сяргея Грахоўскага.

6. Заключнае слова настаўніка. Жыццёпаэта – вялікае, трагічнае і прыгожае, знітаванае з лёсам і выпрабаваннямі Бацькаўшчыны на нялёгкіх, пакручастых шляхах айчыннай гісторыі. Двойчы кіданы ў пекла ГУЛАГу, Сяргей Грахоўскі, нягледзячы ні на што, застаўся беларусам, чалавекам і паэтам. Асабістая зона маўчання для паэта цягнулася больш трыццаці гадоў, бо свой першы верш ён напісаў у 1926 годзе, а першая ягоная кніга выйшла толькі ў 1958 годзе. Тым не менш, паэзія Грахоўскага — жыццёсцвярджальная, напоеная дабрынёй, цяплом і чысцінёй.