СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ
Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно
Скидки до 50 % на комплекты
только до
Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой
Организационный момент
Проверка знаний
Объяснение материала
Закрепление изученного
Итоги урока
У кожнага чалавека ёсць мілы сэрцу куток, які завецца Радзімай. Радзіма – той куток зямлі, дзе чалавек адчувае сябе як дома, часткай гэтага месца. Тая краіна, горад, вёска, куды чалавек хоча вяртацца зноў і зноў незалежна ад узросту або абставінаў.
Вашай увазе прапаную падборку вершаў аб Беларусі.
Л. Паўлікава
“Балада пра нараджэнне Беларусі”
У сівой даўніне,
Дзе губляецца летапіс часу,
Дзе народы зямлі і паданні пачатак бяруць,
Кінуў воклік гусляр:
− Як, Радзіма, назваць цябе шчасна?
З трох бярозак адна
Адгукнулася:
− Белая Русь.
І паверыў гусляр,
І распраміў магутныя плечы,
Ціха струны крануў:
− Помні славу сваю, беларус!
Мы прынеслі яе
З поля Неўскай і Грунвальдскай сечы,
Каб жыла ў вяках!
Наша вольная − Белая Русь.
А калі наш магнат
Выракаўся народа і веры
І Ягайла ў Літве
Ладзіў з Польшчай вясельны хаўрус,
Мы за праўду сваю
Паўставалі з агнём і сякерамі,
Каб жыла ў вяках
Наша мужная − Белая Русь.
Так спяваў той гусляр,
І сягоння ў бярозавым гаі
Прыпыніліся на міг,
Цішыню на зоры не паруш
І пачуеш тады,
Як нябачныя гуслі іграюць,
Горды голас звініць:
− Помні славу сваю, беларус!
Р. Барадулін
“Маленне за Беларусь”
Божа, пашлі Беларусі
Ласку з Тваімі вачамі,
Сэрцы суцеш у скрусе,
Злітуйся над крывічамі.
Знікнуць, Святы, не дай нам
Ад рукатворнага жаху,
Верыцьмем вечным тайнам
Руху Твайго і шляху.
Божа, вярні дадому
Блудныя душы з выгнання.
Поперак духу злому
Воля гасподняя стане.
Хай беларус беларуса
Будзе любіць як брата.
Светлая імем Ісуса
Наша крывіцкая хата.
Божа, на ўсіх раздарожжах
Нас ад напасцяў варожых
Твой зберажэ напамін
Амін.
Алесь Бачыла
“Радзіма мая дарагая.”
Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві:
Я сэрцам табе прысягаю
І шчырай сыноўняй любві
На рэках, азёрах і нівах,
Заводах, будоўлях − наўсцяж
Народ наш працуе руплівы,
І край узвышаецца наш.
Я радасць сваю не стрымаю −
І песня ўзлятае сама:
Мне лепей ад роднага краю
Нічога на свеце няма.
Чужое зямлі нам не трэба,
Пачуцці ва ўсіх нас адны:
Мы хочам, каб мірнае неба
Не знала пажараў вайны.
Мы дружбы народам жадаем
І шчырай братэрскай любві.
Радзіма мая дарагая,
Красуйся і ў шчасці жыві!
Алесь Гурло
Мой край
Край мой там, дзе рэчак хвалі
І плюскочуць і плывуць, −
Што далей – да новых даляў
Мяне клічуць і завуць.
Край мой там, дзе шэпчуць сосны,
Шумяць волаты-дубы.
Гэты шэпт і шум галосны
Ўсяму свету кажуць быль.
Край мой там, дзе поўны колас
За паклонам б’е паклон,
І жняі шчаслівы голас
Заглушае сэрца звон.
Край мой там, дзе каля хаты
Аж да неба ўзняўся сад;
Там, дзе хлопцы і дзяўчаты
Апяваюць згоду, лад.
Край мой там, дзе Нёман льецца
Срэбна-плыннай паласой,
Там, дзе ўсё, усё смяецца,
Шчасцем хваліцца, красой!
Уладзімір Караткевіч
Бацькаўшчына
Дагарэў за брамай небакрай,
Месяц паміж воблачкаў плыве.
Выйду зноў, як у мінулы май,
Басанож прайдуся па траве.
Дымная, сцюдзёная раса,
Цёмныя ў траве ад ног сляды.
А такога рослага аўса
Я не бачыў доўгія гады.
Бач, хмызы спляліся, як павець,
Светлякі мігцяць, гараць святлей.
Перад тым як звонка ў лозах пець,
Прачышчае горла салавей.
Лашчыцца трава да босых ног.
З дальніх паплавоў плыве ракой
Ледзь прыкметны сумны халадок −
Подых юні ўсходзячай маёй.
Ціха цмокае ў траве рака.
О ! Як добра, як прыгожа жыць!
Раска, як русалчына луска,
На вадзе ад месяца гарыць.
А вакол травіцы роснай рай.
І бярозак белая сям’я.
Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая!
© 2018, Хонова Наталья Сергеевна 2716