СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Заключэнне

Нажмите, чтобы узнать подробности

  1. Заключэнне

Выкарыстанне элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці падштурхнула мяне да нейкіх унутраных змен, да самаўдасканалення. Творчы стан не пакідае мяне на працягу некалькіх гадоў і пацвярджае той факт, што названыя метады з’ўляюцца дзейсным педагагічным сродкам, а іх выкарыстанне – важнай умовай развіцця самога педагога.

Прадстаўленыя мною метады работы будуць карыснымі як для пачынаючых, так і для вопытных педагагічных работнікаў. Урокі і пазаўрочныя мерапрыемствы з выкарыстаннем элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі заўсёды павучальныя, змястоўныя, цікавыя, яны прывіваюць любоў да роднай мовы, спрыяюць развіццю творчых здольнасцей падлеткаў.

Каштоўнасць выкарыстання апісаных метадаў не толькі ў займальнасці. Большасць навучэнцаў з задавальненнем прымаюць удзел у інсцэніроўках на ўроках, у пазаўрочных мерапрыемствах, конкурсах прафесійнага майстэрства.

Са сваім вопытам работы я неаднаразова выступала на педагагічных саветах, пасяджэннях метадычнага аб’яднання выкладчыкаў агульнаадукацыйных прадметаў установы адукацыі, праводзіла адкрытыя ўрокі для маладых спецыялістаў ліцэя і вобласці (Дадатак 7), маю публікацыі ў перыядычным друку: газета “Палеская праўда”, газета “Метадыст”, часопіс “Прафесіянальная адукацыя” (Дадатак 8).

У 2015 годзе кабінет “Беларуская мова і літаратура”, загадчыкам якога я з’яўляюся, быў узнагароджаны Дыпломам III ступені на абласным конкурсе вучэбных кабінетаў па прадметах гуманітарнага цыкла “Беларуская мова і літаратура”, “Руская мова і літаратура”, “Гісторыя”.

У 2017 і 2019 гадах я прымала ўдзел у абласным Кірмашы сацыяльна-педагагічных праектаў прафесіянальнай адукацыі (Дадатак 9), таксама маю шэраг асабістых узнагарод раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню (Дадатак 10).

На працягу 2015/2016 і 2016/2017 навучальных гадоў з’яўлялася ўдзельнікам творчай групы ліцэя па забеспячэнню рэалізацыі праекта эксперыментальнай дзейнасці па тэме: “Апрабацыя адукацыйных блогаў як сродку абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту”, у 2017/2018 і 2018/2019 навучальным годзе - удзельнік творчай групы па забеспячэнню рэалізацыі інавацыйнага праекта па тэме “Укараненне адукацыйных блогаў як сродку абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту”.

Свой вопыт работы ў названым праекце я прадстаўляла на розных узроўнях: 2017 г. - рэспубліканскі семінар па тэме “Тэхналогіі электроннага навучання – шлях павышэння якасці адукацыйнага працэсу ва ўстановах прафесіянальнай адукацыі”, 2018 - пашыраны рэктарат установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі” з дакладам па тэме “Арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння з выкарыстаннем магчымасцей блогаў педагагічных работнікаў”. Таксама артыкулы з матэрыяламі па дадзенай тэматыцы апублікаваны ў рэспубліканскім вытворча-практычным навукова-метадычным часопісе “Прафесіянальная адукацыя” і ў абласных і раённых сродках масавай інфармацыі (Дадатак 11).

28 лістапада 2018 года выступала на абласным мерапрыемстве “Педагагічныя чытанні выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў ПТА і ССА” на базе нашага ліцэя па тэме “Дык шануй, Беларус, сваю мову…”. Па выніках мерапрыемства быў выдадзены “Зборнік матэрыялаў абласных педагагічных чытанняў выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры”.

20 сакавіка 2019 г. выступала на абласным мерапрыемстве “Панарама педагагічных дасягненняў выкладчыкаў” па тэме: «Дасягненні навучэнцаў ліцэя на аснове развіцця творчых здольнасцей падлеткаў».

У сакавіку 2019 г. зборнік распрацаваных метадычных матэрыялаў “Зямля бацькоў – жыцця крыніца” быў прадстаўлены на XVIII рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечанай Году малой Радзімы (Дадатак 12).

24.08.2019 14:57


Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!