СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Выкарыстанне ІКТ для падрыхтоўкі вучняў да ЦТ

Нажмите, чтобы узнать подробности

Пры падрыхтоўцы да ЦТ камп’ютар становіцца электронным пасрэднікам паміж настаўнікам і вучнямі, бо дазваляе арганізаваць працэс навучання па індывідуальнай праграме. Вучань сам выбірае найбольш зручную для яго хуткасць падачы і засваення матэрыялу. У гэтым праяўляецца галоўная перавага камп’ютара ў працэсе навучання: ён дазваляе мне працаваць з кожным вучнем індывідуальна. Iндывідуалізацыя не толькі павялічвае матывацыю, але і паляпшае якасць падрыхтоўкі да ЦТ.

IКТ я выкарыстоўваю на ўсіх тыпах урокаў:

- вывучэнне новых ведаў і фарміраванне новых уменняў, практычнага прымянення ведаў і ўменняў;

- абагульненне і сістэматызацыі вывучанага;

- карэкцыі ведаў, уменняў;

- камбінаваныя.

I на ўсіх этапах навучання: пры тлумачэнні новага матэрыялу, замацаванні, паўтарэнні, кантролі ведаў, уменняў і навыкаў.

У функцыі настаўніка камп’ютар уяўляе крыніцу вучэбнай інфармацыі (часткова або цалкам замяняе настаўніка і кнігу), наглядны дапаможнік (якасна новага ўзроўню з магчымасцямі мультымедыа), індывідуальную інфармацыйную прастору, трэнажор, сродак дыягностыкі і кантролю[7,с.187 ]. Вельмі важна, што вучні працуюць з захапленнем на любым этапе ўрока і гэта падтрымлівае цікавасць да прадмета цалкам

Вучні не вельмі ахвотна працуюць з падручнікамі і рознымі дапаможнікамі, тым больш, што аб’ём матэрыялу для вывучэння і запамінання даволі вялікі, а ўзровень падрыхтоўкі ў вучняў розны. Таму тлумачу новы матэрыял і ўзнаўляю ў памяці вучняў ужо пройдзены з дапамогаю паўрочнаых прэзентацый на базе MS Power Point у выглядзе схем, табліц і алгарытмаў. Такая падача матэрыялу не толькі істотна павялічвае нагляднасць і даступнасць, але і запяспечвае засваенне ведаў на больш высокім узроўні. Гэта спрыяе максімальнай інтэнсіфікацыі працэсу навучання: за адзін і той жа прамежак часу пры працы з падручнікам і падачы гэтай жа інфармацыі з дапамогаю прэзентацыі вучань усведамляе значна большую частку матэрыялу[5,с.65]. Такім чынам, я дасягаю адну з задач – павелічэнне хуткасці авалодання вучэбным матэрыялам, бо ў адрозненні ад школьнай праграмы, дзе 2 гадзіны беларускай мовы, у ліцэі толькі 1 гадзіна. На ўроку застаецца больш часу для выканання практычных задач, а значыць, для падрыхтоўкі да ЦТ. Акрамя того,вучні самі рыхтуюць прэзентацыі па розных тэмах,абараняючы іх.Гэта дае магчымасць фарміраваць у ліцэістаў інфармацыйную культуру, развіваць лагічнае мысленне,навыкі даследчай дзейнасці,стымуляваць уменні і навыкі работы з рознымі крыніцамі інфармацыі[7,с.192 ].

Зараз у распараджэнні настаўнікаў беларускай мовы шэраг адукацыйных праграм, якія можна выкарыстоўваць для падрыхтоўкі да ЦТ. Перавагу аддаю праграмнаму прадукту «Беларуская мова. Арфаграфія», «Беларуская мова. Сінтаксіс і пунктуацыя». Праграма змящчае і тэарэтычны, і практычны матэрыял. Вучань сам можа выбраць від задання і тэст на адну з тэм. Выконваючы заданне, вучань бачыць вынік адразу, бо праграма вызначае працэнт выканання заданняў. Такім чынам я маю магчымасць не толькі ацаніць веды вучня, але і зрабіць іх карэкцыю. Адкрытая, аб’ектыўная ацэнка ведаў вучня, якая адбываецца ў працэсе такой работы - вельмі важна для дзіцяці, бо яно бачыць, што адзнака не залежыць ад жадання настаўніка, а ацэньваюцца яго рэальныя веды і ўменні. Здымаецца страх атрымання адзнакі.

Адным з галоўных момантаў урока з’яўляецца сістэма праверкі ведаў вучняў, здольнасць прымяняць іх на практыцы. Для бягучага і прамежкавага кантролю ведаў выкарыстоўваю не толькі названыя праграмы, а яшчэ і трэнажор “Арфаграфія па новых правілах”. Выконваючы заданне, вучань бачыць вынік адразу, бо праграма вызначае працэнт выканання заданняў і дазваляе адразу рабіць карэкцыю ведаў (няправільны варыянт адказу падкрэсліваецца чырвоным, а правільны – зяленым колерам). Зборнікі для падрыхтоўкі да ЦТ такой магчымасці не даюць.

Таксама для кантролю ведаў выкарыстоўваю «Праграму – трэнажор па падрыхтоўцы да ЦТ», якая дапамагае не толькі праверыць веды вучняў, але і арыетавацца ім у часе, бо ён на ЦТ абмежаваны.

З тэставымі праграмамі можна працаваць па- рознаму: індывідуальна, у групах, калектыўна, у рэжыме кантролю, самакантролю.

Для фарміравання трывалых арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў выкарыстоўваю і магчымасці мабільнага класа, які дазваляе ўключыць у работу ўсіх вучняў. Электроннае тэсціраванне дазваляе выяўляць не толькі колькасны аб’ём ведаў, але і іх якасны склад. На аснове атрыманых вынікаў будую карэкцыйную работу для больш паспяховага авалодання матэрыялам (дадатак 3). У якасці дамашняга задання прапаноўваю вучням адпрацаваць тую тэму, па якой былі дапушчаны памылкі, пакуль вучань не атрымае за гэта заданне максімальную колькасць балаў.

Вельмі цяжка даюцца вучням тэставыя заданні па раздзелах «Арфаграфія», “Марфалогія”, таму на кожным уроку адводжу час для адпрацоўкі гэтых заданняў на розных відах трэнажораў: арфаграфічным, граматычным. Напрыклад,спачатку вучань выконвае заданне на камп’ютары, дзе трэба: а)уставіць літары; б)знайсці і выправіць памылкі; в)дапісаць канчаткі; г)раскрыць дужкі (дадатак 3). Потым звярае выкананае заданне з эталонам і выконвае яго зноў.

Не заўсёды можна падабраць матэрыял па тэме з электронных дапаможнікаў, таму з’яўляецца патрэба ў стварэнні ўласных камп’ютарных матэрыялаў. Для таго, каб разнастаіць і палегчыць падрыхтоўку да ЦТ і павысіць якасць ведаў, я зрабіла падборку трэнажораў па розных тэмах.Каб фарміраваць трывалыя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі,прапаноўваю ствараць вучням свае тэсты па праграме My test. Рыхтуючы тэст, вучань прапрацоўвае пэўную часку тэарэтычнага матэрыялу,падбірае патрэбныя словы,правярае іх напісанне і, як вынік, запамінае правапіс гэтых слоў.

Істотную падтрымку ў рэалізацыі шэрагу задач пры падрыхтоўцы вучняў да ЦТ аказвае работа з інтэрактыўнай дошкай. Рыхтую неабходны тэкставы і графічны матэрыял зараней і ў патрэбным тэмпе выкарыстоўваю яго на ўроку. Напрыклад, на этапе самастойнай работы звычайна выкарыстоўваю інструмент шторка, які прыкрывае ўжо выкананае заданне (эталон), калі трэба праверыць вучняў па найбольш цяжкіх раздзелах ЦТ. Падаю на дошцы заданне, а праз пэўны час – эталон.

Я прыйшла да высновы, што такім чынам у некалькі разоў павышаецца эфектыўнасць урока, знікае манатоннасць у выкладанні. Тое, што вучань бачыць на вялікім экране, надоўга застаецца ў яго памяці. Значна пашыраюцца стандартныя метады навучання практычна на ўсіх этапах урока. Напрыклад, на інтэрактыўнай дошцы з дапамогай маркера адпрацоўваю найбольш складаныя тэмы: «Правапіс галосных о,э», «Правапіс галосных е,я», «Правапіс галосных у складаных словах», «Правапіс прыслоўяў» і г.д. Адначасова гэту работу можа выконваць некалькі вучняў, выбраўшы пэўны колер маркера. Па выніках выкананага задання і я, і вучні бачым, на якія моманты трэба яшчэ раз звярнуць увагу. Станоўчым лічу і тое,што,па-першае,задзейнічана зрокавая памяць,па-другое,актывізуецца ўвага вучняў, па-трэцяе, павышаецца цікавасць да вывучаемага матэрыялу. Працуючы на інтэрактыўнай дошцы з інструментам вольнага перамяшчэння аб’екта, вучні не толькі перамяшчаюць словы, сказы, схемы, а яшчэ і выконваюць вучэбныя задачы, якія перад імі былі пастаўлены. Менавіта такія формы работы былі выкарыстаны на інтэграваным уроку «Зямля бацькоў - зямля святая», які быў надрукаваны ў часопісе «Геаграфія. Праблемы выкладання»№3,2011г.і на ўроку «Падарожжа па Віцебскім краі», які быў надрукаваны ў тым жа часопісе №5,2013г.

Категория: Прочее
05.03.2017 16:48


Рекомендуем курсы ПК и ПП