СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до 09.07.2025

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Мае напрацоўкі

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма: Аўтаматызацыя гука [р] у складах і словах. (АНМ, старэйшая група)

Форма арганізацыі работы: індывідуальны занятак

Задачы: замацаваць уменне дзіцяці вымаўлляць гук [р] у складах і словах;

вычыць знаходзіць гук [р] у словах;

практыкаваць ва утварэнні памяншальна-ласкальнай формы назоўнікаў;

развіваць дробную і артыкуляцыйную маторыку, цэласнае успрыняцце, памяць;

выхоўваць жаданне гаварыць правільна, інтарэс да заняткаў.

Абсталяванне: шнуроўка “Пятрушка на аўтамабілі”; малюнак Пятрушкі;гукавая лесвіца; гукавая дарожка; сухі басейн з фігуркамі тыгра і пудзеля; пазл “Пантэра”;прадметныя малюнкі: памідор, гарох, морква, сыр, рыба, барабан, торт, сякера,ручка, камар, робат,машына, самалёт ; малюнак верталёта; рознакаляровыя шарыкі для рэфлексіі.

Ход занятка

Арганізацыйны момант.

Н.-д. Сёння мы адправімся ў падарожжа. Мы пабываем у цырку. Нас чакае цікавае прадстаўленне. А дапаможа нам Пятрушка. Ён прыехаў да нас на сваім аўтамабілі.( Настаўнік-дэфектолаг паказвае шнуроўку “Пятрушка на аўтамабілі”)

Артыкуляцыйная гімнастыка.

Н.-д. Вясёлы Пятрушка ўсім усміхаецца, давай і мы з табой усміхнёмся (практыкаванне “Усмешка”). Раніцай ён п’е смачную каву з кубачка (практыкаванне “Кубачак”) і есць цёплыя бліны (Практыкаванне “Блінчык”).Пятрушка вельмі любіць качацца на арэлях, пакачаемся разам (практыкаванне “Арэлі”). А больш за ўсё ён любіць скакаць на кані (практыкаванне “Конік”). Пятрушка любіць біць у барабан (практыкаванне “Барабаншчык”).

Н.-д. Пара адпраўляцца ў цырк. Мы адправімся на аўтамабілі. (Праца са шнуроўкай “Пятрушка на аўтамабілі”).Малайчына! Паехалі! Р-р-р. (Дзіця моцна вымаўляе гук [р]).

Асноўная частка.

Н.-д. Вось мы і ў цырку.Ура! Ура! Добрай раніцы, дзетвара! (Дзіця паўтарае за педагогам).Прадстаўленне пачынаецца! (Н.-д. паказвае малюнак Пятрушкі).Сустракайце! На арэне Пятрушка з чароўнымі мыльнымі пузырамі.(Дзіця выконвае практыкаванне на дыханне “Мыльныя пузыры” – выдзьмувае “мыльныя пузыры ” з уяўных саломінак. Асцярожна – пузыры!Вось якія, паглядзі.Раздзімаюцца, блішчаць. Адрываюцца, ляцяць.)

Н.-д. Давай паглядзім, хто сёння выйдзе на арэну. (У сухім басейне дзіця знаходзіць фігуркі тыгра і сабакі-пудзеля).

(Гучыць вясёлая музыка) Н.-д. Увага! На арэне тыгр Шархан са сваім нумарам.

Тыгр скача па гукавой лесвіцы і спявае песенку: Ра-ра-ра – рак,

Ро-ро ро – рот.

Ру-ру-ру - рукі.

Ры-ры-ры - рыба.

Н.-д. Хто гэта? (Тыгр Шархан) Якую ён спявае песенку? (Дзіця паўтарае песенку Шархана)

Н.-д. На арэне пудзель Артэмон! Пудзель ходзіць па гукавой дарожцы і спявае песенку:

Ар-ар-ар – шар.

Ор-ор-ор – памідор.

Ур-ур-ур – шнур.

Ыр-ыр-ыр – сыр.

Н.-д. Як завуць пудзеля? (Артэмон). Праспявай яго песенку. (Дзіця спявае песенку Артэмона)

Фізкультфвілінка.

Н.-д. Наш пудзель Артэмон умее не толькі песенкі спяваць, але і танцаваць. Давай разам патанцуем. (Гучыць музыка, дзіця выконвае свабодныя рухі ў такт музыкі).

Н.-д. Сустракайце! Вясёлы і гарэзлівы Пятрушка. (Паказвае малюнак Пятрушкі).Ён пераўтварае вялікія прадметы ў маленькія. (Н.-д. паказвае малюнкі памідора, гароха, морквы, сыра, рыбы).

Н.-д. Вялікі памідор, а маленькі (памідорчык). Вялікі гарох, а маленькі (гарошак). Вялікая морква, а маленькая (морквачка). Вялікі сыр, а маленькі (сырок). Вялікая рыба, а маленькая (рыбка).

Н.-д. Малайчына! Добра дапамог Пятрушку. А хто зараз з’явіцца на арэне ты даведаешся, калі правільна зложыш пазлы.(Дзіця складае пантэру).

Н.-д. Прадстаўленне працягваецца! Упершыню на арэне дрэсіраваная Пантэра. Яна жангліруе толькі тымі прадметамі, у назве якіх ёсць гук [р]. (Дзіця выбірае малюнкі з гукам [р]: барабан, торт,ручка, сякера, камар, робат). У цябе ўсё добра атрымліваецца. А хто стараецца, той многага дабіваецца.

Н.-д. Наша прадстаўленне заканчваецца. Ра-ра-ра – дамоў пара! (Дзіця паўтарае за педагогам. На арэну цырка выходзяць усе артысты. Дзіця па чарзе называе кожнага)

Н.-д. За тое, што ты добра дапамагаў артыстам выконваць нумары, Пятрушка дорыць табе рознакаляровыя шары.

Н.-д. А на чым мы адправімся дамоў, ты зараз адгадаеш: У небе – гром,

Але не воблачка кругом.

Гэта адправіўся у палёт

Вінтакрылы (верталёт). (Педагог паказвае малюнак верталёта. Дзіця паўтарае “верталёт”).

Заключная частка.

Н.-д. Дзе мы пабывали? Які гук мы бралі з сабой у цырк? Што табе больш за ўсё запомнілася?

Рэфлексія.

Н.-д. Вазьмі шары, калі ты добра вымаўляеш гук [р] – падымі зялёны шар, калі ў цябе не заўсёды атрымліваецца гук [р] - жоўты шар.

Категория: Логопедия
23.03.2017 10:54


Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!