СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ
Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно
Скидки до 50 % на комплекты
только до
Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой
Организационный момент
Проверка знаний
Объяснение материала
Закрепление изученного
Итоги урока
ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна"
Вечар… За вокнамі сцямнела, заціх шум, школа апусцела. У такія хвіліны здаецца, што яна адпачывае. Іду па калідоры. Гэтыя сцены бачылі тысячы твараў, тысячы лёсаў. Яны ўсё памятаюць. На кожнага, хто прыйдзе сюды, набягуць свае непаўторныя ўспаміны аб першай адзнацы, аб першай перамозе, аб першым каханні…
Чаму я тут? Чаму абрала гэты шлях? Гартаю сваю кнігу жыцця.
Дзяцінства. Невялічкая вёсачка Лозкі Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Край апеты Адамам Міцкевічам. Гэта цудоўны беларускі куток, дзе мне пашчасціла нарадзіцца.
Школа. А вось я ўжо школьніца. Звініць званок… Адчыняюцца дзверы.. І, быццам лябёдка, уплывае ў наш клас настаўніца – Алена Яўгеньеўна Старко. “Добры дзень!” – кажа яна з усмешкай на твары. І гэта ласкавае прывітанне, і гэтая шчырая ўсмешка стваралі нам бадзёры настрой. А як прыгожа яна размаўляла па-беларуску! Як цудоўна чытала вершы! Алена Яўгеньеўна змагла зацікавіць мяне багаццем беларускага слова, разнастайнасцю твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
Школа – мой свет, у якім мне добра, цікава. Урокі, перапынкі, вечары, лінейкі, апошні званок… І раптам вострая думка: “Але ж гэта хутка закончыцца. Як жа я буду жыць без гэтага? Без школы?”
Мае ўніверсітэты. І вось ужо я адкрываю таямніцы настаўніцтва ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, які паспяхова скончыла і атрымала дыплом з адзнакай.
Першае месца працы. Нагорнаўскі вучэбна-педагагічны комплекс. Упершыню трапіўшы ў гэтую мясцовасць, падумала: “Як тут усё проста, па-дамашняму”. Дзецям, якія вучацца ў вясковых школах, пашанцавала больш, чым гарадскім. Тут нейкія іншыя, асаблівыя, цёплыя ўзаемаадносіны, і ты адчуваеш сябе не проста настаўнікам, а чалавекам, які прымае непасрэдны ўдзел у жыцці школьнікаў.
Дэвізам маёй педагагічнай дзейнасці – “Жыццё адкрываць другому”.
Як настаўнік беларускай мовы і літаратуры імкнуся
Любові навучыць адданай
Да роднай пявучай мовы,
Што з песні жытоў саткана,
Са звону гусляў вясновых.
Любові да роднага краю,
Да песень і казак матулі,
Сівых курганоў ля гаю,
Дзе мудрыя продкі паснулі.
Урок. Рыхтуючыся да ўрока, я растаўляю “вехі” – апорныя кропкі, якія з’яўляюцца для мяне арыецірамі на шляху да мэты. Яны, нібы стрыжань, трымаюць урок, які ў асноўным гібкі. Я памятаю, што я ўсяго толькі дырыжор. Музыка гучыць з вуснаў маіх вучняў. Я правожу як стандартныя ўрокі, так і нетрадыцыйныя – урок-падарожжа, урок-гульня, урок-экскурсія. Выкарыстоўваю тэхналогію развіцця крытычнага мыслення, педагагічныя майстэрні, камунікатыўна-інфармацыйныя тэхналогіі, інтарактыўныя метады навучання.
Класнае кіраўніцтва. “Кожны вучань – гэта цэлы свет”- выслоўе, якое патрэбна памятаць кожнаму настаўніку, а тым больш класнаму кіраўніку. Часам мае выхаванцы здзіўляюць мяне сваімі паводзінамі, інтарэсамі, здольнасцямі. І да кожнага патрэбен свой “ключык”: аднаму ласкавае слова, другому строгасць. Але абавязкова для ўсіх – усмешка. Яна аб’ядноўвае, дапамагае зразумець, стаць бліжэй.
Навуковая дзейнасць. “Жыццё – бясконцае пазнанне. Бяры свой посах і ідзі”, - гэтыя словы Максіміліяна Валошына сталі своеасаблівым дэвізам у навукова-даследчай дзейнасці. Мае вучні актыўныя ўдзельнікі школьных навуковых канферэнцый.
Наша творчасць. Уладзімір Караткевіч адзначаў: “Не пагарджаць святым сваім мінулым, а заслужыць яшчэ, І вартым быць яго”, -. Я са сваімі вучнямі не адступаю ад гэтага наказу. І як вынік, трэцяе месца ў абласным конкурсе “Ніколі не забудзем: унукі аб вайне”.
Пазакласная работа. Я цвёрда пераканана, што мастацкае слова Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча не заменіць ні адзін настаўнік (нават самы таленавіты), што чытанне мастацкіх твораў у духоўным плане дасць значна больш, чым самы прыгожы па форме ўрок. Таму мае вучні з задавальненнем удзельнічаюць у вечарынах, прысвечаных творчасці мастакоў слова.
Самаадукацыя. Методыку нельга вывучыць раз і назаўсёды. Толькі веданне методыкі – яшчэ не гарантыя поспеху ні для настаўніка, ні для вучня. Прытрымліваючыся мудрасці Плутарха, разумееш: дзіця, сапраўды, не “пусты сасуд, які патрэбна напоўніць, а факел, які патрэбна запаліць”.А каб запаліць, патрэбна самому гарэць. Адпаведна, бесперапынная самаадукацыя і самаўдасканаленне – гэта частка маёй дзейнасці.
Вельмі хачу, каб дзеці ведалі і шанавалі традыцыі і культуру роднага краю. Мару, каб мова наша гучала не толькі на ўроках у школе, але і ў хаце кожнага беларуса, каб нашы ўнукі і праўнукі таксама маглі дакрануцца душою да скарбаў, назапашаных вякамі. Спадзяюся, што мае вучні стануць Людзьмі з вялікай літары. А гэта лепшая ўзнагарода для кожнага настаўніка.
Вы можаце задаць пытанне, чаму зараз вы бачыце чыстыя старонкі? А кніга майго жыцця толькі пачынаецца. Сюды я ўпішу свае новыя дасягненні, дасягненні сваіх вучняў і самыя яркія моманты свайго жыцця.
У 2013 годзе скончыла факультэт славянскіх і германскіх моў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.