СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Дзеепрыметнік. Тэставая работа. Варыянт 1

Внимание! Все тесты в этом разделе разработаны пользователями сайта для собственного использования. Администрация сайта не проверяет возможные ошибки, которые могут встретиться в тестах.
Правер свае веды па тэме

Список вопросов теста

Вопрос 1

На аснове якіх прымет можна сцвярджаць, што слова пажаўцелы з’яўляецца дзеепрыметнікам? 

Варианты ответов
  • а) адказвае на пытанні які?
  • б) абазначае прымету прадмета;
  • в) мае прыстаўку па-;
  • г) абазначае прымету прадмета паводле дзеяння.
Вопрос 2

Адзначце словазлучэнні “дзеепрыметнік + назоўнік”: 

Варианты ответов
  • а) роўненькая дарога;
  • б) казачны домік;
  • в) выраўненая лінія;
  • г) чарнявы хлопчык;
  • д) счарнелая дошка;
  • е) перафарбаваны дом.
Вопрос 3

Абазначце словазлучэнні з галоўным словам дзеепрыметнікам: 

Варианты ответов
  • а) засланы абрусам;
  • б) чыста засланы;
  • в) засланы ложак;
  • г) стомленая жанчына;
  • д) вельмі стомлены;
  • е) пачырванелы ад сораму.
Вопрос 4

Адзначце сказы з дзеепрыметнымі зваротамі: 

Варианты ответов
  • а) Жанчына стаяла каля стала, засланага белым абрусам, налівала ў конаўку з вялікага гладыша малако;
  • б) Гарачыня неміласэрная: куды ні зірні – усё жоўтае, выпаленае сонцам;
  • в) Цёмныя гмахі камяніц з асветленымі вокнамі загароджвалі далягляд;
  • г) Люблю хадзіць па ўсланых лісцем дарожках купалаўскага сквера;
  • д) Праз завешанае коўдрай акно прабіваліся першыя промні сонца.
Вопрос 5

Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметныя звароты трэба выдзеліць коскамі: 

Варианты ответов
  • а) На таку ляжала прыкрытае саломай новае жыта;
  • б) Паляна акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяной лесу млела ад гарачыні;
  • в) Прасеяныя скрозь іней сонечныя промні нясмела ўсплылі на шырокае крэсла;
  • г) Узрушаны і выведзены з раўнавагі старшыня грозна ўшчувае крыкуноў;
  • д) Дзядзька Пракоп павязаны наўскасяк ручніком вылез з-за стала амаль першым.
Вопрос 6

Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыметных зваротаў: 

Варианты ответов
  • а) Паветра, густа настоенае пахамі зямлі і агарода, навісла над зямлёй;
  • б) Зарослая алея травою давяла мяне да самай агароджы;
  • в) З сумам хлопец праводзіў вачыма нахіленае сонца на захад;
  • г) Нясмела ўставала з-за лесу ахутанае шэраю дымкаю сонца;
  • д) Ціха шалясцелі на ветры высахлыя лісты даўно ўжо.
Вопрос 7

Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі незалежнага стану: 

Варианты ответов
  • а) засеянае з восені поле;
  • б) зарослая травой сцежка;
  • в) на адрамантаванай машыне;
  • г) пасівелыя валасы;
  • д) куплены да свята падарунак.
Вопрос 8

Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікі выконваюць сінтаксічную ролю выказніка: 

Варианты ответов
  • а) Над ціхай стомленай вёскай вісіць шчодра зорнае неба і самотны, сарамлівы маладзік;
  • б) Цяпер выходзіла, што шлях той закрыты;
  • в) Мяцеліца сцелецца, кружыць, звонам сцюдзёным наліты прастор;
  • г) Цішынёй і бязлюддзем павеяла ад гарадка, ахутанага асенняй смугой;
  • д) Цяжка трапіць туды ў такую пару: прасёлкавая дарога занесена снегам, машыны з калгаса ходзяць рэдка.
Вопрос 9

Адзначце словазлучэнні, у якіх не з дзеепрыметнікамі патрэбна пісаць разам: 

Варианты ответов
  • а) яшчэ (не) вывучаныя ўрокі;
  • б) (не) разгледжанае пытанне;
  • в) (не) прыкрытая хлусня;
  • г) кашуля (не) зашпілена;
  • д) (не) затаптаныя сляды.
Вопрос 10

Адзначце сказы, у якіх ужыты неўласцівыя сучаснай беларускай мове формы дзеепрыметнікаў: 

Варианты ответов
  • а) Як толькі ўспыхнуў агеньчык, з мора пачуўся заглушаемы шумам хваль працяглы свіст;
  • б) Вецер сціх, і ўгрэтае за дзень паветра, напоенае густымі пахамі хвоі, навісла шызаватай смугой;
  • в) Дрэмле абсаджанае лесам адвечным, цінай засланае возера ў лесе;
  • г) Каля масткоў на чыгунцы стаяў вясёлы гоман звонкіх кропель, сцякаючых у ажыўшыя рачулкі і ручайкі;
  • д) Чырвонаармеец узяў сабаку на павадок і паказаў след прайшоўшага з гадзіну таму назад чалавека.
Сохранить у себя: