Аддзел адукацыі,спорту і турызму Віцебскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Суражская дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова”
Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Прыметнік”
6 клас
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Машканава Святлана Аляксандраўна
Урок праводзіцца ў 2 чвэрці!(снежань)
Тэма: Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Прыметнік”
Мэты: садзейнічаць сістэматызацыі і абагульненню ведаў па тэме “Прыметнік”;
спрыяць удасканальванню навыкаў правапісу канчаткаў прыметнікаў у пачатковай і іншых склонавых формах,групаваць прыметнікі па сэнсавых і граматычных прыметах,правільна ставіць пытанні да прыметнікаў,вызначаць род, лік, склон, дапасоўваць да назоўнікаў;
садзейнічаць выхаванню павагі да роднай мовы і прыроды
Тып: урок – пошук
Ход урока:
I.Арганізацыйна – матывацыйны этап
- З якім настроем вы сёння прыйшлі на ўрок? За акном добрае надвор’е, і гэта дае мне магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па-сапраўднаму добрым,а наша праца – захапляючай і плённай.
Мы закончылі вывучэнне тэмы “Прыметнік”. Можа, каму – небудзь з вас яна здалася сумнай і нецікавай, але ж ведаць, як правільна ўжываць прыметнікі ў мове, трэба кожнаму. Давайце вызначым задачы нашага ўрока.
На дошцы напісана: Будзем ведаць…
Будзем умець…
II. Актуалізацыя ведаў
1.Праца з тэкстам на картках:
1)Устаўце прапушчаныя літары і дапішыце канчаткі прыметнікаў.
У дарозе
Дарогу абступіў чыст… бор з меднаствольн…соснамі. Каля падно…а іх слаўся ссівел… мох, цямнелі ядлоўцав… кусты. Паветра было густа настоена на хво… . Потым бор змяніўся мяшаным лесам. Лісцев… вецце і хвойн… лапы іншы раз спляталіся над дарогай, і сонечн… святло цадзілася праз з… лёную страху, як праз сіта.
Праз колькі часу лес расступіўся, і тады зноў адкрыўся прастор. Але то былі не палеткі, а раскошн…зялёныя паплавы, на якіх стаялі волаты – дубы, падставіўшы шчодр… сонцу галовы – вершаліны і раскінуўшы магутн … рукі – галіны. (Паводле Т. Хадкевіча)
2)Вызначце стыль тэксту. Абгрунтуйце сваю думку.(Дзе выкарыстоўваецца, з якой мэтай?) Назавіце адметныя для гэтага стылю словы,словазлучэнні з тэксту.
3)Выпішыце ў сшыткі прыметнікі разам з назоўнікамі з першага абзаца.Абазначце іх род, лік і склон.
4)Утварыце і запішыце формы ступеняў параўнання прыметніка чысты.
5)Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленага прыметніка з тэксту.
III. Фізкультхвілінка
Лингвістычная гульня “Сонейка”
Прыметнік
Вучні па ланцужку падыходзяць да дошкі, малююць па адным праменьчыку і пішуць побач з промнем адну з характарыстык прыметніка. Пераможа той, хто запоўніць апошні прамень.
(Поўныя і кароткія, разрады (якасныя, адносныя і прыналежныя),ступені параўнання, род, лік, склон).
6) Арфаграфічная хвілінка
- Выпраўце памылкі ў сказах (на дошцы).
Дарога стала менш вузкаватая.
Маліны больш саладзейшыя за клубніцы.
Хто багатшы ад усіх на свеце?
Вавёркіных запасаў хопіць на ўсю зіму.
Недалёка ад лесу – дзядзькіна хата.
IV. Кантрольна - рэфлексійны этап
1.Выкананне тэставых заданняў па варыянтах
Варыянт 1.
1.Што абазначае прыметнік?
А)прымету дзеяння
Б)дзеянне прадмета
В)прымету прадмета
2.Адзначце кароткія формы прыметніка:
А)вячэра гатова
Б)снеданне гатова
В)абед гатовы
3.Адзначце прыметнік у форме вышэйшай ступені параўнання:
А)прыгажэйшы
Б)найбялейшы
В)глыбокі
4.Адзначце словазлучэнні з якаснымі прыметнікамі:
А)гарадская вуліца,школьны двор
Б)глыбокая рака,кіслы яблык
В)лісіная нара,сястрын дом
5.Адзначце няправільна ўтвораныя прынаналежныя прыметнікі:
А)Васіны канькі
Б)у дзядуліным садзе
В)ластаўчына гняздо
6.Адзначце прыметнікі,у якіх пішацца -нн-:
А) драўля…ы, ветра…ы
Б) будзё…ы, абедзе…ы
В) імя…ы,вогне…ы
7.Адзначце прыметнікі,якія пішуцца праз злучок:
А)(жоўта)цьмяны
Б)(навукова)даследчы
В)(сто)гадовы
8.Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:
А)французскі, нясвіжскі
Б)палесскі, таварышскі
В)конскі, любанскі
9.Адзначце прыметнікі, з якімі не(ня) пішацца разам:
А)(не)абходны,(не)ахайны
Б)(не)гарачы,а халодны
В) (не)глыбокі,(не)высокі
Правільныя адказы:
1В,2АБ,3А,4Б,5АБ,6БВ,7АБ,8АВ,9А.
Варыянт 2.
1.Якімі членамі сказа бываюць прыметнікі?
А)выказнікам
Б)дапаўненнем
В) азначэннем
2.Адзначце,якія прыметнікі не ўтвараюць ступені параўнання?
А)цёплы
Б)карычневы
В)жывы
3.Адзначце правільныя сцвярджэнні:
А)Ступені параўнання ўтвараюць толькі якасныя прыметнікі
Б)Не ўсе якасныя прыметнікі ўтвараюць ступені параўнання
В)Ступені параўнання ўтвараюць якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі
4.Адзначце прыметнікі,ужытыя ў значэнні якасных:
А)арліны палёт
Б)арліны погляд
В)лісіны характар
5.Адзначце няправільна ўтвораныя прыналежныя прыметнікі:
А)дзядзькіны браты
Б)бабулевы акуляры
В)вавёрчын хвост
6.Адзначце прыметнікі, у якіх пішацца - нн- :
А)сярэбра…ы,алавя…ы
Б)зве…явы, дзё…ы
В)карэ…ы, семя…ы
7.Адзначце прыметнікі, якія пішуцца разам:
А)(вечна)зялёны
Б)(далёка)усходні
В)(паўднёва)усходні
8.Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:
А)адэскі,гарацкі
Б)каўказскі,выбаргскі
В)калінкавіцкі,суседскі
9.Адзначце варыянты,у якіх няправільна ўтвораны ступені параўнання прыметнікаў:
А)самы меншы,больш ярчэйшы
Б)найбольш дабрэйшы, самы большы
В)менш цікавы,самы вялікі
Правільныя адказы:
1АВ,2БВ,3АБ,4БВ,5АБ,6БВ,7АБ,8БВ,9АБ
2.Вучні запісваюць у сшыткі незакончаныя сказы(на дошцы) і працягваюць іх.
V. Выстаўленне адзнак
VI. Дамашняе заданне ( на выбар)
Пісьмова апісаць адно з дрэў, выкарыстоўваючы прыметнікі, або ўтварыць прыметнікі ад назоўнікаў (картка), дапасаваць да іх назоўнікі:
туман
восень
сінія вочы
лімон
горад
шэры і зялёны
полымя
красавік
брат
8